Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
ка, С.Станявічус, А.Страздас). Найб. значны твор гэтага перыяду — паэма «Анікшчайскі бор» (1860—61) А Бара-наўскаса. У 1-й пал. 19 ст. зарадзілася маст. проза. Важную ролю ў яе станаў-ленні адыгралі гіст. працы з элементамі маст. прозы С.Даўкантаса, адметныя рамантычна-прыўзнятым асэнсаваннем мінулага краіны, узвышанасцю стылю. Каларытнасцю і выразнасцю нар. мовы вызначалася аповесць М.Валанчуса «Юзэ з Палангі» (1869), заснаваная на этнагр. і фалькл. матэрыяле. Развіццё л-ры Л. стрымлівала забарона царскімі ўладамі друку на літ. мове (1864—1904). Цэнтры друку пачалі стварацца па-за межамі Л. — ва Усх. Прусіі, ЗША. У перыяд абуджэння нац. руху ў Л. ўзнік рамантызм. Найб. яркі яго прадстаўнік Майроніс (кн. «Галасы вясны», 1895), паэзія якога садзейнічала развіццю ас-ноў сілаба-танічнага вершаскладання, фарміраванню літ. мовы. Элегічнымі матывамі вызначалася лірыка П.Вай-чайціса, патрыят. гучаннем, сатыр. па-казам сац. з’яў — паэзія і проза В.Ку-дзіркі. У канцы 19 — пач. 20 ст. ў л-ры замацоўваюцца прынцыпы рэаліст. ад-люстравання рэчаіснасці (апавяданні вясковай тэматыкі Жэмайтэ). Традыцыі самабытнай рэаліст. прозы развівалі Ю.Тумас-Вайжгантас, Лаздзіну Пеледа (сёстры М. і С. Ластаўскене), Г.Пяткя-вічайтэ-Бітэ, Шатрыёс Рагана. У жанры рамана выступіў В.Петарыс, аўтар пер-шага гіст. рамана «Альгімантас» (выд. 1904—05). Актывізацыі літ. і культ. жыцця ў пач. 20 ст. садзейнічала адмена забароны друку на нац. мове. Узніклі разнастайныя літ. плыні. Рэаліст. і фалькл. традыцыі спалучаны ў драме «Шарунас» (1911), «Паданнях Дайнаў-скай даўніны» (1912), аповесцях і наве-лах В.Крэве-, лірыцы Л.Гіры. Развіваліся неарамантызм, мадэрнізм (Ю.Гербачаў-скас), рэалізм (І.Білюнас, \.Венуоліс). Рысы імпрэсіянізму і экспрэсіянізму выявіліся ў прозе К.Пуйды, Ю.Савіцкі-са, І.Шэйнюса, сімвалізму і містыцыз-му — у драматургіі Відунаса (драмы «Цені прашчураў», 1908, і «Вечны агонь», 1912). Харакгар літ. працэсу ў 1918-^-40 вызначалі Майроніс (гіст. дра-мы ў вершах, балады), Тумас-Вайжган-тас (апавяданні, аповесці, раман), Віду-нас (драмы), Пуйда (гіст. раман «Magnus Dux», 1936) і інці. У паэзіі і драме пераважаў сімвалізм (Ю.Балтру-шайціс, В.Вайчунас, Ф.Кірша, В.Міка-лайціс-ІІуцінас, С.Сантварас, Б.Сруога), у творчасці футурыстычнай групоўкі «Чатыры вятры» (К.Бінкіс, Ю.Ціслява, С.Шэмерыс і інш.) — рысы экспрэсія-нізму і рэалізму. Ідэйна-эстэт. прынцы-пы неарамантызму развівалі маладыя паэты І.Айсціс, Б.Бразджоніс, А.Мішкі-ніс, С.Дерыс і інш. Імпрэсіянісцка-неа-рамантычнай арыентацыі ў празаічных творах прытрымліваліся А.Вайчулайціс, Шэйнюс, К.Янкаўскас. Пашырыўся жанрава-стылявы, ідэйна-тэматычны дыяпазон твораў рэаліст. кірунку, вырас іх маст. ўзровень: псіхал. раман «У цені алтароў» Мікалайціса-Пуцінаса (1933), гіст. раман «Лёс Шымонісаў» Е.Сіма-
