• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Літ.: Ф р а н к л В. Человек в понсхах смысла: Пер. с англ. М., 1990.
    Э. С.Дубянецкі. лбгвін Алег Мікалаевіч (н. 23.5.1959, г. Барысаў Мінскай вобл.), бел. спарт-смен (веласіпедны спорт). Засл. май-стар спорту СССР (1980). Скончыў Бел. ін-т фіз. культуры (1982). Чэмпіён XXII Алімп. гульняў (1980, Масква) у ша-шэйнай гонцы на 101 км. Сярэбраны прызёр чэмпіяната свету (1981) у ка-манднай гонцы на 100 км. Пераможца велагонак Міру (1981, 1984) у каманд-ным заліку. Чэмпіён СССР у каманд-най шашэйнай гонцы на 100 км (1979) і ў каманднай парнай гонцы на 50 км (1980).
    лбГІКА (ад грэч. logos слова, паняцце, розум), сукупнасць навук, якія вывуча-юць законы і правілы мыслення, споса-бы развіцця і спасціжэння ведаў. Па-водле Арыстоцеля, навука пра формы правільнага мыслення. I. Кант называў такую навуку фармальнай Л. У сучас-ным уяўленні фармальная Л. — навука аб законах высноўных ведаў, якія атрыманы з раней устаноўленых і правераных ісцін без звароту ў кожным канкрэтным выпадку да вопыту, а толь-кі ў выніку прыцягнення законаў і пра-
    віл мыслення; яе прадмет — даследа-ванне разважанняў (вывадаў і доказаў) з пункту погляду іх лагічнай формы (структуры) незалежна ад канкрэтнага зместу субжэнняў, што ў яго ўваходзяць. Пры аналізе лагічных працэсаў усе «асобныя» Л. карыстаюцца мовай сім-валаў і формул, якая будуецца ў адпа-веднасці з агульнымі для ўсіх сістэм прынцьшамі Л.
    У гіст. развіцці Л. прайшла некалькі эта-паў. Фрагменты лагічных даследаванняў вя-домы ў стараж-інд. і стараж.-кіт. філасофіі. У стараж. Грэцыі Л. зарадзілася ў ранняй філа-софіі і развівалася пад уплывам аратарскага мастацтва. Традыцыйная арыстоцелеўская Л. стала першай ступенню Л. высноўных ведаў, якая вывучае агульначалавечыя формы думак (паняцці і суджэнні), формы сувязі думак у разважанні (высновы), зафіксаваныя ў фар-мальна-лагічных законах (тоеснасці закон, су-пярзчнасці закон, выключанага трэцяга прын-цып) Арысгоцель першы ўжыў метады фар-мальнага аналізу мыслення на аснове прын-цыпу яго несупярэчлівасці, сфармуляваў правілы злічэння выказванняў, усебакова дас-ледаваў адну з пашыраных форм розумазак-лючэнняў — сілагізм, стварыў закончаную тэорыю сілагістыкі, увёў знакавую сістэму лагічных пераменных. Прадстаўнікі мегарскай школы аналізавалі ўмоўныя і раздзяляльныя розумазаключэнні, увялі паняцце імплікацыі, вызначылі ідэю тэарэмы аб дэдукцыі і інш. Іх лагічныя ідэі развіты ў школе стоікаў. У ран-нім сярэдневякоўі Л. як самаст. навука разві-валася ў краінах арабскай кулыуры, дзе філа-софія заставалася адносна незалежнай ад рэ-лігіі. У Еўропе складвалася ў асн. схаластыч-ная Л. як царк.