• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Іўеўская райаграпрамтэхніка. Сярэд-няя школа, Дом культуры, б-ка, бальні-ца, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнікі архітэк-туры: Ліпнішкаускі Казіміраўскі касцёл, капліца (2-я пал. 19—пач. 20 ст.).
    ЛІПНЯКІ, тое, што ліпавыя лясы.
    ЛІПНЯНКА, рака ў Ляхавіцкім р-не Брэсцкай вобл., правы прыток р. ІІІча-ра (бас. р. Нёман). Даўж. 20,5 км. Пл. вадазбору 118 км2. Пачынаецца каля в. Бенькаўцы. На ўсім працягу каналізава-ная.
    ЛІПОЕВАЯ КІСЛАТА, тыоктавая кіслата, вітамін N; монакарбо-навая серазмяшчальная кіслата, кафер-мент. Пашырана ў прыродзе. Крышталі Л .к. вылучаны ў 1941 з бычынай печані. Л .к. ўдзельнічае ў пераносе рэшткаў к-т (ацыльных груп) і ў рэакцыях акіслення біялагічнага. З’яўляецца факгарам росту для некат. мікраарганізмаў (напр., дражджэй). У клетках расл. і жывёль-ных тканак знаходзіцца ў звязанай з бялком форме. Выкарыстоўваецца ў ме-дыцыне для рэгулявання ліпіднага абмену, лячэн-ня хвароб печа-
    ні (напр., хва- /\/(СН), R робы Боткіна), \ Т цукр. дыябету і ' _____ / інш.
    ЛІПОМА, ліпабластома, т л у -ш ч а в і к, дабраякасная пухліна, якая развіваецца з тлушчавай тканкі. Бывае адзіночная і множная, сустракаецца ў паверхневых мяккіх тканках і ўнутр. ор-ганах, найчасцей у падскурнай і забру-шыннай тлушчавай клятчатцы. Адроз-ніваюць вузлавую і дыфузную формы. Можа дасягаць да 10 см і больш у дыя-метры. Лячэнне хірургічнае. Л.Л Аўдзей.
    ЛІПСКАМБ, Л і п с к а м (Lipscomb) Уільям Нан (н. 912.1919, г. Кліўленд, штат Агайо, ЗША), амерыканскі фізіка-хімік. Чл. Нац. АН ЗША (1961). Скон-чыў Каліфарнійскі тэхнал. ін-т (1946). 3
    1946 у Мінесоцкім (з 1954 праф.), з 1959 у Гарвардскім ун-тах. Навук. пра-цы па квантава-хім. мадэляванні пераў-тварэнняў малекул у ферментатыўных працэсах, па даследаванні прыроды хім. сувязі ў боравадародах. На аснове пра-панаванага ім уяўлення аб двухэлек-тронных трохцэнтравых сувязях распра-цаваў тэорыю будовы разнастайных гід-рыдаў бору, карбаранаў, гетэракарбара-наў. Нобелеўская прэмія 1976.
    ЛІПСКАЯ КУЛЬТЎРА, археалагічная
    культура эпохі позняга палеаліту (каля 30—20 тыс. г. назад) у межах Валына-Падольскай пліты на Украіне. Назва ад стаянкі каля в. Ліпа Дубенскага р-на Ровенскай вобл. Асн. занятак насель-ніцтва — паляванне на каня і паўн. аленя, радзей маманта, шарсцістага на-сарога і інш. Для матэрыяльнай культу-
    У.Ліпскамб.	У.С.Ліпскі.
