Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
ЛІТВА 301
Вільнюса і Каўнаса (да 100 чал. на 1 ккг)- Гар. насельніцтва складае 68%. Найб. гарады (1996, тыс. чал.): Віль-нюс — 590, Каўнас — 429, Клайпе-да — 206, Шаўляй — 148, Паневя-жыс — 132.
Гісторыя. Чалавек на тэр. сучаснай Л. па-сяліўся ў эпоху мезаліту (10—4-е тыс. да н.э.), калі яго гал, заняткамі былі паляванне і лоўля рыбы. 3 пач. 2-га тыс. да н.э. тут з’яві-ліся індаеўрапейцы — продкі балтаў, якія займаліся земляробствам і жывёлагадоўляй. 3 сярэдзіны 1-га тыс. да н.э. вядомы балцкія гарадзішчы. Балты згадваюцца Тацыгам у 1 ст. н.э. ў сувязі з промыслам бурштыну. 3 пач. 1 ст. н.э. яны пачалі вырабляць прылады працы з жалеза, з 9—12 ст. выкарыстоўвалі саху з жал. наканечнікам. Тэрмін «Літва» ўпершыню ўжываецца ў пісьмовых крыніцах у пач. 11 ст. Фарміраванне літ. этнасу адбы-валася на тэр. сучаснай Л. і паўн.-зах. Бела-русі з пач. 2-га тыс. н.э. Гэты час адзначаны частымі ваен. сутыкненнямі продкаў літоўцаў з суседнімі народамі і плямёнамі, у т.л. з усх. славянамі (1040, 1132, 1191, 1201 і інш.).
У 10—12 ст. на тэр. сучаснай Л. ўтварыліся аб’яднанні плямён: судувы, куршы, селы, скалвы, літва і інш., частку якіх у 1236—40 князь Міндоўг (з 1250 хароль) аб’яднаў у адзі-ную дзяржаву — Вялікае княства Літоўскае (ВКЛ). Ва ўтварэнні гэтай дзяржавы прымалі ўдзел княствы бел. зямель, а яе першы вял. кн. Міндоўг каранаваўся ў Навагрудку, на падставе чаго шэраг гісторыкаў лічаць гэты горад першай сталіцай ВКЛ. 3 пач. 13 ст. землі літоўцаў і інш. балтаў сталі гал. напрам-кам ням. экспансіі на Усход (гл. Крыжовыя паходы супраць славян і балтаў у 12—IS cm.). У бітвах каля Саўле (1236), воз. Дурбе (1260), на р. Сгрэва (1348), пад Коўна (1362) і інш. ням. рыцары былі разбіты. Аднак нягледзячы на падтрымку балцкіх плямён з боку войск ВКЛ, Тэўтонскі ордэн паступова прасоўваўся на Усход; розныя часткі тэр. Л. (пераважна Жамойць) і яе суседзі (найперш прусы) трап-лялі пад уладу крыжаносцаў (гл. Мантаса паўстанне). Палітыку Міндоўга і Віценя па процідзеянні крыжацкаму ордэну і далучэнні да ВКЛ новых зямель паспяхова прадаўжалі вял. князі ВКЛ Гедзімін і яго сын Альгерд. У час іх праўлення ВКЛ стала вял. і магутнай дзяржавай Еўропы, а яе новая сталіца Вільня (гл. Вільнюс) — важным паліт. цэнтрам, ася-родкам культуры, цэнтрам рамяства і гандлю. Эканам. і ваен. моц ВКЛ яскрава праявілася ў бітве каля Сініх Вод 1362. Паспяховыя дып-ламат. намаганні князёў ВКЛ, у т.