Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
ЛІСТАПАД (назва звязана з ападаннем лісця з дрэў, што заканчваецца ў гэтым месяцы), адзінаццаты месяц каляндар-нага года (30 дзён), апошні месяц восе-ні. 15 Л. даўж. дня ў Мінску 8 гадз 35 мін, выш. Сонца над гарызонтам у поў-дзень 17,6°. Сярэдняя сума сонечнай радыяцыі за месяц 59 МДж/м2, радыя-цыйны баланс адмоўны (-6 МДж/м2). Сярэдняя т-ра паветра ад 2,6 °C на ПдЗ да -0,3 °C на ПнУ Беларусі. На над-вор’е вял. ўплыў аказваюць глыбокія цыклоны. Колькасць пахмурных дзён павялічваецца да 16—20. Адносная вільготнасць складае 87—90%, ападкаў 43—53 мм. Частыя дажджы выклікаюць паводкі на рэках. У канцы Л. пачынае прамярзаць глеба, выпадае першы снег. Ападае апошняе лісце ў бярозы баро-даўчатай і пачынае асыпацца ігліца ў лістоўніцы еўрапейскай. Адлятаюць апошнія пералётныя качкі, белыя лебе-дзі. Пасяляюцца бліжэй да жылля чала-века сініцы, сарокі, галкі, шэрыя варо-
ны. Амаль усе звяры апранаюцца ў зі-мовае футра. Засынаюць мядзведзь, барсук, янотападобны сабака, вожык, бальшасць рыб. У садах ачышчаюць ка-ру ад гнёздаў шкодных насяко.мых.
ЛІСТАПАД, фізіялагічны працэс у дрэў, кустоў, радзей траў, звязаны з ападаннем лісця. Выпрацаванае ў пра-цэсе эвалюцыі прыстасаванне да па-мяншэння паверхні наземных органаў у неспрыяльных умовах. Скарачае страту вільгаці і прадухіляе паломку галін пад цяжарам снегу. Перад Л. у лісці адбы-ваюцца біяхім., фізіял. і структурныя змены. Разбураецца хларафіл, захоўва-юцца караціноіды (абумоўліваюць во-сеньскую афарбоўку). Пажыўныя рэчы-вы (бялкі, вугляводы, мінер. злучэнні) з лісця адцякаюць у сцябло, плады, на-сенне, клубні, карэнішча і інш. Каля асновы ліста або чаранка паяўляецца аддзяляльны слой клетак, які лёгка раз-рываецца. Пад цяжарам ліста, парывамі ветру праводзячы пучок, што ўтрымлі-вае ліст на сцябле, ірвецца і ліст ападае. Пры рэзкіх паніжэннях т-ры, засусе, паяўленні шкодных газаў у паветры і інш. лісце хутка адмірае без утварэння аддзяляльнага слоя і доўга трымаецца на расліне ў засушаным стане. Ападан-не лісця характэрна пераважна для рас-лін кліматычных паясоў з неспрыяль-ным сезонам: ва ўмеранай зоне — зі-мой, у трапічнай — у засуху. Адрозні-ваюць лістападныя (скідваюць усё лісце на пэўны час) і вечназялёныя расліны. Лістападныя дрэвы ў вільготнатрапіч-ных лясах стаяць без лісця некалькі дзён, ва ўмераным поясе — да 8—9 ме-
сяцаў. У вечназялёных раслін (елка, брусніцы, журавіны, хвоя) лісце ападае паступова і зменьваецца раз у 2—30 га-доў. Выкліканы штучна Л. наз. дэфалія-цыяй.
ЛІСТАПАЦ Юрый (Георгій) Іванавіч (крас. 1897, в. Варкавічы Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 5.6.1938), бел. паліт. дзеяч. Скончыў Панявежскую настаў-ніцкую семінарыю (1914). Удзельнік грамадз. вайны, на 1-м з’ездзе Случчы-ны абраны ў Беларускую раду Случчыны, удзельнік Слуцкага паўстання 1920. Пасля ўцёк у Польшчу. У 1922 неле-гальна вярнуўся ў Слуцк, працаваў на-стаўнікам, стьшьрэдакгарам Дзяржвы-давецтва БССР. 22.10.1925 арыштаваны ДПУ БССР як кіраўнік «контррэвалю-цыйнай арганізацыі», якая распаўсю-джвала антысав. лістоўкі і заклікала да паўстання і звяржэння сав. улады. У сак. 1926 Л. асуджаны на 5 гадоў турэм-нага зняволення. У сувязі з тым, што Л. стаў сакрэтным супрацоўнікам ДПУ, у ліст. 1927 вызвалены. У 1930 арыштава-ны па справе «Саюза вызвалення Белару-сі», праз некалькі месяцаў вызвалены. У ліп. 1933 перасяліўся ў г. Ржэў, дзе пра-цаваў рахункаводам. У кастр. 1933 зноў арыштаваны па справе «Беларускага на-цыянальнага цэнтра» і ў студз. 1934 за-суджаны на 8 гадоў. Пакаранне адбываў у Бамлагу, дзе паводзіў сябе непакорна. У жн. 1935 у лагеры на яго заведзена крымінальная справа. 31.3.1938 прыга-вораны да вышэйшай меры пакарання. Па прыгаворах 1934 і 1938 рэабілітава-ны Ваен. трыбуналам БВА ў 1956.
