Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
Лоеў. У цэнтры гарадскога пасёлка.
Камбінат буд. матэрыялаў, малаказа-вод, раённае аграпрамысл. аб’яднанне, 2 сярэднія, муз. школы, 3 дашкольныя ўстановы, вучэбна-вытворчы камбінат, Дом культуры, бібліятэкі, Дом дзіцячай творчасці, 2 аддз. сувязі, царква. Пра-цуе Лоеўскі музей бітвы за Дняпро. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, магіла ахвяр фашызму. Помнік сав. во-інам і партызанам. Помнікі архітэкту-ры: 2 жылыя дамы 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. А.П.Грыцкевіч.
ЛОЕЎСКАЕ I ЕАЛАГІЧНАЕ АГАЛЁН-НЕ, помнік прыроды рэсп. значэння (з 1963). У парку г.п. Лоеў Гомельскай вобл., на правым беразе р. Дняпро, за 300 м ніжэй ад вусця р. Сож. Уключае адклады муравінскага міжледавікоўя і папярэдняга позналедавікоўя — лоеў-скага міжстадыяла. Магутнасць азёрна-старычных адкладаў (торф, суглшкі, су-пескі) да 5,3 м, залягаюць яны ў пані-жэнні паверхні дняпроўскай марэны і перакрываюцца супескамі і суглінкамі паазерскага часу. Па пылку, спорах, пладах, насенні, насякомых вызначана 111 відаў дрэў, хмызнякоў, травяністых раслін (бяроза, елка сібірская, ляшчы-на, бразенія, альдраванда, кальдэзія, ча-рот і інш.), 6 відаў жукоў, якія далі маг-чымасць высветліць паслядоўнасць змен клімату і расліннасці міжледаві-коўя. Л.г.а. з’яўляецца апорным разрэ-зам антрапагенных адкладаў на Белару-сі (на іх вывучаны лоеўскі міжстадыял у позналедавіковых адкладах дняпроўска-га зледзянення) і эталонам у стратыгра-фіі антрапагенных адкладаў. Г.І.Літвінюк.
ЛбЕЎСКАЯ БІТВА 1649 бітва паміж войскам ВКЛ і аб’яднанымі казацка-ся-лянскімі паўстанцкімі атрадамі ў час антыфеадальнай вайны 1648—51 на Ук-раіне і Беларусі. 3 мзтай не дапусціць войска ВКЛ на Украіну Б.Хмяльніцкі накіраваў у раён Лоева 6-тысячны атрад казакоў на чале з С. Падбайлам і І.Гар-кушам. Казакі замацаваліся ў сутоках Дняпра і Сажа. У ліп. 1649 войска ВКЛ (6 тыс. чал.) на чале з гетманам поль-ным Я.Радзівілам выступіла з-пад Рэчы-цы ў напрамку пераправы цераз Дняп-ро (т. зв. «Лоеўскай брамы»). На дапа-могу Падбайлу і Гаркушу з Палесся выйшла 15-тысячнае войска на чале з палкоўнікам кіеўскім М.Крычэўскім, да якога на Бел. Палессі далучылася 15 тыс. сялян-паўстанцаў. 31 ліп. казацкія і сялянскія атрады атакавалі ўрадавыя сілы. Бітва працягвалася з пераменным поспехам, але пад націскам кавалерыі, іпто падышла на дапамогу Радзівілу, ка-зацка-сялянскае войска было разгром-лена. Л.б. знайшла водгук у Еўропе, пра яе намаляваны батальныя сцэны, зроб-лена серыя габеленаў. А.П.Грыцкевіч.
ЛбЕЎСКАЯ БІТВА 1651, бітва паміж войскамі ВКЛ і казацкім войскам у час антыфеадальнай вайны 1648—51 на Ук-раіне і Беларусі. 3 мэтай абароны паўн.-ўсх. межаў Украіны і Кіева ад
338 ЛОЕЎСКІ
войск ВКЛ Б.Хмяльніцкі накіраваў у ра-ён Лоева, да пераправы цераз Дняпро (т. зв. «Лоеўская брама») 15-тыс. войска на чале з'М. Нябабам. Гетман польны Я.Радзівіл, які ўзначальваў войска ВКЛ, 29 чэрв. падышоў да Рэчыцы і пачаў наступленне на Лоеў. У бітве, якая ад-былася 6 ліп., загінулі сам Нябаба, амаль уся казацкая старшына, некалькі тыс. казакоў (частка ўзята ў палон). По-тым Я.Радзівіл здзейсніў паход на Кіеў, які 4 вер. абаронцы здалі без бою. 28 вер. Украіна падпісала з Рэччу Паспалі-тай Белацаркоўскі дагавор 1651.
А.П.Грыцкевіч.
ЛОЕЎСКІ ЗАМАК Існаваў у 14—18 ст. на правым беразе Дняпра. Пабудаваны на месцы стараж. паселішча Лоева Гара мілаградскай культуры і гарадзішча 11—13 ст. Меў форму паўкруга дыямет-рам каля 125 м, абведзенага земляным валам і ровам.
