• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ЛІНЕЙНАЯ С’ІСТЭМА сістэма, працэ-сы ў якой задавальняюць суперпазіцыі прынцыпу і апісваюцца лінейнымі ўраў-неннямі. Л.с. — ідэалізаваная мадэль рэ-альнай сістэмы. Спрашчэнні, якія пры-водзяць дадзеную сістэму да Л.с., наз. лінеарызацыяй.
    Да Л.с. адносяць усе віды суцэльных ася-роддзяў (газ, вадкасць, цвёрдае цела, плазму) пры распаўсюджванні ў іх хваль малой амплі-туды, вагальныя сістэмы з ваганнямі паблізу стану раўнавагі, напр., маятнікі пры малых амплітудах ваганняў, спружыны пры дэфар-мацыях у межах Іўка закона, эл. вагальныя контуры і ланцугі, параметры якіх не зале-жаць ад прыкладзенага напружання.
    Розныя па прыродзе Л.с. часта падпарад-коўваюцца аднолькавым дыферэнцыяльным ўраўненням, што дае магчымасць вывучаць іх агульныя ўласцівасці, напр., развіваць агуль-ную тэорыю ваганняў і хваль у Л.с. і право-дзіць іх мадэліраванне, у т.л. на ЭВМ.
    ЛІНЕЙНАЯ ФбРМА, аднародны мна-гачлен 1-й ступені ад п пераменных х1; х2, —, х„. Mae агульны выгляд а^ + а2х2 + ••• + ацХп> Дзе °1> а2, ■■■> ап — па-стаянныя. Гл. таксама Форма ў матэма-тыцы.
    ЛІНЕЙНАЯ ФЎНКЦЫЯ, функцыя выгляду у = kx+b, дзе k і b — сапраў-дныя лікі. Асн. ўласцівасць: прыра-шчэнне функцый прапарцыянальнае прырашчэнню аргумента.
    Графік Л.ф. на плоскасці хОу — прамая лінія, пры гэтым b — ардыната пункта псра-сячэння графіка Л.ф. з воссю Oy, k- tg а, дзе a— вугал паміж гэтай прамой і воссю Ох. Л.ф. выкарыстоўваецца ў фізіцы і тэхніцы, каб паказаць залежнасць паміж нрама пра-парцыянальнымі велічынямі.
    ЛІНЕЙНАЯ ЭРОЗІЯ ГЛЕБЫ, гл. ў арт. Эрозія глебы.
    ЛІНЁЙНЫ АПЕРАТАР. абагульненне паняцця лінейнага пераўтварэння на лі-нейныя прасторы. Л .а. F на лінейнай прасторы Е наз. функцыя F(x), вызна-чаная для элементаў х гэтай прасторы, значэнні якой ёсць элементы лінейнай прасторы Е^ і якая мае ўласцівасць лі-нейнасці: F(ax+by) = aF(x) + bF(y), дзе х, у — любыя элементы з Е, a, b — ад-вольныя лікі. Прыклады Л.а. ў функцы-янальнай прасторы — дыферэнцыяль-ны і інтэгральны аператар, Лапласа апе-ратар. Гл. таксама Функцыянальны ana-pis.
    ЛІНЕЙНЫ КАРАБЁЛЬ, л і н к о р, 1) У ветразевым ваен. флоце 17 — 1-й пал. 19 ст. вял. драўляны 3-мачтавы кара-бель з 2—3 палубамі (дэкамі), 60—130 гарматамі. Вёў бой у кільватэрнай кало-не (лініі — адсюль назва). Меў вода-змяшчэнне 1—5 тыс. т, экіпаж да 800 чал. (гл. іл. да арт. Карабель ваенны). 2) У паравым браняносным флоце 1-й пал. 20 ст. вял. карабель (меншы толькі за авіяносец), прызначаны для знішчэн-ня ў марскім баі караблёў усіх класаў і нанясення артыл. удараў на берагавых аб’екгах праціўніка.
