Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
ЛІЧБАВАГА ТЭЛЕБАЧАННЯ НДІ, Дзяржаўнае прадпрыем-ства «Навукова-даследчы інстытут лічбавага тэле-бачання». Засн. 31.3.1959 як спецы-ялізаванае канструктарскае бюро (СКБ) пры Мінскім радыёзаводзе. У 1991 на базе СКБ створаны Мінскі НДІ лічба-вага тэлебачання вытворчага аб’яднан-ня «Гарызонт». 3 1995 сучасная назва. Асн. кірункі дзейнасці: распрацоўка тэ-леввійнай тэхнікі, сістэм кабельнага і спадарожнікавага тэлебачання, вырабаў аўдыятэхнікі, нестандартнай кантроль-на-вымяральнай апаратуры і інш.
ЛІЧБАВАЕ РАДЫЁВЯШЧАННЕ, тэх-налогія гукавога вяшчання, у якой ка-дзіраванне, ушчыльненне, перадача, прыём, фарміраванне праграм і інш. працэсы выконваюцца над лічбавымі гукавымі сігпаламі. Найб. пашырана сістэма Л.р. паводле стандарту DAB (Digital Audio Broadcasting лічбавае гу-кавое вяшчанне), якая забяспечвае вы-сакаякаснае многапраграмнае (да 6 стэ-рэапраграм па адным радыёканале) на-земнае і спадарожнікавае вяшчанне ра-зам з дадатковай інфармацыяй, напр., відарысамі электронных картаў, газет, фатаграфій. А.П.Ткачэнка.
ЛІЧБАВАЕ ТЭЛЕБАЧАННЕ, сістэма тэлебачання, у якой тэлевоійны сігнал выражаны паслядоўнасцю кодавых (ліч-бавых) камбінацый эл. імпульсаў. Ад-розніваецца адсутнасцю назапашвання скажэнняў сігналу пры перадачы на вял. адлегласці, высокімі перашкода-ўстойлівасцю і якасцю перадачы тэлеві-зійных відарысаў, магчымасцю апра-цоўкі на ЭВМ і стварэння аўтаматыза-ваных комплексаў падрыхтоўкі тэлеві-зійных праграм.
Сігнал Л.т. патрабуе значнай прапускной здольнасці каналаў сувязі, і таму выкарыстоў-ваюць высокаэфектыўныя метады лічбавай мадуляцыі і сцісканне лічбавага патоку ў не-калькі разоў, што забяспечвае, напр., у тэле-віз. вяшчанні перадачу некалькіх праграм звычайнай, а таксама высокай выразнасці ў паласе частот стандартнага тэлевізійнага Ka-Hana. Аперацыі пры перадачы (перашкода-ўстойлівае кадзіраванне, змяншэнне лішка-васці і інш.), прыёме (узмацненне, лічбавая апрацоўка, дэмадуляцыя) і відэазапісе ажыц-цяўляюцца над лічбавым тэлевіз. сігналам, які пераўтвараецца ў аналагавы сігнал перад узнаўленнем (напр., на экране кінескопа).
А.П.Ткачэнка.
ЛІЧБАВАЯ АІІРАЦбЎКА ВІДАРЫСАЎ, сукупнасць метадаў і сродкаў (тэхн. і праграмных) уводу і апрацоўкі відары-саў у аўтам. і аўтаматызаваных сістэмах. Выкарыстоўваюць у картаграфіі, метэа-ралогіі, крыміналістыцы, настольных
328 ЛІЧБАВАЯ
рэд.-выдавецкіх сістэмах і апрацоўцы дакументаў, сістэмах машыннага зроку, пры апрацоўцы касм. відарысаў і аэра-фотаздымкаў, даследаванні фіз.-мед. працэсаў і інш.
Зыходны відарыс дыскрэтызуюць і кванту-юць з дапамогай прылад сканіравання (гл. Дыгітайзер, Сканер) і атрымліваюць лічбавы відарыс у выглядзе матрыцы асобных элемен-таў (пікселаў). Пры Л.а.в. выконваюць ліней-ную фільтрацыю відарысаў і іх «згладжван-не», выдзяляюць контуры, выдаляюць выпад-ковыя скажэнні і інш. Больш складаныя ме-тады выкарыстоўваюць для ўзнаўлення 3-мернай структуры аб’екта па яго праекцы-ях, нярэзкага ці «змазанага» відарыса. Напр., у выліч. тамаграфіі такімі метадамі атрымлі-ваюць відарысы папярочнага сячэння цела чалавека, з вял. дакладнасцю выяўляюць пух-ліны, анамаліі.
На Беларусі даследаванні па прабле-мах Л.а.в. праводзяцца ў Ін-це тэхн. кі-бернетыкі і Ін-це фізікі, Магілёўскім ін-це прыкладной оптыкі Нац. АН, БДУ, Бел. ун-це інфарматыкі і радыё-электронікі і інш.