Замак неаднаразова разбуралі крым-скія татары. Апісанне ўмацаванняў Л.з. не захавалася. На карце М.Струбіча за 1578 пазначана высокая абарончая ве-жа. Верагодна, тут былі традыцыйныя драўляныя вежы і сцены-гародні. Ума-цаванні Л.з. існавалі да далучэння Усх. Беларусі да Рас. імперыі.
ЛОЕЎСКІ МУЗЁЙ БІТВЫ ЗА ДНЯП-РО. Адкрыты ў 1985 у г.п. Лоеў Го-мельскай вобл. на базе матэрыялаў школьнага музея. Да 1990 філіял Бел. дзярж. музея гісторыі Вял. Айч. вайны. Пл. экспазіцыі 170 м2, 1,2 тыс. экспана-таў асн. фонду (1999). Сабраныя матэ-рыялы прысвечаны бітве армій Цэнтр. фронту за Дняпро на тэр. Гомельскай вобл. ў кастр. 1943. Сярод экспанатаў падп. і франтавыя газеты, лістоўкі, ма-тэрыялы пра дзейнасць партыз. і падп. руху Ў раёне, асабістыя рэчы сакратара Гомельскага падп. абкома ЛКСМБ А.Дз.Рудака, камандзіра злучэння пар-тыз. атрадаў СА.Каўпака. Адлюстрава-ны ўдзел у Вял. Айч. вайне ўраджэнцаў раёна Герояў Сав. Саюза К.П.Грыба, АП.Харпенкі, АЯ.Казлова, Дз.К.Маро-зава, Р.С.Пінчука і Герояў Сав. Саюза, што вызначьшіся пры вызваленні раёна ад ням.-фаш. захопнікаў. В.І.Краўцова.
ЛОЕЎСКІ ГІРАРЫЎ 1920, прарыў Паўн. атрада Дняпроўскай ваеннай фла-тыліі (5 кананерскіх лодак, 2 траль-шчыкі, 2 пасыльныя судны) праз ума-цаваны раён праціўніка на Дняпры ка-ля г.п. Лоеў у савецка-польскую вайну 1920. Мэта аперацыі — прайсці ад Го-меля (вусце р. Сож) уніз па Дняпры і забяспечыць пераправу ўдарнай групы 1-й арміі Паўд.-Зах. фронту каля суто-каў Прыпяці і Дняпра. Каб увесці пра-ціўніка ў зман адносна сапраўднага месца прарыву, маракі разам з партыза-намі і падпольшчыкамі папсавалі яго лініі сувязі, разведалі праходы, напалі на суседнія польск. гарнізоны, наладзілі несапраўдную пераправу на Пн ад Лое-ва. Ноччу 2 чэрв. атрад пад агульным
кіраўніцтвам каманд. флатыліяй П.І.Смірнова па Сажы ад в. Карпаўка (па рацэ вышэй Лоева) падышоў да Ло-ева і на світанку з боем прарваўся праз умацаваны раён і ўчастак з разбураным мостам. Пры падтрымцы 57-й дывізіі кананеркі (2 з іх страчаны) дасягнулі вусця Прыпяці каля в. Печкі, дзе адбы-лася пераправа войск Чырв. Арміі.
Літ:. П а ў л о в і ч Р.К. Баявыя дзеянні Дняпроўскай флатыліі на тэрыторыі Беларусі ў 1919—1920 гг. і ў верасні 1939 г. // Весці АН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 1997. № 4.
Р.К.Паўловіч.
ЛбЕЎСКІ РАЁН. На ПдУ Гомельскай вобл. Утвораны 8.12.1926, скасаваны 25.12.1962, адноўлены 30.7.1966. Пл. 1 тыс. км2. Нас. 18,6 тыс. чал. (1998), га-радскога 41%. Сярэдняя шчыльн. 19 чал. на 1 км2. Цэнтр — г.п. Лоеў. Уключае 80 сельскіх нас. пунктаў, 9 сельсаветаў: Бывалькаўскі, Карпаўскі, Каўпенскі, Малінаўскі, Пярэдзелкаўскі, Ручаёўскі, Страдубскі, Сяўкоўскі, Убор-каўскі. Раён моцна пацярпеў ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, знаходзіцца ў зоне пастаяннага радыяцыйнага кан-тролю.