-школьная дысцыпліна, якая прыстасавала элементы перыпатэтычнай Л. для абгрунтавання і сістэматызацыі хрысц. веравучэння. У 12—13 ст., калі творы Арыс-тоцеля былі кананізаваны царк. артадоксіяй, узнікла сярэдневяковая («несхаластычная») Л., асновы якой закладзены «Дыялектыкай» П. Абеляра. У творах У. Шэрвуда, Дунса Скота, Пятра Іспанскага, У. Окама, Ж. Бу-рыдана атрымалі развіццё палажэнні аб сфе-ры даеяння лагічных алерацый, адрозненні паміж формай і зместам, абгрунтаваны мно-гія вядомыя цяпер законы Л. выказванняў, тэорыя дэдукцыі і інш. У эпоху Анраджэння Л. разглвдалі як аснову «штучнага» мыслення і супрацьпастаўлялі ёй Л. «натуральнага мыс-лення», пад якой звычайна разумелі інтуіцыю і ўяўленне. У новы час патрэбы прыродазнаў-ства і тэхнікі выклікалі крытыку арыстоце-леўскай (у схаластычным тлумачэнні) Л., паслужылі стымулам у распрацоўцы індук-цыйнай логікі, вучэння аб метадзе, праблем метадалогіі новай (эксперыментальнай) наву-кі аб прыродае (Ф. Бэкан, Р. Дэкарт). І.Кант лічыў больш важнай за звычайную, традыц. Л., трансцэндэнтальную Л., якая даследуе ў формах мыслення тое, што забяспечвае ведам апрыёрны (давопытны) характар. Г.Гегель на ідэаліст., а К.Маркс і Ф.Энгельс на матэрыя-ліст. аснове стварылі вучэнне аб агульных за-конах і формах мыслення — логіку дыялек-тычную.
    На Беларусі Л. з 17 ст. развівалася ў рэчышчы агульнанавук. даследаванняў законаў і аперацый лагічнага мыслення, распрацоўкі методыкі яе выкладання як вучэбнай дысцыпліны. В.Дабшэвіч, ay-Tap некалькіх кніг па Л., лічыў яе пер-шай з навук, здольных умацаваць сувязі паміж матэматыкай, прыродазнаўствам і філасофіяй дзеля пошуку ісціны; фун-даментальнымі прынцыпамі Л. ён лічыў прынцыпы дастатковай падставы і ад-маўлення. Прадстаўнік схаластычнай філасофіі М.Карскі разглядаў Л. як мо-
    ву навукі. Паводле К.Нарбута, Л. — гэ-та навука, якая вучыць, як спасцігаць і спазнаваць ісціну, або мастацтва пра-вільна мысліць. Я.Снядэцкі даследаваў лагічна-фармальныя заканамернасці мовы, сэнсу і ролі знакаў і сімвалаў у пазнанні і выкарыстанні мовы. \.Доў-гірд пры распрацоўцы праблем сенсуа-лістычнай псіхалогіі, індукцыйных і ра-зумовых здольнасцей чалавека і звяза-ных з імі суджэнняў, гіпотэз увёў па-няцце «натуральнага сілагізму». Уклад у тэарэт. развіццё і методыку выкладання Л. зрабілі Б.Будны, С.Майман, Сімяон Полацкі, С.Шадурскі, В.Тылкоўскі і інш.
