Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
С.І.Бельская.
ЛІСКІ, вёска ў Рэчыцкім р-не Гомель-скай вобл., каля р. Ведрыч. Цэнтр сель-савета і калгаса. За 34 км на ПдЗ ад г. Рэчыца, 80 км ад Гомеля, 1 км ад чыг. ст. Ліскі. 687 ж., 290 двароў (1999). Ляс-ніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Каля вёскі гарадзішча мілаградскай культуры, курганны могільнік дрыгавічоў, селішча бронзавага і жал. вякоў.
«ЛІСКІ», бел. нар. гульня. Ад 6 да 20 чал. выбіраюць вядучага «ліса», строяц-ца ў круг і кладуць каля сябе Л. (невял. прадмет, які павінен быць у кожнага гульца). «Ліс» падыходзіць да аднаго з гульцоў і просіць «ліску», а той адказ-вае, што аддасць, калі «ліс» абгоніць яго. Пасля гэтага «ліс» бяжыць у адзін, а гаспадар «ліскі» ў процілеглы бок кру-га. Хто раней зойме свабоднае месца, той гаспадар Л., а «лісам» становіцца той, хто адстаў. Я.Р.Вількін.
ЛІСНА, возера на мяжы Верхнядзвін-скага і Расонскага р-наў Віцебскай вобл., у бас. р. Свольна (цячэ праз во-зера), за 42 км на ПнУ ад г. Верхня-дзвінск, каля в. Лісна. Пл. 15,7 км2, даўж. 7,8 км, найб. шыр. 3,1 км, найб. глыб. 6 м, даўж. берагавой лініі 25,3 км. ГІл. вадазбору 943 км2. Схілы катлавіны выш. 15—20 м (на ПдЗ да 30 м), парас-лі лесам, на У і Пн невыразныя. Берагі выш. да 0,3 (на У да 0,5 м), пад хмыз-няком. На У і Пн забалочаная пойма, парослая рэдкім хваёвым лесам. Дно
леесдзь 20'
£->30'
ЛІРА
СТРАЛА
ДЭЛЬФІН
I 20‘
Сузор'е Лісічка.
плоскае, у паўн. частцы пераважаюць глыбіні 3—4 м, у паўд. — да 6 м. 3 ас-травы агульнай пл. 0,74 км2. Ложа вы-слана сапрапелямі, уздоўж берагоў і ва-кол астравоў — апясчаненымі адклада-мі. Зарастае да глыб. 2,6 м. Шыр. пала-сы прыбярэжнай надводнай расліннасці да 200 м, уздоўж усх. берага да 400 м. У возера ўпадаюць канал Дзегцяроўка і 7 ручаёў, у т.л. з азёр Малы Тучок і без назвы. Адзначана гнездаванне звычай-нага гогаля — птушкі, занесенай у Чырв. кнігу Беларусі.
ЛІСНЕЎСКІ Віктар Пятровіч (21.1.1908, в. Чарцёж Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. — 9.10.1987), поўны кавалер ордэна Славы. У Вял. Айч. вай-ну на фронце з 1941. Камандзір стралк. аддзялення мал. сяржант Л. вызначыў-ся: у 1943 пры ліквідацыі пашкоджання тэлефоннай лініі (Украіна), у 1944 пры фарсіраванні Зах. Буга і захопе варожай траншэі (Польшча), у 1945 пры прары-ве абароны праціўніка каля г. Лебус (Германія). Пасля вайны на гасп. рабо-це.
ЛІСНІК, кветкавая расліна, тое, што паслён.
