Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
ЛІЯФОБНАСЦЬ, гл. ў арт. Ліяфільнасць і ліяфобнасць.
ЛбБАН Мікола (Мікалай Паўлавіч; 27.10.1911, в. Чаплічы Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 28.12.1984), бел. пісь-меннік, мовазнавец. Засл. работнік культуры Беларусі (1974). Канд. філал. н. (1953). Скончыў БДУ (1945). У 1944—67 і 1968—75 працаваў у Ін-це мовазнаўства АН Беларусі, у 1967—68 у Гал. рэдакцыі Бел. энцыклапедыі. Дру-каваўся з 1930. Першая кніга — апо-весць «Іркуцянка» (1953). У трылогіі «На парозе будучыні» (1961—63), «Га-радок Устронь» (1967—68), «Шэметы» (1981) праз выразныя і каларытныя ча-лавечыя характары адлюстраваў пера-ломныя перыяды ў гісторыі краіны з пач. 20 ст. (рэвалюцыя, грамадз. вайна, калектывізацыя, барацьба супраць фа-шызму ў Вял. Айч. вайну). У творы па-казана вясковае жыццё ў яго разнастай-ных, асабліва сац.-быт. праявах, перада-дзены складаныя і супярэчлівыя тэн-дэнцыі часу, створана разгалінаванае, напоўненае ўнутр. драматызмам сюжэт-нае дзеянне, трапна выкарыстаны жы-вая нар. мова, экспрэсіўна-выяўленчыя магчымасці дыялектнага слова, стрыма-ны, лаканічна-дзелавы стыль. Аўтар апавяданняў, мовазнаўчых даследаван-няў, эсэ і крытычных артыкулаў па праблемах пісьменніцкага майстэрства, псіхалогіі творчасці (зб. «Пяць раніц тыдня», 1984; Літ. прэмія імя I. Мележа 1985). Адзін з укладальнікаў «Правіл бе-ларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (1959), «Арфаірафічнага слоўніка» (з М.Р.Суднікам, 1948, 5-е выд. 1982), «Руска-беларускага слоўніка» (1953), «Беларуска-рускага слоўніка» (1962). Кіраваў працай па стварэнні «Тлума-чальнага слоўніка беларускай мовы» (т. 1—5, 1977—84; рэдакгар т.1). На бел. мову пераклаў (з Э.Агняцвет) «У лю-дзях» М. Горкага і інш.
332 ЛОБАЧ
Тв.: Выбр. творы. Т. 1—3. Мн., 1986.
Літ.: Бугаёў Дз. На арбіце часу. Мн., 1974; Яго ж. Талент і праца. Мн., 1979; Ято ж. Шматграннасць. Мн., 1970; Віт-к a В. Урокі. Мн., 1982; Дзюбайла П. У вялікай дарозе. Мн., 1981; Куляшоў Ф. Эцюды аб прозе. Мн., 1964; С а в і к Л. Ад-чуванне часу. Мн., 1981. Дз.Я.Бугаёў.
ЛОБАЧ Марына Вікенцьеўна (н. 26.6. 1970, г. Смалявічы Мінскай вобл), бел.
М.В.Лобач.
спаргсменка (маст. гімнастыка). Засл. майстар спорту СССР (1988). Суддзя міжнар. катэгорыі (1991). Скончыла Бел. ін-т фіз. культуры і спорту (1991). 3 1994 трэнер-харэограф Рэсп. вучылі-шча алімп. рэзерву. Абс. чэмпіёнка Алімп. гульняў па маст. гімнастыцы (1988, Сеул). Чэмпіёнка свету (1987, г. Варна, Балгарыя; сярэбраны прызёр у 1985, г. Вальядалід, Іспанія), Еўропы (1988, Хельсінкі; сярэбраны прызёр у асобных відах практыкаванняў), СССР (1985, 1987—88), IX летняй Спартакія-ды народаў СССР (1986) у асобных Biflax практыкаванняў. Уладальніца Кубка СССР (1985, 1987, 1988).
