• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    298	ЛІТАРАТУРНАЯ
    ця і інш.). Агульнаабавязковасць моў-ных норм адлюстроўваецца ў іх кадыфікацыі, г.зн. фіксацыі ў слоўніках розных тыпаў, навуч. і навук. граматы-ках, агульных і галіновых энцыклапе-дыях, тэрміналагічных і інш. моўных даведніках.
    У аснову літ. бел. мовы леглі гаворкі Цэнтр. Беларусі (зона Ашмяны— Мінск—Барысаў; гл. ў арт. Дыялект). У працэсе развіцця яна ўвабрала і ўбірае ў сябе найб. тыповыя рысы паўд.-зах. і паўн.-ўсх. бел. дыялектаў, адначасова ўзбагачаецца запазычаннямі з роднасных рус. і ўкр., а таксама інш. моў. Л.м. цес-на ўзаемадзейнічае з дыялектамі, паста-янна папаўняецца за іх кошт. Аднача-сова яна ўплывае на дыялекты, спрыяе іх уніфікацыі. Паняцці Л.м. і мова мас-тацкай літаратуры суадносныя, але не тоесныя. Маст. л-ра — толькі адна са сфер выкарыстання Л.м. У маст. л-ры могуць выкарыстоўвацца словы і фор-мы слоў з прастамоўя, мясц. дыялектаў, жаргонаў, а таксама элементы індывіду-альнай словатворчасці пісьменніка. На станаўленне шматлікіх Л.м. уплывае творчасць пісьменнікаў (напр., А.Пуш-кіна на рус. Л.м., У.Шэкспіра на англ. мову, Я.Купалы, Я.Коласа і інш. на бел. Л.м). Пра асн. этапы развіцця і су-часны стан бел. Л.м. гл. ў арт. Беларус-кая мова.
    Літ:. Внноградов В.В. Проблемы лм-тературных языков н закономерностей мх об-разовання н развятня. М., 1967; Жураў-скі АІ. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. Т. 1. Мн., 1967; Крамко І.І., Юрэвіч А.К., Я н о в і ч АІ. Гісторыябе-ларускай літаратурнай мовы. Т. 2. Мн., 1968; Шакун Л.М. Гісторыя беларускай літара-турнай мовы. 2 выд. Мн., 1984; М і х н е в і ч А.Я. Да характарыстыкі беларускай літаратур-най мовы ў яе сучасным стане // Slavia. 1984. R. 53, № 3—4.	А.Я.Міхневіч.
    «ЛІТАРАТЎРНАЯ СТАРбНКА», літара-турна-мастацкі часопіс; орган Літара-турнага фронту сялянска-рабочых пісь-меннікаў Беларусі, дадатак да «Беларус-кай газеты». Выйшаў 1 нумар у студз. 1934 на бел. мове ў Вільні. Часопіс рыхтавалі В.Таўлай і Я.Патаповіч (Я.Чабор). Змясціў дэкларацыю групы паэтаў [падпісалі Я.Патаповіч, М.Васі-лёк, АРэдзька, П.Граніт, П.Пестрак (Звястун), А.Іверс] да ўсіх пісьменнікаў Зах. Беларусі. 3 маст. твораў у ёй зме-шчаны: вершы «Заклік» і «Гэй, арліная мая сіла» М.Патаповіча, «Я пішу, як магу», «Змяя, катору ўзгадавала» і «Пад гукі струн маёвых» Васілька, «Моладзі» Пестрака, «Вёска» Іверса, «Там, дзе шу-міць каласістае гора» М.Танка (дасланы ім з турмы Лукішкі), «А хто ў полі?» А.Салаіуба, «У вастрозе» А.Леўскага, «Каваль» П.Граніта, «Мы» Рэдзькі, «Што ты, Нёман, звіхраваўся?» М.Ліста (В.Камянецкага), «Акрыльвай думку ты сваю» Н.Жальбы (АБяленкі); арт. «На новым этапе» М.Руніча; урывак з рама-на «Кардыян і хам» («Нашто мужыкам школа?») Л.Кручкоўскага; рэцэнзія (пад крыптанімам Фр. Гр.) «Мастацкая літа-
    ратура «Грамады» на аднайменны арт. Салагуба, надрукаваны ў час. «Полымя рэвалюцыі» (1933, № 1). Забаронены ўладамі Польшчы, яго тыраж канфіска-ваны, найб. актыўныя супрацоўнікі арынггаваны. Адзіны экзэмпляр «Л.с» зберагаецца ў Цэнтр. б-цы АН Літвы.
