• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ЛГГбЎСКІЯ ВОЙСКІ 1812, узброеныя сілы, якія былі сфарміраваны Камісіяй Часовага ўрада ВКЛ на тэр. яго 4 дэ-партаментаў у час вайны 1812 і прымалі ў ёй удзел на баку Францыі. 6 жн. ваен-ны к-т Часовага ўрада прыняў пастано-ву пра набор на 6-гадовук> службу ў пя-хоту 10 тыс. рэкрутаў з мужчын 17—34 гадоў, a 13 жн. — пастанову пра набор 4 тыс. чал. у кавалерыю. Былі створаны 4 уланскія палкі, арганізаваны 3-і гвардз. легкаконны полк і татарскі эс-кадрон, 3 егерскія батальёны з паляўні-чых і палясоўшчыкаў, 24.10.1812 Камі-сія Часовага ўрада аб’явіла аб стварэнні нар. гвардыі (старбжы) у дэпартаменц-кіх цэнтрах і ў нас. пунктах, якія мелі магдэбургскае права. Асобныя прад-стаўнікі шляхты (І.Манюшка, Л.Пац, Д.Радзівіл, М.Абрамовіч, Любаўскі, Р.Тызенгаўз) арганізавалі палкі за свой койгг. У пач. кастр. Л.в. мелі каля 20 тыс. чал. Ген.-інспекгарам арміі быў дывізіённы генерал кн. Р.Гедройц, ін-спектарам пяхоты — брыгадны ген. Несялоўскі, інспекгарам кавалерыі — Ю.Ваўржэцкі. 3 Л.в. першым прыняў бой 3-і гвардз. легкаконны полк пад Слонімам (1.11.1812), дзе быў разбіты. Войскі ВКЛ удзельнічалі ў Бярэзінскай аперацыі 1812. Пакінуўшы Вільню, яны адышлі да Варшавы і Кёнігсберга; да-лей адступалі разам з напалеонаўскай арміяй праз Польшчу і Германію да Францыі, страцілі забітымі і палоннымі пераважную большасць асабовага саста-ву. Пасля Парыжскага міру 1815 рэшткі Л.в. у складзе польскага корпуса былі ўключаны ў армію Царства Польскага (у Рас. імперыі). У 1818, калі скончыўся
    тэрмін службы, вайскоўцы Л.в. былі дэ-мабілізаваны. В.В.Швед.
    ЛІтбЎЦЫ (саманазва л е т у в я й), на-род, асн. насельніцтва Літвы (2924 тыс. чал.; 1992). Жывуць таксама ў краінах СНД, у тл. на Беларусі 7,6 тыс. чал. (перапіс 1989), Латвіі, ЗША і інш. Агульная колькасць 3,45 млн. чал. (1992). Гавораць на літоўскай мове. Вернікі пераважна католікі.
    Літоўская народнасць пачала складвацца ў 12—13 ст. Пасля ўтварэння Вялікага княства Літоўскага пачаўся працэс паступовага зліц-ця этнічных груп Л. у агульную народнасць, якому спрыяла прыняцце каталіцтва ў Літве (Аўкштайціі і ў балцкіх арэалах на Беларусі) у 1387 і ў Жамойці ў 1413. У ходзе гэтага пра-цэсу асіміляваны некат. балцкія плямёны (прусы, яцвягі, земгалы і інш.). У 16—18 ст. Л. ўваходзілі ў склад Рэчы Паспалітай. Пасля яе 3-га падзелу (1795) Літва далучана да Рас. імперыі. Кансалідацыя Л. у нацыю завяршы-лася ў 2-й пал. 19 ст. Традыц. тып паселі-шчаў Л. у канцы 19 — пач. 20 сг.: на 3 — ху-тары, на У — вёскі. Нац. адзенне: у жан-чын — тунікападобная кашуля, стракатая безрукаўка, часам са шнуроўкаю на грудзях, паласатая або ў клетку спадніца, фартух і ўзорысты тканы пояс; у мужчын — кашуля, шарсцяная куртка, паласатыя або ў клётку штаны, пояс.
