Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
В.М.Корзун (прырода, насельніцтва, гаспадар-ка), В.П.Дзікаселіс, Р Ч.Лянькевіч (гісторыя, узброеныя сілы), А.П.Лапінскене (літаратура), Т.Р.Мартыненка (архітэктура), С.У.Пешын (выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мас-тацтва), Л.А.Сівалобчык (музыка), Г.Г.Сяргее-ва, В.А.Астрога (беларусы ў Літве).
ЛІТВІНКА 313
ЛІТВА, вёска ў Стаўбцоўскім р-не Мін-скай вобл., на аўтадарозе Стоўбцы— Івянец. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 40 км на Пн ад г. Стоўбцы, 75 км ад Мінска, 27 км ад чыг. ст. Койданава. 268 ж., 102 двары (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулато-рыя. камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
ЛІТВІН Мікалай Канстанцінавіч (н. 11.5.1951, в. Пятрэвічы Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл), бел. кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1977, клас А.Багатырова). 3 1979 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі. У творчасці адчу-вальныя класічныя традыцыі, апора на муз. фальклор. Сярод твораў: сімфонія (1976), кантата «Беларуская калыханка» на словы В.Віткі (1977), эскіз «Горкі вырай» для чытальніка і аркестра на словы М.Мятліцкага (1993), Фантазія на бел. тэмы для аркестра нар. інстру-ментаў, Сюіта для ансамбля нар. ін-струментаў, Элегія для кантрабаса, струнных і ўдарных інструментаў; Кан-цэртная п’еса для актэта драўляных ду-хавых; п’есы для баяна; цыкл хароў «Родныя вобразы» на вершы Я.Коласа і Я.Купалы (1983), песні. Р.М.Аладава.
ЛІТВІН Міхалон (сапр. Ц і ш к е в і ч Міхайла), бел. гуманіст і мысліцель 16 ст. 3 шляхты. У 1538—40 пасол ВКЛ да крымскага хана Сагіб-Гірэя. Аўтар сац-паліт. трактата на лац. мове «Аб нора-вах татараў, літоўцаў і масквіцян» [нап. каля 1550, выд. 1615 у Базелі (Швейца-рыя)]. 3 пазіцый бяднейшай шляхты крытыкаваў сац.-паліт. адносіны, дзярж. лад, суд. ўстановы і феад. права ВКЛ, уклад жыцця духавенства і царк. парадкі, выступаў за правядзенне суд. рэформ. Прычынай сац. несправядлі-васці лічыў «сапсаванасць нораваў», та-му ідэалам абвяшчаў грамадства без ма-ёмаснай няроўнасці, асуджаў імкненне да раскошы і марнатраўства. У справе перабудовы грамадска-паліт. адносін заклікаў звяртацца да вопыту суседніх народаў (рускіх, татараў і інш ).
Літ:. С о к о л С.Ф. Соцнологнческая н полмтяческая мысль в Белорусснн во II по-ловнне XVI в. Мн., 1974. С. 37—63.
С. Ф. Сока/і
ЛІТВІН Сцяпан Міхайлавіч (н. 10.6. 1931, с. Кармалюкава Вінніцкай вобл., Украіна), украінскі паэт, перакладчык. Скончыў Кіеўскі,ун-т (1954). Друкуецца з 1950. Аўтар зб-каў вершаў «Сэрца не маўчыць» (1958), «Пад небам Крыма» (1960), «Усхваляванасць» (1966), «Спад-чыннасць» (1974), «Колеры трывогі і надзеі» (1984), «На зорных вятрах» (1988) і інш., якія адаюстроўваюць эта-пы гіст. лёсу Украіны, яе народа, героі-ку Вял. Айч. вайны і прасякнуты чала-вечай дабрыпёй, паэтызуюць родную прыроду. Перакладае з рус., бел., балг., груз. моў. Пераклаў на ўкр. мову асоб-ныя вершы М.Багдановіча, Я.Купалы, М.Танка, А.Куляшова. На бел. мову асобныя верпіы Л. пераклалі С.Паніз-нік, Я.Янішчыц.
Тв.: Поезіі. Кяів, 1991; Рус. пер. — Неодо-лямость любвя. М., 1985. В.А.Чабаненка.