    3 2-й пал. 19 ст. пачаўся якасна новы этап развіцця Л., звязаны з актуальнымі задачамі абгрунтавання і даследавання лагічных асноў матэматыкі, выкарыс-таннем матэм. метадаў пры вырашэнні лагічных праблем. Г.Лейбніц лічыў маг-чымым стварыць своеасаблівы «алфавіт чалавечых думак» шляхам вылучэння зыходных паняццяў і суджэнняў. Ён заклаў асновы матэматычнай логікі (2-я ступень фармальнай Л.), тэорыі тоес-насці і гіпатэтыка-дэдукцыйнага мета-ду, сфармуляваў дастатковай падставы прынцып. Дж. Міль распрацаваў тэорыю індукцыйных розумазаключэнняў, ме-тады даследавання прычыннай сувязі (гл. Прычыннасць). На аснове лагічнай спадчыны Лейбніца сфарміравалася су-часная алгебра логікі і логіка класаў (Дж.Буль, У Джэванс, Ф. Морган, Ч.Пірс, Э.Шродэр, П.С.Парэцкі, Дж.Пеана, Б.Расел, А.Уайтхед). Г.Фрэге распра-йаваў прынцыпы аксіяматычнай па-будовы злічэнняў, выказванняў і прэ-дыкатаў, паказаў адрозненне паміж ла-гічнымі законамі і правіламі лагіЧных вывадаў, мовы і метамовы, паклаў па-чатак семантыкі лагічнай. У 1920—30-я г. створана мнагазначная Л. (Я.Лукасе-віч, Э.Пост), праведзены новыя дасле-даванні суадносін паміж мадальнай і ін-туіцыянісцкай Л. (К.Льюіс, В.Гліванг, А.Гейтынг). Гал. даследаванні перано-сяцца ў метадалогію лагічных доказаў, удасканалення правіл і спосабаў пабу-довы злічэнняў і вывучэння іх асн. уласцівасцей — незалежнасць пастула-таў, несупярэчлівасць і паўната (В.Акерман, К.Гёдэль, Ж.Эрбран, Д.Гільберт). З’явіліся класічныя працы па лагічнай семантыцы і тэорыі мадэ-лей (А.Тарскі, Л.Лёвенгайм, Т.Сколен, Гёдэль, А.І.Мальцаў), закладзены асно-вы вывучэння «машыннага мыслен-ня» — тэорыі алгарытмаў (Гёдэль, С.Кліні, А.Чорч, А.А.Маркаў, А.М.Кал-магораў і інш.). Метады лагічных апе-рацый і злічэнняў сталі шырока выка-рыстоўвацца ў вылічальнай тэхніцы, кі-бернетыцы (алгебраічная тэорыя рэлей-на-кантактных схем, тэорыя канечных аўтаматаў і інш.), у тэарэт. фізіцы (квантавая Л.), інфарматыцы (прагра-маванне і даследаванні па штучным ін-тэлекне), у галіне гуманітарных ведаў (лінгвістыка, юрыспрудэнцыя і інш). Прыкладны аспект лагічнага аналізу з
    334 ЛОГІКА
    яго шматлікімі праблемамі спрыяў уз-нікненню такіх кірункаў даследаванняў, як логіка адносін, логіка навукі, Л. быц-ця, Л. змянення, Л. часткі і цэлага, ла-гічныя тэорыі ведаў, пераканання, уяў-лення і інш. Гл. таксама Лагістыка, Ла-гіцызм, Логіка выказванняў, Логіка прэ-дыкатаў.
    Літ:. Маковельскнй A. О. Нсторня логнкн. М., 1967; Кант Н. Трактаты я пнсьма: Пер. с вем. М., 1980; Клаус Г.
    Введенне в формальную логнку: Пер. с нем. М., 1960; Арнстотель. Первая аналмтн-ка. Вторая аналнтнка // Соч. М., 1978. Т. 2; П о п п е р К. Логнка н рост научного зна-нмя: Пер. с англ. М., 1983; Брюшннкнн В.Н. Логвка, мышленяе, ннформацня. Л., 1988; Логнка я компьютер. М., 1990; Ар н о А, Ннколь П. Логнка, нлн Нскусство мыслнть...: Пер. с фр. М., 1991; Памягннкн фнлософской мыслн Белорусснп XVII — первой половнны XVIII в. Мн., 1991; Стере-отмпы н данамяка мышлення. Мн., 1993; М н н т о В. Дедуктавная н нндуктнвная ло-гяка: Пер. с англ. СПб., 1995; Leibniz G.W. Fragmente zur Logik. Berlin, 1960.