Літ.: П р э т т У. Цнфровая обработка нзображеннй: Пер. с англ. Кн. 1—2. М., 1982; Старовойтов В.В. Локальные ге-ометрнческме методы цяфровой обработкн н аналнза нзображеннй. Мн., 1997; Абла-мейко С.В.,Лагуновскнй Д.М. Об-работка нзображеннй: технологня, методы, прнмененне. Мн., 1999.
С.УАбламейка, В В.Старавойтаў.
ЛІЧБАВАЯ АПРАЦОЎКА СІГНАЛАЎ, комплекс метадаў і сродкаў апрацоўкі інфармацыі, выяўленай у лічбавай фор-ме. Грунтуецца на тэорыі дынамічных сістэм, таксама на логікавых і геам. уяўленнях і інш. Вызначаецца неабме-жаваным павелічэннем дакладнасці вы-лічэнняў, пашырэннем набору арыфм. аперацый, спрашчэннем работы са сродкамі памяці і інш.
Асн. задачы Л.а.с.: выяўленне, фільтрацыя, рэканструкцыя, сцісканне, аналіз, ідэнтыфі-кацыя і распазнаванне лічбавых сігналаў, у т.л. відарысаў. Для іх рашэння карыстаюцца метадамі дыскрэтнай матэматыкі, тэорыі лі-каў, груп, матрычнай і паліномнай алгебры. Любы сігнал з’яўляецца матэрыяльным нось-бітам інфармацыі і характарызуе аб’ект, які вывучаецца, у фіз. (у выглядзе мех., эл., цеп-лавой ці інш. энергіі) або абстрактнай (ма-тэм.) форме ў выглядзе ліку, графіка, фун-кцыі, сімвала, кода і інш. Аналагавыя (непе-рарыўныя ў часе) сігналы незалежна ад іх прыроды папярэдне пераўтвараюцца ў дыс-крэтныя сігналы (канечную паслядоўнасць лікаў з абмежаванай колькасцю разрадаў) і таму раздзяленне сігналаў на фіз. і матэм. становіцца ўмоўным. Для Л.а.с. выкарыстоў-ваюцца аўтаматызаваныя сістэмы перадачы, прыёму, захоўвання інфармацыі і сігналаў рознай фіз. прыроды. Развіццю тэорыі і мета-даў Л.а.с. спрыяла шырокае ўкараненне ліч-бавых ЭВМ у практыку навук. і інжынерных даследаванняў.
На Беларусі даследаванні па пытан-нях Л.а.с. праводзяцца з 1960-х г. у Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац. АН, БДУ, Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлекгро-нікі, Ваен. акадэміі і інш.
Літ.: Р a 6 н н е р Л.Р., Г о л д Б. Теорня м прнмененне цнфровой обработкм смгналов; Пер. с англ. М., 1978; Оппенгейм АВ., Шафер Р.В Цнфровая обработка сягна-
лов: Пер. с англ. М., 1979; Крот AM,, Мннервнна Е.Б. Быстрые алгормтмы н программы цнфровой спектральной обработ-кн снгналов н нзображеняй. Мн., 1995.
А.М.Крот.
ЛІЧБАВАЯ ІІРЫЛАДА. вымяральная прылада, у якой вынікі вымярэнняў не-перарыўнай велічыні (напружання, сілы току, эл. супраціўлення і інш.) аўтама-тычна ператвараюцца ў дыскрэтныя сіг-налы і адлюстроўваюцца ў выглядзе лічбаў на лічбавым індыкатары або пе-радаюцца для апрацоўкі і захоўвання ў эвм.
Адліковыя прыстасаванні Л.п. бываюць электронныя, светлавыя, на вадкіх крьшіта-лях і інш. Найб. пашыраны Л.п. з электрон-ным адліковым прыстасаваннем на лічбавых індыкатарных лямпах (пераважна газаразрад-ных індыкатарах). Вызначаюцца высокім хут-кадзеяннем, дакладнасцю, незалежнасцю (аб’ектыўнасцю) паказанняў ад сгановішча назіральніка. Выпускаюцца лічбавыя валы-метры, частатамеры, амперметры, масты вы-мяральныя, манометры і інш.
ЛІЧБАВАЯ ФАТАГРАФІЯ, аптычны ві-дарыс, які захоўваецца і перадаецца ў лічбавай форме; працэс атрымання та-кога відарыса з дапамогай, напр., лічба-вага фотаапарата. Адносіцца да мульты-медыйных сродкаў захоўвання і апра-цоўкі інфармацыі (гл. Мультымедыя).