ЛІСНЯНСКАЯ Іна Львоўна (н. 24.6.1928, Баку), расійская паэтэса. Друкуецца з 1947. У паэт. зб-ках «Гэта было са мною» (1957), «Вернасць» (1958), «Вінаграднае святло» (1978), «Паветраны пласт» (1990), «Пасля ўся-го» (1994), «Самотны дар» (1995) і інш. глыбокія філас. абагульненні, драма-тызм нашага часу, пошукі веры. Яе па-эзія вылучаецца тонкім лірызмам, му-зычнасцю, маляўнічасцю. Аўтар кн. «Шкатулка з трайным дном» (1994) пра «Паэму без героя» Г .Ахматавай.
Тв. Ступенм: Находка отдыхаюіцего: Поэ-ма. М., 1990; йз первых уст. М.,1996; Ветер покоя. СПб.,1998.
Лісічкі
ЛІСбЎСКАЯ Наталля Сяргееўна (н. 7.11.1958, в. Забараўе Сенненскага р-на Віцебскай вобл.), бел. мастак дэкар,-прыкладнога мастаіггва. Скончыла Ві-цебскі тэхнал. ін-т лёгкай прам-сці (1983). 3 1983 мастак на Магілёўскім камбінаце шаўковых тканін, з 1988 выкладае ў Віцебскім тэхнал. ун-це. Працуе ў галіне габелена ў тэхніцы руч-нога ткацтва. Творы вызначаюцца тон-кімі суадносінамі пастэльных колераў, разнастайнасцю кампазіцыйных і фак-турных вырашэнняў, спалучэннем тра-дыц. матэрыялаў (лён, воўна) з нетра-дыцыйнымі (сінт. валокны, дрот, метал, шкло. сізаль), зваротам да спадчыны нар. мастацтва. Сярод работ. «Два жыц-ці» (1982), «Забытая вёска» (1989), «Ве-чар», «Дажджлівае акно», «Вясна» (усе 1991), «Мае вербы» (1993), «Маркотныя кветкі», «У лесе кладуцца цені» (абедзве 1994), «Старажытныя рукапісы», «Зямля квітнее» (абедзве 1996), «Гарадскія рыт-мы» (1997), «Сярод бяроз, слядоў і ці-шыні» (1998). В.В.Шамшур.
ЛІСбЎСКІ Аляксандр Юзаф (каля 1575—1616), военачальнік ВКЛ, ства-ральнік лёгкай нерэгулярнай кавале-рыі — лісоўчыкаў. Вайсковую службу пачаў пад камандаваннем Я.Патоцкага. удзельнічаў у кампаніі 1599—1600 суп-раць валашскага гаспадара Міхала, у Кірхгольмскай бітве 1605 са шведамі. Ў 1607 далучыўся да войска Лжэдзмітрыя II. На чале данскіх казакоў рабіў рэйды па тэр. Расіі, захапіў Разань, Суздаль, Каломну і інш. Пад камандаваннем Я.П.Сапегі ўдзельнічаў у аблозе Мас-квы і Троіца-Сергіевай лаўры. Пасля паражэння Лжэдзмітрыя II на службе ў Жыгімонта III, удзельнічаў у зняцці аб-логі рус. войск са Смаленска ў 1614— 15, у 1615 арганізаваў паход у Северскія землі. За ўдалыя вайсковыя аперацыі атрымаў чын каралеўскага палкоўніка.
У.М. Вяроўкін-ІІІэлюта ЛІСбЎСКІ Іраклій (свецкае імя I о с і ф; 1734, Полацкае ваяв. — 11.9.1809), уні-яцкі царк. дзеяч. Вучыўся ў школе пры кляіптары дамініканцаў ва Ушачах, там уступіў у ордэн базыльян. У 1784—1809 полацкі архіеіііскап. 3 1795 пасля ска-савання Кацярынай II уніяцкіх епархій (акрамя Полацкай) фактычны кіраўнік усіх грэка-католікаў Рас. імперыі. У 1806—В9 мітрапаліт кіеўскі (не зацвер-джаны папам рымскім). У царк. жыцці ў процівагу базыльянам абапіраўся на белае духавенства, вылучаў яго на кіру-ючыя пасады. Садзейнічаў стварэнню Гал. семінарыі пры Віленскім ун-це (1803), адкрыў семінарыю для белага духавенства ў в. Струнь (1803, каля По-лацка). Быў прыхільнікам ачышчэння абраднасці ад лац. запазычанняў. Да-могся ад імператара Аляксандра I ства-рэння ўнутры рымска-каталіцкай кале-гіі асобнага дэпартамента для уніятаў (1805), старшынёй якога стаў сам. Курс Л. на збліжэнне грэка-каталшкай цар-квы з праваслаўем працягвалі ў 1820— 30-я г. уніяцкія царк. дзеячы А.Зубко, І.Красоўскі, В.Лужынскі, І.Сямашка і інш. С.В.Казуля.
