Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
нага цэнтра гульні і цацкі (адначасова з 1995 выкладчык у БДУ). 3 1999 выкла-дае ў Бел. пед. ун-це імя М.Танка. Аў-тар кніг «Беларускі народны каляндар» (1993, першае на Беларусі сістэматыза-ванае выданне па нар. календары), «Бе-ларуская батлейка: Каляндарныя і абра-давыя гульні» (1997), «Тэатр лялек» (1998, у сааўт.). Склаў том серыі «Бела-руская нар. творчасць» «Гульні, забавы, ігрышчы» (1996). Адзін з аўтараў і кі-раўнік творчых калектываў па стварэнні дапаможнікаў для навучальна-выхаваў-чых устаноў па беларусазнаўстве («Еха-ла Каляда ў чырвоным вазочку...», 1990; «Беларусазнаўства», вып. 1—4, 1992— 94; серыя кніг «Бібліятэчка народных свят і прысвяткаў», з 1995). СтвараЛьнік гульнявых сродкаў навучання і выха-вання для дзіцячых садоў, школ і сям’і, распрацоўшчык методыкі батлейкавага т-ра. Даследчык скаўцкай методыкі, гіс-торыі сусв. і бел. скаўцкага руху («Бела-рускі скаўтынг», 1997). І.У.Саламевіч. ЛОЙД ДЖОРДЖ (Lloyd George) Дэвід (17.1.1863, г. Манчэстэр, Вялікабрыта-нія — 26.3.1945), брытанскі паліт. і дзярж. дзеяч, дыпламат. Граф Двайфар (1945). Юрыст. 3 1890 дэп. палаты аб-шчын ад Ліберальнай партыі, выступаў супраць англа-бурскай вайны 1899— 1902. 3 1905 міністр ганддю, з 1908 мі-ністр фінансаў (на ўзор Германіі правёў у 1908 сац. рэформу — закон аб пенсіі па ўзросце, абавязковае страхаванне ад хвароб і беспрацоўя з 1911), з 1915 мі-ністр ваен. забеспячэння, у 1916—22 прэм’ер-міністр (у 1916 і ваен. міністр) Вялікабрытаніі. Адзін з гал. удзельнікаў Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919— 20 і аўтараў Версальскага мірнага дагаво-ра 1919. Падтрымліваў Грэцыю ў час грэка-тур. вайны 1919—22, садзейнічаў заключэнню кампраміснага англа-ірлан-дскага дагавора 1921. Кіраўнік брыт. дэ-легацыі на Генуэзскай канферэнцыі 1922. У 1926—31 лідэр Ліберальнай партыі. Пасля прыходу да ўлады ў Германіі А.Гітлера (1933) выступаў у яго пад-трымку, аднак хутка зразумеў сваю па-мьшку. У 1945 чл. палаты лордаў.
Тв:. Рус. пер. — Военные мемуары. Т. 1—
6. М., 1934—37; Правда о мнрных договорах. Т. 1—2. М., 1957.
Літ:. Внноградов К.Б. Дэвнд Ллойд Джордж. М., 1970.
ЛЙЙКА Алег Антонавіч (н. 1.5.1931, г. Слонім Гродзенскай вобл ), бел. пісь-меннік, літ.-знавец, крытык. Чл.-кар. Нац. АН Беларусі (1989). Д-р філал. н. (1969), праф. (1971). Скончыў БДУ (1953), працуе ў ім (з 1985 заг. кафедры бел. л-ры). 3 1996 адначасова выкладае ва ун-це ў г. Седльцы (Польшча). Дру-куецца з 1943. Паэзіі Л. ўласцівы ра-мантычна-ўзнёслае светабачанне, мяккі гумар, сувязь з фальклорам, сцвярджэн-не маральных прынцыпаў народа, роз-дум над складанымі праблемамі часу (зб-кі «На юначым шляху», 1959; «Бла-кітнае азерца», 1965; «Дзівасіл», 1969; «Шчырасць», 1973; «Няроўныя даты», 1983; «Грайна», 1986; «Талая вясна», 1990; «Трэці золак», 1993, і інш.). Рас-працоўвае гіст. тэматыку^паэмы «Белая
вежа» (1969), «Лясун» (1971) і інш. Тэме Вял. Айч. вайны прысвечаны паэмы «Хлопец над вогненным плёсам» (1963), «У шэсць гадзін вечара пасля вайны» (1985), драматызаваная паэма «Вясел-ле — заўтра» (1993) і інш. Развівае жанр балады (зб. «Балады вайны і міру», 1988). У дакумент.-маст. рамане «Як агонь, як вада...» (1984, 2-я рэд. 1992; пад назваю «Янка Купала» выда-ваўся ў серыі «Жыццё выдатных лю-дзей» у 1982) стварыў рамантызаваны, псіхалагічна праўдзівы вобраз нар. пес-
Д.Лойд Джордж. ААЛойка.