    З’явіўся пасля рус.-яп. вайны 1904—05 (упершыню пабудаваны ў Вялікабрытаніі ў 1906, гл. Дрэдноўт}. Меў водазмяшчэнне 20— 65 тыс. т, 70—150 гармат, экіпаж 1500—2800 чал. Страціў значэнне пасля 2-й сусв. вайны з павелічэннем ролі падаоднага флоту, авія-цыі і ракетнай зброі. У BMC ЗША захаваліся 4 Л. к. пабудовы 1940-х г. тыпу «Аява», якія маюць артыл. і ракетнае ўзбраенне (у т. л. «Місуры», на якім 2.9.1945 падпісаны акт аб капітуляцыі Японіі ў 2-й сусв. вайне).
    Літ.: Мнхайлов М.А, Баскаков М.А. Фрегаты, крейсеры, лннейные кораблн. М., 1986; Даннлов А.М. Лннейные ко-раблн н фрегаты русского парусного флота. Мн., 1996. У.Я. Калаткоў.
    ЛІНЕЙНЫ ІІАСКАРАЛЬНІК, паска-ральнік зараджаных часціц (элекгронаў, пазітронаў, пратонаў, іонаў), у якім тра-екторыі часціц блізкія да прамых ліній. Адрозніваюць Л.п. высакавольтныя (элекграстатычныя), індукцыйныя, рэ-занансныя і калектыўныя. Найб. пашы-раны Л .п. электронаў з энергіяй 45 ГэВ. Л.п. электронаў і пазітронаў дазваляюць эфектыўна пераўтвараць пачатковую энергію пры сутыкненні 2 пучкоў у т. зв. калайдэры. Выкарыстоўваюцца для фіз. даследаванняў, у дэфекгаскапіі, ма-тэрыялазнаўстве, медыцыне, для іоннай імплантацыі, пры радыяцыйна-хім. апрацоўцы матэрыялаў, стэрылізацыі прадуктаў і інш.
    У высакавольтных Л.п. часціцы паскара-юцца пастаянным эл. полем паміж электро-дамі, крыніцай напружання служаць высака-вольтныя выпрамнікі, Ван-дэ-Граафа генера-тары і інш.; у індукцыйных — эрс электра-магнітнай індукцыі, якая ствараецца кольцападобным імпульсным магн. полем; у рэзанансных — пераменным эл. ВЧ-полем; у калектыўных — уласнымі эл.-магн. палямі часціц, што ўзнікаюдь пры ўзаемадзеянні ад-ной групы зарадаў з другой або з эл.-магн. хваляй, з плазмай. Л.п. ў параўнанні з цык-лічнымі адрозніваюцца магчымасцю атры-мання пучкоў паскораных часціц павышанай інтэнсіўнасці і шчыльнасці, прастатой вываду пучка, адсугнасцю тармазнога вьшрамянення часціц Апошняе асабліва важна для паска-рэння электронаў і пазітронаў да вельмі вы-сокіх энергій. Таму паскаральнікі гэтых час-ціц для фіз. даследаванняў праектуюцца толькі лінейныя. У цыклічных паскаральні-ках цяжкіх часціц (пратонаў, іонаў) Л.п. вы-карыстоўваюцца як інжэктары-перадпаска-ральнікі. І.С. Сацункевіч. ЛІНЁЙНЫ ФУНКЦЫЯНАЛ. абагуль-ненне паняцця лінейнай формы на ліней-ныя прасторы Л.ф. /на лінейнай намі-раванай прасторы Е наз. лікавая фун-кцыя f (х), якая вызначана для ўсіх х з Е і мае ўласцівасці неперарыўнасці і лі-нейнасці. Сукупнасць усіх Л.ф. дадзе-най прасторы пераўтвараецца ў ліней-ную нарміраваную прастору, калі вы-значыць натуральным чынам складанне Л.ф. і іх множанне на лікі. Гл. таксама Функцыянальны аналіз.