ЛІТВІНАВА Зоя Васідеўна (н. 27.11. 1938, в. Старое Сяло Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.), бел. мастак манум.-дэкар. мастацтва, жывапісец, графік. Засл. дз. маст. Беларусі (1992). Скончы-ла Бел. тэатр.-маст. ін-т (1967). Манум. творам харакгэрна глыбокае разуменне спецыфікі гэтага віду мастацтва і тэхні-кі іх выканання. Сярод работ энкаўсты-кі «Стары і новы Вільнюс» у кінатэатры «Вільнюс» (1976), «Мая Радзіма» ў Па-лацы культуры і спорту чыгуначнікаў (1977, абедзве ў Мінску, у сааўт. з С.Катковай), «Арфей», «Дзень нашага жыцця» ў санаторыі «Беларусь» у г. Місхор (Украіна, 1984), размалёўка капліцы св. Марыі ў г. Хапфагартэна (Аўстрыя, 1997), габелены «Квітней Бе-ларусь» (у сааўт. з С.Сакаловым, 1979), «У дынамічнай прасторы» (1991), «Даб-равешчанне» (1997). Жывапісным тво-рам уласцівы вытанчаныя спалучэнні насычаных колераў і дынамічных рыт-маў: «Мая Беларусь» (1972), «Мадонна» (1977), «Цвіценне» (1988), «Аўтапар-трэт» (1989), «Крык» (1993), «Купаль-шчыцы» (1997), «Подых веера», «Фауст і Мефістофель» (абедзве 1998). Аўтар шматлікіх акварэляў: «Сустрэча з міну-лым» (1972), «Вясенні кліч» (1980), «Блакітная прастора» (1991), «Зімовы стан» (1993), «Знакі руху» (1995), «Аф-рыканскія кветкі» (1997); малюнкаў. Ln. гл. таксама да арт. Васковы жывапіс.
М.М.Паграноўскі.
ЛІТВІНАЎ (сапр Г у р э в і ч) Леў Маркавіч (9.4.1899, Мінск —21.3.1963), бел. рэжысёр. Засл. дз. маст. Беларусі (1946). Засл. дз. маст. Татарстана (1953). Скончыў Бел. драм. студыю ў Маскве (1926). У 1921—23 кіраваў у Мінску маст. самадзейнасцю. Аўтар сцэнарыя і пастаноўшчык (з Е.Міровічам і Бейгле-рам) масавага дзейства «Праца і Kani-Tan» (1921). У 1927—32 і 1942^43 рэ-жысёр Дзярж. яўр. т-ра Беларусі (найб. значная пастаноўка — «Авечая крыні-ца» Лопэ дэ Вэгі, 1927). Маст. кіраўнік (1932—37) і гал. рэжысёр (1943—48) Бел. т-ра імя Я.Купалы. Сярод пастано-
вак: «Бацькаўшчына» К.Чорнага (1932), «Канец дружбы» К.Крапівы (1934) і «Салавей» З.Бядулі (1937, абедзве з Л.Рахленкам), «Паўлінка» Я.Купалы (1944), «Недаростак» Дз.Фанвізіна (1933), «Позняе каханне» (1944) і «Та-ленты і паклоннікі» (1950) А.Астроўска-га, «Рамэо і Джульета» У.Шэкспіра (1946) і інш. 3 1950 гал. рэжысёр Ка-занскага т-ра імя Качалава (паставіў «Лявоніху на арбіце» А.Макаёнка, 1961).
ЛІТВІНЕНКА-ВблЫ ЕМУТ Марыя Іванаўна (13.2.1892, Кіеў — 3.4.1966), украінская спявачка (лірыка-драм. са-прана), педагог. Нар. арт. СССР (1936). Скончыла Кіеўскае муз. вучылішча (1912). 3 1912 у т-рах Расіі (Петраград), Украіны. У 1935—53 салістка Кіеўскага т-ра оперы і балета. У 1920-я г. ўдзель-нічала ў стварэнні ўкр. опернага т-ра. Выкладала ў Кіеўскай кансерваторыі (з 1944 праф.). Валодала моцным чыстым голасам прыгожага тэмбру, высокараз-вітай вак. тэхнікай. Сярод партый: Нас-ця, Наталка і Цярпіліха («Тарас Буль-ба», «Наталка ГІалтаўка» МЛысенкі), Аксана, Адарка («Запарожац за Дунаем» С.Гулака-Арцямоўскага), Ганна («Най-мічка» М.Верыкоўскага), Варвара («Багдан Хмяльніцкі» К.Данькевіча),
З.Літвінава Сустрэ-ча. 1998.
Купава і Снягурачка («Снягурачка» М.Рымскага-Корсакава), Ліза, Марыя («Пікавая дама», «Мазепа» П.Чайкоў-скага), Яраслаўна («Князь Ігар» А.Бара-дзіна), Тоска («Тоска» Дж.Пучыні), Аіда («Аіда» Дж.Вердзі), Галька («Галь-ка» С.Манюшкі). Дзярж. прэмія СССР 1946.
Літ.: Ш в а ч к о Т.МЛнтвнненко-Вольге-мут. Кнев, 1986
ЛІТВІНКА Франя Міхайлаўна (н. 17.6. 1941, г. Барысаў Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-р пед. н. (1996), праф. (1997). Скончьша БДУ (1965). Працавала ў школе, у 1967—68 у
314 ЛІТВІНОЎСКІ
Мінскім сувораўскім ваенным вучылі-шчы. 3 1969 у БДУ. Даследуе праблемы методыкі выкладання рус. мовы ў ся-рэдняй школе. Адзін з распрацоўшчы-каў канцэпцыі моўнай адукацыі на Бе-ларусі і аўтараў падручнікаў, навуч. і метадычных дапаможнікаў па рус. мове для школы.
