• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Р.М.Бакіевіч.
    ЛбГІНАЎ Уладзімір Фёдаравіч (н. 8.3.1940, в. Зялёнаўка Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл.), бел. вучоны ў галіне геаграфіі і геафізікі. Чл.-кар. Нац. АН Беларусі (1994), д-р геагр. н. (1982), праф. (1989). Скончыў Ленінградскае вышэйшае інж. марское вучылішча (1963). 3 1969 у Сібірскім ін-це зямнога магнетызму, іонасферы і распаўсю-джвання радыёхваль Сібірскага аддзя-лення AH СССР. 3 1973 заг. лабарато-рыі Усесаюзнага ін-та гідраметінфарма-цыі Сусв. цэнтра даных (Обнінск), з 1977 у Гал. геафіз. абсерваторыі (Ленін-град) — заг. лабараторыі, нам. дырэкга-ра. 3 1990 у Ін-це праблем выкарыс-тання прыродных рэсурсаў і экалогіі Нац. АН Беларусі (нам. дырэктара, з 1997 дырэктар, заг. лабараторыі), адна-часова заг. кафедры БДУ. Навук. працы па праблемах дыягназу і прагнозу клі-мату.
    Тв:. Вулканнческне нзверження н клнмат. Л , 1984; Прнчнны н следствня клнматнчес-кнх нзмененнй. Мн., 1992; Клнмат Беларусн. Мн., 1996 (у сааўт.).
    ЛбгіНАЎ Яўген Фёдаравіч (23.10.1907, Хельсінкі — 7.10.1970), удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Маршал авіяцыі (1967). У Чырв. Арміі з 1926. Скончыў ваен.-тэарэтычную школу ВПС (1926), ваен. школу лётчыкаў (1928), Ваен. акадэмію Генштаба (1949). 3 1928 лётчык, камандзір звяна, атрада,
    336	...лопя
    эскадрыллі, на інш. камандных пасадах у ВПС. У Вял. Айч. вайну камандаваў авіяц. дывізіяй і авіяц. корпусам далё-кага дзеяння. Удзельнік Сталінград-скай, Курскай бітваў, Берлінскай апе-рацыі. У час Беларускай аперацыі 1944 удзельнічаў у вызваленні Бабруйска, Барысава, Мінска. Пасля вайны ва Узбр. Сілах СССР, нач. ф-та і нам. нач. Ваен-паветр. акадэміі, на адказных па-садах у ВПС. 3 1959 нач. Гал. ўпраўлен-ня Грамадз. паветр. флоту, у 1964—70 мімістр Грамадз. авіяцыі СССР. Дэп. Вярх. Савета СССР у 1966—70. Чл. ЦК КПСС з 1967.
    ...лбгія (ад грэч. logos слова, паняцце, вучэнне), частка складаных слоў, якая абазначае: вучэнне, веды, навука, напр., біялогія, геалогія.
    ЛбДАСІ, Лодаскае возера, во-зера ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Страча, за 22 км на ПдЗ ад г. Паставы, каля в. Лодасі. Пл. больш за 1 км2, даўж. 1,83 км, найб. шыр. 0,9 км, найб. глыб. 7,5 м, даўж. берагавой лініі 5,6 км. ІІл. вадазбору 17,5 км2. Схілы катлавіны выш. 2—4 м, разараныя, на Пд да 10 м, пад хмызняком. Берагі мес-цамі абразійныя, зліваюцца са схіламі, на 3 сплавінныя. У паўн.-зах. частцы возера востраў пл. 0,8 га. Ложа выслана ілам, уздоўж берагоў пяском. Шыр. па-ласы прыбярэжнай расліннасці 10—30 м да глыб. 2,5 м. На ПнЗ злучана пра-токай з воз. Саранчаны.
