Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
У «Гісторыі беларускае літаратуры» Гарэцкага, «Нарысах беларускай літара-туры» (пад рэд. Янчука, абодва 1920) і «Нарысах па гісторыі беларускай літа-ратуры. Старадаўні перыяд» (1922) Ян-чука, працах «Беларуская драматургія» і «М.А.Багдановіч» (абедзве 1927) Замо-ціна, «Паэмы Янкі Купалы» (1927) і «Ля вытокаў мастацкай прозы Якуба Коласа» (1928—29) Вазнясенскага, кн. «Чатырохсотлецце беларускага друку, 1525—1925» (1926), літ.-крытычных ар-тыкулах З.Жылуновіча, У.Дубоўкі, А.Бабарэкі, Я.Пуіпчы, М.Піятуховіча, С.Замбржыцкага і інш. сістэматызаваны багаты факгычны матэрыял і на яго ас-нове зроблена спроба навук. перыяды-зацыі літ. працэсу, выяўлены пэўныя заканамернасці развіцця бел. л-ры.
У «Гісторыі...» Гарэцкага разгледжана раз-віццё л-ры ад старажытнасці да пач. 1920-х г.. ахарактарызаваны літ. помнікі, творы но-вай і найноўшай л-ры, раскрыга ідэйная ба-рацьба, станаўленне літ. плыняў і кірункаў, вызначана месца ввдучых пісьменнікаў у літ. працэсе. У працах Янчука выяўлена сувязь л-ры з гісторыяй народа, з нац.-вызв. рухам, недаацэньваўся ідэйны пафас грамадз. лірыкі Цёткі, Я.Купалы, Я.Коласа. Грунтоўную і аб’ектыўную ацэнку спадчыны Багдановіча, драматургіі Я.Купалы і Ц.Гартнага, ліра-эпіч-ных твораў Я.Коласа даў Замоцін. Прыкмет-най з'явай у вывучэнні гісторыі бел. л-ры бы-лі яго спробы стварыць самаст. кірунак да-следавання (тэорыя чатырох сінтэзаў — гене-тычнага, фармальна-мастацкага, сацыяла-гічнага, ідэалагічнага). Ён выступаў супраць фрэйдысцкіх, інтуітывісцкіх канцэпцый, фар-маліст. трактовак мастацтва і суб'ектыўна-
ідэаліст. прынцыпаў яго вывучэння. У «На-рысах гісторыі беларускай літаратуры» Піяту-ховіча (1928) творчасць пісьменнікаў і літ.-ідэалаг. плыні 19 —пач. 20 ст. разглядаліся з сацыялагізатарскіх пазіный. У аснову перыя-дызацыі л-ры ён паклаў этапы эканам. раз-віцця. Спрошчана разумеючы ўзаемасувязь грамадз. гісторыі і л-ры, ён выводзіў узровень слоўнага мастацтва непасрэдна з узроўню эканомікі, таму не здолеў аб’ектыўна ацаніць творчасць Дуніна-Марцінкевіча, Багушэвіча, Багдановіча, Цёткі. Аб’ектам вывучэння Ваз-нясенскага былі творы Багдановіча, Я.Купа-лы, Я.Коласа, чыя спадчына тады цалкам закрэслівалася вульгарызатарамі раппаўскай арыентацыі. Актыўна выкарыстоўваючы прынцыпы даследавання, уласцівыя фар-мальнай школе, ён паставіў складаныя тэарэ-тыка-метадалаг. праблемы — нац. спецыфікі л-ры, літ. уплываў і запазычанняў, метаду даследавання л-ры і крытыкаваў метадалаг. хібы культ.-гіст. школ за недаацэнку эстэт. прыроды мастацгва. Пры ўсіх заганах, якія меліся ў працах прыхільнікаў марфалагічнага метаду (недастатковая ўвага да праблемы су-вязі л-ры з рэчаіснасцю, абсалютызацыя кам-пазіцыі твора), вывучэнне элементаў структу-ры, аналіз маст формы заставаліся важнымі для бел. Л. і крытыкі
Этапнымі ў распрацоўцы пытанняў тэорыі л-ры і метадалогіі Л. былі дасле-даванні «Пуціны беларускай літарату-ры» Замоціна (1924), «Паэтыка літара-турных жанраў» і «Тэорыя санета» Ба-рычэўскага (абодва 1927), «Паэтыка М.Багдановіча» Вазнясенскага (1926). Як і Багдановіч, Барычэўскі арганічна спалучыў у аналізе гісторыю і тэорыю жанравых форм лірыкі, эпасу, драмы, дыдактычнай паэзіі. Гэтым ён замацоў-ваў плённую традыцыю адзінства гіст. і тэарэт. падыходу да мастацтва, прапа-ноўваў вывучаць гісторыю л-ры ў ас-пекце станаўлення яе жанрава-стыля-вых форм. Актуальныя пытанні тэарэ-тыка-метадалаг. характару даследаваў Гарэцкі. Напісанае ім «Назваслоўе», змешчанае ў яго «Гісторыі беларускае літаратуры» (выд. 1924), — першая ў бел. Л. спроба сістэматызацыі літ. тэр-мінаў і паняццяў. Зборнікамі «Якуб Ко-лас у літаратурнай крытыцы» і «Твор-часць К.