    C. Ф.Дубянецкі.
    ЛОГІКА АДНбСІН, раздзел логікі, які вывучае ўласцівасці выказванняў пра адносіны паміж аб’ектамі рознай пры-роды. Элементарныя выказванні пра адносіны — выказванні віду akb, urro значыць «аб’ект а знаходзіцца ў адносі-нах £ да аб’екта Ь» (напр., «а брат Ь», «а цяжэй, чым Ь»), Адпаведна колькасці аб’екаў, звязаных пэўнымі адносінамі, адрозніваюць двухмесныя (бінар-ныя), трохмесныя (тэрнарныя) і ўвогуле л-месныя (л-арныя) адносіны. Асабліва важнае значэнне маюць бінар-ныя адносіны пры дапамозе якіх вы-значаюць такія важныя паняцці логікі і матэматыкі, як «функцыя», «аперацыя». Уводзячы для бінарных адносін апера-цыі аб’яднання (сумы), перасячэння (здабытку) і дапаўнення, атрымліваюць «алгебру адносін»; роль адзінкі ў ёй вы-конваюць адносіны эквівалентнасці (роўнасці, тоеснасці). Уласцівасці адно-сін эквівалентнасці — рэфлексіўнасць (для ўсякага х правільна, urro хкх, г. зн. кожны аб’екг заходзіцца ў дадзеных ад-носінах да самога сябе); сіметрычнасць (з хку вынікае укхў транзітыўнасць (з хку і ykz вынікае xkz). У сучаснай ма-тэм. логіцы адносіны выражаюцца праз мнагамесныя прэдыкаты [напр., «Брат (а, Ь.)», «Больш (а, Ь)»], таму Л.а. рас-працоўваецца як частка логікі прэдыка-таў. В.В. ФШпава.
    ЛОГІКА ВЫКАЗВАННЯЎ, прапа-зіцыянальная логіка, раздзел логікі, у якім вывучаюцца лагічныя су-вязі паміж простымі і складанымі вы-казваннямі. Простае (атамарнае) выказ-ванне не ўключае ў сябе іншыя выказ-ванні і разглядаецца як пераменная, якая прымае або ісціннае, або няісцін-нае значэнне. Канкрэтны змест і ўнутр. струкгура выказванняў пры гэтым не разглядаюцца. Складанае выказванне складваецца з іншых выказванняў пры дапамозе ўзаемазвязаных лагічных
    (прапазіцыянальных) звязак. Так, злу-чэнне двух выказванняў з дапамогай звязкі «і» дае складанае выказванне (кан’юнкцыю), якое з’яўляецца ісцін-ным, толькі калі абодва гэтыя выказ-ванні ісцінныя. Складанае выказванне, утворанае з дапамогай звязкі «або» (дыз’юнкцыя), ісціннае, калі хаця б ад-но з гэтых двух выказванняў ісціннае. Складанае выказванне, утворанае з да-памогай «не» (адмаўленне), ісціннае, калі толькі зыходнае выказванне няіс-ціннае. Складанае выказванне, атрыма-нае з двух выказванняў з дапамогай звязкі «калі, то» (імплікацыя), ісціннае ў 3 выпадках: абодва гэтыя выказванні іс-цінныя, абодва яны няісцінныя; пер-шае з выказванняў (за словам «калі») няісціннае, а другое (за словам «го») іс-ціннае, імплікацыя з’яўляецца няісцін-най, толькі калі першае з яе выказван-няў ісціннае, а другое няісціннае. Мова Л.в. уключае бясконцае мноства пера-менных (Р, g, r,... Pj, gj, гі; якія ўяўля-юць сабой выказванні), і асаблівыя сім-валы для лагічных звязак: & — кан’юн-кцыя («і»), V — дыз’юнкцыя («або»), co — адмаўленне («не» або «няправіль-на, што»), —> — імплікацыя («калі, то»), « — эквівалентнасць («калі і толькі калі»). Л.в. можа быць прадстаў-лена таксама ў форме лагічнага злічэн-ня, у якім задаецца спосаб доказу нека-торых выказванняў.