л. заклю-чэнне Ягайлам Крэўскай уніі 1385, Востраў-скія пагадненні 1392, а таксама прыняцце ка-талішва насельніцтвам Аўкштайціі (1387) і Жамойці (1413) спрыялі росту міжнар. прэс-тыжу ВКЛ. У гэтых умовах паскорыліся пра-цэсы зліцця этн. груп продкаў літоўцаў у агульную народнасць і асіміляцыі імі некато-рых зах.-балцкіх і латв. плямён (паўн. прусаў, яцвягаў, земгалаў і інш.). Аднак паражэнне войска ВКЛ на чале з Вітаўтам у бітве на Ворскле 1399 змяніла суадносіны сіл паміж дзяржавамі Усх. Еўропы, прымусіла ВКЛ зак-лючыць Віленска-Радамскую унію 1401 з Польшчай. Гэты саюз не аблегчыў барацьбу ВКЛ з усх. суседзямі (паводле Угрскага дага-вора 1408 граніца ВКЛ і Маскоўскай дзяржа-вы прайшла па р. Угра), але садзейнічаў пас-пяховым сумесным паходам аб’яднанага вой-ска ВКЛ і Польшчы супраць Тэўтонскага ор-дэна і перамозс ў Грунеальдскай бітве 1410. Паводле вынікаў вайны (гл. Тарунскі мір 1411) Жамойць увайшла ў склад ВКЛ. Пера-мога над крыжакамі палепшыла міжнар. ста-новішча ВКЛ, садзейнічала эканам. росту, развіццю гандлю з суседзямі і інш. Дзярж. і культ. жыццё ў ВКЛ, у т.л. на тэр. этнічнай Л., у гэты час у значнай ступені праходзіла пры дамінуючай ролі бел. фактару (бел. мова
Да арт. Літва. У наваколлі Вільнюса.
была дзяржаўнай). Гэтая культ. спадчына ўзбагацілася ў віленскі перыяд дзейнасці Ф.Скарыны, традыцыі якога прадоўжыў літ. асветнік М.Мажвідас Значнымі дасягненнямі ў дзярж. і культ. жыцці ВКЛ былі адкрыццё ў Вільні акадэміі (1579, гл. Віленскі універсі-тэт), прыняцце Статутаў ВКЛ 1529, 1566, 1588 Аднак становішча ВКЛ паступова пагаршалася: адбываліся паўстанні сялян (1418, 1535—37, 1545 і інш.), выступленні груповак знаці супраць вярх. улады (гл. Глін-скіх мяцеж 1508), вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікш княствам Літоўскім 1492—94 і інш. войны ■ паміж гэтымі дзяржавамі. Асабліва цяжкай была Лівонская вайна 1558—83. Пас-ля Люблінскай уніі 1569 і стварэння федэра-тыўнай дзяржавы Рэчы Паспалітай дзярж. ўстановы ў ВКЛ паступова пачалі дзейнічаць на польскі ўзор, пашыраўся польскі культ. і моўны ўплыў. 3 сярэдзіны 17 ст. бел. мова практычна выйшла з ужытку ў цэнтр. дзярж. органах, звужалася і сфера ўжывання літ. mo-bbl Але ВКЛ захавала гал. інстытуты сваёй дзяржаўнасці: заканадаўства, суды, войска, казну, асобную тэрыторыю, якая аднак знач-на зменшылася пасля далучэння непасрэдна да Польшчы ўкр. зямель, а таксама ў выніку ўзбр. канфліктаў з суседнімі дзяржавамі. У
Да арт. Літва. Каўнаскі замак.