    ЛІНЁЙНЫ ЭЛЕКТРАРУХАВІК, разна-віднасць электрычнага рухавіка, у якім рухомая частка не верціцца, а лінейна
    Адзін з лівейных караблёў ЗІПА тыпу «Аява» — лінкор «Місуры».
    268	лінейныя
    перамяшчаецца ўздоўж нерухомай час-ткі — разамкнёнага магнітаправода ад-вольнай даўжыні. Бываюць пераменна-га і пастаяннага току, развіваюць вял. сілу цягі і ў шэрагу выпадкаў працу-юць без рэдуктара.
    У адрозненне ад звычайнага электрарухаві-ка, статар якога — стальное кольца з абмот-кай, у Л.э. колыіа як бы разрэзана і выпрас-тана, а статарныя абмоткі ўкладзены на плос-касці ўздоўж усяго пуці; ротарам служыць алюмініевы брус (рэактыўная рэйка), укла-дзены пасярэдзіне паміж абмоткамі таксама ўздоўж пуці. Пры паступленні эл. току ў era-Tap уздоўж праваднікоў ствараецца бягучае магн поле, а ў ротары (рэйцы) наводзяцца віхравыя токі. Эл.-магн. сілы, іпто ўзнікаюць ад гэтых токаў, накіраваны ўздоўж пуці і прыводзяць у рух вагон, які скампанаваны з электрарухавіком. Перспектыўны ў электра-прыводзе трансп. машын у спалучэнні з магн. падвескамі і паветр. падушкамі. Дае магчымасць павысіць скорасць паяздоў да 500 км/гадз.
    Лінейны электрарухавік: 1 — абмотка элек-трамагніта; 2 — рэактыўная рэйка (ротар); 3 — статарная абмотка; 4 — электрамагніт;
    5 — накіравальная рэйка; 6 — каркас дарогі.
    ЛІНЁЙНЫЯ ДЫФЕРЭНЦЫЯЛЬНЫЯ ЎРАЎНЁННІ, дыферэнцыяльныя ўраў-ненні, у якіх невядомая функцыя і яе вытворныя ўваходзяць у першай ступе-ні — лінейна.
    ЛІНЁЙЧАСТАЯ ІІАВЁРХНЯ. павер-хня, якая ўтвараецца сукупнасцю пра-мых, залежных ад аднаго параметра. Яе можна апісаць рухам прамой (утвараль-най) па некаторай лініі (накіроўнай).
    Л.п. падзяляюцца на разгортвальныя (з’яў-ляюцца цыліндрам, конусам або паверхняй, што складаецца з датычных да нейкай прас-торавай крывой) і касыя (у іх датычныя плоскасці ў розных пунктах адной і той жа ўтваральнай розныя). Прыклады Л.п. — ад-наполасцевы гіпербалоід, гіпербалічны параба-лоід. Уласцівасці Л.п. выкарыстоўваюцца ў тэорыі механізмаў.
    ЛІНЁЙЧАСТЫ СПЕКТР, аптычны спектр выпрамянення ці паглынання, які складаецца з асобных спектральных
    ліній. Л.с. з’яўляюцца атамныя спек-тры, спектры зорных атмасфер, спек-тры арган. малекул пры нізкіх т-рах. Гл. таксама Спектральныя лініі.
    ЛІНЕН (Lynen) Феадор Фелікс Конрад (6.4.1911, г. Мюнхен, Германія — 6.8.1979), нямецкі біяхімік. Чл. Герм. акадэміі даследчыкаў прыроды «Леа-пальдзіна» (1959) і Нац. AH ЗША (1962). Скончыў Мюнхенскі ун-т (1937). 3 1945 дырэктар Ін-та хіміі клет-
    кі імя М. Планка ў Мюнхене. Навук. працы па біяхіміі абмену рэчываў, акіс-ленні тлустых кіслот у арганізме, акты-ваванні ацэтату.' Нобелеўская прэмія 1964 (разам з К. Блохам).
