• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    В.І.Бернік.
    ЛІЧУЦІН Уладзімір Уладзіміравіч (н. 13.3.1940, г. Мязень Архангельскай вобл., Расія), расійскі пісьменнік. Скончыў Ленінградскі ун-т (1969), Вы-шэйшыя літ. курсы ў Маскве (1977). У 1965—73 працаваў у друку. Друкуецца з 1970. Аловесці «Белая святліда» (1972), «Час шлюбаў» (1975), «Душа гарыць» (1976), «Крылатая Серафіма» (1978) і інш. раскрываюць традыцыі рус. паўн. вёскі. Раман «Бадзягі» (1986) пра жыц-цё старавераў у 19 ст., «Любастай» (1987) пра лёс рус. інтэлігента. Аўтар апавяданняў, кніг публіцыстыкі «Дзі-вісь-гара» (1986), «Душа невыказная», «Ланцуг нябачны» (абедзве 1989) і інш. На бел. мову яго аповесць «Іёна і Аляк-сандра» пераклаў П.Місько.
    Те.: Нзбранное. М., 1990; Семьдесяг лет бнтвы: (Размышлення о русском). Л., 1990; Раскол: Мст. роман. М., 1995. С.Ф.Кузьміна.
    ЛІЧЫЛКА, невялікі вершаваны твор, часцей гумарыстычнага характару, з да-памогаю якога вызначаецца чарговасць у гульні, выбіраюцца яе ўдзельнікі або вядучыя; адзін з жанраў дзіцячага фальклору. Паходжанне Л. звязваюць са стараж. вераваннямі, варажбой, з даўні-мі часамі, калі людзі вучыліся лічыць. Паводле тэматыкі розныя: ад стараж. цуранняў да сучасных сюжэтаў (пра космас і інш.). Паводле зместу падзяля-юцца на сюжэтныя і бессюжэтныя. У залежнасці ад лексічнага складу, кампа-зіцыйнай будовы і эмацыянальна-гука-вой арганізацыі сярод сюжэтных вылу-
    лічэнне 329
    чаюцца Л. з пералікам (накіпталт «Раз, два, тры, чатыры, пяць...»), з элемента-мі мудрагелістасці («Энікі-бэнікі...», «Анцы, цванцы, трычы, рычы...») і без пераліку і мудрагелістасці («Бегла курка па таку...»). Важныя элементы выка-нання Л. — міміка, рухі, якія супада-юць з рытмікай верша (лёгкага для вы-маўлення).
    Лубл.: Дзіцячы фальклор. Мн., 1972.
    Літ.: Барташэвіч Г.А Вершаваныя жанры беларускага дзіцячага фальклору. Мн., 1976; Мельннков М.Н. Русскнй дет-скяй фольклор. М., 1987; Довженок Г.В. Украінськнй датячнй фольклор. Кнів, 1981.
    ГА.Барташэвіч.
    ЛІЧЫЛЬНІК, 1) лічбавы механізм, з дапамогай якога выконваюцца арыфм. аперацыі. Mae сістэму зубчастых колаў (аднаразрадных рэгістраў), злучаных міжразраднымі пераносам'і. Пры запаў-ненні аднаго разраду бліжэйшы вышэй-шы рэгістр павялічвацца на 1, а дадзе-ны пераводзіцца ў нулявое становішча. Выкарыстоўваюцца ў прам-сці, на транспарце, у камунальнай гаспадарцы для ўліку работы розных машын і пры-лад, падліку колькасці рэчыва, энергіі, пройдзенага шляху і інш. Гл. таксама Лічыльнік электрычны. 2) Прылада для рэгістрацыі імпульсаў у розных сродках аўтаматыкі, тэлемеханікі і інш. Часта выкарыстоўваецца як блок лічбавай вы-ліч. машыны. Гл. таксама Лічыльнікі ядзернага выпрамянення.