    Літ:. Нсторня белорусской советской лн-тературы. Мн., 1977. С. 115—116. С.В.Говін
    ЛІТАРАТЎРНЫ МУЗЕЙ ЯКЎБА КбЛАСА, гл. Коласа Якуба літаратур-на-мемарыяльны музей.
    ЛІТАРАТЎРНЫ МУЗЁЙ ЯНКІ КУ-
    ПАЛЫ, гл. Купалы Янкі літаратурны музей.
    ЛІТАРАТЎРНЫ ІІРАЦЛС, фунюіыя-наванне і развіццё літаратуры ў пэў-ную эпоху і на працягу ўсёй гісторыі нацыі, дзяржавы, рэгіёна, свету. Уклю-чае самі творы, формы іх грамадскага існавання (публікацыі, выданні, літ.-крытычныя ацэнкі і тэарэт. інтэрпрэта-цыі, чытацкія рэагаванні), дзейнасць творцаў (пісьменніцкія з’езды, канфе-рэнцыі, літ. дыскусіі), узаемадзеянне нац. л-р, л-ры з інпі. відамі мастацтваў (тэатр, кіно, музыка) і агульнакульт. з’явамі. На Л.п. уплываюць грамадска-паліг. абставіны, якія могуць абмяжоў-ваць, паралізоўваць літ.-маст. жыццё ці, наадварот, спрыяць яго ўсебаковаму развіццю. Сувязь паміж грамадска-эка-нам. і літ.-маст. працэсамі не заўсёды прамая і адназначная. Бывае, што ва ўмовах рэакц. ладу паспяхова развіваец-ца вял. л-ра (напр., у Расіі ў 19 ст.). Та-кім чынам, Л.п. з’яўляецца часткаю грамадска-гіст. працэсу, але валодае і пэўнай аўтаномнасцю, бо духоўна-эс-тэт. памкненні пісьменнікаў як элітар-на-самакаштоўныя нярэдка апярэджва-юць свой час. У цэлым Л.п. прагрэсіў-на-паступальны і вызначаецца ў адпа-веднасці са зменамі грамадскіх ідэй, густаў, інтарэсаў зменамі стыляў твор-часці [міфалагічны, рэнесанс (гл. Адра-джэнне), барока, класіцызм, рамантызм, рэалізм, мадэрнізм], станаўленнем і раз-віццем родаў (эпас, лірыка, драма) і жанраў, удасканаленнем маст.-эстэт. культуры, узоры якой гістарычна карэк-ціруюцца.
    Л.п. стараж часоў спецыфічны развіццём пераважна вершаваных форм творчасці. На мяжы 18—19 ст. зацвярджаецца як эстэтычна паўнацэнны тып творчасці проза, якая ў 19— 20 ст. пацясняе верш і развіваецца вельмі прадуктыўна (у эпасе, драме). Л.п. у яго сусв.-гіст. тэндэнцыях — агульны комплекс маст. рухаў. Каб больш выразна высветліць змест Л.п., у ім звычайна вылучаюць найб. адметныя рэгіёны (заходнееўрап., усходне-слав., паўднёваамер., блізкаўсходнія л-ры і інш ). У межах рэгіёнаў вылучаюць асобныя нац. л-ры, якія канкрэтызуюць гэты змест. Л.п. даследуе літаратуразнаўстеа.