час вайны Расіі з Рзччу Паспалітай 1654—67 і Паўночнай вайны 1655—60 са Швецыяй рас. і шведскія войскі занялі частку тэр. ВКЛ, у т.л. Вільню. Паводле Андросаўскага перамір'я 1667 паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай літ. і бел. землі засталіся ў складзе ВКЛ. 3 сярэдзі-ны 17 ст. адбывалася гасп. і культ. адраджэн-не, якое з-за Паўночнай вайны 1700—21 змя-нілася заняпадам ВКЛ. Цэнтр. ўлада ВКЛ слабела, з 2-й пал. 17 ст. асобныя сеймы на тэр. ВКЛ не склікаліся. Партыі знаці, аб’яд-наныя ва ўзбр. канфедэрацыі, вялі міжусоб-ныя войны (1700, 1767, 1792 і інш ). Склада-нымі заставаліся адносіны паміж рэліг. кан-фесіямі, асабліва паміж каталіцхім і правасл. насельніцтвам ВКЛ.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 большая частка тэр. Л. ўвайшла ў склад Рас. імперыі (у 1797 тут створана Літоўская губ.), астатняя — у склад Прусіі. У 1801 ут-ворана Ві/іенская губерня, у 1843 — Ковенская губерня. Вял. страты прьшесла вайна 1812. Пасля паўстання 1830—31 былі закрыты Ві-ленскі ун-т, медыка-хірург. і духоўная акадэ-міі. Пасля задушэння паўстання 1863—64 рас. ўлады забаранілі навучанне літ. мове ў школах і літ. выданні лац. шрыфтам. Указам ад 4.1.1866 абмежавана права набыцця зямлі літоўцамі-католікамі. Разам з тым рэформы, праведзеныя пасля паўстання, паскорылі раз-віццё сельскай гаспадаркі; буд-ва чыгунак (у 1861—62 Пецярбургска-Варшаўскай, у 1871—73 Лібава-Роменскай) садзейнічала развіццю гандлю, росту гарадоў, у якіх пасту-пова павялічвалася колькасць рабочых і іх арг-цый (у 1895 засн. Цэнтр літ. сацыял-дэ-макратыі, у 1900 — партыя Сацыял-дэмакра-тыя Каралеўства Польскага і Літвы). Насель-ніцгва Л. ўдзельнічала ў агульнарас. рэвалю-цыях 1905—07, Лютаўскай і Кастрычніцкай 1917. У 1-ю сусв. вайну большая частка Л. акупіравана герм. войскамі.
У вер. 1917 створана Літоўская Тары-ба (Савет), якая 11.12.1917 прыняла Дэкларацыю аб незалежнасці літ. дзяр-жавы ў саюзе з Германіяй, a 16.2.1918 — Ан аб незалежнасці Л. і стварыла ўрад на чале з А.Вальдэмара-сам. Супраць Тарыбы і ўрада выступілі бальшавікі Л., быў створаны часовы ра-боча-сялянскі ўрад, а пасля ўступлення ў Л. Чырв. Арміі — Літоўска-Беларус-кая Савецкая Сацыялістычная Рэспублі-ка (Літбел) са сталіцай у Вільні. Пасля падпісання мірнага дагавора паміж Літ-вой і РСФСР 12.7.1920 і абвяшчэння незалежнасці БССР 31.7.1920 Літбел спыніла існаванне. 3 увядзеннем паса-ды прэзідэнта Л. (крас. 1919) і пасля склікання Устаноўчага з’езда Л.
Да арт. Літва. Палац Радзівілаў у Вільнюсе.
302 літва
(15.5.1920) Літ. Тарыба страціла свае функцыі. У складаных міжнар. абставі-нах польскія войскі неаднаразова за-хоплівалі Віленскі край і Вільню (1.1.1919, 21.4.1919, 9.10.1920), што прывяло да Віленскага канфлікту 1920—39, стварэння Сярэдняй Літвы (у 1922 уключана ў склад Польшчы). Літ.-польск. адносіны ўскладніліся. Часовай сталіцай Л. стаў г. Каўнас (да 1940), дзе 1.8.1922 прынята Канстытуцыя, якая абвясціла Л. парламенцкай рэспублікай. Пасля выбараў у 3-і сейм (май 1926) уз-мацнілася ўнутрыпаліт. барацьба. 