Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
Літ:. Определнтель лншайняков СССР. Вып. 2. Л., 1974; Van Haluwyn С., L е г о n d М. Guide des lichens: Lechevalier. Paris, 1993. У.У.Галубкоў.
ЛІШТВА ў архітэктуры, на-кладная, часам фігурная планка вакол аконнага ці дзвярнога праёма. У драў-ляным дойлідстве — адзін з элементаў аздаблення знадворнай часткі жылля і грамадскіх пабудоў. Найб. пашыраная форма Л. — прамавугольная з трохву-гольным, лучковым або складанай кан-фігурацыі завяршэннем. Асн. сродкі аз-добы: краявая і скразная разьба геам., расл. ці зааморфнага характару, прафі-ляваныя накладныя элементы, палі-хромная афарбоўка.
Лііігтва жылога дома ў вёсцы Гусараўка Рага-чоўскага раёна Гомельскай вобл. 1950-я г.
На Беларусі Л. адметныя шматслой-най ажурнай разьбой расл. характару, шматпланавасцю кампазіцый завяр-шэнняў. Разьбяныя Л. вядомы з 11 ст. (фрагмент знойдзены пры раскопках Полацка). Па-мастацку дэкарыраваныя Л. рабілі пераважна ў гарадах і мястэч-ках. У 2-й пал. 19 ст. разнастайны дэ-кор Л. паявіўся і ў сял. жыллёвым буд-ве. Упрыгожаныя разьбой і пафар-баваныя Л. выкарыстоўваюць у сучас-ным нар. жыллёвым буд-ве. На Мін-шчыне, Гродзеншчыне, 3 Віцебшчыны пашыраны Л. з гладкімі прафіляванымі фігурна выпілаванымі з адной дошкі за-вяршэннямі, з дэкорам геам., заамор-фнага ці расл. характару. У цэнтр. Па-лессі (Пінскі, Столінскі р-ны) завяр-шэнні аздабляюцца шматслойнымі пра-філяванымі планкамі, точанымі элементамі. Разнастайнасцю і багаццем дэкору вызначаюцца Л. на У Гомель-шчыны (гл. Веткаўская разьба). Іл. гл. таксама ў арт. Дэкор.
Літ : Беларуская народная архітэктурная разьба. Мн., 1958; Беларускае народнае жыл-лё. Мн., 1973. С. 61—70; Сахута Я.М. На-родная разьба па дрэву. Мн., 1978; Я го ж. Народное нскусство н художественные про-мыслы Белорусснн. Мн., 1982; Локотко AM. Белорусское народное зодчество. Мн., 1991. С. 174—195. Я.М.Сахута. ЛІШТВАН Іван Іванавіч (н. 3.11.1932, в. Вялікая Дайнава Валожынскага р-на Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне фізікахіміі торфу. Акад. Нац. АН Бела-русі (1980), д-р тэхн. н. (1969), праф. (1971). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1978). Скончыў БПІ (1956). 3 1958 у Калінінскім політэхн. ін-це. У 1973 — 87 дырэктар Ін-та торфу, у 1990—97 — Ін-та праблем выкарыстання прырод-ных рэсурсаў і экалогіі АН Беларусі. 3 1987 — віцэ-прэзідэнт, з 1992 акад,-сакратар Аддз. хім. і геал. навук Нац. АН Беларусі. Навук. працы па механі-цы торфу, фіз.-хім. асновах тэхналогіі вытв-сці торфу, працэсах струкгура-ўгварэння і вільгацепераносу ў торфе, надмалекулярных структурах арган. злу-чэнняў торфу і інш.
Тв.: Мнкро- н макрореолоіня дасперсных снстем. Мн., 1975; Фнзнко-хнмнческме осно-
вы технологнн торфяного пронзводства. Мн., 1983 (у сааўт ); Фнзлка н хнмня торфа. М., 1989 (у сааўт ); Фнзнческме процессы в тор-фяных залежах. Мн., 1989 (разам з Я.Ц.Базі-ным, У.І.Косавым); Массоперенос в прнрод-ных днсперсных снстемах. Мн., 1992 (разам з АМ.Абрамцом, М.у.Чураевым).
ЛІШЧАНКА Фёдар Ігнатавіч (4.2.1903, г. п. Самбек Растоўскай вобл., Расія — 22.7.1980), бел. вучоны ў галіне расліна-водства. Д-р с.-г. н., праф. (1969). 3 1954 у БСГА (з 1967 заг. кафедры). На-вук. працы па сортавыпрабаванні, сор-тараянаванні і агратэхніцы с.-г. культур. Распрацаваў прыёмы стварэння і рацы-янальнага выкарыстання сенажацей і пашы, сістэму травасумесей шматгадо-вых траў.
Тв.: Снстема травосмесей многолетннх трав для жнвотноводческнх комплексов н хо-зяйств с крупнымн фермамн КРС // Вопро-сы мнрового кормопронзводства. Горкм, 1975. Вып. 2.