ЛбБАЧ Мікалай Рыгоравіч (7.8.1938, в. Маціёва Талачынскага р-на Віцебскай вобл.), дзеяч бел. дыяспары ў Расіі. Канд. эканам. н. (1999). Скончыў Ма-скоўскі аўгадарожны ін-т (1966). 3 1972 у КБ крыніц высокаінтэнсіўнага святла (г. Зеленаград, Расія). 3 1973 у «Ллтера-турной газете». 3 1983 у Дзярж-камінтурысце Расіі, вядучы спецыяліст, ген. дырэктар акц. т-ва «Раска». Навук. працы па праблемах эканам. інтэграцыі Беларусі і Расіі. Значны ўклад яго ў аднаўленне інфраструктуры стараж. бел. гарадоў, буд-ва правасл. храмаў. Дзеяч нац.-культ. аўтаноміі «Беларусы Расіі».
л6бжа. рака, гл. Лабжанка.
ЛбБЖА, вёска ў Клімавіцкім р-не Ма-гілёўскай вобл., каля р. Калінка. Цэнтр сельсавета. За 10 км на 3 ад горада і 11 км ад чыг. ст. Клімавічы, 134 км ад Ма-гілёва. 379 ж., 137 двароў (1999). Сярэд-няя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік Я. Купалу.
Лбы (англ. lobby кулуары), арганізава-ныя групы пры парламентах многіх краін, якія аказваюць націск на закана-даўцаў і дзярж. чыноўнікаў з мэтай да-магчыся прыняцця рашэнняў у інтарэ-сах пэўных грамадскіх і прыватных
арг-цый. У ЗША з 1946 існуюць легаль-на як спец. агенцтвы і канторы. Гл. таксама Лабізм.
ЛбБІК Лявон Сцяпанавіч (1871, в. Ку-кавічы Капыльскага р-на Мінскай вобл. — сак. 1918), бел. паэт і публі-цыст. Скончыў Нясвіжскую настаўніц-кую семінарыю. Настаўнічаў. За ўдзел у рэвалюцыі 1905—07 сасланы на 3 гады ў Краснаярсю край. Пасля жыў у Пін-ску, потым на радзіме. 3 1910 друкаваў-ся ў газ. «Наша ніва» (вершы, нататкі). Аўтар вершаваных апавяданняў «Залом у жыце» (1911), «Лекар-вядзьмар» і «Калядны вечар» (1912), якія вызнача-юцца вострай сац. накіраванасцю, кры-тычным пафасам.
Тв.: У кн.: Беларуская дакастрычніцкая па-эзія. Мн., 1967.
Літ:. Каханоўскі Г. Адчыніся, таям-ніца часу. Мн., 1984.
ЛОБЧАНКА, рака ў Чэрыкаўскім р-не і на мяжы са Слаўгарадскім р-нам Магі-лёўскай вобл., правы прыток р. Сож (бас. р. Дняпро). Даўж. 30 км. Пл. ва-дазбору 122 км2 Пачынаецца на зах. ускраіне в. Дубраўка Чэрыкаўскага р-на. Рэчышча каналізаванае на праця-гу 5,8 км.
ЛОВАН Стафан Рыгоравіч (? — каля 1595), беларускі мысліцель-атэіст. Пра-цаваў земскім суддзёй у Мазыры. Напа-чатку прыхільнік радыкальнага пратэс-тантызму, потым эпікурэізму. У 1592 выкліканы ў Трыбунал ВКЛ за распаў-сюджванне атэістычных поглядаў. Л. не верыў у Бога, бессмяротнасць душы, уваскрэсенне з мёртвых, судны дзень; лічыў, што свет не створаны, а існуе адвечна. Сцвярджаў ідэю зямнога прад-вызначэння чалавека, людскога шчас-ця, безрэліг. натуральнай маралі. Яго сац.-паліт. погляды вызначаліся рацыя-нальным, гуманіст. падыходам да выра-шэння жыццёвых праблем, верай у пе-рамогу дабра над злом. Ён асуджаў іс-нуючыя ў грамадстве несправядлівасць, бяспраўе і беднасць адных, неабмежа-ваныя ўладу і багацце другіх, выказваў надзею на магчымасць лепшай сацы-яльнай арганізацыі свету.
