• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ЛІТАРА (лац. littera), графічны знак у складзе алфавіта для абазначэння на пісьме пэўнага гука ці спалучэння гу-каў. Л. бываюць рукапісныя і друкава-ныя, малыя (радковыя) і вялікія. Звы-чайна Л. абазначае адзін гук, зрэдку — два, напр., «ёрш» («jopin»), «яма» («)ама»), Некаторыя Л. ў розных стано-вішчах могуць абазначаць розныя гукі («быць» — «біць», «лук» — «люк»). Ча-сам адзін гук перадаецца спалучэннем Л., напр., бе;і. «дж», «дз» («дж», «дз’»), польск. sz, cz («ш», «ч»). У некаторых сістэмах пісьма ёсць Л., якія гукаў не абазначаюць (бел. і рус. «ь», рус. «ь»). Арфаграфія ў параўнанні з гукавымі сістэмамі развіваецца павольней, таму графічнае аблічча слова часта не супа-дае з яго гукавым складам, напр., бел. «касьба» («каз’ба»), рус. «вода» («вада»), У стараж.-грэч., стараж.-рус. і старабел. пісьменнасцях асобныя Л. мелі лікавае значэнне.
    Літ:. Сучасная беларуская літаратурная мова: Уводзіны. Лексікалогія. Фразеалогія. Лексікаграфія. Фразеаграфія. Фанетыка. Ар-фаэпія. Графіка. Арфаграфія. 3 выд. Мн , 1993; Камароўскі Я.М. Сучасная бела-руская арфаграфія. Мн., 1985. А.М.Булыка. ЛІТАРА ў друкарскім н a -б о р ы, прамавугольны брусочак з дру-карскага сплаву, дрэва або пластмасы з рэльефнай (выпуклай) выявай (вочкам) літары, лічбы ці інш. знака на адным з яго тарцоў. Памеры Л. вызначаюцца ке-гелем, таўшчынёй і ростам (пастаянны для ўсіх Л.). Выкарыстоўваюцца як дру-
    Літара: a — нож-ка; б — галоўка; в — вочка; г — кегель; 3 — таў-шчыня; е — рост (пастаянны для ўсіх літар).
    кавальны элемент пры ручным ці літа-раадліўным наборы. Пры друкаванні вочка пакрываецца фарбай і дае адбітак на паперы.
    ЛІТАРАДРУКАВАЛЬНЫ АПАРАТ, тэ-леграфны апарат, ппо друкуе на паперы літарамі і лічбамі тэкст тэлеграмы, якая ім прымаецца. Вядомы Л.а. пульсацый-най сістэмы Якобі, сінхронныя адна-кратныя Юза, шматкратныя Бадо, старт-стопныя. 3 1960-х г. выкарыстоўваюцца выключна стартстопныя апараты (тэ-летайпы).
    ЛІТАРАЛЬ (ад лац. litoralis берагавы, прыбярэжны), літаральная зона, зона марскога дна, якая затапляецца ў час прыліву і асушаецца пры адліве. Шырыня Л. ад некалькіх метраў да не-калькіх кіламетраў (залежыць ад нахілу дна і амплітуды прьшіўна-адліўных ва-ганняў). Часам у Л. уключаюць супралі-тараль і сублітараль. Л. на азёрах — прыбярэжная частка вадаёма, якая зна-ходзіцца пад уздзеяннем ветравых хваль. часам Л. лічаць падводную аку-муляцыйную тэрасу ці спадзістую бера-гавую водмель, занятую доннай раслін-насцю. Для Л. харакгэрны спецыфічны раслінны і жывёльны свет, прыстасава-ны да перыяд. асушэння дна, багацця святла, інтэнсіўных рухаў вады (пры-бой, хваляванні, цячэнні), рэзкіх сезон-ных і сутачных ваганняў т-ры і салёнас-ці вады. У Л. выяўлены карысныя вы-капні (гл. Літаральныя адклады). Зона Л. вызначаецца багаццем фауны і фло-ры, асабліва ў трапічных морах. У вада-ёмах Беларусі літаральная зона распас-ціраецца да глыбіні 2 м, зарастае вод-най расліннасцю, трыснягом і чаротам, служыць месцам нерасту і кармлення рыб.
    ЛІТАРАЛЬНЫЯ АДКЛАДЫ, адклады прыліўна-адліўнай зоны мора або акія-на (літаралі). Прадстаўлены сучаснымі асадкамі і асадкавымі горнымі пародамі, якія складзены з абломкавых (валуны, галька, друз, жвір, жарства, кангламера-ты, галечнікі, пяскі, пясчанікі), карба-натных (біягенныя, пелетавыя, ааліта-выя, страматалітавыя, мікразярністыя вапнякі) і карбанатна-абломкавых на-мнажэнняў, а таксама з арган. рэшткаў. Для ўчасткаў літаралі, якія адкрыты акі-янскім хвалям, характэрны буйна- і ся-рэднеабломкавыя асадкі (вял. коль-касць валуноў, галечнікі, пяскі); дзе бе-раг абрывісты і размываецца, з прадук-таў яго разбурэння на дне фарміруюцца брэкчыі і абвальныя намнажэнні; дзе адсутнічае моцнае хваляванне, адклад-ваюцца пераважна тонказярністыя асадкі алеўрытавыя і гліністыя (напр., у бухтах і залівах далёкаўсходніх і паўн. мораў).
