Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
Тв.: Расчет нанменьшей влагоемкостн по фнзнческнм свойствам почв // Мелнорацня переувлажненных земель: Сб. науч. работ. Мн., 1985. Вып. 33; Рацнональная технологня дождевання сельскохозяйственных культур // Управленле водным режнмом мелнорнрован-ных земель: Сб. науч. работ. Мн., 1987.
Н.В Губарэвіч.
ЛІХАЧОЎ Дзмітрый Сяргеевіч (28.11. 1906, С.-Пецярбург—30.9.1999), расійскі літаратуразнавец і гісторык культуры. Акад. АН Расіі (1970; чл.-кар. з 1953). Чл. шэрагу замежных АН і ганаровы доктар ун-таў. Скончыў Ленінградскі ун-т (1928). У 1928—32 быў рэпрэсіраваны. 3 1938 у Ін-це рус. л-ры (Пушкінскі дом; з 1954 заг. сектара стараж.-рус. л-ры). Работы Л. вызначаюцца комплексным падыхо-дам да праблем літ.-знаўства, якія ста-яць на стыку розных галін культуры (самабытнасць л-р усх. славян, узаема-дзеянне са сферамі грамадскага жыцця, узаемасувязі з выяўл. мастацтвам, дой-лідствам, метад, стыль, сістэма жанраў). Яго кнігі «Рускія летапісы і іх культур-на-гістарычнае значэнне» (1947), «Уз-нікненне рускай літаратуры» (1952), цыкл работ пра «Слова аб палку Ігара-вым» (1950—85), «Чалавек у літаратуры старажьпнай Русі» (1958), «Тэксталогія. На матэрыяле рускай літаратуры X— XII ст.» (1962), «Паэтыка старажытна-рускай літаратуры» (1967), «Развіішё
рускай літаратуры X—XII стст. Эпохі і стылі» (1973) маюць важнае значэнне ў пастаноўцы і вырашэнні тэарэт. і гісто-рыка-літ. пытанняў. Даследаваў «Апо-весць мінулых гадоў», Аўрамкі летапіс, Іпацьеўскі летапіс, Радзівілаўскі лета-піс, Наўгародскія летапісы, творчасць Кірылы Тураўскага, Сімяона Полацка-га, Клімента Смаляціча і падкрэсліваў непадзельнасць, а з 13 ст. цесную ўзае-масувязь літ. традыцый рус. і бел. л-р. Дзярж. прэміі СССР 1952, 1969. Між-нар. прэмія імя братоў Кірьшы і Мяфо-дзія 1979. Дзярж. прэмія Расіі 1993.
Тв.: йзбр. работы. Т. 1—3. Л., 1987; Кннга беспокойств: Воспомннання, статьн, беседы. М., 1991; Статьн ранннх лет. Тверь, 1993.
Л.Л. Кароткая.
ЛІХАЧбЎ Мікалай Пятровіч (24.4.1862, г. Чыстапаль, Татарстан — 14.4.1936), расійскі гісторык і мастацгвазнавец. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1902), акад. AH СССР (1925). Д-р гіст. н. (1892). Скончыў Казанскі ун-т (1884). 3 1894 чл. Археаграфічнай камісіі, праф. Пецярбургскага археал. ін-та. 3 1902 пам. дырэктара Публічнай б-кі ў Пе-цярбургу. Працы Л. па крыніцазнаўстве і дапаможных гіст. дысцыплінах (сфра-гістыцы, палеаграфіі, генеалогіі і інш.), гісторыі кнігі, стараж.-рус. і візант. мас-тацтва вызначаюцца багаццем фактыч-нага матэрыялу. Даследаванні Л. ў галі-не ўсх., візант. і асабліва стараж.-рус. сфрагістыкі («3 лекцый па сфрагісты-цы», 1899; «Найстаражытнейшая сфра-гістыка», 1906; «Матэрыялы для гісто-рыі візантыйскай і рускай сфрагістыкі», вып. 1, 1928) дазваляюць лічыць яго заснавальнікам рас. сфрагістыкі. У 1925 перадаў AH СССР створаны ім унікаль-ны Музей палеаграфіі, у т.л. больш як 600 стараж.-рус. пячатак.
ЛІХАЧОЎ Сяргей Аляксеевіч (н. 2.9.1952, г. Екацярынбург, Расія), бел. вучоны ў галіне неўралогіі. Д-р мед. н. (1995). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1975). 3 1984 у Бел. НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі. Навук. працы па клінічнай неўралогіі, вестыбулярнай дысфункцыі ў клініцы нерв. хвароб.
Тв.: Клмннческяе н теоретнческне аспекты нзучення некоторых вестнбулоокулярных ме-ханнзмов головного мозга // Лікарська спра-ва. 1993. № 10—12; Днфференцнальная днаг-ностнка вестнбулярной днсфункцнн по реак-ішн подавлення вестнбулоокулярного реф-лекса // Здравоохраненне Беларусн. 1994. № 10.
ЛІХВІНСКАЕ МІЖЛВДАВІКОЎЕ, тое, што александрыйскае міжледавікоўе.
