• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Літ.: Жуков Н Н. Фнлософскме осно-вання математмкя. 2 взд. Мн., 1990; Брю-ш н н к н н В.Н. Практяческнй курс логнкл для гуманнтарнев. М., 1996. В.В.Краснова. ЛбПКА ДЫЯЛЕКТЫЧНАЯ, навука аб агульных законах і формах адлюстра-вання ў мысленні аб’ектыўнага свету, аб шляхах развіцця, метадалогіі і мета-дах пазнання, аб узаемасувязі філас. ка-тэгорый у адзінай сістэме. Разам з тэо-рыяй пазнання Л.д. ўваходзіць у склад дыялектыкі. У адрозненне ад фармаль-най логікі, якая даследуе мысленне ў яго адносна ўстойлівых, інварыянтных струкгурах, фармулюе пэўныя пачаткі і правілы адносна забеспячэння неабход-ных навук. падстаў і культуры мыслен-ня, Л-Д- разглядае спецыфічныя пазна-вальныя катэгорыі, прынцыпы і працэ-дуры (пераходы ад аднаго ўзроўню паз-нання або сістэмы ведаў да іншых, больш высокіх, спосабы абагульнення, аналіз і сінтэз, індукцыя і дэдукцыя). У якасці логікі мыслення Л.д. можна раз-глядаць як дыялектыку форм мыслення (паняццяў і г.д ), або суб’ектыўную ды-ялекгыку.
    Л.д. ўзнікла разам з дыялектыкай і распрацоўвалася філосафамі Стараж. Грэцыі Платонам, Гераклітам, Арысто-целем і інш. У новыя часы значны ўклад у яе развіццё зрабілі Г.Гегель, К.Маркс і Ф.Энгельс, якія ўзнялі Л.д. на ўзровень асобнай філас. навукі. Па-водле Гегеля, Л.д. разглядае лагічныя формы не ў застылым стане, а ва ўзаем-най сувязі і развіцці, напаўняе іх пэў-ным зместам, які вызначаецца істотны-мі адносінамі паміж самімі рэчамі як канчатковымі вынікамі творчага мыс-лення. У разуменні сэнсу і характару
    Л.д. важная роля належыць пытанню пра адносіны паміж законамі развіцця з’яў аб’ектыўнай рэчаіснасці і законамі чалавечага мыслення, якія з’яўляюцца аб’ектам вывучэння з боку Л.д. і выкла-даюцца ў лагічных катэгорыях. Адны філосафы лічаць, што мысленне, яго законы і логіка маюць цалкам самаст. значэнне і не залежаць ад уплыву якіх-н. фактараў, нгто існуюць па-за межамі са-мога мысліцельнага працэсу. Прадстаў-нікі марксісцкай філас. думкі сцвярджа-юць, што законы і катэгорыі Л.д. не зводзяцца да суб’ектыўных рыс, а па-водле свайго гал. зместу з’яўляюцца ад-люстраваннем законаў развіцця аб’ек-тыўнай рэчаіснасці і, т.ч., супадаюць з гэтымі законамі. Згодна з такой кан-цэпцыяй Л.д. як суб’ектыўная дыялек-тыка выражае аб’ектыўную дыялекты-ку, яе законы і прынцыпы.
    Літ:. Малнннн ВА Дяалектнка Ге-геля н антнгегельянство. М., 1983; Н л ь е н -ков Э.В. Дналектаческая логнка: Очеркм нсторнн я теорнм. 2 нзд. М., 1984; Стереотн-пы н дмнамнка мьпплення. Мн., 1993.
    В.І.Боўш.
    Лбі'ІКА КЛАСАЎ, раздзел логікі, у якім разглядаюцца класы (мноствы) прадметаў, што задаюцца харакгарыс-тычнымі ўласцівасцямі гэтых прадметаў (элементаў класаў). Л.к. выступае як прыватны выпадак логікі прэдыкатаў, што аперыруе з аб’ёмамі (класамі) па-няццяў, змест якіх выражаецца адпа-веднымі аднамеснымі прэдыкатамі. Л .к. адпавядае таксама сілагістыцы Арысто-целя. Часам яна разглядаецца як фар-малізаваная тэорыя мностваў, у іншых выпадках — як расшырэнне логікі вы-казванняў. Калі ў логіцы выказванняў абстрагуюцца ад сувязей паміж суб’ек-там і прэдыкатам выказвання, то ў Л.к. гэтыя сувязі ўлічваюцца. У лік класаў у Л.к. уключаецца і пусты клас (0), які ўтрымлівае нулявое мноства элементаў, і ўніверсальны клас (1), які ўключае ўсе аб’екты. 3 класамі (мноствам) можна рабіць аперацыі: перасячэння (знахо-джанне агульных для іх элементаў), аб’яднання (складання) і дапаўнення да ўзроўню універсальнага класа. Да алфа-віта логікі выказванняў у Л.к. дадаюц-ца: пераменныя а, Ь, с, ... для класаў; знакі, якія абазначаюць аперацыі з юіа-самі; пастаянныя тэрмы Oil; знакі для абазначэння адносін паміж класамі. Уводзяцца адносіны ўключэння класа ў клас (ас Ь) — а уключаецца ў клас Ь; адносіны роўнасці двух класаў (а=Ь); абедзве гэтыя формы адносін могуць быць вызначаны праз адносіны прына-лежнасці элемента класу (а е Ь).
