• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Гал. ўдар наносілі 4, 15 і 3-я арміі з Полацка-Лепельскага р-на на Свянця-ны з тым, каб акружыць і знішчыць гал. сілы праціўніка ў раёне Глыбо-кае—Докшыцы. 4 ліп. ўдарная групоўка перайшла ў наступленне; 4-я армія прарвала фронт праціўніка, 5 ліп. заня-ла Германавічы. Часці і злучэнні 15-й арміі наступалі ўздоўж чыг. Полацк— Маладзечна, 4 ліп. яны прасунуліся на 15—20 км, 5 ліп. вызвалілі Глыбокае; 3-я армія фарсіравала р. Бярэзіна і за-няла Докшыцы, 6-га ліп. — Параф’я-нава. У ноч на 7 ліп. ў наступленне пе-райшла 16-я армія, якая пасля фарсіра-
    274 ЛІПЕНЬСКАЯ
    вання р. Бярэзіна дзейнічала ў напрам-ку Ігумен—Мінск. Мазырская група вяла баявыя дзеянні з 19 чэрв.; 29 чэрв. яна вызваліла Рэчыцу і Мазыр, 10 ліп. — Бабруйск, 9 ліп. 3-і конны кор-пус — Свянцяны, 11 ліп. 16-я армія — Мінск, 15-я армія — Маладзечна.
    12 ліп. Антанта прад’явіла сав. ўраду ультыматум (т.зв. ноту Керзана) з па-трабаваннем спыніць наступленне войск Зах. фронту. Але паколькі поль-скі ўрад не звярнуўся з прапановай мір-ных перагавораў, сав. бок адхіліў улыы-матум і прыняў рашэнне працягваць наступленне. 17 ліп. 15-я армія вызвалі-ла Ліду, 19 ліп. 4-я армія — Гродна, 16-я армія — Баранавічы. Завяршылася апе-рацыя 23 ліп. вызваленнем Пінска час-цямі Мазырскай групы. За 20 дзён вой-скі Зах. фронту прасунуліся больш чым на 300 км. П.Л. Селіванаў. ЛІПЕНЬСКАЯ МАНАРХІЯ, перыяд праўлення ў Францыі прадстаўніка ар-леанскага дома (малодшай галіны Бур-бонаў) караля Луі Філіпа [1830—48] па-між Ліпеньскай рэвалюцыяй 1830 (ад яе назва) і Лютаўскай рэвалюцыяй 1848, якая ўстанавіла другую рэспубліку. Рэ-жым Л.м. характарызаваўся паліт. і эка-нам. панаваннем буйных банкіраў, ган-ддяроў, прамыславікоў і абмежаванай у параўнанні з перыядам Рэстаўрацыі (1814—30) уладай караля. Незадаволе-насць прац. мас, прадпрымальніцкіх колаў і дэмакр. інтэлігенцыі вынікамі Ліпеньскай рэвалюцыі і палітыкай улад (законы супраць рабочых саюзаў і сва-боды друку, павелічэнне падаткаў і інш.) выклікала шматлікія паўстанні, у т.л. Ліё'нскія паўстанні 1831 і 1834, і абу-мовіла крах Л.м. ў 1848.