ЛІХВЯРСКІ КАПІТАЛ, першая гіст. форма капіталу. Прыносіў яго ўладаль-ніку даход у выглядзе працэнта. Уласці-вы дакапіталіст. спосабу вытв-сці, па-пярэднік пазыковага капіталу. Ліхвяры спаганялі за грашовыя пазыкі вял. пра-цэнты, даводзячы дробных вытворцаў да галечы.
ЛІХВЯРСТВА, дача ў пазыку грошай, рэчаў, с.-г. прадуктаў і да т. п. на ка-бальных умовах за выплату высокіх працэнтаў. Як правіла, такія пазыкі вы-
ЛІХЕНАЛОГІЯ 321
карыстоўваліся не як капітал, а ў якас-ці пакупнога і плацежнага сродкаў. За-радзілася ў перыяд распаду першабыт-наабшчыннага ладу і пазней назіралася ў самых розных грамадска-эканам. фар-мацыях. 3 часоў Стараж. Рыма Л. разві-валася разам з водкупам — зборам арэнднай платы, падаткаў і г. д. Харак-тэрным для Л. быў выключна высокі працэнт па пазыках. Яго ўзровень ва-гаўся ў вельмі шырокіх межах — ад не-калькіх дзесяткаў да соцень працэнтаў гадавых. Ліхвярскі капітал адбіраў ў па-зычальніка амаль увесь прыбавачны пра-дукт і таму ён не мог сістэматычна вы-карыстоўвацца для мэт капіталіст. ўзнаўлення. 3 развіццём капіталізму, стварэннем крэдытнай справы, узнік-неннем банкаў і пазыковага капіталу асновы Л. былі падарваны. Аднак у наш час у некаторых краінах Азіі, Аф-рыкі і Лац. Амерыкі з-за недастатковага развіцця ўнутр. рынку і таварна-грашо-вых адносін, слабасці крэдытнай сістэ-мы існуюць умовы для захавання Л. Яно служыць асновай фін. закабалення і эксплуатацыі мясц. гандлярамі і бага-цеямі бядняцкіх слаёў насельніцтва. У індустрыяльна развітых краінах ліхвяр-скія аперацыі забаронены законам, та-му ажыццяўляюцца нелегальна. На Бе-ларусі Л. было найбольш пашырана ў эпоху феадалізму. Так, у Статуце Вял. кн. Літоўскага 1588 змешчана прававая норма (раздз. 3, арт. 24) аб адказнасці шляхты, якая пакінула свае маёнткі, каб пераехаць у горад для заняткаў Л.
Г.А. Маслыка.
ЛІХЕНАІНДЫКАЦЫЯ (ад грэч leichen лішай, лішайнік + лац. indico указваю, вызначаю), метад ацэнкі забруджанасці навакольнага асяроддзя з выкарыстан-нем лішайнікаў як найб. адчувальных індыкатарных раслін. Адрозніваюць колькасную (з дапамогай матэм. індэк-саў), якасную (параўнанне пашырэння відаў з паказчыкамі забруджанасці) і ўскосную (па стане жыццядзейнасці) індыкацыю. Па паказчыках Л. выяўля-ецца: стан прыродных і культурных ландшафтаў, узрост і захаванасць nep-mac нага лесу, кіслотнасць глеб, сан.-гі-гіенічны стан паветра населеных пун-кіаў і прамысл. цэнтраў, узрост валуноў і стараж. збудаванняў, геал. ўмовы мяс-цовасці і інш. На Беларусі Л. выкарыс-тоўваецца пры даследаванні забруджа-насці атмасферы двухвокісам серы, эка-лагічнай экспертызе населеных пун-кгаў, ландшафтна-экалагічных даследа-ваннях раслінных комплексаў.
Літ.: Г о р б а ч Н.В. Об ннднкацнонной ролн лншайнмков в лесных сообіцествах // Геоботаннческне мсследовання. Мн., 1966; Бнонндлкацня н бномонмтормнг. М., 1991.
У.У.Галубкоў.
ЛІХЕНАЛбПЯ (ад грэч. leichen лішай, лішайнік 1- ... логія), навука пра лішай-нікі', раздзел батанікі. Вывучае відавую разнастайнасць лішайнікаў (сістэмапгы-ка), іх будову (марфалогія), асаблівасці жыццядзейнасці (фізіялогія), роднасныя
11. Зак. 456,
322 ліхніс
сувязі (філагенія), узаемаадносіны з ася-роддзем (экалогія), геагр. пашырэнне і гасп. значэнне. Звязана з экалогіяй, ме-дыцынай, прам-сцю. Першыя звесткі пра лішайнікі трапляюцца ў Тэафраста (4—3 ст. да н. э.). Заснавальнік Л. — Э. Ахарыус. На Беларусі першыя апісанні лішайнікаў зроблены С.Б.Юндзілам і Ф. Блонскім у 19 ст. Планамерна вывучаць ліхенафлору пачалі з 1930-х г. у АН Бе-ларусі і БДУ пад кіраўніцтвам М.П. Та-міна, які сабраў багаты гербарны матэ-рыял, выдаў вызначальнікі лішайнікаў Беларусі (1936—38). Даследаванні па Л. (пераважна фларыстычныя і фітацэна-тычныя) вядуцца ў Ін-це эксперым. ба-танікі Нац. АН Беларусі (У.У. Галубкоў, Н.М. Кобзар). Даследуюцца антрапа-генныя змены ліхенафлоры і груповак лішайнікаў, вядуцца работы па ліхена-індыкацыі стану навакольнага асярод-дзя.