    ЛІЧЫЛЬНІК ЭЛЕКТРЫЧНЫ, элек-травымЯральная прылада для ўліку вы-працаванай (адпушчанай) або спажьгтай акгыўнай і рэакгыўнай элекграэнергіі за пэўны прамежак часу. У ланцугах пастаяннага току (электрыфікаваны чыг. транспарт, электролізныя ўстаноў-кі) выкарыстоўваюцца Л.э. магніта-эл.,фера-і электрадынамічнай, электра-лігычнай сістэм, у ланцугах пераменнага току (прамысл. элекграпрывод, асвят-ляльныя сеткі, камунальныя спажьгў-цы) — індукцыйныя і электронныя.
    Л.э. бываюць аднафазныя (1-элементныя) і трохфазныя (2- і 3-элементныя). У эл. сетках напружаннем да 1 кВ уключаюцца паслядоў-на ў ланцуг або праз трансфарматары току, вышэй за 1 кВ — праз трансфарматары на-пружання і току. Найб. пашыраны Л.э. індук-цыйнай вымяральнай сістэмы, маюць ланцугі току і напружання. Токі, якія працякаюць па гэтых ланцугах, ствараюць у электрамагнітах пераменныя магн. патокі Фй і Ф, ■ У выніку ўзаемадзеяння патоку Фв з віхравымі токамі, якія наводзяцца ў дыску патокам Ф:, узнікае вярчальны момант. Колькасць абаротаў рухо-май ч. лічыльніка прапарцыянальна спажы-тай энергіі, што паказвае лічыльны механізм, злучаны з воссю дыска. М.А.Караткевіч.
    ЛІЧЫЛЬНІКІ, прылада для' арыфм. вылічэнняў (складання і аднімання). Маюць прамавугольную раму з папя-рочнымі пруткамі з рухомымі круглымі костачкамі. Выкарыстоўваюцца для простай лічыльнай работы і як нагляд-ны дапаможнік.
    Кожны пруток з 10 костачкамі адыгрывае ролю дзесятковага разраду ліку. Першакрьші-цай Л. з’яўляецца т. зв. дашчанае лічэнне, якое ўзнікла ў Расіі ў 16 ст. 3 пераходам да арабскіх лічбаў у канцы 17 — пач. 18 ст. Л. набылі сучасны выгляд з захаваннем аднаго
    Індукцыйны аднафазны лічыльнік электрыч-ны: 1,2— элеісграмагніты паслядоўнага і па-ралельнага ланцуга; 3 — лічыльны механізм; 4 — тармазны магніт; 5 — алюмініевы дыск;
    6 — нагрузка; U — напружанне; Ф,, Фй — магнітныя патокі, нгго ствараюцца токам наг-рузкі і токам у ланцугу напружання.
    Лічыльнікі: a — сучасныя; б — дашчанае лі-чэнне (паводле чарцяжа 17 ст.); в — суанпан (кітайскія лічыльнікі).
    няпоўнага раду. Кітайскія Л. (суан-пан), які-мі карыстаюцца таксама ў Індакітаі і Японіі, захавалі свой стараж. выгляд с падлікам адзі-нак у кожным разрадзе па 5, а затым пяцёр-камі. Гл. таксама Абак.
    ЛІЧЫЛЬНІКІ ЯДЗЕРНАГА ВЫПРА-
    МЯНЕННЯ, прылады для рэгістрацыі ядз. часціц (альфа- і бэта-часціц, прато-наў, нейгронаў і інш.) ці квантаў эл,-магн. выпрамянення. Выкарыстоўваюц-ца для вывучэння інтэнсіўнасці ядз. выпрамянення, вызначэння яго саставу і энергет. спектра часціц, а таксама пры вывучэнні ўзаемадзеяння часціц з атам-нымі ядрамі, працэсаў нараджэння і распаду элементарных часціц.