Аптычны відарыс аб’екта здымкі праекту-ецца ў лічбавым фотаапараце на ПЗС-матры-цу, дзе пераўтвараецца ў эл. сігнал, які запіс-ваецца ў лічбавай форме ў блок памяці апа-рата. Знятыя відарысы можна праглядаць на ўбудаваным дысплеі, праводзіць іх апрацоўку (гл. Лічбавая апрацоўка еідарысаў), напр., з дапамогай убудаванага працэсара рабіць ман-таж і спец. эфекты, спалучаць асобныя кадры ў панараму, дадаваць звесткі аб умовах і часе здымкі, тэкставыя або гукавыя каментарыі. Лічбавы фотаапарат можна далучыць да кам п'ютэра ці інш. канала сувязі з мэтай пера-даць (ці атрымаць) відарысы, правесці іх да-лейшую алрацоўку, раздрукаваць на прынтэ-ры і інш. А.П.Ткачэнка.
ЛІЧБАВАЯ ЭЛЕКТРбННАЯ ВЫЛІ-
ЧАЛЬНАЯ МАШЫНА, электронная вылічальная машына, якая апрацоўвае інфармацыю, выяўленую ў лічбавай (дыскрэтнай) форме. Бываюць універ-сальныя і спецыялізаваныя; кіраваль-ныя, персанальныя, кантрольныя; вы-сокапрадукцыйныя (вялікія, супер-ЭВМ), сярэднія, малыя, міні- і мікра-ЭВМ (персанальныя ці ў складзе выліч. комплексаў). Структура машыны ў значнай ступені залежыць ад яе пры-значэння.
Інфармацыя (лічбы, літары, спец. сімвалы) у Л.э.в.м. выяўляецца ў двайковай сістэме лі-чэння (прылады ўводу-вываду выкарыстоўва-юць двайкова-дзесятковую, двайкова-вась-мярковую ці інш. сістэму лічэння; гл. Код). Асн. яе аперацыя — складанне, да якога зво-дзяцда ўсе інш. арыфм. аперацыі. Рашэнне задач выконваецца па праграме ЭВМ, зада-дзенай у адпаведнасці з сістэмай каманд пра-цэсара, які непасрэдна апрацоўвае інфарма-цыю; работа машыны зводзіцца да паслядоў-нага выканання каманд такой праграмы, якую атрымліваюць у выніку трансляцыі пэў-най зыходнай праграмы, складзенай на вы-бранай мове праграмавання. У працэсе развіц-ця Л.э.в.м. прайшлі некалькі этапаў (пака-ленняў), характэрнымі прыкметамі якіх з’яў-ляюцца архітэктура, структура, элементная і
канструктыўная база, матэматычнае забеспя-чэнне, метады ўзаемадзеяння карыстальніка з машьшай і інш. Сфарміраваліся 2 асн. кірун-кі ў развіцці Л.э.в.м.: стварэнне вял. высо-капрадукцыйных машын для рашэння задач, дзе патрабуюцца магутныя выліч. рэсурсы, напр. для апрацоўкі даных геафіз. разведкі карысных выкагшяў, мадэліравання аэра-касм. сістэм, і максімальна набліжаных да карыстальніка персанальных ЭВМ. Гл. такса-ма Вылічальная тэхніка, Кіравалшая вылічаль-ная машына, Праграмаеанне. М.П.Савік. ЛІЧБЫ, умоўныя знакі для абазначэн-ня лікаў. У вузкім сэнсе — знакі 0, 1,2,
3 , 4, 5, 6, 7, 8, 9.
Найб. раннім з’яўляецца запіс лікаў слова-мі, які захоўваўся, напр., у матэматыкаў Ся-рэдняй Азіі і Б. Усходу да 10 ст. 3 развіццём эканомікі ўзнікла неабходнасць стварэння больш дасканалых спосабаў абазначэння лі-каў і распрацоўкі прынцыпаў іх запісу (сістэм лічэння). Самыя старажьггныя Л. з’явіліся ў 3—2-м тыс. да н. э. (Вавілон, Стараж. Егіпет, Кітай). Напр., вавілонскія Л. ўяўлялі сабой клінапісныя знакі для абазначэння лікаў 1, 10 і 100 (ці толькі 1 і 10); астатнія натураль-ныя лікі запісвалі з дапамогай іх злучэння. У егіпецкай іерагліфічнай нумарацыі існавалі асобныя знакі для абазначэння адзінак дзе-сятковых разрадаў. 3 1-га тыс. да н. э. многія народы (грэкі, фінікійцы, арабы, армяне, славяне і інш.) з алфавітным пісьмом Л. абазначалі літарамі алфавіта; у аіавянскай ну-марацыі пры гэтым зверху ставіўся спец. знак (цітла). У сярэднія вякі ў Еўропе карысталіся рымскай нумарацыяй, у якой асобнымі знака-мі (рымскімі лічбамі) можна было запісаць любы лік да мільёна. Больш дасканалая ну-марацыя ўзнікла ў Індыі не пазней 5 ст.; у Еўропу яе перанеслі арабы (адсюль назва арабскія Л.); сучасная дэесяткоеая сістэма лі-чэння вядома з 15 ст. Гл. таксама Лічэнне.