• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ЛІСІЙ (грэч. Lysias; 459—380 да н.э.), старажытнаафінскі прамоўца, лагаграф (пісаў на заказ суд. прамовы); лічаць адным з лепшых прамоўцаў старажыт-насці. 3 412 да н.э. жыў у Афінах. У час праўлення «Трыццаці тыранаў» (404— 403 да н.э.) збег у Мегару, вярнуўся ў Афіны пасля аднаўлення дэмакр. праў-лення (403). Яму належаць больш за 200 прамоў (поўнасцю захаваліся 23, у фрагментах 11). Прамовы Л. — уні-кальныя крыніцы па пытаннях паліт., сац.-эканам. псторыі Афін канца 5 — пач. 4 ст. да н.э.
    ЛІСІМАХ (грэч. Lysimachos; 361, г. Пе-ла, Македонія — 281 да н.э.), палкаво-
    Лісахвост лугавы.
    дзец Аляксандра Македонскага, пасля смерці якога (323 да н.э.) правіў Фракі-яй. У перыяд барацьбы дыядохаў за ўла-ду Л. у 315 да н.э. ваяваў у кааліцыі супраць Антыгона. Пасля паўторнага перадзелу спадчыны Аляксандра Маке-донскага Л. пашырыў тэрыторыю за кошт далучэння да сваіх уладанняў уз-бярэжжа праліва Гелеспонт (цяпер Дар-данелы). У 306 да н.э. абвясціў сдбе ца-ром. У 303—301 да н.э. далучыў да сва-ёй дзяржавы частку М. Азіі. У 287—286 да н.э. ў саюзе з царом Эпіра Пірам падпарадкаваў сабе Македонію. Вёў безвыніковыя войны на Пн з гетамі і баспорскім царствам. Загінуў у бараць-бе з б. дыядохам Селеўкам I Нікатарам, войска Л. было разбіта, а дзяржава рас-палася.
    ЛІСІНСКІ (Lisinski) Ватрослаў [сапр. Фукс (Fuchs) Ігнац; 8.7.1819, г. Заг-раб — 31.5.1854], харвацкі кампазітар; буйнейшы прадстаўнік харвацкай музы-кі, звязаны з рухам «ілірызму» (уздым грамадска-паліт. і культ. жыцця Харва-тыі ў 1830—40-я г.). Музыцы вучыўся ў Заграбе і Празе (1847—50). У творчасш апіраўся на нац. нар.-песенную аснову. Аўтар першай нац. рамантычнай оперы «Любоў і злосць» (паст. 1846). Сярод інш. твораў: опера «Порын» (1851, паст. 1897), 7 уверцюр, у т.л. «Югаславен-ская» (1848) і «Белона» (1849), п’есы для аркестра, для фп., вак. творы, у т.л. хары a cappella, песні, апрацоўкі нар. мелодый.
    Літ.: Марковац П. В.Лнсннскнй // Нз прошлого югославской музыкн. М., 1970.
    ЛІСІП (Lysippos), старажытнагрэчаскі скульптар 4 ст. да н.э.; буйнейшы прад-стаўнік позняй класікі. Нарадзіўся ў Сі-кіёне. Быў прыдворным мастаком Аляксандра Македонскага. Працаваў пераважна ў бронзе. У сваёй творчасці, што папярэднічала эліністычнаму мас-тацтву, адышоў ад ідэальных канонаў Паліклета, імкнуўся да большай жыц-цёвай непасрэднасці выявы, перадачы драм. складанасці і зменлівасці з’яў, шматшіанавых рухаў. Сярод твораў: «Апаксіямен», «Гермес адпачывае», ста-туі Зеўса ў Тарэнце, Геліяса на калясні-цы на в. Родас, шматлікія выявы Герак-ла і яго подзвігаў («Геракл Фарнезскі», «Геракл са львом» і інш.), манум. скулытгурныя групы (конныя дружын-нікі Аляксандра Македонскага, якія па-ляглі ў бітве пры р. Гранік, і інш.). Адзін з першых у ант. мастацтве звяр-нуўся да партрэтнага жанру (партрэт Аляксандра Македонскага).
    ЛІСІЦА Іван Ігнатавіч (н. 22.1.1950, в. Блістава Менскага р-на Чарнігаўскай вобл., Украіна), бел. графік, жывапісец. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1979). У 1980—86 выкладаў у Віцебскім пед. ін-це. Творам уласціва змешанасць гра-фічных тэхнік і жывапісу, дасканаласць пластычнай мовы, дэталізаваная завер-шанасць, эмацыянальнасць. Стварыў серыю графічных аркушаў па матывах твораў У.Караткевіча «Каласы пад сяр-пом тваім», «Дзікае паляванне караля
    лісіцыян 283
    Стаха», «Ладдзя роспачы», «Цыганскі кароль», «Хрыстос прызямліўся ў Га-родні», «Сівая легенда» (усе 1979—86); жывапісныя творы «Да Багдановіча» (1982), «Партрэт маці» (1990), «Суботні вечар» (1995), «Спас» (1996), «Раніца», «Ушача», «Покліч» (усе 1997).