    На ўчастках літаралі — ватах адклады прадстаўлены дробназярністымі пяскамі, алеўрытамі і глінамі, якія пераслойваюцца (слаістасць няправільная, лінзападобная). На найб. аддаленай ад мора ч. літаралі фарміру-ецца паласа салёных азёр (маршаў), у якіх тонкія глеістыя асадкі чаргуюцца з праслоямі торфу і глебамі. У Межах трапічных і субгра-пічных гумідных зон Л.а. прадстаўлены кар-банатнымі асадкамі (пародамі); тут трапля-
    юцца карбанатныя камячкі (пелеты), ааліты, абломкі ракавінак, карбанатныя брэкчыі і кангламераты, абломкі кальцыту пясчанай размернасці і мік.разярністыя асадкі (мікры-ты). У Л.а. часта трапляюцца водарасцевыя страматаліты (напр., хвалістыя шкарлупіны, калоніі) і водарасцевыя лямцы з тонкай сла-істасцю (пераважна сіне-зялёныя водарасці). Найб. характэрныя прыкметы карбанатных адкладаў літаральнай зоны — наяўнасць трэ-шчын усыхання і порыстых сістэм няправіль-най формы, паралельных напластаванню; тэкстуры «птушынага вока», калі ў аднарод-най мікразярністай масе вылучаюцца асоб-ныя буйныя крышталі кальцыту. Стараж. Л.а. фарміраваліся пры перамяшчэнні берагавых ліній. У час марскіх трансгрэсій Л.а. захоўва^ ліся пад інш. тыпамі марскіх і акіянічных ад-кладаў. Добра захоўваюцца ў разрэзах і заля-гаюць на рэзка размытай паверхні больш ста-раж. парод рознага паходжання. Л.а. багатыя карыснымі выкапнямі. Для зон асабліва ак-тыўнага хвалявання характэрны россьшы цяжкіх мінералаў (рутыл, гранат, ільменіт, касітэрыт і інш.). У адкладах адносна спакой-ных участкаў трапляюцца рудныя радовішчы алюмімію і жалеза. Кангламератавыя і нека-торыя з аалітавых жалезных руд мелавога ўзросту (напр., у гарах Гарц) і неагенавыя жалезныя руды (напр., на п-ве Керч) з’яўля-юцца асадкамі літаральнай зоны. Літараль-ныя галечнікі і кангламераты, пяскі і пясча-нікі, біягенныя вапнякі выкарыстоўваюцца як буд. матэрыял і часта змяшчаюць радові-шчы нафты (напр., у Паўночным м., на Ара-війскім п-ве).
    На Беларусі Л.а. (страматалітавыя, пелетавыя, біягенныя вапнякі, карба-натныя брэкчыі і кангламераты) з трэ-шчынамі ўсыхання і інш. прыкметамі сустракаюцца ў палеазойскіх адкладах Прыпяцкага прагіну.
    Літ.: С е л л н Р.Ч. Древнне обстановкн осадконакопленмя: Пер. с англ. М., 1989; Фролов В.Т. Лнтологня. Кн. 3. М., 1995.
    С.М.Абравец.
    ЛІТАРАТЎРА (лац. litteratura напісанае ад littera літара), уся слоўная творчасць, зафіксаваная пісьмовым ці друкарскім спосабам; адзін з відаў мастацтва — мастацтва слова. У шырокім значэнні Л. — уся пісьменнасць наогул (тэхн., мед., паліт., рэліг., канцьшярская, эпіс-талярная і інш.), у вузкім — толькі тво-ры маст. пісьменнасці. Л. вылучаецца ў сістэме маст. культуры асаблівымі маг-чымасцямі глыбокага і рознабаковага адлюстравання жыцця і моцнага ўздзе-яння на яго, а таксама асаблівай гра-мадскай значнасцю суб’екга творчасці.
