Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
націскам масавых пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у крас. 1960 падаў у адстаўку. 3 1960 у эміграцыі на Гавайскіх а-вах (ЗША).
ЛІ СЮЧЭН (1823—7.8.1864), адзін з кіраўнікоў Тайпінскага паўстання 1850—64 у Кітаі. Далучыўся да тайпінаў у 1851, з 1859 адзін з іх кіраўнікоў. У 1858 нанёс паражэнне (сумесна з Чэнь Юйчэнам) урадавым войскам у раёне Саньхэ, у 1860 адбіў іх наступ на сталі-цу тайпінаў г. Нанкін. Двойчы (1860, 1862) беспаспяхова спрабаваў авалодаць г. Шанхай. У 1863—64 кіраваў абаронай Нанкіна, пасля падзення якога (ліп. 1864) узяты ў палон і пакараны смерцю. У турме напісаў «Сведчанні», якія з’яў-ляюцца важнейшай крыніцай па гісто-рыі тайпінскага паўстання.
Тв.: Показання Лн Сю-чэна // Тайпннское восстанне 1850—1864 гг.: Сб. док. М., 1960.
ЛІСЯНСКІ Марк Самойлавіч (14.1.1913, г. Адэса, Украіна — 30.8.1993), расійскі паэт. Скончыў Маскоўскі ін-т журна-лістыкі (1934). Друкаваўся з 1924. Пер-шы зб. вершаў — «Бераг» (1940). Вер-шы ваен. гадоў увайшлі ў зб-кі «Мая зямля» (1942), «Ад імя Чорнага мора» (1947) і інш. У паэт. зб-ках «Залатая мая Масква» (1951), «За вясной — вяс-на» (1959), «Такі час» (1968), «За гарамі, за лясамі» (1976), «Дзякуй» (1981), «Па-жаданне на дарогу» (1987), «Пераадо-ленне» (1988), «Адна мелодыя» (1992), паэмах «Дума пра маці» (1947), «Пеця Клыпа» (1967), «Добры пілях» (1972) і інш. лірычныя перажыванні, роздум пра мінулае і будучыню радзімы, сувязь чалавека і прыроды, тэма кахання. Ay-Tap тэкстаў папулярных песень («Мая Масква», «Асенняя лістота», «Зоры Маскоўскія» і інш.). На бел. мову асоб-ныя яго вершы пераклаў У.Шахавец.
Тв:. Нзбр. пронзв. Т. 1—2. М., 1983.
ЛІСЯНСКІ Юрый Фёдаравіч (13.8.1773, г. Нежын Чарнігаўскай вобл., Украі-на — 6.3.1837), расійскі мараплавец. Капітан I рангу (1809). Скончыў Марскі кадэцкі корпус (1786). У 1803—06 як камандзір карабля «Нява» ўдзельнічаў у першай рас. кругасветнай экспедыцыі пад кіраўніцтвам Х.Ф.Крузенштэрна. Частку падарожжа прайшоў асобным шляхам. Экспедыцыя абследавала мала-вядомыя раёны Ціхага ак., зрабіла назі-ранні за марскімі цячэннямі, адкрыла міжпасатныя проціцячэнні ў Ціхім і Ат-лантычным ак., сабрала этнагр. матэ-рыял. Даследаваў в-аў Кадзьяк і частку архіпелага Аляксандра. Пасля закан-чэння экспедыцыі Л. служыў на Бал-тыйскім флоце; у 1809 выйшаў у ад-стаўку. У гонар Л. названы: востраў, ад-крыты ім у паўн.-зах. частцы Гавайскіх а-воў; паўвостраў на паўн. узбярэжжы Ахоцкага м. і гара на в-ве Сахалін.
ЛІТА... (ад грэч. lithos камень), пачат-ковая частка складаных слоў, якая па-казвае на адносіны да каменя, горных парод (напр., літаграфія, літалогія).
ЛПАЫЯСФЕРА (глліта... + біясфера), частка біясферы, якая займае верхнія слаі зямной кары (кару выветрывання).
Звычайна да 8—10 м (максімальна да 6 км у вадзе нафтаносных слаёў). Асн. маса арганізмаў у Л. сканцэнтравана ў слоі глебы да глыбіні каля 1 м. Паняц-це «Л.» можа разглядацца таксама як вобласць пашырэння жывых арганізмаў па трэшчынах, падземных вадаёмах або як вобласць біягенных асадкавых парод («былых біясфер» паводле УА.Вярнад-скага).
Ю.Ф.Лісянскі.
ЛГГАГЕНЕЗ (ад літа... + ...генез), су-купнасць прыродных працэсаў утварэн-ня і пераўтварэння асадкаў і асадкавых горных парод у нетрах. Асн. фактары Л. — тэмпература, ціск, падземныя во-ды і арган. рэчывы. Вылучаюць 3 ста-дыі Л. (дыягенез, катагенез і метагенез), якім адпавядаюць аднайменныя зоны ў асадкавым чахле. Зоны Л. мяжуюць з зонамі седыментагенезу ці гіпергенезу ўверсе і зонай метамарфізму ўнізе.