У.М.Міхнюк.
лістоўка 289
Да арт. Лістала-лаўская рэвалю-цы'я 1918 у Герма-ніі. Узброеныя м атросы, салдаты і цывільныя асобы на вуліцы Берліна.
ЛІСТАІІАДАЎСКАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ 1918 у Германіі, Германская рэвалюцыя, антыманархічная і агульнадэмакр. рэвалюцыя ў Германіі ў канцы 1-й сусв. вайны (пачалася ў ліст. 1918 — адсюль назва). Выклікана вял. стратамі, цяжкім становішчам (асабліва харчовым) і абмежаваннем канстыту-цыйных правоў насельніцтва ў час 1-й сусв. вайны, бесперспек’гыўнасцю вай-ны супраць намнога большых сіл анты-герм. кааліцыі (Антанты). Непасрэдная яе прычына — спроба ўлад ліквідаваць паўстанне ў г. Кіль ваен. матросаў (3— 4.11.1918), якія адмовіліся выканаць за-гад герм. вярх. камандавання аб прары-ве англ. блакады. Да 7—8 ліст. хваля-ванні, у ходзе якіх на ўзор Сав. Расіі ствараліся органы рэв. улады — Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, ахапілі ўсе буйныя гарады і прамысл. цэнтры Германіі. Ва ўмовах паўстання рабочых і салдат Берліна 9 ліст. ад прастола ад-рокся кайзер (імператар) Вільгельм II (эмігрыраваў), пайшоў у адстаўку кан-цлер прынц Макс Бадэнскі; Ф.Шэйдэ-ман абвясціў Германію рэспублікай, a К.Лібкнехт — «сацыяліст. рэспублі-кай». 10 ліст. агульны сход Саветаў у Берліне стварыў рэв. ўрад — Савет нар. упаўнаважаных (СНУ) на чале з Ф.Эбертам. 11 ліст. СНУ заключыў пе-рамір’е з Антантай. Спрэчкі паміж найб. уплывовымі паліт. сіламі рэвалю-цыі — Сацыял-дэмакратычнай партыяй Германіі і Незалежнай сацыял-дэмакра-тычнай партыяй Германіі — вакол пы-тання «ўлада Саветаў або Нацыянальны сход?» у выніку 1-га з’езда Саветаў (16—21.12.1918) вырашаны на карысць выбараў у Нац. ўстаноўчы сход 19.1.1919. Гэтымі выбарамі, выбарамі прэзідэнтам дзяржавы Эберта (11.2.1919) і ўтварэннем адказнага перад парламентам урада (13.2.1919) рэвалю-цыя завершана; у Германіі ўстаноўлена Веймарская рэспубліка. У час рэвалюцыі мелі месца спробы яе трансфармацыі на ўзор Кастр. рэвалюцыі 1917 у Расіі (напр., абвяшчэнне ў студз. 1919 у г. Брэмен сав. рэспублікі) і праявы гра-мадз. вайны (баі ў студз. 1919 паміж ле-ва- і праварадыкальнымі сіламі ў Берлі-не і інш.).
Літ.: Д р а б к н н Я.С. Ноябрьская рево-люцня в Германмм. М., 1967; 0 р л о в a М.Н. Германская революцмя 1918—1919 гг. в нстормографнм ФРГ. М., 1986.
ЛІСТАІІАДНЫЯ ЛЯСЫ, лясныя фар-мацыі з лістападных раслін, якія скідва-юць лісце ў неспрыяльны для вегетацыі перыяд. Характэрныя ддя лясных зон умераных кліматычных паясоў, дзе прадстаўлены драбналістымі і шырака-лістымі лясамі, якія скідваюць лісце ў халодную пару года; у субэкватарыяль-ных і трапічных кліматычных паясах Лл. прадстаўлены сезоннымі трапічны-мі лясамі, якія скідваюць лісце ў сухі перыяд. Гл. таксама Лістапад.
ЛІСТАСЦЯБЛбВЫЯ ІМХІ с a -праўдныя імхі (Bryopsida, або Musci), клас мохападобных. 3 падкл.: андрэевыя імхі, брыевыя імхі і сфагнавыя імхі. Каля 15 тыс. відаў (паводле інш. звестак да 25 тыс.). На Беларусі каля 315 відаў. Пашыраны ўсюды, асн. дамі-нанты ніжняга яруса балотных, лясных, лугавых фітацэнозаў, першасныя глеба-і торфаўтваральнікі. Ствараюць суцэль-нае мохавае покрыва.