Літ.. Подокшнн С.А Реформацня н обіцественная мысль Белорусснн н Лнтвы: (Вторая половнна XVI — начало XVII в ). Мн., 1970; Нз нсторнн свободомыслня н ате-мзма в Белорусснн. Мн., 1978.
ЛбВАЦЬ, рака ў Гарадоцкім р-не Ві-цебскай вобл., у Пскоўскай і Наўгарод-скай абл. Расіі, бас. р. Нява. Даўж. 536 км, пл. вадазбору 21,9 тыс. км . Выця-кае з воз. Ловацец (Пскоўская вобл.), упадае ў воз. Ільмень з Пд. Паводле інш. крыніц, пачынаецца з воз. Завесна за 3,5 км на ПдУ ад в. Марчанкі Гара-доцкага р-на. Цячэ ў межах Беларусі (даўж. 47 км) па Гарадоцкім узвышшы, праз азёры Задрач, Мяжа, Сосна, Чар-няста і Сясіта, па Валдайскім узвышшы і ў ніжнім цячэнні па Ільменскай нізі-не. Найб. прытокі на Беларусі: Сярвай-ка, Пясчанка (справа), Склянка (злева). Даліна ад вытоку да воз. Мяжа невы-зазная (пойма забалочаная), паміж азё-
рамі Сосна, Чарняста і Сясіта трапеца-падобная (пойма роўная, лугавая). Рэ-чыпіча да воз. Мяжа звілістае, да воз. Задрач яго шырыня 3—5 м, ніжэй 5— 10 м. Сярэднегадавы расход вады ў вус-ці каля 150 м3/с, на мяжы Беларусі і Расіі каля 2,5 м3/с. Суднаходная ў ні-зоўі і на працягу 70 км. На рацэ гарады Вялікія Лукі і Холм (Расія); па ёй у ста-ражытнасці праходзіла частка гандл. шляху «з варагаў у ірэкі».
лбВЕЛ (Lovell) Джэймс Артур (н. 25.3. 1928, г. Кліўлевд, штат Агайо, ЗША), касманаўг ЗША. Капітан 1-га рангу BMC ЗША у адстаўцы. Скончыў Віс-консінскі ун-т і Ваенна-марскую акадэ-мію ў Анапалісе (1952). 3 1962 у групе касманаўтаў НАСА. 4—18.12.1965 з Ф.Борманам здзейсніў палёт на касм. караблі (КК) «Джэміні-7», 11 — 15.11.1966 з Э. Олдрынам — на КК «Джэміні-12» (як камандзір), 21— 27.12.1968 з Борманам і У.Андэрсам — першы ў свеце палёт да Месяца на КК «Апалон-8» з выхадам на селенацэн-трычную арбіту (як пілот асн. блока), 11—17.4.1970 з Дж. Суіджэртам і Ф Хейсам — палёт да Месяца на КК «Апалон-13» (як камандзір). Правёў у космасе 29,8 суг. Імем Л. названы кра-тэр на адваротным баку Месяца.
У. С.Ларыёнаў.
ЛбВІЦ Товій Ягоравіч (25.4.1757, г. Гё-тынген, Германія — 7.12.1804), расійскі хімік і фармацэўт. Акад. Пецярбургскай АН (1793). Вучыўся ў Гётынгенскім ун-це (1780—82). У 1784—97 працаваў у Гал. аіггэцы ў Пецярбургу, выкладаў хімію і фармацэўтыку ў Мед. школе і Медыка-хірург. акадэміі. Навук. працы па агульнай хіміі. Адкрыў адсорбцыю раствораных рэчываў драўняным вуга-лем (1785) і прапанаваў выкарыстоўваць яго для ачысткі спірту і гарэлкі, фарма-цэўтычных прэпаратаў. Атрымаў ледзя-ную воцатную к-ту (1789), бязводныя дыэтылавы эфір і этылавы спірт (1796).