    ры характэрны сякерападобныя крамя-нёвыя прылады (вядучая форма), буй-ныя скрабкі на пласцінах і скрэблы, сі-метрычныя вастрыі, прызматычныя і клінападобныя нуклеусы. Сярод касця-ных вырабаў пераважаюць наканечнікі коп’яў і дроцікаў, вастрыі. А.В.Іоў. ЛІПСКІ Уладзімір Іпалітавіч (11.3.1863, в. Самастрэлы Ровенскай вобл., Украі-на — 24.2.1937), украінскі батанік. Акад. АН Украіны (1919). Чл.-кар. АН СССР (1928). Скончыў Кіеўскі ун-т (1886), з 1887 працаваў у ім, у 1894— 1917 у Пецярб. бат. садзе. 3 1922 прэзі-дэнт АН Украіны. 3 1928 дырэктар бат. сада ў г. Адэса (Украіна). Навук. працы па сістэматыцы і геаграфіі кветкавых раслін Украіны, Каўказа, Сярэдняй Азіі, гісторыі і бібліяграфіі батанікі.
    ЛІПСКІ Уладзімір Сцяпанавіч (н. 6.5. 1940, в. Шолкавічы Рэчыцкага р-на Го-мельскай вобл ), бел. пісьменнік. Скон-чыў БДУ (1966). 3 1964 працаваў у ра-ённым друку, у апараце ЦК ЛКСМБ. 3 1976 адказны сакратар праўлення Саю-за пісьменнікаў Беларусі. 3 1978 гал. рэдакгар час. «Вясёлка». Друкуецца з 1953. Аўтар кніг ггубліцыстыкі «Дзень за днём» (1973), «Знайдзі сябе» (1974), на-рысаў «Прыдзвінскі цуд» (1975), «Высо-кія зоркі» (1981), дакумент. аповесцей «Крутыя вёрсты» (1980, пра Героя Сав. Саюза З.Тусналобаву-Марчанка), «Уро-кі Купрэвіча» (1987), «Любі мяне пры
    278 ліпскі
    ўсякай долі...» (з Б.Чалым, 1989; пра моладзь, вывезенуто ў час Вял. Айч. вайны ў Германію), «Невядомы» (1990; пра нарадавольца І.Грынявіцкага), зб-каў прозы «Лаўрэнавы працадні» (1984), «Раны» (1987), «Дзень нара-джэння» (1988). Пра родную вёску, праблемы выхавання моладзі аповесць «Адпяванне жывых» (1993). Тэма дзя-цей-сірот узнята ў дзённіку «Бацькі і дзеці» (1995). Аповесць «Я: Праўдзівы аповяд пра твой і мой радавод» (1998), створаная на архіўных і дакумент. матэ-рыялах, расказвае пра карані сем’яў, прозвішчаў, гербаў. Выдаў кнігі аповес-цей, апавяданняў, казак (у тл. казкі-ко-міксы) для дзяцей «Рыгоркавы прыго-ды» (1974), «Якое яно, шчасце?», «Ма-рынчына казка» (абедзве 1977), «Як бог стварыў свет» (1993), «Вясёлая азбука», «Падкідыш» (абедзве 1992; Літ. прэмія імя Я.Маўра 1993). За аповесць «Загад-кавы чалавечак» (1997) Літ. прэмія імя В.Віткі 1997. Творы для дзяцей адмет-ныя веданнем дзіцячай псіхалогіі, зай-мальнасцю, жывой нар. мовай, дасціп-насцю. Паводле аповесці «Вясёлая аз-бука» ў Дзярж. т-ры муз. камедыі Бела-русі пастаўлены мюзікл «Прыгоды ў замку Алфавіт» (1996, лібрэта С.Клім-ковіч, муз. В.Войціка). 3 1988 прэзідэнт Бел. дзіцячага фонду, віцэ-прэзідэнт Міжнар. асацыяцыі дзіцячых фондаў. Ініцыятар і старшыня 1-га Усебел. фес-тывалю нар. гумару ў Аўцюках Калінка-віцкага р-на Гомельскай вобл. (1995). Міжнар. прэмія А.Швейцара за дабра-чынныя справы на карысць дзяцей, за-ложнікаў чарнобыльскай трагедыі (1998).
    Тв.: Аўцюкоўцы. Мн., 1995; Пралескі ў не-бе. Мн., 1997; Антонік-понік. Мн., 1998.