ліст 285
ЛІСЙЎСКІ Мікалай Васілевіч (1.12.1885, г. Баранавічы Брэсцкай вобл. — 1957), савецкі ваен. дзеяч, ген.-лейтэнант. Скончыў Акадэмію Генйггаба (1914). Удзельнік 1-й сусв. вайны. 3 лют. 1918 у Чырв. Арміі: нач. аператыўнага аддзела штаба Беламор-скай ваен акруті; нач. штаба, каманд. войскамі Котласкага р-на, адначасова камандзір асобнай брыгады. У 1919 ка-манд. войскамі Дзвінска-Мезенскага р-на, Пінега-Пячорскага краю, каман-дзір брыгады, нач стралк. дывізіі. 3 кастр. 1919 нач. штаба 6-й і 3-й армій, камавд. 12-й арміяй. Удзельнік савецка-польскай вайны 1920 на Зах. фронце. 3 1921 каманд. арміяй Самаркандскай вобл., Бухарскай групы войск, на інш. камандных пасадах. У 1937 рэпрэсірава-ны. Рэабілітаваны ў 1956. Э.А.Карніловіч. ЛІСбЎСКІ Міхаіл Якаўлевіч (17.3.1931, в. Белы Мох Мсціслаўскага р-на Магі-лёўскай вобл. — 1.10.1970), бел. жыва-пісец і графік. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1960). У 1960—70 выкладаў у Мінскім маст. вучылішчы. Працаваў у жанрах партрэта, быт., станковай графі-цы. Жывапісньы работы вызначаюцца рэаліст. тракгоўкай вобразаў, багаццем каларыту, псіхалагізмам: «Настаўніца» (1960), партрэты бел. пісьменнікаў Я.Брыдя, Я.Семяжона (абодва 1967), Н.Гілевіча (1968) і інш. Аўтар шматлікіх малюнкаў, карыкатур і шаржаў на тэмы
культ. жыцця (альбом «Няўрокам кажу-чы...», 1971).
Літ:. Ш м а т а ў В.Ф. Беларуская саты-рычная графіка (1945—1970 гг.). Мн., 1971.
ЛІСОЎЧЫКІ, лёгкая нерэгулярная ка-валерыя ў Рэчы Паспалітай у 1-й пал. 17 ст. Арганізавана А..Ю.Лісоўскім. Л.
М.Лісоўскі. Настаўніца. 1960.
былі ўзброены шаблямі, рагацінамі, лу-камі або ручніцамі, вылучаліся надзвы-чайнай рухомасцю і баяздольнасцю, ад-начасова жорсткасцю і рабаўніцтвамі. У 1608—11 ваявалі на баку Лжэдзмітрыя II, у 1611—19 на службе ў Жыгімонта III. 3 1619 у войску імператара «Свя-шчэннай Рымскай імперыі» Фердынан-да III, удзельнічалі ў падаўленні чэш-скага паўстання (1620), у войнах з Ас-манскай імперыяй (пад Хацінам у 1621), у Трыццацігадовай вайне (1618— 48). Пасля 1636 атрады Л. расфарміра-ваны.