М.Міцкевіча (Якуба Коласа)» (1926), «Янка Купала ў літаратурнай крытыцы» і «Цішка Гартны ў літаратур-най крытыцы» (1928) закладзены асно-вы мэтанакіраванага вывучэння твор-часці старэйшых бел. майстроў слова. У канцы 1920-х г. пачалася сур’ёзная тэк-сталаг. праца (навук.-каменціраваны 36. твораў у 2 т. Багдановіча, 36. твораў Я.Коласа, зб. вершаў А.Гаруна «Мат-чын дар»), Найб. значныя дасягненні бел. літ. крытыкі 1920 — пач. 1930-х г. звязаны з дзейнасцю літ. арг-цый «Ма-ладняк», «Узвышша», «Полымя» і пе-рыяд. выданняў, якія абгрунтоўвалі і праводзілі ў жыццё іх ідэйна-эстэт. праграму (час. «Маладняк», «Узвыш-ша», «Полымя»). Вял. ролю ў фарміра-ванні бел. літ.-крытычнай думкі ады-гралі газ. «Звязда», «Савецкая Бела-русь», «Беларуская вёска». «Палымян-ская» крытыка [Жылуновіч, Я.Нё-манскі, М.Грамыка, У.Чаржынскі, Я.Марук, П.Жарскі, АДясны (А.Мар-
296 ЛІТАРАТУРАЗНАЎСТВА
двілка), С.Баркоўскі і інш.] вял. ўвагу аддавала збіранню і выяўленню мала-дых бел. літ. сіл, з прынцыповых пазі-цый ацэньвала новыя літ. творы, высту-пала ініцыятарам многіх літ. дыскусій. «Маладнякоўская» крытыка (М.Каспя-ровіч, М.Аляхновіч, Замбржыцкі і інш.) спрыяла разгортванню масавага літ. ру-ху, аспрэчвала вульгарызатарскія тэзісы аб вызначальнай ролі класавага пахо-джання пісьменніка, абараняла сял. тэ-матыку. Крытыка ва «Узвышіпы» змага-лася за павышэнне ідэйна-эстэт. ўзроў-ню бел. л-ры і культуру творчасці. У распрацоўцы тэарэт. асноў бел. крыты-кі, павышэнні яе прафес. ўзроўню вял. заслуга Бабарэкі, Дубоўкі, К.Чорнага, Я.Пушчы, Ф.Купцэвіча, К.Крапівы, М.Лужаніна, З.Бядулі, П.Глебкі, В.Ша-шалевіча, А.Адамовіча і інш. Крытыкі нац.-адраджэнскай арыентацыі абвярга-лі нігілістычныя ўстаноўкі пралеткуль-таўцаў на пабудову «чыстага» пралетар-скага мастацтва, даказвалі неабходнасць беражлівага стаўлення да класічнай спадчыны і развіцця лепшых нац. тра-дыцый, змагаліся за праўдзівае асэнса-ванне сац. рэчаіснасці і псіхалогіі чала-века. Развіішё бел. крытыкі ў гэты пе-рыяд звязана з дзейнасцю БелАПГІ. На раннім этапе «белаппаўская» крытыка працягвала прагрэсіўныя тэндэнцыі «маладнякоўскай» навук.-тэарэт. думкі, пазней яна паўтарыла памылкі, уласці-выя РАППу (вульгарна-сацыялагічны падыход да л-ры, ваяўнічы дагматызм, голае адміністраванне, адрыў ад жыцця, адмоўныя адносіны да нерэаліст. форм творчасці і інш.). Найб. яскрава дэ-структыўны пафас вульгарызатарскай, пагромнай крытыкі выявіўся ў дзейнас-ці Л.Бэндэ, А.Кучара, В.Бухаркіна, Д.Мірончыка, У.Гесена, А.Канакоціна, Л.Якаўлева, Я.Сякерскай, С.Будзінска-га, Е.Гальперына, С.Васілёнка і інш.
На пачатку 1930-х г. у развіцці бел. Л, ад-быўся значны спад, абумоўлены пагаршэн-нем грамадска-паліт. клімату ў краіне, у т.л. пачаткам рэпрэсій сярод творчай і навук. ін-тэлігенцыі. У 1932—34 кіраўніцгва Ін-та л-ры і мастаіггва АН Беларусі рабіла захады па стварэнні «Гісторыі беларускай літаратуры», быў напісаны шэраг яе раздзелаў (кніга не завершана). Навук-тэарэт. ўзровень Л. і кры-тыкі паніжаўся. Навук. школы, якія ўзна-чальвалі Замоцін, Барычэўскі, Вазнясенскі, былі ліквідаваны, іх друкаваныя выданні за-баронены. У нешматлікіх гісторыка-літ. пуб-лікацыях вывучэнне л-ры падмянялася гру-бымі паліт. нагаворамі на пісьменнікаў, фальсіфікацыяй іх творчасці, наўмысным вы-шукваннем у іх творах ідэалагічных памылак і варожых сав. ладу ідэй.