Тв.: йзбр труды по хнмнн м хнммческой технологнн. М., 1955.
Літ.: Б а л е э н н С.А, Б е с к о в С.Д. Выдаюіцмеся русскме ученые-хнмнкн. 2 нзд М., 1972.
ЛОГ, даліна значнай працягласці, з роўным днішчам і спадзістымі схіламі, зарослымі вільгацелюбівай расліннас-цю; адмоўная форма эразійнага рэлье-фу. Часта атаясамліваецца з лагчынай. На Беларусі Л. часта называюць неглы-бокія паніжэнні без пастаяннага вада-сцёку.
ЛОГАН (Logan), вяршыня ў гарах Св. Ільі, на ПнЗ Канады. Выш. 6050 м (другая па вышыні ў Паўн. Амерыцы). Складзена з гранітаў. Укрыта вял. леда-вікамі амаль да падножжа, дае пачатак многім далінным ледавікам даўж. да 80 км (ледавік Логан). Уваходзіць у склад нац. парку Клуэйн.
ЛОГАС (грэч. logos паняцце, слова, ро-зум), тэрмін ант. сярэдневяковай філа-софіі, які азначае ўсеагульны закон прыроды, а таксама розум, унутр. паво-дзіны, думку. Геракліт лічыў, што ўсё
ЛОГІКА 333
адбываецца паводле Л., які вечны, усе-агульны і неабходны. Ідэалісты (Г. Ге-гель, В. Віндэльбанд) атаясамлівалі ло-гас Геракліта з усеагульным розумам. Платон і Арыстоцель разумелі Л. як за-кон быцця і як лагічны прынцып. У стоікаў тэрмінам «Л.» абазначаны закон фіз. і духоўнага свету. У хрысціянстве атаясамліваецца з 2-й асобай тройцы — Богам-сынам (Хрыстом). Ва ўсх. філа-софіі паняццямі, аналагічнымі Л., з’яў-ляюцца дао і, у некаторым сэнсе, дхар-ма.
ЛОГАТЭРАПІЯ (ад логас + тэрапія), адзін з кірункаў сучаснай псіхатэрапіі, які займаецца вывучэннем і пошукам сэнсу чалавечага існавання; метад псі-хатэрапіі, звязаны з карэкцыяй анама-лій у развіцці асобы. Як метад распра-цаваны аўстр. псіхіятрам і псіхолагам В.Франклам. Імкненне да пошуку і рэ-алізацыі чалавекам сэнсу свайго жыц-ця — прыроджаная матывацыйная тэн-дэнцыя і асн. рухаючая сіла паводзін і развіцця асобы. У самых складаных аб-ставінах чалавек здольны знайсці пэўны сэнс жыцця і ўзяць на сябе асабістую адказнасць за яго практычную рэаліза-цыю. Адсутнасць падобнага сэнсу ці немагчымасць яго ажыццяўлення (фрустрацыя) прыводзяць да апатыі, дэпрэсіі, неўрозаў. Магчымыя пазітыў-ныя сэнсы жыцця могуць выяўляцца праз 3 асн. групы каштоўнасцей: твор-часці, перажывання (напр., каханне) і адносін (свядомай пазіцыі чалавека да жыццёвых абставін, якія нельга змя-ніць). Найб. важная роля адводзіцца каштоўнасцям творчасці, асн. шляхам рэалізацыі якіх лічыцца праца. Выка-рыстоўваецца пры лячэнні неагенных неўрозаў (звязаных са стратай цікавасці да жыцця), апатычна-дэпрэсіўных сін-дромаў.