найцітэ (1935), празаічныя творы А.Венцлавы, Ю.Грушаса, Л.Давідзенаса, І.Марцінкявічуса, В.Рамонаса, П.Цвіркі і інш. Матывы вызв. барацьбы гучалі ў творах пісьменнікаў Віленскага краю, што ўваходзіў у склад Польшчы: у паэ-зіі — О.Міцютэ, А.Жукаўскас, Ю.Кек-штас, у прозе — Р.Мацконіс. Гіст. аб-ставіны пач. 1940-х г. паўплывалі на асабістыя лёсы пісьменнікаў Л., на ха-рактар маст. асэнсавання рэчаіснасці ў іх творах. У гады 2-й сусв. вайны мно-гія пісьменнікі трапілі за межы краіны (Ю.Балтушыс, Гіра, Нерыс, Цвірка і інш.), асобныя апынуліся на фронце (В.Мазурунас, Э.Межэлайціс, П.Шыр-віс), іх творчасць была прасякнута ма-тывамі тугі па часова страчанай радзіме. У гады ням.-фаш. акупацыі ствараліся высокамаст. творы: лірычныя вершы і паэмы Нерыс, апавяданні Цвіркі, збор-нікі філас. лірыкі Бразджоніса, Балтру-шайціса, Мікалайціса-Пуцінаса. У л-ры з’явіліся новыя імёны (К.Брадунас, В.Мачэрніс). У 1944 многія пісьменнікі Л. эмігрыравалі на Захад (Брадунас, Бразджоніс, Кірша, Крэве, І.Мякас, Г.Нагіс, А.Ніка-Нілюнас, Г.Радаўскас, А.Шкема і інш.). Замежнае т-ва літ. пісьменнікаў выдавала літ. газеты і ча-сопісы, кнігі, падручнікі. Вярнуліся на радзіму асобныя пісьменнікі з СССР, з ням.-фаш. канцлагера (Сруога), на ра-дзіме плённа працавалі К.Борута, Вай-чунас, Венуоліс, Мікалайціс Пуцінас, Мішкініс, Сіманайцітэ і інш. Пачаўся складаны працэс развіцця л-ры першых пасляваен. гадоў. У асобных паэт. тво-рах пераважаў псеўдапатрыят. пафас, публіцыстычныя штампы, паліт. лозунгі (Венцлава, А.іанінас, Мазурунас, Ю.Мацявічус, Т.Цільвіціс). Думку пра гіст. неабходнасць сав. улады ў Л ., вык-рыццё і асуджэнне кулацтва выказвалі ў сваіх творах А.Гудайціс-Гузявічус, І.Даві-дайціс, Цільвіціс і інш. Навізной вызна-чаліся аповесць Боруты «Млын Балта-рагіса» (1945), драмы Сруогі «Доля пе-радсвітальная» (1945) і «Казімір Сапега» (1947), яго мемуары «Лес багоў» (1957) і інш. Творчае абнаўленне адчувалася ў паэзіі С.Англіцкіса, Вайчунаса, І.Грай-чунаса,. Жукаўскаса, К.Інчуры, Э.Ма-тузявічуса, Мішкініса, Мазурунаса. У песенна-рамант. кірунку працаваў П.Шырвіс, наватарства і эксперымент характэрны паэту-лірыку Межэлайцісу (зб-кі «Чалавек», 1961; «Тут Літва», 1968). Значны ўклад у л-ру зрабілі пісь-меннікі-эмігранты (паэт Радаўскас, празаік і драматург Шкема). Анталогія «Зямля» (1951) выявіла новыя таленты: Брадунас, Мачэрніс (філас.-канцэпту-альны цыкл вершаў «Прывіды»), Нагіс, Ніка-Нілюнас. Традыцыі вясковай про-зы развіваў М.Кацілішкіс. 1960—70-я г. — перыяд кардынальных перамен у прозе і драматургіі. Зварот да гіст. тэма-тыкі, пераасэнсаванне праблем нацыі і дзяржавы, здабыткі этн. культуры, шматгранны духоўны свет сучасніка вызначалі сутнасць і змест літ. л-ры гэ-тага перыяду (Й.Авіжус, Балтушыс, І.Мікелінскас, Сіманайцітэ, М Слуцкіс). Гал. арыенцірамі л-ры сталі інтэлектуа-