    Культ. ўзаемаўплыў беларусаў і Л. быў асабліва актыўны ў часы ВКЛ. У той перыяд арэал рассялення Л. быў больш шырокі за сучасны і ахопліваў прылеглыя да літ. мяжы тэр. сучаснай Гродзенскай вобл. Гістарычна і тапані-мічна зафіксаваны месцы кампактнага пражывання Л. далей на У: у вёсках з назвай Літва ў верхнім Панямонні ці з характэрна літ. назвамі тыпу Бакшты, Жвірблевічы на Мініпчыне і інш. Па-за межамі асн. арэала Л. рассяляліся па тэр. Беларусі ў выніку міграцый, асаблі-ва пры перамяшчэннях паміж уладан-нямі аднаго феадала, які меў падданых і ў Літве, і на Беларусі. Адначасова і ка-рэнная тэр. Л. была аб’екгам слав. мі-грацыі, асабліва моцнай каля Вільні. Л. складалі меншасць насельніцтва ВКЛ. Да 2-й пал. 16 ст. яны не мелі ўласнай пісьмовасці. Шматлікая арыстакратыя літ. паходжання мела тэндэнцыю да абеларушвання, з 17 ст. — да паланіза-цыі. Тая ж тэндэнцыя назіралася і ся-род гар. насельніцтва. Моцны культ. ўплыў беларусаў адчувалі Л. — сяляне дзукі. Да канца 19 ст. гэта прывяло да суцэльнай беларусізацыі Віленскага краю. У канцы 1870 — пач. 1890-х г. адзначана перасяленне Л. на ўсх. і паўн.-ўсх. землі Беларусі. У 1897 кам-пактныя групы Л. жылі ў Лідскім (17 285 чал.), Ашмянскім (8754), Гро-дзенскім (2814), Аршанскім (каля 1400), Сенненскім (каля 800), Чавускім (каля 500), Барысаўскім (больш за 400) паве-тах. Яны займаліся пераважна земля-робствам, ткацтвам. Напярэдадні 1-й сусв. вайны толькі на У Беларусі жыло каля 10 тыс. Л. У час вайны ў выніку міграцыі і эвакуацыі з этн. Літвы павя-лічылася колькасць Л.-гараджан. У 1919—20 існавала Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. Паводле перапісу 1926 Л. у БССР было 6564 чал., у т.л. да 2 тыс. гараджан (Ві-
    цебск, Барысаў, Гомель, Мінск); да 65% іх жыло ў Барысаўскім, Дубровен-скім, Крупскім, Лёзненскім, Мсціслаў-скім, Полацкім, Сенненскім, Ушацкім, Чавускім р-нах. У месцах кампактнага рассялення Л. у 1920—30-я г. існавалі нац. калгасы (6 у 1934); у 1928—39 іс-наваў Малькаўскі лгг. нац. сельсавет. Дзейнічалі нац. школы: 2 у 1925—26, 12 у 1929, 10 у 1931—32, 13 у 1934—35, 9 у 1936, а таксама нац.-змешаныя: 1 літ.-латышская і 1 бел.-літоўская (1936). 3 1928 існавала літ. секцыя Бел. асацы-яцыі пралетарскіх пісьменнікаў (з 1932 СП БССР). 3 1927 у Інбелкульце (з 1929 АН Беларусі) працавала кафедра гісторыі Літвы, з 1929 — літ. секгар АН, з чэрв. 1933 — літ. секцыя Ін-та нацменшасцей АН БССР. Пры ЦК КП(б)Б існавала Літ. бюро. У Мінску і Віцебску працавалі літ. рабочыя клубы. У 1927—37 у Мінску выдавалася газ. на літ. мове «Raudonasis artojas» («Чырво-ны араты»), радыёстанцыя «Савецкая Беларусь» трансліравала перадачы на літ. мове. 3 1932 існаваў літ. сектар пры Белдзяржвыдавецтве, выдаваліся пад-ручнікі і л-ра на літ. мове. У 1937—38 нац. apr-цыі скасаваны, многія Л. рэп-рэсіраваны; колькасць Л. у БССР змен-шылася. На тэр. Зах. Беларусі ў 1920— 30-я г. дзейнічала літ. культ.-асв. т-ва «Раніца», існавалі літ. школы, нар. чы-тальні; з 1930 пры Віленскім акруговым к-це КПЗБ (з 1931 пры ЦК КПЗБ) дзейнічала Літоўскае бюро ЦК КПЗБ. У пасляваен. час, пераважна ў 1950-я г., з месцаў кампактнага пражывання Л. на Беларусі адбывалася міграцыя ў Літ. ССР, дзе ўтварыліся своеасаблівыя гра-мадска-культ. асяродкі: т-ва «Гервечай», што аб’ядноўвае ўраджэнцаў в. Гервяты (Астравецкі р-н) і клуб «Бяржынас» («Бярэзнік») які аб’ядноўвае ўраджэн-цаў в. Малькава (Дубровенскі р-н) і на-ваколля; пэўная колькасць Л. перасялі-лася на Беларусь.
    У 1970 Л. на Беларусі было 8092 чал., у 1979 — 6993. Большасць з іх жыве ў Гродзенскай вобл. (Астравецкі і Вора-наўскі р-ны). У гэтых раёнах у 1957 створана 8 школ з выкладаннем літ. мо-вы, цяпер дзейнічаюць 2 сярэднія шко-лы ў Воранаўскім і Астравецкім р-нах, 1 школа з ліг. класамі ў Браслаўскім р-не. У в. Рымдзюны (Астравецкі р-н) будуецца Літ. грамадска-культ. цэнтр. 3 1994 існуе Рэсп. абшчына Л. Беларусі, у склад якой уваходзяць суполкі Воранаў-скага, Астравецкага і Браслаўскага р-наў, а таксама Гродзенскае аб’яднан-не Л. «Тэвіня». Нягледзячы на актыў-ныя працэсы этнакульт. збліжэння, літ. насельніцтва ў многім захоўвае асаблі-васці побыту і культуры. І.В.Карашчанка. ЛІТР (франц. litre ад позналац. litra ме-ра ёмістасці), пазасістэмная адзінка аб’ё'му і ўмяшчальнасці. Абазначаецца л. 1 л = 1 дм3 = 0,001 м3. Дапускаецца выкарыстанне Л. нароўні з адзінкамі СІ, не рэкамендуецца пры дакладных вымярэннях.