    ЛПІЕНЬСКАЯ РЭВАЛібцЫЯ 1830. рэвалюцыя ў Францыі, у выніку якой скінута манархія Бурбонаў, пакончана з дваранска-клерыкальным рэжымам Рэстаўрацыі (1814—30) і ўстаноўлена Ліпеньская манархія — улада буйных капіталіст. уласнікаў (пераважна фінан-сістаў) у асобе караля Луі Філіпа. Пад-ставай для рэвалюцыі стала спроба ка-раля Карла X арданансамі ад 25 ліп. распусціць палату прадстаўнікоў, абме-жаваць і без таго малую (90 тыс.) коль-касць выбаршчыкаў і ўвесці жорсткую цэнзуру друку. Рухаючая сіла Л.р. — рабочыя, рамеснікі, прадпрымальнікі, студэнты, афіцэры. 27—29 ліп. пасля вулічных баёў рэвалюцыя перамагла ў Парыжы, а потым у правінцыі. 2.8.1830 Карл X адрокся ад прастола. Паводе новай канстытуцыі («Хартыі 1830») колькасць выбаршчыкаў павялічылася да 166 тыс., абмежавана ўлада караля, праведзены інш. рэформы. Л.р. не вы-рашыла задачы дэмакратызацыі франц. грамадства, што абумовіла непазбеж-насць новай рэвалюцыі. Але яна пакон-чыла са спробамі аднаўлення ў Фран-цыі феад.-абсалютысцкіх парадкаў, спрыяла развіццю рыначных адносін у краіне, нанесла ўдар сістэме Свяшчэн-
    нага саюза, дала штуршок Бельгійскай рэвалюцыі 1830.
    ЛІПЕНЬСКІ КРЫЗІС 1917, трэці пас-ля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 паліт. крызіс у Расіі (пасля красавіцкага і чэр-веньскага), у выніку якога ліквідавана двоеўладдзе. Узнік пасля правалу Чэр-веньскага наступлення 1917 і захадаў Ча-совага ўрада па ўмацаванні дысцыпліны ў арміі. 2(15) ліп. з урада выйшлі кадэ-ты, узнік урадавы крызіс. 3(16) ліп. ў Петраградзе пад уплывам анархістаў па-чалася антыўрадавая дэманстрацыя сал-дат і рабочых з заклікамі да адстаўкі «10 міністраў-капіталістаў» і передачы ўла-ды Саветам. Бальшавікі вырашылі ўзна-чаліць рух і шляхам масавай мірнай дэ-манстрацыі дамагчыся пераходу ўсёй улады у рукі Саветаў. 4(17) ліп., нягле-дзячы на забарону ВЦВК Саветаў, на дэманстрацыю з заклікам «Уся ўлада Саветам!» выйшла каля 500 тыс. рабо-чых, салдат і матросаў. У выніку сутык-ненняў з вернымі ўраду войскамі загі-нула 56 чал., паранена 650. Бальшавікоў абвінавацілі ў спробе дзярж. пераваро-ту. Часовы ўрад пачаў расфарміроўваць або адпраўляць на фронт вайск. часці, якія знаходзіліся пад уплывам бальша-вікоў, раззбройваць і арыштоўваць ра-бочых, забараніў газ. «Правда», разгра-міў памяшканне ЦК РСДРП(б), аддаў загад аб арышце У.І. Леніна. Пасля Л.к. ўлада ў Расіі цалкам перайшла да Часо-вага ўрада, якому ВЦВК Саветаў, дзе пераважалі меншавікі і эсэры, надаў надзвычайныя паўнамоцтвы. 7(20) ліп. з урада выйшаў міністр-старшыня Г.Я. Львоў, яго месца заняў А.Ф. Керанскі. Адносна мірны перыяд развіцця рэва-люцыі ў Расіі скончыўся, партьы баль-шавікоў узяла курс на прыход да ўлады ўзбр. шляхам.
    ЛІПЕЦ Ісай Майсеевіч (24.8.1897, в. Плёсы Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл. — 12.4.1964), бел. вучоны ў галіне тэрапіі. Д-р мед. н. (1939), праф. (1940). Скончыў 2-і Маскоўскі ун-т (1923). У 1939—41 і 1953—56 заг. кафедры Ві-цебскага мед. ін-та. Навук. працы па паталогіі органаў стрававання.
    Тв.: Роль желудка в регуляцмл фнзлологн-ческмх н патологлческлх процессов в печенм (эксперлмент., фмзнол. л морфол. обоснова-нме желудочно-печеночного слндрома). Мн., 1939; Нсследованле л леченне желудочно-кл-іпечных больных. Мн., 1961.