    Прынцып дзеяння Л.я.в. заснаваны на ўласцівасці зараджаных часціц пры прахо-джанні праз рэчыва выклікаць іанізацыю і ўзбуджэнне яго атамаў або (пры пэўных умо-вах) Чаранкова—Вавілава еыпрамяненне (ней-троны і гама-кванты ствараюць другасныя за-раджаныя часціцы, якія іанізуюць і ўзбуджа-юць атамы рэчыва). Гл. таксама Вільсана ка-мера, Гейгераўскі лічыльнік, Іанізацыйная камера, Паўправадніковы дэтэктар, Пузырко-вая камера, Сцынтыляцыйны лічыльнік.
    ЛІЧЫНКА (лац. larva), постэмбрыя-нальная стадыя індывідуальнага развіц-ця арганізмаў, у якіх запасаў пажыўных рэчываў у яйцы недастаткова для завяр-шэння марфагенезу. Характэрна для многіх беспазваночных і некат. пазва-
    ночных (рыбы, земнаводныя). Жыве самастойна, актыўна корміцца, расце і (у беспазваночных) перыядычна пера-жывае лінькі. Можа мець органы, якіх няма ў дарослай формы і не мець тых органаў, іпто характэрны для імага. Найб. харакгэрныя формы Л. — апало-нік, вусень, маляўка, наўпліус, трахафо-ра. Працягласць стадыі Л. ад 1 месяца (матылі, мухі) да 2—3 гадоў (хрушч майскі). Гл. таксама Метамарфоза, Не-атэнія.
    ЛІЧЫНКАВАХОРДАВЫЯ, падтып хор-давых жывёл, гл. Абалоннікі.
    ЛІЧ^БНІК, часціна мовы, якая абазна-чае абстрактны лік, пэўную і няпэўную колькасць прадметаў або парадак пры іх лічэнні. Паводле значэння Л. падзяля-юцца на колькасныя, зборныя і парад-кавыя. Да колькасных адносяцца пэўнаколькасныя — указваюць на дак-ладную колькасць прадметаў («два вуч-ні») ці на пэўны лік безадносна да прадметаў («два і сем — дзевяць»), ня-пэўнаколькасныя — маюць недаклад-нае лікавае значэнне («многа»), дроба-выя — называюць пэўную частку цэла-га прадмета («трэць чалавецтва»). 3 б о р н ы я абазначаюць колькасць прадметаў як адно цэлае («чацвёра су-так»). Парадкавыя ўказваюць на парадкавы нумар прадметаў пры пера-лічэнні («трэці дом»), Паводле грама-тычных адзнак Л. неаднародныя: адны з іх змяняюцца па родах, ліках і скло-нах («адзін», «тысяча», «мільён»), дру-гія — па родах і склонах («два», «абод-ва») ці толькі па склонах («тры», «чаты-ры» і інш.). Паводле марфал. складу па-дзяляюцца на простыя («адзін»), складаныя («адзінаццаць») і састаўныя («дваццаць няць»), Л. не ўтвараюць адзінага тыпу скланенняў і могуць на-гадваць па канчатках скланенне розных іменных часцін мовы. Спалучаюцца талькі з назоўнікамі.
    Літ.: В я р х о ў П.В. Лічэбнік у беларус-кай мове (параўнальна з рускай і ўкраінскай мовамі]. Мн., 1961; Чабярук А.І. Лічэб-нік у беларускіх гаворках. Мн., 1977; Ш у б a П.П. Сучасная беларуская мова: Марфанало-гія. Марфалогія. Мн., 1987; Сямешка Л.І., Ш к р а б a І.Р., Б а д з е в і ч 3.1. Курс беларускай мовы. Мн., 1996. А.І. Наркевіч.
    ЛІЧЭННЕ, нумарацыя, сукуп-насць прыёмаў абазначэння (запісу) і назвы натуральных лікаў. Сістэмы Л. бываюць пазіцыйныя (найб. пашыра-ны) і непазіцыйныя. У большасці сіс-тэм Л. лікі абазначаюцца паслядоўнас-цю лічбаў.