Літ:. Горбач Н.В. Лнхенологнческне нсследованмя в Белорусснн н перспектнвы нх развнтня // Эколопія н бнологня нн шшх растеннй: Тез. докл. Мн., 1982; Техногенное загрязненне лесных экоснстем Беларуся. Мн., 1995. УУ.Галубкоў.
ЛІХНІС, кветкавая расліна, тое, што зорка.
ЛІХТАР (ад ням. Licht святло) у а р -хітэктуры, 1) круглая або шмат-гранная ў сячэнні надбудова-барабан (з вял. аконнымі праёмамі) над дахам, ку-палам ці інш. пакрыццём. 2) Зашклёны выступ у сцяне будынка на вышыню 1, 2 і больш паверхаў; тое, uno эркер. 3) Зашклёная частка дахавага пакрыцця, прызначаная для натур. верхняга асвят-лення памяшканняў. Пашыраны ў архі-тэктуры стыляў барока і класіцызму.
Адыгрывалі ролю аднаго з гал. элементаў кампазіцыі ў завяршэнні бельведэра, барабана, купала. Звычайна завяршаліся скульптурай,
Ліхтар касцёла Уіпэсця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў вёсцы Адэльск Гродзенскага раёна.
крыжам, шпілем ці інш. дэкар. формай. У су-часнай архітэктуры выкарыстоўваюцца Ў пра-мысл. і інш. збудаваннях (залах выставак, му-зеях, гандл. збудаваннях, будьшках ВНУ) для асвяглення памяшканняў і натуральнай вен-тыляцыі. А.М. Кулагін. ЛІХТЭНБЕРГ (Lichtenberg) Байран (н. 9.2.1936), касманаўт ЗША. Скончыў Масачусецкі ун-т (1958). Здзейсніў 2 палёты ў складзе экіпажаў касм. караб-лёў (КК) «Спейс шатл^ 28.11. — 8.12.1983 на КК «Калумбія», 24.3 — 2.4.1992 на КК «Атлантыс». У космасе правёў 19,25 сут.
ЛІХТЭНШТЭЙН (Liechtenstein), К н я с -тва Ліхтэнштэйн (Fiirstentum Liechtenstein), дзяржава ў Цэнтр. Еўро-пе, паміж Швейцарыяй і Аўстрыяй. Па-дзяляецца на 2 акругі (11 камун). Пл. 157 км2. Нас. 31,4 тыс. чал. (1997). Ста-ліца — г. Вадуц. Афіц. мова — нямец-кая. Нац. свята — Дзень нараджэння бацькі правячага князя (15 жн.).
Дзяржаўны лад. Л. — канстытуцый-ная манархія. Дзейнічае канстытуцыя 1921. Кіраўнік дзяржавы — наследны князь. Заканад. ўлада належыць аднапа-латнаму парламенту — ландтаіу, 25 членаў якога выбіраюцца насельніцтвам на 4 гады. Выканаўчая ўлада належыць князю і створанаму пры ім ураду, які складаецца з 5 асоб.
Прырода. Л. знаходзіцца ў Альпах у бас. Верх. Рэйна. На ПдУ — масіў Рэ-тыкон (г. Граўшпіц, выш. 2599 м), на 3 — даліна р. Рэйн. Клімат умераны. Сярэдняя т-ра студз. ў даліне Рэйна ад 0 °C да -5 °C, ліп. каля 18 °C. Ападкаў каля 700—1200 мм за год. Рэкі горныя, багатыя гідраэнергіяй. Каля 20% тэры-торыі пад лесам (елка, дуб, бук), каля 40% — пад альпійскімі і субалыіійскімі лугамі. Некалькі рэзерватаў.
Насельніцтва. 87,5% складаюць ліх-тэнштэйнцы — народ блізкі да суседніх груп аўстрыйцаў, швейцарцаў і немцаў. Жывуць таксама швейцарцы, аўстрый-цы, італьянцы, туркі і інш. Сярод вер-нікаў пераважаюць католікі — 80%. Ся-рэднегадавы прырост 1%. Сярэдняя шчыльнасць 200 чал. на 1 км , боль-шасць насельніцтва сканцэнтравана ў даліне Рэйна. У гарадах і гар. пасёлках жыве болып за 80% насельніцтва, у т. л. ў Вадуцы 5,1 тыс. ж. (1997). У прам-сці, гандлі і буд-ве занята 45% працаздоль-ных, у сельскай і лясной гаспадарцы, садоўнііггве і рыбалоўстве — 2%, у аб-слуговых галінах — 53%. Больш за 6 тыс. чал. пггодзённа прыязджаюць на працу ў Л. з Швейцарыі і Аўстрыі.