    лбджыя (італьян. loggia ад стараж-верхненям. laubja альтанка), памяшкан-не, адкрьпае з аднаго ці некалькіх ба-коў, дзе сцяну замяняюць каланада, ар-када, парапет і інпі. Можа быць асоб-ным збудаваннем (Л. дэі Ланцы ў Фларэнцыі, Італія, каля 1376—80, арх. Бенчы ды Чоне, С.Таленці) або часткай будынка. Служыць крытым балконам ці ўваходам і пластычна ўзбагачае фасад будынка. Л. вядомы са старажытнасці (у архітэкгуры Стараж. Грэцыі і Рыма). У эпоху Адраджэння пашыраны ў вы-глядзе адкрытага з аднаго ці некалькіх бакоў будынка тыпу галерэі (Л. дэль Кансільё ў г. Верона, Італія, 1475—92, арх. Фра Джакондэ). Шырока выкарыс-тоўваецца ў сучаснай архггэктуры (у жылых будынках і будынках санаторна-курортных устаноў, інтэрнатах, гасціні-цах і інш.). Бываюць радавыя (з адным адкрытым бокам), вуглавыя, часткова вынесеныя.
    ЛбДЗІНСКАЕ ВАЯВбДСТВА (Woje-wddztwo Lodzkie), адм.-тэр. адзінка ў цэнтр. ч. Польшчы. У сучасных межах угворана 1.1.1999. Пл. 17,9 тыс. км2. Нас. 2,7 млн. чал. (1999), гарадскога 65%. Адм. цэнтр — г. Лодзь. Найб. га-рады: Пётркаў-Трыбунальскі, Паб’яні-цы, Тамашаў-Мазавецкі, Згеж, Бялха-таў. Паўн. ч. ваяводства размешчана ў межах Сярэдняпольскай нізіны, у цэн-тры і на Пд — Лодзінскае ўзв. Карыс-ныя выкапні: буры вугаль, жал. руда,
    Лоджыя дэль Кансільё ў г. Верона (Італія). 1475—92. Арх. Фра Джаконуэ.
    буд. матэрыялы. Клімат умераны. Ся-рэдняя т-ра студз. -3°С, ліп. 18°С, апад-каў 450—550 мм за год. Глебы пераваж-на падзолістыя, ёсць бурыя, чарназём-ныя (на Пн). Пад лесам каля 20% тэ-рыторыі (хвоя, дуб, бук). Гаспадарка
    прамысл.-агр. тыпу. Лодзінская пра-мысл. акруга — адна з найб. развітых у Польшчы. Вылучаюцца тэкст. (баваўня-ная, шарсцяная, шаўковая), швейная, трыкат., абутковая галіны. Развіты маш.-буд. (электратэхн., вытв-сць аб-сталявання ддя тэкст. прам-сці), хім. (выів-сць лакаў, фарбаў, гумава-тэхн. вырабаў), фармацэўтычная, харч., дрэ-ваапр. (мэблевая, папяровая) прам-сць. Вытв-сць буд. матэрыялаў (цэмент, шкло і інш.). Здабыча бурага вугалю і жал. руды. Найб. у краіне ЦЭС (каля г. Бялхатаў). Пад. с.-г. ўгоддзямі каля 70% тэрыторыі, у т. л. пад ворнымі землямі каля 60%. Вырошчваюць жыта, пшані-цу (на Пн), бульбу, цукр. буракі, алей-ныя расліны, агародніну. Садоўніцтва. Гадуюць авечак, птушку. Л.В.Лоўчая. ЛбДЗІНСКАЕ ПАЎСТАННЕ 1905, паўстанне рабочых Лодзі 22—24.6.1905 у рэв. 1905—07. 18 чэрв. царскія войскі абстралялі рабочых, якія вярталіся з не-легальнага сходу (забілі 10, паранілі 40 чал.). Пахаванне вылілася ў паліт. дэ-манстрацыю (больш за 50 тыс. чал.). 21 чэрв. расстраляна дэманстрацыя пра-тэсту (удзельнічала 70 тыс. чал., забіты 21, паранена больш за 100 чал.). Ло-дзінскі к-т Сацыял-дэмакратыі Кара-леўства Польскага і Літвы заклікаў пра-цоўных да ўсеаг. забастоўкі, якая 22 чэрв. перарасла ва ўзбр. паўстанне. Ра-бочыя ўзвялі каля 50 барыкад. Да 24 чэрв. паўстанне задушана. Забастоўкі салідарнасці з рабочымі Лодзі, дэман-страцыі пратэсту адбыліся па ўсёй Рас. імперыі, у т.л. ў Беларусі (Гродне, Ваў-кавыску, Слоніме, Оршы, Копысі).