літва 305
лізм, псіхалагізм, актуальнасць тэматы-кі, пошукі новых маст. форм. Супярэч-лівасць чалавечай прыроды, права чала-века на выбар паказаны ў драмах «Ка-ханне, джаз і чорт» (паст. 1967) і «Барбара Радзівіл» (паст. 1972) Грушаса, праблемы сучаснай вёскі, сял. лёсу — у прозе В.Бубніса, Слуцкіса, А.Поцюса, псіхал. праблемы выхавання моладзі — у творах Р.Кашаўскаса, пратэст супраць псеўдарэаліст. адлюстравання рэчаіс-насці — у Р.Ланкаўскаса, уплыў навей-шай зах. драмы ў творчасці К.Саі і Ю.Глінскіса. У 1970—80-я г. раскрыўся творчы талент пісьменнікаў А.Балтакі-са, ЯДзегуцітэ, Х.Малдоніса, Ю.Марцін-кявічуса, Л.Яцынявічуса, асн. змест тво-раў якіх — філас. роздум пра лёс на-цыі, праблемы урбанізацыі і інш. Но-выя якасці (парадокс, іронія) і тэндэнцыі, сувязь з фалькл. традыцыя-мі, духоўнасць выявіліся ў паэзіі О.Ба-люканітэ, В.Бложа, Ю.Вайчунайтэ, Т.Венцлавы, С.Гяды, М.Марцінайціса, І.Стрэлкунаса, Г.А.Чыгрэюса, І.Юш-кайціса, у прозе Ю.Апуціса, Р.Гранаў-скаса, П.Дзіргелы, Б.Радзявічуса. Новы этап развіціія л-ры звязаны з нац. адра-джэннем у 1980—90-я г. Сучасныя тэн-дэнцыі прадстаўлены шматлікімі пос-тмадэрнісцкімі творамі, насычанымі ўмоўнымі вобразамі, паэтыкай міфаў (проза Р.Гавяліса, С.Т.Кандротаса), розныя спосабы адлюстравання вызна-чаюць прозу Ю.Кунчынаса, А.Рамона-са, В.Юкнайтэ і інш. У паэзіі дамінуе пакаленне 1980-х г., творы якіх вылуча-юцца арыгінальнасцю формы, паэт. майстэрствам, вытанчанасцю мовы (В.Бра-зюнас, А.Грыбаўскас, Д.Каёкас, Э.Келміц-кас, В.Кукулас, А.Марчэнас, Н.Міляў-скайтэ, С.Парульскіс, Г.Цэшкайгэ і інш.).
Літоўска-бел. літ. ўзаемасувязі маюць даўнія традыцыі. Яны зарадзіліся ў часы ВКЛ, калі ў Вільні на старабел. мове пі-саліся летапісы і статуты, а Ф.Скарына выдаваў беларускамоўныя кнігі (1522— 25). Узмацніліся яны ў 19 ст. У літ. гуртку А.Г.Кіркора (канец 1850-х г.) ра-зам з В.Дуніным-Марцінкевічам, В.Ка-ратынскім і інш. ўдзельнічаў літ. пісь-меннік М.Акялайціс (пераклаў на літ. мову ананімны бел. твор 19 ст. «Гутарка старога дзеда»). У пач. 20 ст. Вільня бы-ла асяродкам літ. і бел. культуры. Тут выходзілі газ. «Наша доля», «Наша ніва», жылі, бралі ўдзел у грамадска-ліг. жыц-ці Ф.Багушэвіч, А.Гурыновіч, Я.Купала, Я.Колас, Цётка, З.Бядуля, прыязджаў М.Багдановіч, адбываліся сустрэчы літ. і бел. пісьменнікаў, мастакоў, артыстаў Важным факгарам творчых узаемакан-тактаў была дружба Я.Купалы з Гірам, М.Ластаўскене, мастаком і кампазіта-рам М.Чурлёнісам. У 1910 у перыяд. друку Л. з’явіліся першыя літ.-крытыч-ныя артыкулы Гіры пра творчасць Я.Купалы, змяшчаліся яго вершы на літ. мове ў перакладзе А.Якштаса (А.Дамбраўскаса). У 1909 на бел. мове апублікавана апавяданне Білюнаса. У 1920—30-я г. ў Вільні і Каўнасе ставілі-ся п’есы Дуніна-Марцінкевіча, К.Ка-ганца, Л.Родзевіча, выдаваліся бел. кні-гі, газеты і часопісы, у т.л. час. «Кры-