    Найб. дасканалыя пазіцыйныя с і с т э м ы Л. грунтуюцца на прынцыпе, па-водле якога адзін і той жа лікавы знак (лічба) мае розныя значэнні ў залежнасці ад месца, дзе ён знаходзіцца. Пэўны лік п адзінак (ас-нова сістэмы Л.) утвараюць адзінку 2-га раз-раду, л адзінак 2-га разраду — адзінку 3-га разраду і г.д. Асновай такіх сістэм можа быць любы лік, большы за 1, напр., 2 (двайковая сістэма лічзння), 5, 10 (дзесятковая сістэма лічэння), 12, 20, 40, 60. Першая такая сістэма (шасцідзесятковая вавілонская) узнікла каля
    330 ЛІШАЙНІКАВЫЯ
    4	тыс. гадоў назад і выкарыстоўваеода пры вымярэнні і запісе вуглоў і часу. Існуюць простыя правілы пераводу лікаў з адной сіс-тэмы Л. ў другую, У непазіцыйных сістэмах Л., якія выкарыстоўваюцца ў мадулярнай арыфметыцы, кожны лічбавы знак мае пастаяннае значэнне незалежна ад свайго месцазнаходжання ў запісе любога лі-ку. Напр., кожны цэлы лік ад 0 да 104 адна-значна выяўляецца сваімі астачамі ад дзялен-ня на 3, 5 і 7. Пры складанні, адьіманні і множанні лікаў дастаткова аперыраваць толь-кі гэтымі астачамі, што значна павялічвае хугкасць вылічэнняў. В.І.Бернік. ЛІШАЙНІКАВЫЯ КІСЛОТЫ феноль-ныя арганічныя злучэнні, якія маюць у сабе лішайнікі. Валодаюць акгыўнасцю антыбіётыкаў. Л.к. атрымліваюць бія-сінтэзам з рэшткаў воцатнай к-ты. У нар. медыцыне выкарыстоўваюць пры хваробах скуры, слупняку. Некат. ядаві-тыя.
    ЛІШАЙНІКІ (Lichenes), група ніжэй-шых раслін, утвораных сімбіёзам грыба (мікабіёнт) і водарасці (фікабіёнт). Больш за 400 родаў, каля 20 тыс. відаў. На Беларусі 38 сям., 114 родаў, каля 500 відаў. Найб. пашыраны: гіпагімнія, графіс, кладонія, ксанторыя, лабарыя, ле-канора, пармелія, пармеліёпсіс, пельтыге-ра, пертузарыя, рамаліна, стэрэакаўлан, уснея, фісцыя, цэтрарыя, эвернія, арто-нія, алекторыя, бацыдыя, буэлія, калап-лака, калема, меланелія і інш. Растуць на дрэвах, камянях, глебе.
    Шматгадовыя (узрост бывае да тысяч га-доў) расліны шэраіа, бурага, аранжавага, чор-нага і інш. колераў. Вегетатыўнае цела — слаявіна, або талом, утворана перапляценнем грыбных гіфаў і клеткамі водарасці. У скла-дзе Л. часцей аднаклетачныя (26 родаў) і не-калькі відаў ніткаватых водарасцей. Яны складаюць 10—15% ад усяго аб’ёму слаявіны. Па анат. будове вылучаюць гамеамерную сла-явіну (водарасці ў ёй размешчаны амаль раў-намерна) і гетэрамерную (водарасці ўтвара-юць 1—2 адасобленыя слаі пад верхняй кор-кай слаявіны). Па форме бываюць накіпныя, або коркавыя (аспіцылія, леканора), лістава-тыя (ксанторыя, пельтыгера) і кусцістыя (кладонія, уснея). Размнажаюцца вегетатыў-ным спосабам і спорамі. Першымі засяляюць неўрадлівыя глебы і назапашваюць арган. рэ-чывы. На Пн ісландскі лішайнік, кладонія — асн. корм паўн. аленяў. Адчувальныя да за-бруджвання атмасферы (гл. Ліхенаіндыкацыя). 3 Л. атрымліваюць лішайнікавыя кіаіоты, ан-тыбіётыкі, лакмус, фарбы і інш. Вывучае Л. ліхеналогія.