    ЛОДЗЬ (Lodz), горад у цэнтр. ч. Поль-шчы, адм. ц. Лодзінскага ваяв., на во-дападзеле рэк Вісла і Одра. Вузел чыгу-нак і аўтадарог. 1 млн. 41 тыс. ж. з пры-
    Лодзь. Стары горад.
    ЛОЕЎСКАЯ 337
    гарадамі (1993). Буйны цэнтр тэкст. прам-сці; электратэхн., маш.-буд., мета-лаапр., хім. (штучнае валакно, гумавая), швейная, харч., мэблевая, папяровая, паліграф., абугковая прам-сць. Буйней-шы кінематаграфічны цэнтр Польшчы. 8 ВНУ, у тл. ун-т, мед. акадэмія, Вы-шэйшая школа кінематаграфіі, тэлеба-чання і тэатра, Вышэйшая духоўная се-мінарыя; аддзяленне АН. Філармонія, тэатры. Музеі: маст., археал. і этнагр., гісторыі тэкст. вытв-сці. Арх. помнікі 18—19 ст.
    Першапачаткова вёска Лодзя, уласнасць біскупаў куяўскіх; упершьшю згадваецца ў 1332. У 1387 атрымала ням. гар. права, у 1423 кароль Польшчы Ягайла надаў Л. магдэбур-гскае права. Месцазнаходжанне Л. сярод пу-шчаў, далёка ад гандл. шляхоў не спрыяла развіццю горада, і да пачатку 19 ст. ён захоў-ваў агр. характар. У 1820-я г. створаны пер-шыя мануфактуры, у 2-й пал. 19 ст. Л. — цэнтр буйнога тэкст. раёна, пачалося яго хуг-кае дэмаграфічнае развіццё. 3 1870-х г. Л. — важны цэнтр рабочага руху. Тут адбылося першае ў Рас. імперыі рабочае паўстанне (гл. Лодзінскае паўстанне 1905). У 1-ю сусв. вайну ў ліст. 1914 пад Л. адбылася бітва, у выніку якой герм. войскі спынілі наступленне рас. войск. У 2-ю сусв. вайну акупіравана ням. фашыстамі (1939—45; наз. Ліцманштат). Вызвалена войскамі 1-га Бел. фронту. У 1971 адзін з цэнтраў забастовачнага руху ў Поль-шчы. Н.К.Мазоўка (гісторыя).
    ЛОДКА, 1) малое судна (вёславае, вет-разевае або маторнае). Вядомая з неалі-ту. На Беларусі здаўна бытавалі Л., вы-дзеўбаныя са ствала дрэва (камяга, чо-вен, дуб), з 2-й пал. 19 ст. дашчаныя з прамымі і разагнутымі бартамі. Спара-ныя Л. з дашчаным насцілам служылі паромам. Многія народы вырабляюць Л. з кары дрэў («веткі», «амарочкі» на-родаў Сібіры, «пірогі» лясных індзейцаў Паўн. Амерыкі і інш.), са скур марскіх жывёл («байдаркі» алеутаў, «каякі» эскі-мосаў). У наш час Л. пашыраны ў вяс-лярным спорце і турызме. Іх вырабля-юць з лёгкіх метал. сплаваў, пластмас, гумы. 2) Судны спец. прызначэння (падводная Л., кананерская Л.).
    І.М.Браім.
    ЛОДКАНОІІЯ. малюскі, гл. Лапатано-гія.