віч», «Беларускі асяродак», «Крывічанін» і інш. У 1930-я г. ў Мінску жылі і пра-цавалі Ф.Вайшнорас (Садайніс), Л.Мяркітэ (Лавенас Люда), КДабуляві-чус, В.Скарджус і інш., выходзілі газ. «Raudonasis artojas» («Чырвоны араты»), альманах «Пад чырвоным сцягам», пра-цавалі літ. секцыі ў Саюзе пісьменнікаў і Дзярж. выд-ве Беларусі. У 1920—30-я г. ў Мінску выдадзена 78 літ. кніг, у тл. пераклады на літ. мову паэмы «Над ра-кою Арэсай» Я.Купалы (1935), твораў Я.Маўра, А.Якімовіча. Асабістыя кан-такты звязвалі М.Танка з Жукаўскасам, Міцютэ, І.Каросасам. Збліжэнню л-р спрыялі асабістыя сустрэчы Цвіркі, Венвдавы на 35-гадовым юбілеі твор-чай дзейнасці Я.Купалы ў Мінску ў снеж. 1940, Я.Купалы, Я.Коласа, М.Льшькова і П.Броўкі ў маі—чэрв. 1941 у Вільні і Каўнасе. У 2-ю сусв. вайну бел. і літ. пісьменнікі ўдзельніча-лі ў супольных вечарах, выступалі ў пе-рыяд. друку. Адзінства матываў і вобра-заў ядналі паэзію Гіры, Венцлавы, Цвіркі, Марцінкявічуса, В.Рэймерыса, Нерыс, Межэлайціса з творамі Я.Кола-са, Броўкі, П.Панчанкі, М.Танка і інш. У пасляваен. перыяд склаліся новыя формы супрацоўніцтва — тыдні, дні л-ры і культуры суседніх народаў. Ак-тывізацыі бел.-літ. сувязей спрыялі тыдні літ. л-ры ў Беларусі (1956), бел. л-ры ў Літве (1958), бел. кнігі ў Літве (1962), літ. кнігі ў Беларусі (1963), дні бел.-літ. дружбы ў Літве (1963), сяброў-скія сустрэчы дзеячаў л-ры, культуры Літвы ў Беларусі (1974), л-ры і мастац-тва Беларусі ў Літве (1975) і інш. Сус-трэчы пісьменнікаў, узаемакантакты, знаёмства з гісторыяй, культурай рэс-публік выклікала ўзаемапранікненне тэм і вобразаў. Літоўская тэматыка за-няла значнае месца ў творах Броўкі, М.Танка, Панчанкі, Р.Барадуліна, М.Кадачынскага, У.Караткевіча, Л.Ара-бей, А.Лойкі і інш., беларуская — у творах Межэлайціса, Жукаўскаса, Ю.Палецкіса, Б.Мацкявічуса, А.Шуль-цайтэ, Балтакіса, Мікалайціса-Пуцінаса і інш. У 1945—84 у перакладзе на літ. мову выдадзена 45 кніг бел. пісьменні-каў, у перакладзе на бел. мову — каля 30 кніг літ. аўтараў. На літ. мове вый-шлі: «Анталогія беларускай прозы» (1949), анталогіі бел. паэзіі «3 беларус-кай паэзіі» (1952), «Па Нёмане песня плыве» (1958), зб. бел. нар. казак «Ліса ваўка пакарала» (1965), кн. вершаў, па-эм і п’ес Я.Купалы «Не жалейка стог-не» (1957), паэт. зб-кі Калачынскага «Прыгоды Патапкі» (1960), М.Танка «След бліскавіцы» (1961), Я.Коласа «Ой вы, думы, думы...» (1962), кн. апавядан-няў і аповесцей Я.Брыля «У Забалоцці днее» (1955) і «Зялёная школа» (1963), З.Бядулі «Сярэбраная табакерка» (1956), кн. прозы М.Танка «Лісткі ка-лендара» (1969), кн. апавяданняў бел. пісьменнікаў «Акно ў зялёны сад» (1988), аповесці В.Быкава «Трэцяя ра-кета» (1964), У.Караткевіча «Дзікае па-ляванне караля Стаха» (1994), раманы І.Шамякіна «Крыніцы» (1958) і «Сэрца на далоні» (1966), М.Гарэцкага «Вілен-