    Тэрмін «Л.» з’явіўся ў 18 ст., раней ужыва-ліся «паэзія», «паэтычнае мастацтва», «прыго-жая славеснасць», «славеснасць». Са стара-жытнасці Л. развівалася пераважна як сродак перадачы інфармацыі, сцвярджэння рэліг., пазнавальных, маральна-асветніцкіх ідэй і была непарыўна звязана з грамадскай дум-кай, гістарыяграфіяй (летапісаннем), прапа-ведніцкай, школьнай справай, фальклорам. Камунікатыўна-ўжытковай функцыі Л. не страціла да 19 ст. 3 часоў свайго вуснага раз-віцця (гл. Народная паэтычная творчасць) Л. выпрацоўвала сваю асн. функцыю — эстэ-тычную, г.зн. імкнулася выхоўваць у чытача (слухача) пачуццё прыгожага. Эстэт. фун-кцыя мацавалася па меры таго, як стабіліза-валася пісьмовая форма твора (асабліва з раз-віццём кнігадрукавання), і на мяжы 18—19 ст. набыла сваю самакаштоўнасць. У працэсе
    294	ЛІТАРАТУРА
    развіцця Л. фарміравала свае тыпы творчасці (паззія і проза), роды (эпас, лірыка, драма) і жанры', выяўлялася ў стылях: рэнесанс (гл. Адраджэнне), барока, класіцызм, рамантызм, рэалізм, мадэрнізм.
    Літ. спадчына стараж. цывілізацый (Егіпта, Кітая, Індыі, Грэцыі, Рыма і інш.) з’яўляецца своеасаблівым фунда-ментам сусв. Л. Сусветная Л. складаец-ца з нацыянальных (рэгіянальных) Л. Нацыянальная Л. ствараецца на пэўнай мове ці ў пэўных дзярж. межах і адроз-ніваецца сваім зместам, асаблівасцямі гіст. развіцця, спецыфічным стылявым абліччам, абумоўленым ментальнасцю нацыі. Узаемадзеянне і ўзаемаўзбага-чэнне літаратур адбываецца дзякуючы перакладам, а таксама літаратуразнаў-ству, якое тлумачыць маст. працэсы і з’явы і такім чынам спрыяе іх папуля-рызацыі. Бягучы літаратурны працэс асвятляе літаратурная крытыка.
    Пра гісторыю нац. л-р гл. раздзелы Літаратура ў арт. пра дзяржавы, напр., пра бел. Л. ў арт. Беларусь.
    Літ.: Арнстотель. Об яскусстве поэ-знн: Пер. с греч. М., 1957; Белннскнй В.Г. Обіцее зяаченне слова «лнтература» // Полн. собр. соч. М., 1954. Т. 5; Бахтнн М. Вопросы лнтературы н эстетнкй М., 1975; Лыч Л., Навіцкі У. Гісторыя культуры Беларусі. 2 выд. Мн., 1997.
    А.М.Пяткевіч.
    «ЛІТАРАТЎРА 1 МАСТАЦТВА», што-тыднёвая бел. грамадска-паліт. і літ.-маст. газета. Выдаецца з 26.2.1932 у Мінску на бел. мове, выходзіла 1 раз, са студз. 1957 — 2 разы на тыдзень, з крас. 1970 штотыднёвік (на 16 старон-ках). Спачатку орган Федэрацыі аб’яд-нанняў сав. пісьменнікаў БССР (з чэрв. 1932 — Аргкамітэта Саюза пісьменні-каў БССР) і Галоўмастаіггва БССР. У Вял. Айч. вайну не выходзіла. Адноўле-на 10.4.1945. Рэдактары: Х.Дунец (1932—35), І.Гурскі (1935—41), А.Куля-шоў (1945—46), М.Горцаў (1947—49), П.Кавалёў (1949—50), В.Вігка (1951 — 57), М.Ткачоў (1957—59), Я.Шарахоў-скі (1959—61), Н.Пашкевіч (1961—69), Л.Прокша (1969—72), Х.Жычка (1972— 76), А.Асіпенка (1976—80), А.Жук (1980—86), А.Вярцінскі (1986—90), М.Гіль (1990—97), У.Някляеў (1997— 99), А.Пісьмянкоў (з 1999). Mae аддзе-лы: публіцыстыкі, пісьмаў і грамадскай думкі, літ. жыцця, крытыкі і бібліягра-фіі, паэзіі і прозы, музыкі, тэатра, кіно і тэлебачання, выяўл. мастацтва, аховы помнікаў, маст. афармлення. Асвятляе літ., культ. і грамадска-паліт. жыццё Беларусі. Змяшчае матэрыялы па пы-таннях развіцця л-ры, тэатр. і выяўл. мастацтва, музыкі і кіно, тэлебачання і радыё, архітэктуры, самадз. творчасці і інш. Друкуе маст. творы: урыўкі з паэм, аповесцей, раманаў, п’ес, вершы, апа-вяданні, прапагандуе новыя творы су-часных аўтараў. Публікуе матэрыялы па гісторыі л-ры, тэатра, кіно, на старон-ках газеты ў розных аспектах асэнсоў-ваюцца падзеі нац. мінуўшчыны. У га-зеце ўпершыню апублікаваны многія