    318 літра
    ЛІТРА (грэч. litra), 1) стараж. сіцылій-ская адзінка масы (вагі) у 1 фунт ^/гдо» пазней 7120 таланта) і манета (прыклад-на з 400 да н.э.), якая спачатку білася з медзі, пазней з серабра і золата. 2) Ві-зант. фунт — асн. вагавая адзінка Ві-зант. імперыі, роўная рымскаму фун-ту — лібры.
    ЛІТУАНІЗМ, гл. ў арт. Балтызм.
    ЛІТУРГІЧНАЯ ДРАМА. сярэдневяко-вае драм. дзеянне, якое з’яўлялася ін-тэгральнай часткай кананічнага наба-жэнства (імшы, ютрані, вячэрні). Па-шырана ў 10—13 ст. у краінах Зах. Еў-ропы. У адрозненне ад драм на рэліг. сюжэты Л.д. поўнасцю спяваліся, у іх не было размоўных эпізодаў, мова ўсіх тэкстаў лацінская. Агульная кампазіцыя традыц. Л.д. — тыповая для сярэдневя-коўя «шматковая» тэхніка цэнтону — кантамінацыі, мантажу гатовых, «дадзе-ных» тэкстаў. Яны ўключалі традыц. рэспансорыі, антыфоны, гімны, секвен-цыі, кантыклі, версы, псалмы, даксало-гіі, евангеллі, казанні і інш. 3 традыц. стылістыкай харальных спеваў кантрас-тавалі эпізоды, вытрыманыя ў нар.-пе-сенным або танц. характары.
    Першыя Л.д., зафіксаваныя ў рукапісах, — простыя дыялагічныя ўстаўкі ў абавязковы тэкст велікодных набажэнстваў, т.зв. «Дыяло-гі ля труны» (10 ст.). Іх узнікненне і пашы-рэнне абумоўлена кульмінацыйнымі перыя-дамі літургічнага года — Перадвелікодным тыднем і Нарадаэннем Хрыстовым. Напачаг-ку ўзніклі кароткія інсцэнізацыі тыпу «На-ведвання труны», якія паступова развіліся ў сапр. драмы (пасійныя п’есы з «Сагтпіпа Ьшапа» і інш.). Аснова сюжэтаў Л.д. — жыціі святых, біблейскія гісторыі, легенды пра Ан-тыхрыста; найб. вядома унікальнае «Дзейства пра Данііла», створанае ў школе г. Бавэ (Францыя, 12 ст.) — сапраўдная разгорнутая «опера» з сольнымі, хар. і ансамблевымі эпі-зодамі. Ствараліся і перапісваліся ў Францыі, Англіі, Італіі, Іспаніі, Германіі, Швейцарыі і інш. 3 14 ст. роля Л.д. паступова змяншала-ся.
    Літ.: А н д р е е в М.Л. Средневековая ев-ропейская драма: Пронсхожденне н станов-ленне (X—ХІП вв.). М., 1989. Т.УЛіхач. ЛІТУРГІЯ (грэч. leiturgia), 1) найбольш важнае богаслужэнне правасл. царквы (у католікаў і пратэстантаў наз. і м -ш a ). Праводзіцца звычайна ў перад-абедзенны час (адсюль другая назва — а б е д н я). Рэлігійны сэнс Л. — здзяй-сненне таінства прычасці, ці еўхарыс-тыі. Паводле евангелляў, першая еўха-рыстычная трапеза адбылася ў вял. чац-вер у час Тайнай вячэры Ісуса Хрыста з апосталамі. Большасць тэкстаў правасл. Л. нязменныя, у адрозненне ад зах. тра-дыцыі, дзе асн. іх частка мяняецца ў за-лежнасці ад канкрэтнага рэліг. свята. Гістарычна сфарміраваліся 3 асн. чыны Л.: блізкія паводле зместу Іаана Хры-застома, ці Златавуста (штодзённы) і Васіля Вялікага (святкуецца 10 разоў на год); папярэдне асвячоных дароў, ці Грыгорыя Дваяслова (у час вял. посту і ў першыя 3 дні Перадвелікоднага ты-дня). Парадак іх правядзення выкладзе-
    ны ў Служэбніку. Л. ўключае праскамі-дыю — спец. рытуальнае прыгатаванне «рэчыва для св. еўхарыстыі» з просвір і разбаўленага чырв. віна; Л. апавешча-ных для тых, хто рыхтуецца да хры-шчэння, і тых, хто адлучаны ад прычас-ці і каецца ў грахах; Л. верных, на якой спачатку прысутнічалі толькі хрысціяне. Л. складаецца з чытання выбраных урыўкаў з Бібліі, малітваў, шэрагу сім-валічных дзеянняў і працэсій, песна-пенняў.