Тв.: Семантмко-грамматнческмй аспект ос-ложненмя // Весн. БДУ. Сер. 4. 1992. № 3; Предложення с характерязуюпшм членом: семантнка, ннтонацмя, актуальное члене-нме // Вопросы лннгвнстккм: Сб. науч. ста-тей. Мн., 1996
ЛІТВІНОЎСКІ Аляксандр Фёдаравіч (н. 1.5.1962, Мінск), бел. кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1987, клас Цз.Смольскага). 3 1987 рэдактар муз. вяшчання Бел. тэлерадыёкампаніі. Для яго творчасці характэрны цікавасць да бел. тэматыкі, жанравая вынаходлі-васць, полістылістыка. Сярод твораў: містэрыя «Францыск» для баса і аркес-тра (1990; тэкст прадмоў і каментарыяў Ф.Скарыны да «Бібліі»), Грыгарыян-ская меса (Missa ordinarium, 1994), кан-таты «Вяселле» (1987) і «Зборная субот-ка» (1988) на нар. словы, «Да Маці Бо-жай» (1996), «Stabat Mater» (1997), «Песні на Божае нараджэнне» (1998); сімфонія (1986), сімф. фрэска «Крэва» (1987), «Concertino Ьагоссо» для стр. ар-кестра (1988), п’есы «Zbieg» для флей-ты, габоя, віяланчэлі і фп., «Wir» для 4 валторнаў, «Пастараль» і «1Л» для стр. квінтэта, сюіта «Intavolatura» для гітары; «Fili» для флейты і гітары; цыклы ра-мансаў на вершы Я.Купалы, А.Пушкі-на, С.Ясеніна і інш.; электронныя кам-пазіцыі; апрацоўкі зборніка інстр. му-зыкі 17 ст. «Віленскія табулатуры» (1991). Р.М.Аладава.
ЛІТВІНЫ, л і ц в і н ы, назва жыхароў Вя.іікага княства Літоўскага, пераважна зах. беларусаў і ўсх. літоўцаў у 14—18 ст. Упершыню сустракаецца ў польск. гіст. крыніцах 14 ст. У бел.-літ. летапі-сах і інш. дакумептах 14—16 ст. назва Л. звязвалася ў этнагенетычным аспек-це з легендарнымі рымскімі перасялен-цамі на чале з кн. Палемонам, а тэры-тарыяльна — з землямі першапачатко-вай лакалізацыі тапоніма Літва — на 3 ад Мінска ў міжрэччы Нёмана і Віліі, дзе існавала змешанае балта-слав. на-сельніцтва (гл. ў арт. Літва летапісная). У канфесіянальным аспекце нярэдка звязвалася з каталіцтвам. У 16—18 ст. назва Л. набыла гучанне палітоніма — дзярж. паліт. вызначэння ўсяго насель-ніцтва ВКЛ, аднак адрознівалася ад са-маназвы менавіта літоўцаў (аўкштайты і жэмайты), усх. беларусаў правасл. веры (русіны, руськія) і палешукоў. Жыхароў Белай Русі называлі Л.-беларусцамі (гл. Беларусцы). У 19 — пач. 20 ст. арэал іс-навання назвы Л. звузіўся. У наш час ужываецца як экзаэтнонім у палякаў для вызначэння літоўцаў, а таксама як лакальны этнікон невял. груп бел. на-сельніцтва (у раёне Бярозы, Івацэвіч,
Косава, Пружан, Навагрудка, Воранава, Гродна, Паставаў, Браслава і інш.), не-кат. раёнаў бел.-ўкр. Палесся (раёны Століна, Ракітнага, Кастопаля, Сарнаў, Оўруча) і часткова беларускамоўнага насельніцтва паўн. Чарнігаўшчыны і Кіеўшчыны, зах. Браншчыны і Смален-шчыны. І.У.Чаквін.
«ЛНТЕРАТУРНАЯ ГАЗЕТА», штотыд нёвае расійскае літ.-мастацкае і грамад-ска-паліт. выданне. Выходзіць з 1929 у Маскве на рус мове. Засн. як орган Саюза пісьменнікаў СССР; у 1942—44 наз. «Лнтература н нскусство». У 1950— 66 выходзіла 3 разы на тыдзень. Гал. рэдактарамі ў розны час былі: А.Сур-коў, К.Сіманаў, С.Смірноў, А.Чакоўскі і інш. Асвятляе пьгганні развіцця л-ры, мастацтва, навукі, культуры, а таксама палітыкі, сацыялогіі, эканомікі, падзеі міжнар. жыцця. Змяшчае літ.-крытыч-ныя, публіцыстычныя артыкулы, нары-сы, маст. творы, дыскусійныя матэрыя-лы вучоных, пісьменнікаў, дзеячаў культуры і навукі. На яе старонках на-друкаваны творы, артыкулы, нарысы бел. пісьменнікаў, у т.л. Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, П.Броўкі, Я.Брыля, К.Крапівы, А.Куляшова, І.Мележа, М.Танка, В.Быкава, I Шамя-кіна, А.Адамовіча, Б.Сачанкі, А.Маль-дзіса, І.Чыгрынава і інш.