Літ.-. Байков АА, Седлецквй В.Н. Лнтогенез (мобнлнзацня, перенос, седа-ментацня, даагенез осадков). Ростов н/Д, 1997; Страхов Н.М. Основы теорнн лв-тогенеза. Т. 1—3. М., 1960—62. АА.Махнач.
ЛІТАГРАФІЯ (ад літа... + ...графія), від тыражнай графікі, спосаб плоскага дру-
Да арт. Літаграфія. Я. К і б р ы к. Ласачка. Ілюстрацыя да рамана Р.Ралана «Кала Брунь-ён». 1934—36.
292 ЛІТАГРАФСКІ
ку, твор, выкананы літаграфскім споса-бам. Друкарскай формай у Л. з’яўляец-ца гладкая (для ўзнаўлення пёравай графікі) або зярністая (для ўзнаўлення алоўкавага малюнка) паверхня літа-графскага каменю, часам цынкавай ці алюм. пласцінкі, на якую нанесена вы-ява тлустай тушшу (пяром або пэн-дзлем) ці літаграфскім алоўкам. Часам выяву пераносяць на камень з малюн-ка, выкананага на спец. пераводнай па-перы — корнпапіры. Пасля спец. хім. апрацоўкі каменю, паслядоўнага наня-сення на яго паверхню вады і фарбы праводзяць друкаванне. Л. ўласцівы вял. свабода аўтарскага выканання, раз-настайнасць маст. сродкаў пры вял. дакладнасці ўзнаўлення, параўнальная прастата тэхнікі. Мадыфікацыі Л. аўта-літаграфія, амаграфія, хромалітаграфія і інш.
Вынайдзена АЗенефельдэрам у Германіі ў 1798. У 19—20 ст. Л. адыграла важную ролю ў развіцці карыкатуры, ілюстрацыі, плаката, прыкладной графікі. Сярод вядучых майстроў 19 ст. П.Гаварні, АДам’е, Э.Далакруа, Ф.Гоя, Т.Жэрыко. Новыя маст. магчымасці Л. былі адкрыты майстрамі імпрэсіянізму (Э.Манэ, АРэнуар, Э.Дэга, К.Пісаро), ням. экспрэсія-ністамі (М.Ліберман), мастакамі ЗША (Дж.Уістлер). У канцы 19 — пач. 20 ст. асаб-лівую вастрыню, драматызм і адначасова дэ-кар. выразнасць прыўнеслі ў Л. Э.Вюяр, П.Пікасо, А.Рэдон, А. дэ Тулуз-Латрэк у Францыі, Ф.Ропс у Бельгіі, Э.Мунк у Нарве-гіі, Р.Кент у ЗША, Я.Кібрык, П.Кузняцоў, М.Ларыёнаў, Н.Ганчарова, М.Радзіёнаў у Ра-сіі.
На Беларусі Л. існуе з 1-й пал. 19 ст. У яе развіцці значную ролю адыграла Віленская літаграфская майстэрня, засн. ў 1819—21. Сярод першых літо-графаў Ф.Славецкі, Я.Рустэм, К.Куке-віч. Да Л., у т.л. каляровай, звярталіся Ю.Азямблоўскі, К.Бахматовіч, А.Бар-тэльс, Я.Дамель, М.Кулеша, Н.Орда, І.Хруцкі і інш. У 1920-я г. літаграфская
Да арт. Літаграфія. АдэТулуз-Латрэк.
Японская канапа. 1893.
Да арт Літаграфія Р. К е н т. Вяршыня.
майстэрня ўзнікла пры Віцебскім маст-практычным ін-це (з 1923 маст. тэхні-кум). У 1920—40-я г. ў тэхніцы Л. пра-цавалі Я.Горыд, Н.Галоўчанка, П.Гут-коўскі, М.Малевіч, Н.Сасноўская, М.Філіповіч, Ф.Фогт, М.Чураба. Вял. значэнне для развіцця бел. Л. мела стварэнне эстампных майстэрняў пры Бел. тэатр.-маст. ін-це (1953) і Маст. фондзе Беларусі (1956). Літаграфічныя станковыя серыі, сюжэтна-тэматычныя кампазіцыі, партрэты, краявіды, ілюс-трацыі. экслібрысы і інш. выкананы бел. мастакамі В.Александровічам, Л.Асецкім, У. і М.Басалыгамі, С.Волка-вым, Ю.Выхадцавым, С.Герусам, П.Дурчыным, Ю.Зайцавым, А.Кашку-
Да арт Літаграфія. Н.П аплаўская. Ня-дзеля. 1993.
рэвічам, А.Лось, Г. і Н. Паплаўскімі, А.Паслядовіч, У.Пашчасцевым, У.Піме-навым, С.Раманавым, І.Раманоўскім, У.Савічам, У.Сакаловым, М.Селяшчу-ком, Ю.Тышкевічам, В.Шаранговічам і інш. Л. — адна з гал. форм бел. эстам-па. Іл. гл. таксама да арт. Графіка.