    І.У. Саламевіч.
    ЛІПСКІ Юрый Навумавіч (22.11.1909, г. Дуброўна Віцебскай вобл. — 24.1.1978), расійскі астраном. Д-р фіз,-матэм. н. (1963). Скончыў Маскоўскі ун-т. 3 1945 у Астр. ін-це імя П.К.Штэрнберга. Навук. працы па фізі-цы Сонца, Месяца і планет. Пад яго кі-раўніцтвам створаны «Атлас адваротна-га боку Месяца» (ч. 1—3, 1960—75). Працаваў над выкарыстаннем тэлевізій-ных сістэм у астраноміі. Яго імем на-званы кратэр на адваротным баку Ме-сяца.
    Тв.: Каталог кратеров Марса н статастнка кратеров Марса, Меркурня н Луны. М., 1977 (у сааўт.). УС.Ларыёнаў.
    ЛІПУНбЎ Аляксандр Якаўлевіч (25.2. 1906, в. Хвойня Петрыкаўскага р-на Го-мельскай вобл. — 21.8.1962), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Свярдлоў-скі горны тэхнікум (1937). У Вял. Айч. вайну з ліп. 1943 на Зах., 3-м і 2-м Прыбалт., 2-м і 1-м Бел. франтах. Пам. камандзіра ўзвода разведкі старшына Л. вызначыўся ў 1945 у баях на тэр. Поль-шчы: з 14 студз. па 5 лют. з групай бай-цоў разведаў сістэму абарончых умаца-ванняў праціўніка, захапіў 2 «языкоў»,
    выявіў наяўнасць і месцазнаходжанне яго агнявых сродкаў. Пасля вайны пра-цаваў геолагам.
    А.Я.Ліпуноў.
    ЛШЎЧКА, т у р ы ц a (Lappula), род кветкавых раслін сям. бурачнікавых. Каля 50 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я, у Аўстраліі, часткова ў Паўд. Афрыцы і Паўд. Аме-рыцы. На Беларусі 1 дзікарослы від — Л. вожыкападобная (L. echinata). Трап-ляецца на засмечаных мясцінах, насы-пах, каля жылля. Пустазелле.
    Адна-, даух- і шматгадовыя травяністыя расліны. Сцёблы прамастойныя, галінастыя, шаравата-зялёныя. Лісце вуэкалінейнае ці ланцэтападобнае, апувіанае, як і сцёблы, цвёрдымі валаскамі. Кветкі дробныя, блакіт-ныя, радзей белаватыя, у верхавінкавых завіт-ках. Плод — чатырохарэшак з шыпамі, якія чапляюцца за йіэрсць жывёл і вопратку (ад-сюль назва).
    ЛІІІЧЫК Міхаіл Яўстаф’евіч (н. 7.5. 1955, г. Глыбокае Віцебскай вобл.), бел. баяніст. Засл. арт. Беларусі (1989). Скончыў Бел. кансерваторыю (1982). 3 1980 у Дзярж. акад. нар. аркестры Бела-русі імя І.Жыновіча, з 1982 у Дзярж. акад. нар. хоры Беларусі імя Г.Цітовіча, з 1993 у Бел. дзярж. ансамблі нар. му-зыкі «Свята», з 1995 у Дзярж. ансамблі танца Беларусі. Яго выкананню харак-тэрны высокая тэхнічнасць, эмацыя-нальнасць, багацце нюансіроўкі.
    Ліпучка вожыкападобная.