Тэр. раёна размешчана ў межах Гомельска-га Палесся. Паверхня плоская, 90% яе на выш. 120—140 м, найвыш. пункт 148,5 м (за 4 км на ПдЗ ад в. Бывалькі). Агульны нахіл з Пн на Пд. Карысныя выкапні: торф, вохра і вохрыстыя гліны, гліны тугаплаўкія, гліны і суглінкі легкаплаўкія, буд. і шкловыя пяскі. Сярэдняя т-ра студз. -6,9 °C., ліп. 19 °C. Ападкаў 571 мм за год. Вегетац. перыяд 194 сут. Найб. рака Дняпро з прытокамі Сож, Брагінка, Песачанка. На р. Брагінка Дняп-роўска-Брагінскае вадасховішча. Невял. азё-ры ў даліне р. Дняпро. Пераважаюць глебы дзярнова-падзолістыя забалочаныя (42,7%), дзярнова-падзолістыя (25,3%), поймавыя (алювіяльныя, 13%), дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя (11,8%). Пад лесам 33,6% тэрыторыі, з іх 62,4 % штучныя наса-джэнні. Найб. плошчы лясных масіваў на ПдЗ, у міжрэччы рэк Дняпро і Сож. Лясы пераважна хваёвыя, бярозавыя, чорнаальхо-выя і дубовыя. Пад балотамі 2,8% тэрыторыі. Помнікі прыроды: рэсп. значэння Лоеўскае геалагічнае агаленне, мясц. •— дубровы Міха-лёўка, Свіраж, Вербуж і Суткоўскі парк.
Агульная пл. с.-г. угоддзяў 50,3 тыс. га, з іх асушаных 17,4 тыс. га. На 1.1.1999 у раёне 6 калгасаў, 6 саўгасаў, 12 фермерскіх гаспадарак. Асн. кірункі
сельскай гаспадаркі: мяса-малочная жывёлагадоўля, свіна- і конегадоўля. Вырошчваюць збожжавыя культуры, кармавыя травы, бульбу. Прадпрыем-ствы буд. матэрыялаў і харч. прам-сці. Райцэнтр звязаны аўтадарогамі з Рэчы-цай і Брагінам; суднаходства па рэках Дняпро і Сож. У раёне 9 сярэдніх, 6 ба-завых, 2 пач., 2 муз. школы, вучэбна-вытв. камбінат, Лоеўскае пед. вучылі-шча, 14 дашкольных устаноў, 27 дамоў культуры і клубаў, 30 б-к, 5 бальніц, 18 фельч.-ак. пункгаў. Помнікі архітэкту-ры: сядзібны дом (19 ст.) у в. Пярэдзел-ка. Выдаецца газ. «Серп і молат».
Г. С. Смалякоў.
Л ОЖА ў т э а т р ^і (франц. loge ад стараж.-верхненям. laubja альтанка), група месцаў у глядзельнай зале, вылу-чаная перагародкамі ці бар’ерамі. Раз-мяшчаюцца па баках і ззаду партэра (Л. бенуара) і па ярусах. Л. абкружаюць і нібы пашыраюць залу. Пашыраны з 16—17 ст. з узнікненнем у еўрап. гара-дах буйных грамадскіх т-раў.
ЛбЖА АКІЯНА, адзін з галоўных эле-ментаў рэльефу і геал. структуры дна Сусв. акіяна. Займае самы нізкі (акрамя акіянічных жалабоў) узровень зямной паверхні. Глыб. ад 4 тыс. м да 7 тыс. м паміж мацерыковым падножжам і сярэ-дзінна-акіянічнымі хрыбтамі. Пл. больш за 185 млн. км2. Складаецца з зямной кары акіянічнага тыпу, адрозні-ваецца слабым праяўленнем вулканізму і сейсмічнасці, малымі скорасцямі верт. рухаў (гл. Таласакратон'). У рэльефе пе-раважаюць плоскія акумулятыўныя і складанарасчлянёныя ўзгорыстыя раў-ніны (гл. Абісальныя раўніны), якія па-дзелены падняццямі розных тыпаў (асобныя вулканічныя горы і ланцугі гор, шырокія скляпеністыя і блокавыя ўзвышэнні).
ЛОЗ, Лоас (Loos) Адольф (10.12.1870, г. Брно, Чэхія — 22.8.1933), аўстрыйскі архітэктар. Скончыў Вышэйшую тэхн. школу ў Дрэздэне (Германія, 1893). Працаваў пераважна ў Вене (у 1920—22 гал. архітэктар), а таксама ў ЗША (1893—96), Парыжы (1923—28). Зазнаў уплыў Л.Салівена. 3 канца 1890-х г. выступаў супраць стылю мадэрн. У па-будовах (інтэр’ер бара Кернтнера, 1907; дом Штайнера, 1910; праект квартала Хойберг, 1922, усе ў Вене) рысы рацы-яналізму, аскетызм форм, выяўленне спецыфікі буд. матэрыялаў. 3 сярэдзіны 1920-х г. у яго работах з’явіліся тэндэн-цыі класіцызму, ушіыў кубізму, элемен-ты традыц. нар. дойлідства (дамы Трыс-тана Тцара ў Парыжы, 1926; Кунера ў Паербаху, Аўстрыя, 1930).
Л63КА Алесь (Аляксандр Юр’евіч; н. 7.12.1952, в. Прыбалавічы Лельчыцкага р-на Гомельскай вобл.), бел. фалькла-рыст, педагог. Канд. філал. н. (1989). Скончыў Гомельскі ун-т (1975). Настаў-нічаў. 3 1987 працаваў у Ін-це мастац-твазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, Нац. Скарынаўскім цэнтры, Рэсп. цэнтры эстэт. выхавання дзяцей. 3 1992 дырэкгар Бел. навук.-метадыч-