Літ:. С у в о р о в П.й. йскусство лнто-графнн. 4 нзд. М., 1964; Ш м а т а ў В.Ф. Бе-ларуская графіка 1917—1941 гг. Мн., 1975; Я г о ж. Сучасная беларуская графіка, 1945— 1977. Мн., 1979. В.Я.Буйвал, І.Л.Чэбан.
ЛІТАГРАФСКІ КАМЕНЬ, гліністы да-ламіт або тонказярністы, шчыльны, светлы вапняк. Складаецца пераважна з СаСО3 (95—99%) і невял. колькасці SiO2, А12О3 і інш. прымесей. Матэрыял, з якога вырабляюцца друкарскія формы ў літаграфіі. Найб. вядомае радовішча Л.к. Золенгофен у Германіі.
ЛІТАЛбГІЯ (ад літа... + ..логія), наву-ка пра асадкавыя горныя пароды і сучас-ныя асадкі. Вывучае іх рэчыўны састаў, будову, паходжанне, заканамернасці прасторавага размяшчэння і інш. Асн. метады даследаванняў: фацыяльны, фармацыйны, параўнальна-літалагічны і стадыяльны аналізы, аптычная мікра-скапія, хім., рэнтгена-структурны, рэнт-гена-спектральны, ізатопны і інш. Па выніках даследаванняў складаюцца лі-толагафацыяльныя і літолага-палеагеа-графічныя карты і атласы. Цесна звяза-на са стратыграфіяй, петраграфіяй, мі-нералогіяй, палеанталогіяй, палеагеа-графіяй і інш.
Л. склалася як адна з галін геалогіі ў кан-цы 19 — пач. 20 ст. ў вьшіку стратыграфіч-ных, палеагеаграфічных і інш. даследаванняў з вывучэннем рэчыўнага саставу асадкавых парод і карысных выкапняў. Вял. значэнне мелі працы вучоных: англ. Г.Сорбі, амер. Дж.Мерэя, Дж.Барэла, У.Твенхафела, Ф.Пе-тыджана і інш., франц. Л.Каё, В Вагана, ням. І.Вальтэра, Г.Потанье, рас. М.АГалоўкінска-га, АП.Паўлава, П.АЗямятчанскага, Я.У.Са-мойлава, П.М.Чырвінскага, АДз.Архангель-скага, Дз.В.Наліўкіна, Л.В.Пуставалава, М.М.Страхава, Л.Б.Рухіна і інш.
На Беларусі вывучэнне асадкавых па-род вядзецца з пач. 20 ст. Да 1940-х г. яно праводзілася эпізадычна, разам з інш. геал. даследаваннямі. 3 сярэдзіны 20 ст. пачаліся сістэматычныя літал'агіч-ныя даследаванні платформавага чахла, у асадкавых пародах якога выяўлены карысныя выкапні — каменныя і ка-лійныя солі, фасфарыты, бурыя вуглі, гаручыя сланцы, нафта, даўсанітавыя руды, розная сыравіна для буд. матэры-ялаў і інш. У сярэдзіне 1950-х г. створа-на лабараторыя літалогіі і геахіміі ў Ін-це геал. навук АН Беларусі. Даследа-вана Л. асадкавых і вулканагенных тоў-шчаў верхняга пратэразою, палеазою, стараж. кор выветрывання, бурых вуг-лёў, гаручых сланцаў, даўсанітаносных парод і інш. (пад кіраўніцтвам А.С.Мах-нача). У Ін-це геал. навук Нац. АН Бе-ларусі і Бел. н.-д. геолага-разведачным ін-це ВА «Белгеалогія» праводзяцца вы-вучэнне каменнай і калійных солей, фасфарытаў, гіпсаў, мергельна-мелавых і крамяністых, пясчана-жвіровых і наф-таносных парод.
ЛІТАРАТУРА 293
Літ:. Ф р о л о в В.Т. Лнтологня. Кн. 1— 3. М., 1992—95; Снстематнка н класснфнка-цнн осадочных пород н нх аналогов. СПб., 1998. М.В.Вераценнікаў. ЛІ ТАН, Сі Гу (1050 — каля 1130), кітайскі жывапісец. Вядучы дзеяч ака-дэмій жывапісу ў Кайфыне і Ханчжоў. Творчасці характэрны пераход ад суро-вых манахромных ландшафтаў, поўных эпічнай велічы, да сціплых лірычных вясковых пейзажаў са сцэнамі нар. по-быту. Працаваў таксама ў гіст. і бьп. жанрах. Сярод твораў: «Храм каля ракі ў летнюю пару», «Вячэрні зыб на во-сеньскай рацэ», «Вясковы лекар» і інш. ЛІТАПбн, эквімалекулярная сумесь сульфіду цынку і сульфату барыю; белы пігмент, ZnSBaSO4. Устойлівы да ўздзеяння раствораў шчолачаў, несвят-лоўстойлівы, няшкодны. Выкарыстоў-ваюць для вырабу алейных, эмалевых і водаэмульсійных фарбаў для ўнутр. ра-бот, у вытв-сці гумы, пластмас, ліноле-уму, паперы, скуры.