    Бел. л-ра развіваецца з 11—12 ст. (летапі-сы Полацкай зямлі, жыціі і апокрыфы, словы Кірылы Тураўскага і Клімента Смаляціча, пе-раклады евангелляў). Для Л.п. эпохі Адра-джэння харакгэрна з'яўленне новых відаў і жанраў л-ры (кніжная паэзія, рэфармацый-ная публіцыстыка, гіст.-мемуарная проза, драматургія), узмацненне працэсаў секуляры-зацыі і гуманізацыі л-ры У гэты перыад склалася плеяда таленавітых літаратараў
    (ФСкарына, Мікола Гусоўскі, С.Будны, В.Цяпінскі, С. і Л. Зізаніі, Л.Сапега, А.Рым-ша). У перыяд Контррэфармацыі на першы план выходзяць барочныя вершы Сімяона Полацкага і А.Белабоцкага, палемічная пуб-ліцыстыка, гіст.-мемуарная л-ра. Асветнііггва прыўнесла ў л-ру парадыйна-сатыр прозу, школьную драматургію, пераклады з еўрап. крыніц. У 2-й пал. 17—18 ст. адбываецца пе-раход ад сярэдневяковай л-ры з рэлігійнасцю яе зместу, угылітарна-службовымі задачамі і царкоўна-слав. канонамі да новай л-ры з нар.-дэмакр. ідэямі, свецкімі інтарэсамі, эс-тэт. арыентацыяй на збліжэнне з рэальнасцю. Ва ўмовах фарміравання нацыі сял.-быт. прыхільнасці і рамантычна-асв. захапленні дзеля салідарызацыі грамадства спалучаюць у сваёй творчасці бел.-польск. (Я.Чачот, Я.Бар-шчэўскі, В.Каратынскі, У.Сыракомля, АПлуг), польск. (АМіцкевіч, Э.Ажэшка), бел. (В.Дунін-Марцінкевіч, Ф.Багушэвіч) пісьменнікі 19 ст. На пач. 20 ст. нац.-адра-джэнскую ідэю ў л-ры сцвярджалі Я.Купала, Я.Колас, М.Багдановіч, Цётка, Ядвігін Ш., АГарун, М.Гарэцкі, Ф Аляхновіч, З.Бядуля 1 інш., якія сумяшчалі ў творчасці рамант., рэ-аліст. і мадэрнісцкія прынцыпы. Л-ра гэтага перыяду паскорана развівала жанры, стылі, рэалізоўвала еўрап. стандарты. У БССР ў 1920-я г. ўзнялося пакаленне маладых рэв. рамантыкаў (М.Чарот, У.Дубоўка, У.Хадыка, К.Чорны, П.Трус, К.Крапіва, Я.Пушча); у 1930-я г. Л.п. разбураўся ў выніку рэпрэсій. У л-ры Зах. Беларусі ў 1920—30-я г. апяваліся вызв. рух (М.Васілёк, В.Таўлай, П.Пестрак, АСалагуб і інш ), вечныя каштоўнасці 1 род-ныя краявіды; розныя плыні спалучаліся ў творчасці М.Танка У 2-й пал. 1950-х—1960-я г. ў л-ры зацвярджаюцца гуманістычныя і нац.-патрыят. ідэі. Паэтызуецца сав. рэчаіс-насць. У апошнія дзесяцігоддзі Л.п. ўласціва больш глыбокае асэнсаванне чалавека ў сіс-тэме жыццёвых каардынат, аналіз рэчаіснасці як аб'екта дзейнасці асобы, жанрава-стыля-вое багацце. На Беларусі Л.п. развіваецца ў кантэксце часу. Гл. таксама раздзел Літарату-ра ў арт. Беларусь.