Шматгадовыя, радзсй аднагадовыя расліны з радыяльна або двухбакова аблісцелым сцяб-лом (даўж. 1 мм — 60 см), прымацаваныя да субстрату рызоідамі (акрамя сфагнавых). Ліс-це сядзячае, суцэльнае, рознае па анат. будо-ве. Размнажэнне вегетатыўнае, палавое і бяс-полае. Спарагоны на ножках, верхавінкавыя ці бакавыя. Каробачка ад цыліндрычнай да грушападобнай, прамастойная ці гарызан-тальная, з каўпачком. Споры аднаклетачныя. Маюць водаахоўнае значэнне ў жыцці лесу; часам спрыяюць забалочванню мясцовасці, значна ўплываюць на агульную забяспеча-насць сушы вільгаццю.
Літ:. Жнзнь растенмй. Т. 4. Мхн. Плауны, хвошн, папоротннкн, голосеменные расте-ння. М., 1978; Водорослл, лншайннкн н мо-хообразные СССР. М., 1978.
ЛІСТАЦЕЛЫ, л і с т а в і д к і (Phylli-idae), сямейства насякомых атр. палач-нікаў, або зданневых. Каля 20 відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках Азіі.
Даўж. да 12,5 см. У самак цела шырокае, сплошчанае. Афарбоўка і жылкаванне над-крылаў імітуюць лісце раслін, ногі лістапа-добна расшыраныя. Крылы рэдукаваныя, 1 пара. Перамяшчаюцца марудна або нерухома вісяць на галінах або чаранках лісця. Самцы
не падобныя да лісця, з укарочанымі надкры-ламі, рухавыя, добра лятаюць. Здольныя да аўтатаміі. Расліннаедныя. Адкладваюць яй-цы. А.В.Дзерункоў.
ЛІСТбЎ Канстанцін Якаўлевіч (19.9. 1900, г. Адэса, Украіна — 6.9.1983), ра-сійскі кампазітар. Нар. арт. Расіі (1973). Скончыў Саратаўскую кансерваторыю (1922). 3 1919 у Саратаўскім т-ры міні-яцюр, з 1923 у Маскве. Асн. галіна творчасці — песня (больш за 800, у т.л. «Песня пра тачанку», «У зямлянцы», «Махорачка», «Хадзілі мы паходамі», «Севастопальскі вальс» і інш.). Аўгар опер «Аіеся» паводле А.Купрына (паст. 1959), «Дачка Кубы» (паст. 1962), 10 аперэт, у т.л. «Караліна» паводле К.Гальдоні (паст. 1948), «Севастопаль-скі вальс» (паст. 1961), «Сэрца балтый-ца» (паст .1964), вак.-сімф. паэмы «Грэ-нада» (1968), араторыі, сімфоніі, фанта-зіі для аркестра, канцэрта для скрыпкі з арк. (1970), музыкі да драм. спектакляў і кінафільмаў.
Літ.: Т н ш е н к о А. К.Лнстов. М.,1987.
ЛІСТОУКА, від літаратуры і сродак ма-савай інфармацыі, акгуальны паводле зместу і аператыўны ў распаўсюджван-ні. Выдаецца эпізадычна з мэтай агіта-цыйна-паліт., ідэалаг.-выхаваўчага і ін-фарм.-арыентацыйнага ўплыву на шы-рокія слаі грамадства, адлюстравання актуальных падзей і з’яў свайго часу. Выконваецца ў выглядзе друкаванага або рукапіснага тэксту на аркушах па-перы пераважна малых памераў. Тэкст можа быць арыгінальны (адозвы, аб’я-вы) ці запазычаны з інш. крыніц (афіц. дакументы, маст. творы).
Л. — адна з форм масавай рэв. прапаган-ды. Папярэднікі рэв. Л. — рукапісныя пісь-мы і граматы з заклікамі да паўстанняў. Л. выпускалі Вольная рус. друкарня ў Лондане, народніцкія арг-цыі, першыя рабочыя гурткі, Пецярбургскі «Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа». На Беларусі рукапісныя Л. вядомы з 17 ст. У форме зваротаў выдаваліся ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654— 67, у вайну 1812, у час паўстання 1863—64; у выглядзе Л. друкавалася газ. «Мужыцкая праўда». Шырока выкарыстоўваліся Л. ў час рэв. 1905—07, Лзотаўскай і Кастр. рэвалю-цый 1917, герм. і польск. акупацыі ў 1918— 20. У Вял. Айч. вайну Л. на тэр. Беларусі вы-давалі і распаўсюджвалі партызаны, падполь-шчыкі, парт.-дзярж. структуры з-за лініі фронту. Герм. акупац. ўлады і прадстаўнікі калабарацыі выдавалі антысав. Л. на бел., рус., польск. і ням. мовах.