17.12.1926 у Л. адбыўся дзярж. перава-рот, здзейснены афіцэрамі Каўнаскага гарнізона на чале з палк. І.Пятруйцісам пры садзеянні кансерватыўнай партыі таўцінінкаў. Улада перайшла да К.Сме-таны, які быў выбраны прэзідэнтам краіны. Канстытуцыі Л. 1928 і 1938 юрыдычна замацавалі ўсталяванне ў Л. правай дыкгатуры; у 2-й пал. 1930-х г. забаронены ўсе партыі, акрамя правя-чай таўцінінкаў. Польшча (сак. 1938) і Германія (сак. 1939) прад’явілі Л. уль-тыматумы, з прыняццем якіх Л. юры-дычна адмовілася ад Вільні на карысць Польшчы і Клайпеды на карысць Гер-маніі. Ва ўмовах росту нестабільнасці ў літ. грамадстве 28.3.1939 створаны ўрад «сумеснай працы» на чале з ген. І.Чэр-нюсам, які ў пач. 2-й сусв. вайны пасля размежавання сфер уплыву паміж Гер-маніяй і СССР паводле пакта Рыбен-тропа—Молатава 1939 падпісаў 10.10.1939 у Маскве Дагавор «Аб пера-дачы Літоўскай Рэспубліцы г. Вільнюса і Віленскай вобл. і аб узаемнай дапамо-зе паміж СССР і Літвой»; у адпаведнас-ці з дагаворам 14.6.1940 у Л. ўведзены сілы Чырв. Арміі. Прэзідэнт Сметана 15.6.1940 эмігрыраваў у Германію. 17.6.1940 створаны ўрад на чале з Ю.Палецкісам, які правёў выбары ў сейм. 21.7.1940 сейм абвясціў стварэнне Лгг. ССР, уключанай 3.8.1940 у склад СССР (літ. армія як 29-ы стралк. кор-пус увайшла ў склад Чырв. Арміі). У жн. 1940 Л. перададзена частка тэр. БССР (каля 2,6 тыс. км2 з насельніц-твам 82 тыс. чал.). Летам 1940 паводле рашэння ўрада Літ. ССР пачаўся пера-вод з Каўнаса ў Вільнюс цэнтр. дзярж. устаноў. Пачалася калектывізацыя сельскай гаспадаркі і нацыяналізацыя прам-сці; адбылася першая хваля дэ-партацыі часткі насельніцгва ў глыб СССР. У чэрв. 1941 Л. акупіравалі ням.-фаш. войскі. На тэр. рэспублікі дзейнічалі каля 10 тыс. сав. партызан і падпольшчыкаў, значная частка якіх прыходзіла з Беларусі (пераважна з Бя-гомльскай партыз. зоны). Частка на-сельнііггва Л. супрацоўнічала з акупац. ўладамі (на баку немцаў дзейнічалі літ. ваен. і паліцэйскія фарміраванні). У выніку Вільнюскай аперацыі 1944, Пры-балтыйскай аперацыі 1944 і інш. бітваў тэр. Л. да лют. 1945 вызвалена ад ням.-фаш. войск. На франтах Вял. Айч. вай-ны ў складзе Чырв. Арміі ваявала каля
100 тыс. літоўцаў, у т.л. больш за 12 тыс. у 16-й Літ. стралк. дывізіі. Пасля вайны частка насельнііггва не прыняла сав. ўладу, удзельнічала ва ўзброеным супраціўленні, у выніку чаго многія з іх былі дэпартаваны ў Сібір і інш. рэгіёны СССР. У 1948 прам-сць Л. дасягнула даваен. ўзроўню, да 1950 у асноўным калектывізавана яе сельская гаспадарка. Сярод інш. сав. рэспублік Л. вызнача-лася больш высокімі тэмпамі эканам. росту, у т.л. ў сельскай гаспадарцы (жывёлагадоўля і інш.). У час палітыкі «перабудовы» ў СССР (з сярэдзіны 1980-х г.) у Л. актывізаваўся незалеж-ніцкі рух. У чэрв. 1988 створаны літ. рух «Саюдзіс» (старшыня В.Ландсбер-гіс), які перамог у лют. 1990 на выбарах у Вярх. Савет Літ. ССР. 11.3.1990 новы літ. парламенз прыняў Акт аб аднаўлен-ні дзяржаўнасці. У вер. 1991 СССР прызнаў незалежнасць Літ. Рэспублікі. Першым яе прэзідэнтам стаў А.Бразаў-скас (1992—97), са снеж. 1997 прэзідэнт