    ЛІНЁЯ (Linnaea), род кветкавых раслін сям. бружмелевых. Названа ў гонар К. Лінея. 1 від — Л. паўночная (L. borealis). Пашырана ў Паўн. паўшар’і. Рэлікт ледавіковага перыяду. На Бела-русі праходзіць паўд. мяжа яе арэала. Занесена ў Чырв. кнігу. Расце ў хваёвых і яловых лясах імшыстага і бруснічнага тыпаў невял. курцінкамі.
    Вечназялёныя сцелістыя кусцікі з тонкімі сцёбламі даўж. 1—2 м і бакавымі прамастой-нымі галінкамі выш. 10—20 см. Лісце дроб-нае, круглаватае, скурыстае, па краях зубчас-тае, супраціўнае. Кветкі белыя або ружовыя з пурпуровымі жылкамі і прыемным пахам ва-ніліну, па 2 на канцах кветаносаў. Плод — касцянка.
    ЛІНЁВА (дзявочае П а п р ы ц) Яўгенія Эдуардаўна (9.1.1854, г. Брэст — 24.1.1919), руская муз. фалькларыстка, спявачка (кантральта), харавы дыры-жор. Вучылася ў Пецярбургскай кан-серваторыі і ў Вене. Выступала на опер-ных сцэнах Еўропы, у 1882—83 у Вял. т-ры ў Маскве. У 1890—96 у эміграцыі, арганізоўвала рус. хары, прапагандавала нар. і класічную музыку. У 1897—1914 збірала і публікавала песні народаў Ра-сіі; упершыню выкарыстала ў экспеды-цыі фанограф. Выдала шэраг муз.-эт-нагр. зборнікаў. Метадалагічнае значэн-
    не маюць даследаванні ў галіне нар. шматгалосся і выканальніцтва. Удзель-нічала ў стварэнні Музычна-этнаграфіч-най камісіі і першай у Расіі нар. кансер-ваторыі (1906) у Маскве, дзе выкладала да канца жыцця.
    Літ.: Канн-Новнкова Е.М. Собн-рательннца русскнх народных песен Евгення Лннева. М., 1952. Т.Б. Варфаламеева.
    ЛІНЗА (ням. Linse ад лац. lens сачаві-ца), празрыстае для светлавых прамянёў цела, якое абмежавана дзвюма пералам-ляльнымі паверхнямі (крывалінейнымі або крывалінейнай і плоскай) і мае вось або плоскасць сіметрыі. Найб. па-шыраны Л. са сферычнымі паверхнямі. Яны прызначаны для пераўтварэння формы светлавога пучка і з’яўляюцца асн. элементам аптычных сістэм (напр., Аб’ектыў, Акуляр).
    Адрозніваюць збіральныя і рассейвальныя Л. Збіральная пераўтварае пучок пара-лельных прамянёў у пучок, які сыходзіцца ў адным пункце F' (гал. фокусе Л.). Такая Л. ўтварае сапраўдны відарыс аб’екта, калі ён
    знаходзіцца перад фокусам Л., і ўяўны — ка-лі аб’екг размешчаны паміж фокусамі і Л. (гл. Лупа). Рассейвальная Л. пераў-тварае пучок ларалельных прамянёў у пучок, што разыходзііша, і заўсёды ўгварае ўяўны ві-дарыс аб’екта. Асн. характарыстыкі Л. — фо-кусная адлегласць і аптычная сіла, якія ха-ракгарызуюць яе пераламляльную здоль-насць. Калі таўійчыня Л. значна меншая за радыусы крывізны пераламляльных паверх-няў, яна наз. тонкай. Аптычная сіла Д і фо-кусная адлегласць/ тонкай Л. вызначаюцца формулай Д = 7/ = (л - 1) (‘/q - 7га). Д36