    Літ:. Б л а г о й Д.Д. Лнтературный про-цесс н его закономерностм // Благой Д.Д. Ог Кантеммра до нашнх дней. М., 1972. Т. 1; Лнтературный процесс н русская журналвс-тнка конца XIX — начала XX в., 1890—1904. М., 1981; Каваленка В.А. Вытокі. Уп-лывы. Паскоранасць. Мн., 1975; Гл. таксама да арт. Літаратура, Літаратуразнаўства.
    А.М.Пяткевіч.
    ЛІТАРАТЎРНЫ ФРОНТ СЯЛЯНСКА-РАБОЧЫХ ПІСЬМЕННІКАЎ, аргані-зацыя рэвалюцыйна настроеных пісь-меннікаў Зах. Беларусі. Існаваў з 10.12.1933 да сак. 1934. Створаны неле-гальна па ініцыятыве КПЗБ і рэдакцыі «Беларускай газеты» ў Вільні з мэтай выхавання маладых літаратараў. Праг-рама фронту выкладзена ў «Дэкларацыі групы паэтаў...» (апубл. ў час. «Літара-турная старонка», 1934, № 1). Распаўся ў выніку арыштаў акгыву — В.Таўлая, Я.Чабора, П.Пестрака, АДубровіча, Я.Міско, выдаўца «Беларускай газеты» А.Карповіча.
    ЛІТАРНА-ІУКАВбЕ ПІСЬМб, ал-фавітнае пісьмо, адзін з тыпаў пісьма, асобныя знакі якога (літары) перадаюць пераважна адзін гук. Гэта можа быць фанема, алафон або любая фанема ў межах пэўнай групы акустыч-на падобных гукаў; часам літары злуча-юцца па 2, 3 і 4 для абазначэння адной фанемы (ням. sch «ш», tsch «ч»), Пера-
    літва 299
    вага Л.-г. п. над інш. тлумачыцца прас-татой, меншай колькасцю знакаў і лёг-касцю перадачы граматычных форм слоў. Такімі сістэмамі карыстаецца большасць народаў свету. Амаль усе яны паходзяць ад фінікійскага пісына, пабудаванага паводле кансанантна-гу-кавога прынцыпу. На яго аснове ўзніклі арамейскае пісьмо і грэчаскае пісьмо, якія далі пачатак большасці алфавітных сістэм. У алфавітах, што складаліся на аснове фінікійскага пісьма, найчасцей захоўваліся назвы фінікійскіх літар і па-радак іх у алфавіце. Арамейскі алфавіт стаў крыніцай арабскага пісьма (да 6 ст. н.э.), яўрэйскага пісьма (з 3 ст. да н.э.), іранскага пісьма (з 2 ст. да н.э.). Грэч. пісьмо, якое паступова распалася на зах.-грэч. і ўсх.-грэч., дало пачатак усім еўрап. алфавітам. На аснове зах.-грэч. ўзнікла этрускае пісьмо (з 7 ст. да н.э.), на аснове этрускага — лац. алфавіт (гл. Лацінскае пісьмоў які ў эпоху Рым. ім-перыі і ў сярэдневякоўі набыў міжнар. характар, а пазней стаў крыніцай франц., ням., англ., італьян. і інш. нац. пісьмовых сістэм зах.-еўрап. народаў. 3 усх.-грэч. ў 5—4 ст. да н.э. развілося класічнае грэч., потым візант. пісьмр, якое ў 9 ст. лягло ў аснову слав. кіры-лаўскага пісьма — кірыліцы. Кірыліца выкарыстоўвалася ў старабел. пісьмен-насці. Ф.Скарына стварыў друкарскі ва-рыянт старабел. алфавіта, які стаў узо-рам для інш. усх.-слав. друкароў. Бел. пісьмовая сістэма сфарміравалася пад уплывам рус. грамадзянскага шрыфту, створанага ў выніку Пятроўскай рэфор-мы 1708—10. Пытанне пра паходжанне другога слав. пісьма глаголіцы не выра-шана.