Пэўнае ажыўленне навук.-крытычнай думкі пачалося ў пач. 1940-х г.: артыку-лы Я.Коласа пра Т.Шаўчэнку, К.Чор-нага пра Я.Купалу, М.Ларчанкі і Ю.Пшыркова пра «Новую зямлю», «Сымона-музыку» Я.Коласа, пра спад-чыну Багдановіча, публікацыі В.Бары-сенкі з пераглядам ацэнак творчасці Дуніна-Марцінкевіча, Багушэвіча. Пра-ведзены літ. дыскусіі аб крытыцы (1939), паэзіі (1940), прозе (пач. 1941).
Выдадзены зб. тэкстаў «Беларуская лі-таратура XIX ст.» (1940), пачалі друка-вацца «Нарысы па гісторыі старажыт-най літаратуры» М.Дабрыніна. У 1941 падрыхтаваны да выдання падручнік для пед. і настаўніцкіх ін-таў «Беларус-кая літаратура», у якім узнімаліся пра-блемы народнасці мастацтва, што мела вял. метадалагічнае значэнне і адкрыва-ла перспектыву стварыць гісторьпо л-ры, заснаваную на аб’ектыўным вы-вучэнні ўнутр. заканамерласцей яе раз-віцця. Значную ўвагу пытанням гісто-рыі л-ры, літ. крытыкі, збіранню і вы-вучэнню культ. спадчыны, арганізацыі н.-д. работы аддавалі самі пісьменнікі, у першую чаргу Я.Купала і Я.Колас. У пасляваен. час рабіліся спробы перагле-дзець вульгарна-дагматычныя канцэп-цыі, пачалася шырокая прапаганда да-сягненняў класічнай спадчыны, створа-ны праграмы і вучэбныя дапаможнікі па л-ры ддя сярэдняй школы і ВНУ, крьпыка-біягр. нарысы, прысвечаныя творчасці вядучых пісьменнікаў мінула-га і сучаснасці. Выйшлі абагульняльныя працы «Нарыс гісторыі беларускай са-вецкай літаратуры» (1954, на рус. мове) і «Нарысы па гісторыі беларускай літа-ратуры» (1956).
«Нарыс...» упершыню знаёміў усесаюзнага чытача з дасягненнямі бел. сав. л-ры, твор-часцю яе вядучых пісьменнікаў. Аднак у кні-зе павярхоўна вырашаліся пытанні, звязаныя з разуменнем заканамернасцей літ. працэсу, недаацэньвалася эстэт. прырода мастацгва, спецыфіка л-ры як формы вобразнага адлюс-травання рэчаіснасці. Гэтыя недахопы част-кова пераадолены ў «Нарысах...», дзе разгля-далася таксама стараж. л-ра і л-ра 19 — пач. 20 ст. У выніку больш поўным і шырокім стаў агульны малюнак развіцця бел. л-ры. Перагледжаны некаторыя раней спрошчаныя фармулёўкі і вывады. Пачалі выкарыстоўвац-ца паняцці нар. вытокаў маст. творчасці, на-роднасці, якія ігнараваліся вулыарызатарамі. Пры даследаванні дакастр. л-ры на першы план вылучыліся такія складаныя праблемы, як фарміраванне ідэйна-маст. кірункаў, раз-віццё творчага метаду (працы С.Майхровіча, Барысенкі, Ларчанкі, У.Агісвіча і інш.).
У першыя пасляваен. гады бескам-праміснасцю ацэнак, нецярпімасцю да недахопаў, падтрымкай перспектыўных тэндэнцый у развіцці л-ры літ. крытыка дзейсна ўплывала на літ. працэс. Якас-на новага ўзроўню бел. навук.-тэарэт. і крытычная думка дасягнула ў канцы 1950-х—1960-я г. Актыўна вывучаліся спецыфіка л-ры і заканамернасці літ. працэсу на кожным гіст. этапе, даследа-валіся працэс фарміравання ідэйна-маст. кірункаў, стыляў, нац. своеасаблі-васці л-ры. Павысіўся навук.-тэарэт. ўзровень гісторыка-літ. і крытычных прац (кнігі А.Адамовіча, В.Івашына, У.Калесніка, Я.Казекі, А.Лойкі, Н.Пер-кіна, Ю.Пшыркова, Майхровіча, М.Грынчыка, Дз.Бугаёва і інш). Дасяг-ненні навук.-тэарэт. думкі гэтага перы-яду падагульнены ў калект. працах «Гіс-торыя беларускай савецкай літаратуры» (т. 1—2, 1965—66) і «Гісторыя беларус-кай дакастрычніцкай літаратуры» (т. 1—2, 1968—69), у якіх выкарыстаны вопыт даследаванняў у галіне гісторыі сав. шматнац. л-ры. У іх упершыню ў бел. Л. даволі поўна раскрыты гісторы-