ЛІСТ у б і я л о г і і, адзін з асноўных органаў вышэйшых раслін, займае ба-кавое становішча па восі парастка і вы-конвае функцыі фопгасінтэзу, транспі-рацыі і газаабмену. Складаецца з ліста-вой пласцінкі і чаранка (калі яго няма, Л. наз. сядзячым). Зверху і знізу пакры-ты эпідэрмай з кутыкулай, часам з раз-настайнымі валаскамі. Пад эпідэрмай знаходзіцца некалькі слаёў зялёнай тканкі (хларэнхімы), дзе адбываюцца асн. фізіял. працэсы — фотасінтэз і ды-ханне раслін. Праводзячыя пучкі прахо-дзяць па жылках Л.: па драўніне (ксіле-ме) ад каранёў паступае вада і раствора-ныя ў ёй пажыўныя рэчывы, па лубе (флаэме) у інш. органы адцякаюць пра-дукты фотасінтэзу. Памеры Л. пераваж-на 3—10 см, але бываюць да 20 м (не-кат. пальмы). Часам відазмяняюцца ў калючкі, вусікі, лускавінкі або рэдуку-юцца. Адрозніваюць простыя (з адной пласцінкай) і складаныя (з некалькімі пласцінкамі, што размешчаны перыста ці пальчата на агульнай восі). Форма Л. — характэрная адзнака віду і адлюс-троўвае прыстасаванасць да пэўных экалагічных умоў — вільготнасці, ас-вятлення і інш. Працяг жыцця — ад некалькіх месяцаў да некалькіх гадоў (напр., у лаўра 3—4, у елкі Шрэнка да 30 гадоў). Лістапад бывае паступовым ці амаль адначасовым.
ЛІСТ, агульная назва ў ВКЛ заканад. акгаў, кодэксаў права, распарадчых і суд. дакументаў, прыватнаправавых ак-таў, пасланняў і інш. Вядомы: Л. в a -е н н ы — прадпісанне шляхце на ма-білізацыю; Л. вываланы — даку-мент аб пазбаўленні пэўнай асобы гра-мадзянскіх правоў і выгнанні з краіны; Л. глейтоўны — дакумент пра ад-тэрміноўку выканання суд. прыгавору да разгляду справы ў вёлікакняжацкім судзе; Л. жалезны — дакуменгг пра адтэрміноўку выплаты даўгоў або пры-цягнення да суд. адказнасці за даўгі; Л. заручны — пісьмовая гарантыя аховы жыцця, здароўя і маёмасці адной асобы ад замахаў другой; Л. с е й м a -в ы — распараджэнне пра скліканне сейма, сеймікаў, а таксама паведамлен-не аб прынятых на сейме рашэннях і інш.
ЛІСТу тэхніц ы, тонкі выраб з яко-га-н. матэрыялу (паперы, кардону, фа-неры, металу і да т.п ). У паліграфіі Л. з
286 ліст
тэкстам або графічнай інфармацыяй, атрыманымі друкарскім спосабам, наз. адбіткам-, стандартны кавалак паперы і інш. матэрыялу, а таксама адзінка вы-мярэння друкаванай прадукдыі наз. ар-кушам.
ЛІСТ (Liszt) Ферэнц (Франц; 22.10. 1811, Добар’ян, каля г Шопран, Вен-грыя — 31.7.1886), венгерскі кампазі-тар, піяніст, дырыжор, педагог, муз. пісьменнік. Вучыўся ў К.Чэрні, \.Салье-ры, Ф.Паэра і А.Рэйхі. У 1823—35 жыў у ГІарыжы, дзе набыў вядомасць як пі-яніст-віртуоз, пачаў пед. і кампазітар-скую дзейнасць, у 1835—39 — у Швей-царыі і Італіі, дзе залажыў асновы су-часнага канцэртнага піянізму. Яго вы-канальніцкі стыль вызначалі сінтэз