    В.В Краснова.
    ЛбГІКА НАВЎКІ, філасофская дыс-цыпліна, якая выкарыстоўвае паняцці і тэхн. апарат сучаснай фармальнай логі-кі (дэдуктыўнай, індукгыўнай) для ана-лізу сістэм навук. ведаў. Даследуе асаб-лівасці лагічных падстаў ключавых мо-мантаў у навук. пазнанні (логіка развіц-ця навукі, логіка навук. адкрыццяў і інш.). Як спец. дысцыпліна Л.н. ўзнікла ў сярэдзіне 19 ст. і сфарміравалася ў 1-й чвэрці 20 ст. (Г.Фрэге, Б.Расел,
    ЛОГІНАЎ 335
    Л.Вітгенштэйн). Прадмет Л.н. сюіада-юць агульныя і найб. істотныя рысы функцыянавання ўсіх галін і кірункаў навукі: спосабы пабудовы навук. тэо-рый; класіфікацыя навук. тэорый і інш. форм абагульнення, сістэматызацыі і арганізацыі навук. ведаў; вывучэнне ппучных (фармалізаваных) моў навукі; аналіз комплексу фармальных струкгур навук. паняццяў і акрэсленняў, высноў, даследчых працэдур і аперацый, рас-працоўка крытэрыяў іх эфектыўнасці; разгляд логіка-гнасеалагічнага і логіка-метадалагічнага зместу працэсаў абстра-гавання, тлумачэння, экстрапаляцыі, прадбачання і інш., якія выступаюць ва ўсіх сферах навук. дзейнасці. У 2-й пал. 20 ст. пэўны ўплыў атрымаў лагічны аналіз сістэм навук. ведаў з дапамогай метаду фармалізацыі, напр., у форме мадэліравання і пабудовы логіка-матэм. мадэлей аб’ектаў, што вывучаюцца ў прыродазнаўчых і грамадскіх навуках. Значную цікавасць маюць даследаванні па лагічнай семантыцы і праблемах, звязаных з эмпірычным абгрунтаваннем і праверкай навук. тэорый і гіпотэз ва ўсёй сукупнасці прыродазнаўчых і гра-мадскіх навук.
    Літ.. Копннн П.В. Логнческне основы наукн. Кнев, 1968; Знновьев A А Лоін-ка наукн. М., 1971; Логнческне проблемы нс-следовання научного познання: Семантнч. аналнз языка. М., 1980. В.І.Боўш. ЛбгіКА ПРЭДЫКАТАЎ, функцы-янальная логіка, раздзеллогікі, у якім вывучаюцца лагічныя сувязі па-між выказваннямі з улікам іх унутранай (суб’ектна-прэдыкатнай) структуры; па-шыраны варыянт логікі выказванняў. Прадметам даследавання з’яўляецца любая галіна аб’ектаў з дадзенымі на гэтых аб’ектах прэдыкатамі, г. зн. улас-цівасцямі і адносінамі. У выніку фарма-лізацыі Л.п. прымае выгляд розных злі-чэнняў (напр., злічэнне выказванняў). Пры аналізе ўплыву на лагічны вывад унутр. струкгуры выказванняў прэдыка-ты разглядаюцца як функцыі, значэн-нямі якіх служаць выказванні. У дапаў-ненне да сімвалічных сродкаў логікі выказванняў у мову Л.п. уведзены ла-гічныя знакі — аператары V («для ўсіх») і 3 («для некаторых», існуе... та-кое, што...»), якія адпаведна наз. кван-тарамі агульнасці і існавання. Для вы-яўлення структуры выказванняў уво-дзіцца бясконцы пералік індывідных пераменных х, у, z ... х1, у1, z1, ..., якія ўяўляюць сабой розныя аб’екты, і бяс-концы пералік прэдыкатных перамен-ных Р, Q, R,..., Р\ Q1, R1..., якія ўяўля-юць сабой уласцівасці і адносіны аб’ек-таў. Запіс ( №)Р(х) азначае «Усякі х ва-лодае ўласцівасцю Р»; (Зх)Дх) — «некаторыя х валодаюць уласцівасцю Р» і (3xQ(xy) — «існуе х, які знаходзіцца ў адносінах 0 з у» і да т.п. Квантары мо-гуць звязваць у формулах індывідныя (з в я з а н ы я) пераменныя. Індывід-ныя пераменныя, не звязаныя ў форму-ле квантарамі, наз. свабоднымі. Так, ва ўсіх трох прыведзеных форму-лах пераменная х звязаная, у апошняй формуле пераменная у свабодная. Звя-
    заныя пераменныя наз. фіктыўнымі. Формулы, якія прымаюць значэнне «іс-ціна» ў кожнай інтэрпрэтацыі, наз. агульназначнымі. Існуюць таксама не-класічныя Л.п., якія прапануюць іншыя тлумачэнні лагічных звязак і квантара.