    ЛІПЕЦК, горад у Расй, цэнтр Ліпецкай вобл., на р. Варонеж. 477 тыс. ж. (1997). Вядомы з 13 ст.; у 1284 разбураны тата-рамі; з 1779 губернскі горад (адбудава-ны на месцы с. Ліпецкія Заводы). Чыг. станцыя. Вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: чорная металургія (найбуй-нейшы ў Расіі Наваліпецкі металургіч-ны камбінат, трубны з-д), машынабуда-ванне і металаапрацоўка (трактары, станкі, пускавыя рухавікі і інш ), буд. матэрыялаў, хім. (з-ды азотна-тукавы, гумава-пластмасавых вырабаў), харча-смакавая, швейная, мэблевая. 2 ВНУ. 2 тэатры. Краязнаўчы музей і Дом-музей Г.В. Пляханава. Сабор Раства Хрыстова
    (18—19 ст.). Бальнеалагічны і гразевы курорт.
    Літ. Колтаков В.М. Памятные места Ллпецка: Справ.-пугеводатель. Воронеж, 1980; Ллпецк: (Справ.-путеводмтель). |Воро-неж], 1967.
    ЛІІІЕЦКАЯ ВОБЛАСЦЬ Размешчана ў цэнгры еўрап. часткі Рас. Федэрацыі. Утворана 6.1.1954. Пл. 24,1 тыс. км2. Нас. 1249 тыс. чал. (1997), гарадскога 63%. Цэнтр — г. Ліпецк. Найб. гарады: Ялец, Гразі, Данкоў, Лебядзянь, Ус-мань.
    П р ы р о д а. Л.в. знаходзіцца ў цэнтр. ч. Усх.-Еўрап. раўніны, у бас. верхняга цячэння р. Дон. На 3 — ус-краіна Сярэднярускага ўзв. (выш. да 262 м), паверхня хвалістая, парэзана ярамі і лагчынамі; на У — Окска-Дан-ская раўніна (выш. 150—170 м). Ка-рысныя выкапні: жал. руда, вапнякі, даламіты, гліны, пяскі, торф. Крыніцы мінер. вод. Клімат умерана кантынен-тальны. Сярэдняя т-ра студз. -10°С, ліп. 19°С. Ападкаў каля 500 мм за год. Гал. рака — Дон з прытокамі Красівая Ме-ча, Сасна (справа), Варонеж з прыто-кам Матыра (злева). Вобласць разме-ііічана ў зоне лесастэпаў. Глебы пера-важна чарназёмныя (тыповыя і вышча-лачаныя), па далінах і лагчынах — лугава-чарназёмныя, трапляюцца цём-на-шэрыя і шэрыя лясныя глебы. Пе-раважаюць мяшаныя лясы (7% тэрыто-рыі). Варонежскі запаведнік (паўн. час-тка) і запаведнік Галічча Гара.