    ЛОДКАПАДбБНЫХ СЯКЁР КУЛЬ
    ТУРА, археалагічная культура эпохі позняга неаліту (каля 2500—2000 да н. э.) на тэр. Швецыі, Фінляндыі, Нарве-гіі, в-ве Борнхальм і ўсх. дацкіх астра-вах, адна з адзінкавых пахаванняў куль-тур. Назва ад харакгэрнага тыпу зброі — каменных сякер у форме пера-вернутай лодкі. Вядома ў асн. па паха-ваннях. Нябожчыкаў хавалі ў скурча-ным становішчы разам з керамічным посудам, арнаментаваным шнуравым і грабеньчатым шта.мпам, свідраванымі каменнымі сякерамі і інш. прыладамі.
    А.В.Іоў.
    л6ева гара, назва г.п. Лоеў у пісьмо-вых крыніцах 16 ст.
    лоеў, гарадскі пасёлак, цэнтр Лоеў-скага р-на Гомельскай вобл. Прыстань на Дняпры ў вусці р. Сож. За 92 км на Пд ад Гомеля, 60 км ад чыг. ст. Рэчыца
    Дашчаныя лодкі.
    на лініі Гомель—-Калінкавічы. Аўтада-рогамі злучаны з Брагінам і Рэчыцай. 7,8 тыс. ж. (1999).
    3 14 ст. ў складзе Кіеўскага княства ВКЛ. У 14—18 ст. існаваў Лоеўскі замак, вакол якога размяшчалася паселішча. У пісьмовых крыніцах гэтае паселішча ўтіершьшю ўпамі-наецца ў 1505 як Лоева Гара. 3 кавда 16 ст. мястэчка і замак — цэнтр Лоеўскага старос-тва. У 1646 далучаны да Старадубскага пав. Смаленскага ваяв. ВКЛ. У час народна-выз-валенчай вайны 1648—54 каля Л. адбылася Лоеўская бітеа 1649 і Лоеўская бітеа 1651. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 Л. спустошаны. Паводле Андросаўскага пера-мір’я 1667 застаўся ў ВКЛ, у Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. 3 1676 ва ўладанні войта рэ-чыцкага М.С.Юдзіцкага і яго нашчадкаў, у сярэдзіне 19 ст. перайшоў да Лашчаў і Нару-шэвічаў. 3 1793 у Рас. імперыі, цэнтр воласці Рэчыцкага пав. Мінскай губ. У 1858 у Л. ад-быліся хваляванні сялян, выкліканыя новымі павіннасцямі на карысць памешчыка. У 1897 у Л. — 4667 ж., 251 двор, школа, 2 царквы, касцёл і сінагога, 9 млыноў, 24 крамы, гандл. канторы, паштовая станцыя; у пач 20 ст. дзейнічала суднабуд. верф. 3 1919 у Рэчыцкім пав. Мінскай губ. БССР, потым у Гомель-скай губ. РСФСР. У маі—чэрвені 1920 акупі-раваны польск. войскам. У час контрнаступ-лення войск Паўд.-Зах. фронту адбыўся Ло-еўскі прарыў 1920 кананерак Дняпроўскай ва-ен. флатыліі. 3 снеж. 1926 у БССР, цэнтр раёна. 3 27.9.1938 rap. пасёлак. У Вял. Айч. вайну з 26.8.1941 да 17.10.1943 акупіраваны ням. фашыстамі, якія ў Л. і раёне загубілі 1635 чал. У ліст. 1942 у час рэйду злучэнняў С.АКаўпака і АМ.Сабурава ўкр. і бел. пар-тызаны разграмілі мясц. гарнізон і на кароткі час авалодалі Л. Вызвалены 17.10.1943 вой-скамі Цэнтр. фронту пры дапамозе бел. пар-тызан у ходэе бітвы за Дняпро 1943. У 1962— 66 у Рэчыцкім р-не. У 1972 — 5 тыс. жыха-роў.