    В В.Шамшур.
    ЛІСІЦКАЕ ВОЗЕРА. Л і с і ц а, у Пас-таўскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Лучайка, за 18 км на У да г. Паставы. Пл. 0,85 км2, даўж. каля 1,7 км, найб. шыр. 750 м, найб. глыб. 5,1 м, даўж. бе-рагавой лініі каля 4,7 км. Пл. вадазбору 6,25 м2. Схілы катаавіны выш. 8—10 м, разараныя. Дно мае плаўны нахіл да цэнтра, мелкаводдзе пясчанае, глыбей укрыта ілам. Зарастае каля 20% пл. во-зера. На 3 выцякае ручай у воз. Лучай.
    ЛІСІЦКІ Лазар Маркавіч (22.11.1890, г. Пачынак Смаленскай вобл., Расія — 30.12.1941), расійскі архітэкгар, мастак-канструктар, графік. Праф. (1921). Ву-чыўся ў Вышэйшай тэхн. школе ў г. Дармштат (Германія; 1909—14) і Рыж-скім політэхн. ін-це (у Маскве; 1915— 16). Выкладаў у Вышэйшых нар. маст. школе ў Віцебску (1919—20), маст-тэхн. майстэрнях (1921) і маст.-тэхн. ін-це (з 1926) у Маскве. У 1921—25 жыў у Германіі і Швейцарыі. Чл. груп «Стыль» і «Сцвярджальнікі новага мас-тацтва» (з 1921), Асацыяцыі новых архі-тэктараў. Вядомы пад псеўд. Эль Лі-
    Лісіл. Апаксіямен. 4 ст. да н.э.
    1 Лісіца. Жнівень. 1996.
    сіцкі. Распрацоўваў праекты вышынных дамоў для Масквы (1923—25). У духу супрэматызму выканаў шэраг ішакатаў («Клінам чырвоным бі белых», 1920), распрацоўваў праекты трансфармуемай мэблі (1928—29), новыя прынцыпы выетавачнай экспазіцыі (сав. павільёны на замежных выстаўках 1925—34, Усе-саюзная паліграф. выстаўка ў Маскве, 1927), вырашэння сцэн. прасторы для т-ра. У кніжным афармленні абгрунтоў-Ваў метад візуальна-прасторавага кан-струявання кнігі, выкарыстоўваў сціп-лую арнаментыку, кантраст друкарскіх шрыфтоў,' фотамантаж (зб-кі «Украін-скія народныя казкі», 1919; «Маякоўскі. Для голасу», 1922). У Віцебску падрых-таваў кн. «Пра два квадраты» (1922).
    Літ.: Э.Лнснцкнй: Художнмк, тнпограф, фотограф н архнтектор Л., 1979; Герчук Ю. Эль Лнсяцкнй // Творчество. 1990. № 10.
    М.Л.Цыбульскі.
    ЛІСІЦЫН Мікалай Андрэевіч (н. 25.4.1922, в. Вострыцы Маскоўскай вобл., Расія), бел. вучоны-эканаміст. Канд. эканам. н. (1955), праф. (1980). Засл. работнік вышэйшай школы Бела-русі (1975). Скончыў Маскоўскі эканам. ін-т (1952). 3 1955 у Бел. эканам. ун-це. Даследуе пытанні арганізацыі і плана-вання прамысл. вытв-сці, удасканален-ня ўнутрыгасп. разліку. Адзін з аўтараў падручнікаў, навуч. дапаможнікаў па эканоміцы і планаванні прам-сці.
    Тв.: Техпромфннплан предпрнятня прн новой снстеме планнровання Мн., 1971 (у сааўг.); Экономнческнй справочннк. Мн., 1980 (у сааўт.); Экономнка, органнзацмя н планмрованме промышленного промзводства. 2 нзд. Мн., 1990 (у сааўг.).
    ЛІСІЦЫН Міхаіл Аркадзевіч (Майсей Айзікавіч; н. 2.7.1920, г. Віцебск), бел. музыкант, дырыжор, педагог. Засл. ра-ботнік культуры Беларусі (1972). Скон-чыў Бел. кансерваторыю (1951). 3 1946 артыст Дзярж. нар. аркестра Беларусі, у 1948—63 — секстэта домраў Бел. радыё і тэлебачання. У 1963—92 выкладаў у Мінскім пед. ін-це імя М.Горкага. Кі-раўнік аркестраў, у т.л. нар. аркестра нар. інструментаў БДУ (1953—80). Аў-тар аранжыровак для аркестра нар. ін-струментаў твораў муз. класікі і бел. кампазітараў (у тл. галоп, вальс і танец з оперы «Калючая ружа» Ю.Семянякі, «Палеская сюіта» Я.Глебава, «Святоч-ная уверцюра» АБагатырова, «Мой
    родны куг» І.Лучанка, «Кадрыля» Я.Ці-коцкага, «Полька» М.Чуркіна і інш.).
    З.А. Танклеўскі.