    Гаспадарка. Вядучыя галіны прам-сці: чорная металургія, машына-будаванне і металаапрацоўка, хім., хар-човая. Прадпрыемствы чорнай металур-гіі працуюць пераважна на жал. рудзе Курскай магнітнай анамаліі, выпуска-юць чыгун, сталь, пракат, трубы, фе-расплавы. Машынабудаванне і метала-апрацоўка прадстаўлены вытв-сцю трактароў, рухавікоў, станкоў, ліцейнага абсталявання, электратэхн. вырабаў, сантэхнікі, хім.-азотных утнаенняў (на базе коксахім. вытв-сці), гумава-пласт-масавых вырабаў, лакаў, смалы, клею. Вытв-сць электраэнергіі на ЦЭЦ (найб. Ліпецкая). Харч. прам-сць (цукр., мас-ласыраробная, мясная, кансервавая, харч. канцэнтратаў, тытунёвая) пера-працоўвае мясц. сыравіну. Развіта
    ЛІПЕЦКАЯ ВОБЛАСЦЬ
    Маштаб 1:4 000 000
    прам-сць буд. матэрыялаў (вытв-сць цэ-менту, сілікатнай цэглы, жалезабетон-ных канструкцый і вырабаў). Ёсць прадпрыемствы лёгкай (швейныя, тры-кат. і скургалантарэйныя ф-кі) і дрэва-апр. (мэблевыя ф-кі) прам-сці. Нар. маст. промыслы: Ялецкія карункі (у г. Ялец), дыванаткацтва (с. Баравое). Сельская гаспадарка спецыялізуецца на вытв-сці збожжа, малочна-мясной жы-вёлагадоўлі, свінагадоўлі, авечкагадоўлі. Пад с.-г. ўгоддзямі 1960 тыс. га, у т.л. ворныя землі займаюць 1640 тыс. га (1996). Вырошчваюць пшаніцу, жыта, ячмень, цукр. буракі, сланечнік, бульбу, агародніну, а таксама махорку. Садоў-ніцтва. Гадуюць буйн. par. жывёлу, сві-ней, авечак мяса-воўнавага кірунку. Птушкагадоўля. Па тэр. вобласці прахо-дзяць чыгункі Масква—Данбас, Мас-ква—Растоў-на-Доне, Рыга—Валгаград, аўгамагістраль Масква—Ялец—Варо-неж. Газаправод Стаўрапаль—Масква. Курорт Ліпецк. Л.В.Лоўчая.
    ЛШІ (Lippi), італьянскія жывапісцы эпохі Ранняга Адраджэння; прадстаўні-кі фларэнційскай школы жывапісу.
    Фра Ф і л і п a Л. (каля 1406, г. Фла-рэнцыя, Італія — 9.10.1469). У 1421— 56 быў манахам-кармелітам. Як мастак склаўся пад уплывам Мазачыо, Мазалі-на, Анджэліка, Л. Манака. Працаваў у Фларэнцыі, Падуі (1434—37), Прата (1452—64, з перапынкамі), Спалета (з 1466). Яго фрэскавыя цыклы вызнача-юцца вытанчанасцю лінейнага малюн-ка, мяккай святлоценявой лепкай фор-мы, гармоніяй светлага, стрыманага ка-ларыту, індывідуальнасцю і простана-роднасцю вобразаў («Рэформа кармеліцкага ордэна» ў царкве Санта-Марыя дэль Карміне ў Фларэнцыі, 1432—33; «Сцэны з жыцця Іаана Хрыс-ціцеля і св. Стэфана» ў саборы ў Прата, 1452—64). Алтарным кампазіцыям уласцівы лірычнасць, змякчэнне іілас-тычнай трохмернасці форм складанымі, гарманічна-плаўнымі матывамі руху і свяглоценявой насычанасцю каларыту («Мадонна Тарквінія», «Мадонна з не-маўляці, св. Фрэдрыяна, св. Аўгусцінам і анёламі», абедзве 1437; «Каранаванне Маці Божай», 1441—47; «Дабравешчан-не», 1440-я г.; «Тонда Барталіні», 1452; «Пакланенне немаўляці», канец 1450 — пач. 1460-х г.). Сярод яго вучняў С. Ба-тычэлі.
    Ф і л і п і н а Л. (каля 1457, г. Прата, Італія — 18.4.1504). Сын Фра Філіпа Л. Вучыўся ў свайго бацькі, пазней у Ба-тычэлі. У сталы перыяд зазнаў уплывы Леанарда да Вінчы і нідэрландскіх жы-вапісцаў. Творчасць вызначаецца эма-цыянальнай выразнасцю контурных лі-ній і вытанчанасцю колеравай гамы, якая падкрэсліваецца багаццем арх.-дэ-кар. матываў, навеяных ант. мастац-твам. Сярод твораў: фрэскі ў капэле Бранкачы ў царкве Санта-Марыя дэль