ЛІЯЗЫ, клас ферментаў, якія каталізу-юць рэакцыі негідралітычнага адшчап-лення ад субстратаў груп атамаў з угва-рэннем двайных сувязей, і рэакцыі да-лучэння атамаў і груп атамаў па двай-ных сувязях. Падзяляюць на вуглярод-вуглярод-Л., вуглярод-азот-Л., вуглярод-кісларод-Л. і інш. Пашыраны ў прыродзе, удзельнічаюць у працэсах абмену рэчываў.
ЛІЯКАТ АЛІ ХАН (1.10.1895, Карнал, Індыя — 16.10.1951), дзеяч інд. нац.-вызв. руху; адзін з заснавальнікаў дзяр-жавы Пакістан. Юрыст. Скончыў Ала-хабадскі (Індыя) і Оксфардскі (Вялікаб-рытанія) ун-ты. 3 1923 дэп. Заканад. са-ходу ў Аб’яднаных правінцыях, потым Заканад. сходу Індыі. 3 1923 чл. Мўсуль-манскай лігі, у 1936—50 яе ген. сакра-тар, з 1950 прэзідэнт. У 1946—47 чл. Выканаўчага савета пры віцэ-каралі Ін-дыі, са жн. 1946 чл. часовага урада Дж. Нэру. У 1947—51 першы прэм’ер-мі-ністр Пакістана, атрымаў тытул «права-дыра нацыі». Забіты мусульм. фанаты-кам у час мітынгу ў г. Равалпіндзі.
ЛІ ЯН (Lee Yuan) Юань Цзелі(н. 19.11.1936, г. Сіньчжу, Кітай), амеры-канскі фізікахімік. Чл. Нац. АН ЗША (1979). Скончыў Нац. Тайваньскі (1959) і Каліфарнійскі ун-ты (1965), дзе і пра-цуе (з 1974'праф.). Навук. працы па хім. кінетыцы. Даследаваў шырокі клас рэ-акцый з удзелам свабодных атамаў фто-ру, вадароду, кіслароду, бору і інш., ды-наміку элементарных працэсаў дэйтэ-рыравання, галагеніравання арган. злу-чэнняў, акіслення шматлікіх рэчываў. Развіў прынцыпова новыя ўяўленні аб механізме хім. рэакцый. Нобелеўская прэмія 1986 (разам з ДХершбахам і Дж. Полані). Б.В.Корзун.
ЛІЯНЫ (франц. Hanes ад Ііег звязваць), група травяністых і дрэвавых раслін, якія не здольны самастойна захоўваць вертыкальнае становішча сцябла і вы-карыстоўваюць у якасці апоры інш. расліны, скалы, пабудовы. Больш за 2 тыс. відаў, пашыраны пераважна ў тра-пічных лясах. Л. ўзнімаюцца да святла, абвіваюць інш. расліны або падпоры,
чапляюцца за іх вусікамі, кручкападоб-нымі валаскамі. Пераважна кветкавыя расліны. Адрозніваюць Л. лазячыя і па-войныя. Да культ. Л. адносяцца вінаг-рад, хмель, некат. віды бабовых (напр., гарох); дэкар. — розныя віды дзявочага вінаграду, павойніку, фасолі, некат. ві-ды аспарагуса, сапр. язмін і інш.
І.І.Ліштван.
М.Лобан.
ЛІЯНЙ (Lyonnais), гістарычная воб-ласць на ПдУ Францыі. Уключае дэ-партаменты Луара і Рона. Пл. 8 тыс. км< Нас. каля 2,3 млн. чал. (1995). Гал. горад і прамысл. цэнтр — Ліён. Амаль уся тэрыторыя ў межах Цэнтральнага Французскага масіву, на У даліны рэк Сона і Рона. Клімат умераны, у далінах пераходны да міжземнаморскага. Anan-Kay каля 1000 мм за год. Развіта прам-сць: металургічная, маш.-буд., эл.-тэхн., хім., тэкст., шкляная, харчо-вая. У далінах рэк вырошчваюць пша-ніцу, бульбу, агародніну, фуражныя культуры. Садоўніцтва і вінаградарства. У гарах пашавая жывёлагадоўля (буйн. par. жывёла, авечкі).
ЛІЯРД, Л а я р д (Liard), рака ў Кана-дзе, левы прыток р. Макензі. Даўж. 1215 км, пл. басейна 276 тыс. км . Па-чынаецца ў гарах Пелі (сістэма Скаліс-тых гор), у верхнім цячэнні парожыс-тая. Гал. прытокі: Форт-Нельсан, Саўг-Нахані. Сярэдні расход вады 2500 хгус. Ледастаў ад кастр. да мая. Суднаходная ад г. Форт-Ліярд. У вусці — г. Форт-Сімпсан.