    ЛІ ПЭН (н. ў кастр. 1928, г. Чэнду, Ki-Taft), дзяржаўны і паліт. дзеяч Кітая. Скончыў Маскоўскі энергет. ін-т (1955). У 1955—66 гал. інжынер, ды-рэкгар электрастанцый, з 1966 нач. Пе-кінскага электраэнеріет. ўпраўлення. У 1979—83 нам., міністр электраэнерге-тыкі, 1-ы нам. міністра воднай гаспа-даркі і электраэнергет. прам-сці. 3 1983 нам., у 1988—98 прэм’ер Дзяржсавета Кітайскай Нар. Рэспублікі. Адзін з іні-цыятараў задушэння сілай у чэрв. 1989 студэнцкіх выступленняў на пл. Цянь-аньмэнь у г. Пекін. 3 сак. 1998 старшы-ня Пастаяннага к-та Усекіт. сходу нар. прадстаўнікоў. Чл. Палітбюро ЦК Ка-муніст. партыі Кітая (КПК) з 1985 і Пастаяннага к-та ЦК КПК з 1987. У 1995 наведаў з афіц. візітам Беларусь.
    ЛІРА (грэч. Іуга), назва струнных муз. інструментаў, струны якіх нацягнуты паралельна паверхні рэзанансавага кор-пуса і прымацаваны зверху да перакла-дзіны, т.зв. ярма. 1) Стараж.-грэч. струнны шчыпковы муз. інструмент. Мела плоскі закруглены корііус са ску-раной мембранай, 3—11 струн. У суп-раваджэнні Л. выконвалі творы эпічнай і лірычнай паэзіі (адсюль лірыка). Ся-род шматлікіх разнавіднасцей — удас-каналеная кіфара. Падобны тып інстру-мента быў пашыраны ў многіх стараж. цывілізацыях. 2) Струнныя смычковыя інструменты тыпу лютні, віё'лы, фібулы, скрыпкі ў Зах. Еўропе 15—18 ст. 3) Струнны фрыкцыйны муз. інстру-мент — Л. колавая, вядомы ў Зах. і Усх. Еўропе з 11 ст. Mae драўляны кор-пус віёльнай, скрыпічнай, гітарнай формы, да верхняй часткі якога прыма-цавана скрынка (ці галоўка) з калкамі. 1—3 меладычныя струны нацягнуты ўнугры прадаўгаватай скрынкі, разме-шчанай на верхняй дэцы. Даўжыня іх гучальнай часткі і вышыня тону змяня-ецца пры націсканні выступаў на другім канцы клавіш. 1—4 бурдонныя струны размешчаны па-за скрынкай. Гук узні-кае пры трэнні аб струны кола, якое прыводзіцца ў рух з дапамогай ручкі. Колавая Л. выкарыстоўвалася ў манас-тырах, пры двары (менестрэлі), у нар. побыце. Творы для колавай Л. пісалі В.А.Моцарт, І.Гайдн, Г.Даніцэці і інш.
    На Беларусі вядома з канца 16 — пач. 17 ст. Мясц. назвы л е р а, р э л я, р ы л я, на бел.-ўкр. памежжы — кобза, бандура, на Чэрвеньшчыне — старэц-
    Ліра колавая.
    лірыка 279
    кая скрыпка. Была звязана пераважна з побытам жабракоў (лірнікаў). Выйшла з нар. ўжытку ў 1930—40-я г. У наш час удасканаленая Л. з дыяпазонам у 2 ак-тавы і храматычным гукарадам выка-рыстоўваецца ў Дзярж. акад. нар. аркес-тры, інстр. групе Дзярж. акад. нар. хору Беларусі, у шматлікіх прафес. («Песня-ры», «Харошкі», «Свята») і самадз. («Крупіцкія музыкі») ансамблях.
    Літ:. Н а з н н а Я.Д. Белорусскне народ-ные музыкальные янструменты: Струнные. Мн., 1982. І.Дз.Назіна. ЛІРА (лац. Lyra), сузор’е Паўн. паў-шар’я неба. Найярчэйшая зорка Вега (а Л.). Іншыя, больш слабыя зоркі су-зор’я, утвараюць невял. паралелаграм ніжэй і ўлева ад Вегі. На тэр. Беларусі відаць вясной, летам і ўвосень. Гл. Зор-нае неба.