    Літ:. Колмогоров АН., Драга-л н н АГ. Введенне в матемапіческую логн-ку. М., 1982; Жуков Н.Н. Фнлософскне основання математнкн. 2 нзд. Мн. 1990.
    С. Ф. Дубянецкі.
    ЛбГІНАВА Таццяна Дзмітрыеўна (н. 5.4.1944, Масква), бел. кінааператар. Скончыла Усесаюзны ін-т кінематагра-фіі (1971). 3 1971 на кінастудыі «Бела-русьфільм». Арганізатар і дырэктар ві-дэакінастудыі «Таццяна» (з 1991). Апе-ратарскай манеры ўласціва стварэнне паэт. атмасферы дзеяння. На кінастудыі «Беларусьфільм» зняла маст. фільмы «Антыквары» (1972), «Вянок санетаў» (прэмія Леншскага камсамола Беларусі 1978), «Берагі» (абодва 1977), «Дзікае паляванне караля Стаха» (1980), «Знак бяды» (1988) і інш.; на студыі «Тац-цяна» — маст. «Пейзаж з трыма ку-пальшчыцамі» (1991, сумесна са сту-дыяй «Патмас»), дакумент. «5 хвілін да кахання» (1993, з М.Сідорчанка), «Ма-стак Барыс Забораў» (1995). Аператар тэлефільмаў «Там удалечыні за ракой» (1971), «Ясь і Яніна» (1974), «Чорны за-мак Альшанскі» (1984) і інш. Фільмы на інш. кінастудыях: «Юнацтва генія» (1982, Дзярж. прэмія СССР 1984), «Назіральнік», «Дзіцячая пляцоўка» (абодва 1989), «Поўня» (1990), «Кветкі ад пераможцы» (1999). Г.УШур ЛОГІНАЎ Анатоль Аляксеевіч (н. 23.10.1921, Тбілісі), бел. вучоны ў галіне фізіялогіі. Д-р біял. н., праф. (1962). Скончыў азсрбайджанскія ун-т (1945) і мед. ін-т (1949). 3 1971 у Бел. ін-це фіз. культуры (прарэктар і заг. кафедры), у 1978—93 у Бел. пед. ун-це. Навук. пра-цы па механізме нейрагумаральнай рэ-гуляцыі адаітгыўнага гамеастазу на ас-нове вывучэння функцыян., структур-ных і абменных працэсаў у розных ор-ганах і тканках арганізма.
    Тв:. Открьл ое сердце. Мн., 1971; Гомеос-таз; Фнлос. н обіцебнол. аспекты. Мн., 1979. ЛОГІНАЎ Анатоль Канстанцінавіч (н. 6.5.1920, г. Казань, Татарстан), бел. ак-цёр. Засл. арт. Літвы (1955). Нар. арт. Беларусі (1968). Скончыў тэатр. студыю пры Троіцкім драм. т-ры Чэлябінскай вобл. (1938). 3 1936 працаваў у тэатрах Літвы, Малдовы і інш. У 1959—89 у Брэсцкім абл. драм. т-ры. Для творчасці
    Л. характэрны багацце псіхал. фарбаў, шматграннасць у абмалёўцы вобразаў. Працаваў у розных сцэн. жанрах. Сярод роляў: Ермашоў («Брэсцкая крэпасць» К. Губарэвіча), Туляга («Хто смяецца апошнім» К. Крапівы), Тарасаў («Сэрца на далоні» паводле I. Шамякіна), Кара-вай і Пракусаў («Таблетку пад язык» і
    АК.Логінаў
    У.фЛогінаў
    Я.Ф.Логінаў.
    «Верачка» А. Макаёнка), Круціцкі («На ўсякага мудраца даволі прастаты» А. Астроўскага), Бяссеменаў («Мяшчане» М. Горкага), Роберт («Вучань д’ябла» Б. Шоу), дон Хераніма («Дзень цудоўных падманаў» Р. Шэрыдана), Атэла («Атэ-ла» У. Шэкспіра), Марозаў («Вернасць» В. Бергольц), Капітон Ягоравіч («Ша-нуй бацьку свайго» В. Лаўрэнцьева), Навум Еўсцігнеевіч і Лысы («Характа-ры» і «Энергічныя людзі» В. Шукшы-на), Сава Марозаў («Трэцяя варта» Г. Капралава і С. Туманава), Сталін («Дзе-ці Арбата» паводле А.Рыбакова) і інш.