ЛІЯТАР (Liotard) Жан Эцьен (22.12. 1702, г. Жэнева, Швейцарыя — 12.6. 1789), швейцарскі мастак. Майстар пас-тэльнага паргрэта. Вучыўся ў Жэневе ў Д.Гардэля, у Парыжы ў Ж.Б.Масэ. Працаваў у Турцыі, Галандыі, Вене, Лондане, Жэневе. У пастэлях, малюн-ках і мініяцюрах спалучаў дэталёва-ілю-зорную дакладнасць выявы з імкненнем да перадачы харакгару мадэлі. Творы вызначаюцца грацыёзнасцю ліній, тон-кім пераліваннем святлаценю і суадно-сін тонаў: «Шакаладніца» (1743—45), «Турчанка з рабыняй», «Аўтапартрэт у турэцкім строі» (1744), «Граф Ф.Альга-році» (1745), «Граф Морыц Саксонскі» (каля 1748—52), «Мэры Ганінг, графіня Ковентры» (каля 1754), «Мадам д’Эпі-нэ» (1759) і інш. Аўтар «Трактата аб прынцыпах і правілах жывапісу» (1781)
В.Я.Буйвал
ЛІЯТРОПНЫЯ РАДЫ, рады іонаў, размешчаных у парадку ўзмацнення або аслаблення іх уплыву на ўласцівасці растваральніку, а таксама на скорасць і глыбіню хім. рэакцый і фіз.-хім. працэ-саў, што адбываюцца ў ім.
Уплыў іонаў растворанага рэчыва на рас-тваральнік наз. ліятропным д з е я н -н е м іонаў. Вядомы Л.р. іонаў, састаўленыя, напр., па іх здольнасці адсарбіравайца з вод-ных раствораў на адсарбентах, па ўплыве на растваральнасць і набуханне палімераў. Пас-лядоўнасць іонаў у Л.р. вызначаецца зарадам і памерам іонаў, іх здольнасцю звязваць ма-лекулы растваральніку (гл. Сальватацыя) і мяняцца пры змене саставу растваральніку, канцэнтрацыі вадародных іонаў, т-ры.
ЛІЯФІЛІЗАЦЫЯ (ад грэч. Іуо раства-раю + phileo люблю), ліяфільная с у ш к а, высушванне біял. матэрыялу ў замарожаным стане пад вакуумам. Вільгаць выдаляецца з замарожаных аб’ектаў шляхам сублімацыі лёду (пе-раўтварэння яго ў пару без вадкай фа-зы). Абязводжаны матэрыял лёгка рас-твараецца ў вадзе і аднаўляе свае ўлас-цівасці. Выкарыстоўваецца для захоў-вання асн. якасцей біял. прэпаратаў (у электроннай мікраскапіі), атрымання сухой плазмы крыві, мікрабіял., харч. і хім. прамысловасці. А.С.Леанцюк. ЛІЯФІЛЬНАСЦЬ I ЛІЯФОБНАСЦЬ (ад грэч. Іуо раствараю + phileo люблю, phobos страх), характарыстыкі міжмале-кулярнага ўзаемадзеяння рэчыва і вадка-га асяроддзя, у якім яно знаходзіцца. У выпадку ўзаемадзеяння рэчыва з вадой Л. і л. наз. гідрафільнасцю і гідрафобнас-цю, у выпадку непалярных вадкасцей (алей, тлушч) — алеяфільнасцю (ліпа-фільнасцю) і алеяфобнасцю (ліпафоб-насцю).
Э.Ліятар Шакаладніца. 1743—45.
ЛОБАН 331
Ліяфільнасць паказвае наяўнасць значнага ўзаемадзеяння рэчыва, а таксама паверхні цвёрдага цела, асобных часдінак (гл. Дысперсныя сістэмы) з малекуламі асяроддзя, якое магчыма з-за блізкасці іх хім. прыроды ці абумоўлена ўтварэннем паміж імі трыва-лых вадародных, электрастатычных ці каар-дынацыйных сувязей. Ліяфобнасць — паняцце супрацьлеглае ліяфільнасці і паказ-вае на слабое ўзаемадзеянне паміж рэчывам і вадкім асяроддзем. Ліяфільнасцю абумоўлены змочванне вадкасцямі цвёрдых паверхняў, растварэнне рэчываў у вадаасцях, экстракцыя рэчываў вадкасцямі з цвёрдых цел і раство-раў. Паняцці Л. і л. могуць быць аднесены таксама да малекул і асобных частак (груп) адной малекулы, напр., малекулы паеерхнева-актыўных рэчываў утвораны гідрафільнымі палярнымі групамі і алеяфільнымі вуглевада-роднымі ланцугамі. Л. і л. можна змяняць хім. мадыфікаваннем паверхні (напр., «пры-шчэпкай» да паверхні цвёрдага цела ліяфіль-ных ці ліяфобных функцыян. груп, увядзен-нем у сістэму паверхнева-актыўных рэчываў), што дазваляе кіраваць уласцівасцямі павер-хняў і дысперсных сістэм. Рэгуляванне Л. і л. выкарыстоўваецца ў многіх галінах тэхнікі і хім. тэхналогіі. С.М. Ляшчоў.