    ЛІСІЦЫН Пётр Сцяпанавіч (н. 9.3. 1927, г. Полацк Віцебскай вобл.), бел. пісьменнік. Скончыў Латвійскі ун-т (1955). Працаваў у Рызе. 3 1968 у Грод-не, у 1978—85 упаўнаважаны Усесаюз-нага агенцтва па аўтарскіх правах па Гродзенскай вобл. Друкуецца з 1962. Піша на рус. мове. Аўтар кніг Прозы «Лютаўскі шарпак» (1978), «Росныя травы» (1981), «Трое розных» (1985), у якіх адлюстроўвае партыз. барацьбу ў Вял. Айч. вайну, паказваючы складаны ўнугр. свет герояў у драм. сітуацыях.
    П.Г Лісіііыян.
    ЛІСІЦЫН Уладзімір Сяргеевіч (13.4.1944, канцдагер Флігенорт, Герма-нія — 12 7.1973), бел. паэт. Дзіцячыя гады правёў у в. Пагосцішча Лёзненска-га р-на Віцебскай вобл. Скончыў Лісі-чанскае горнапрамысл. пед. вучылішча (Украіна, 1965), Бел. тэатр.-маст. ін-т (1970). Працаваў шахцёрам, журналіс-там, настаўнічаў. Апоіпнія гады жыў у Джанкоі (Украіна), працаваў дырэкта-рам Палаца культуры, настаўнікам. Друкаваўся з 1964. Пісаў на рус. і бел. мовах. 36. «Жураўлінае вясло» (выд. 1974) пра родны край, прыроду, кахан-не. Паэма «Дзірваны» (1974) пра цяжкі лёс бел. хлопчыка ў вайну. Творам ўласціва філас. заглыбленасць, афарыс-тычнасць, песеннасць.
    Тв.: У кн: Дзень паэзіі — 1981. Мн.,1981; Беларусь — мая калыска. Мн., 1990.
    ЛІСІЦЫЯН Павел Герасімавіч (н. 6.11.1911, г. Уладзікаўказ, Паўн. Асе-ція), расійскі і арм. спявак (барытон), педагог. Нар. арт. СССР (1956). Скон-чыў Ерэванскую кансерваторыю (1960), у 1967—73 выкладаў у ёй (з 1970 праф.). На опернай сцэне з 1935. У 1940—66 саліст Вял. т-ра ў Маскве. Ва-лодаў моцным голасам прыгожага тэм-бру вял. дыяпазону. Яго выкананне вы-лучалася высакароднасцю, бездакорнай інтанацыяй, дасканаласцю дыкцыі. Ся-род партый: Казбіч («Бэла» ААляксан-драва), Аршак II («Аршак II» Т.Чуха-джана), Андрэ («Джаліль» Н.Жыганава), Татул («Алмаст» А.Спендыярава), Ялец-кі, Анегін, Мазепа, Раберт («Пікавая дама», «Яўген Анегін», «Мазепа», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Жэрмон, Аманасра («Травіята», «Аіда» Дж. Вер-дзі), Эскамільё («Кармэн» Ж.Бізэ).
    Літ.: Яковенко С.Б. П.Г.Лнснцнан: Урокн одной мзня. М., 1989.
    284 лісічанск
    ЛІСІЧАНСК. горад на Украіне, у Лу-ганскай вобл., на р. Северскі Данец. Засн. ў 1795 як пас. Лісічая Балка, з 1938 горад. 121 тыс. ж. (1997). Чыг станцыя. Адзін са старэйшых цэнтраў Данецкага вутальнага басейна. Здабыча каменнага вугалю. Прам-сць машына-буд. і металаапр., хім., нафтаперапр., шкляная, лёгкая, харчовая. Краязнаўчы музей.
    ЛІС1ЧКА (лац. Vulpecula), сузор’е Паўн. паўшар’я неба. Адсутнічаюць зоркі ярчэй 4,4 візуальнай зорнай велі-чыні. На тэр. Беларусі відаць круглы год, найлепш у ліпені. Гл. Зорнае неба.
    ЛІСІЧКІ (Cantliarellus), род шапкавых базідыяльных грыбоў сям. лісічкавых. Каля 70 відаў. Пашыраны ўсюды, пера-важна ва ўмераных паясах. На Беларусі 2 віды: Л. сапраўдная, або жоўтая (С. cibarius), і Л. трубкападобная (С. tubaeformes). Трашіяюцца ў хваёвых і мяшаных лясах. Пладовыя целы з’яўля-юцца ў ліп.—кастрычніку.
    Пладовае цела ў выглядзе шапкі на ножцы. Шапха дыям. да 10 см, пукатая або плоская, потым лейкападобная з тонкім хвалістым краем, жоўтая, жаўтаватая ці белаватая. Складкі пласціністыя, тоўстыя, зыходзяць на ножку. Ножка цыліндрычная, суцэльная, ад-наго колеру са шляпкай. Мякаць шчыльная, белаватая, з прыемным пахам. Споры эліпса-падобныя, гладкія, бясколерныя. Ядомыя.