няра. Жыццю і дзейнасці бел. першад-рукара прысвечаны інтэлектуальна-фі-лас. раман-эсэ «Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае» (1990; пад назваю «Скарына» выдаваўся ў серыі «Жыццё выдатных людзей» у 1989, Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Коласа 1990), аповесць «Скарына на Градча-нах» (1990). Аўтар аповесці «Кельты не ўміраюць...» (1997). Даследуе сучасную паэзію («Сустрэчы з днём сённяшнім», 1968; «Паэзія і час», 1981), праблемы рэалізму і рамангызму, фалькларызму паэзіі, заканамернасці развіцця бел. лі-рыкі і эпасу, літ. сувязі. Выдаў дапа-можнік для ВНУ «Гісторыя беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд» (ч. 1—2, 1977—80, 2-е выд. 1989), адзін са складальнікаў хрэстаматыі «Беларуская літаратура XIX ст.» (1971, 2-е выд. 1988). Піша для дзяцей (зб-кі «Як Тоня рэха шукала», 1962; «Каля млына», 1972; «Дзе хто начуе?», 1977; «Кніжка Надзейкі», 1987, і інш ). Пераклаў на бел. мову творы П.Верлена (зб. «У ме-сяцавым ззянні», 1974), І.В.Гётэ (зб. «Спатканне і ростань», 1981), Ф.Шыле-ра (зб. «Улада песняспвву», 1997), рус., укр., польск., літ. і інш. паэтаў.
Тв.: Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1992; Калі ў дарозе ты...: Выбранае. Мн., 1971; Скрыжа-лі: Выбранае. Мн., 1981; Пралескі ў акопах. Мн., 1987; Адам Міцкевіч і беларуская літа-ратура. Мн., 1959; Беларуска-польскія літара-турныя ўзаемасувязі ў MX сг. Мн., 1963 (ра-зам з Н.Перкіным); «Новая зямля» Якуба Ко-ласа. Мн., 1961; Максім Багдановіч. Мн., 1966; Беларуская паэзія пачатку XX ст. Мн., 1972; Традыцыі літаратуры старажытнай Русі ў беларускай літаратуры: Дакастрычнінкі пе-рыяд. Мн., 1982 (разам з В.Чамярыцкім, А Коршунавым).
Літ.: Кароткая Л. Жывое, роднае,.. Мн., 1989. С. 61—84; С і н е н к а Г. Насупе-рак канону. Мн., 1997; Арочка М. Галоў-ная служба паэзіі. Мн., 1974. С. 141—152; Семашкевіч Р. Выпрабаванне любоўю.
ЛОЙТАР 339
Мн., 1982. С. 187—205; Саламевіч Я. У славу Янкі Купалы // Маладосць. 1985. № 4.
І.У.Са/іамевіч.
ЛбЙКА Антон (1746 ?, г. Слуцк Мін-скай вобл. — ?), бел. танцоўшчык і ба-летмайстар. 3 1756 вучыўся ў Слуцкай балетнай школе Г.Ф.Радзівіла (у А.Пу-ціні і Л.Дзюпрэ), быў салістам мясц. тру-пы. 3 1760 працаваў у прыдворным т-ры Радзівілаў у Нясвіжы (з 1779 педа-гбг балетнай школы і балетмайстар). У 1780 пасланы К.С.Радзівілам у Італію (Рым, Венецыя) і Аўстрыю (Вена) для азнаямлення з іх балетным мастацтвам. Пасля вяртання — вядучы балетмай-стар (упамінаецца ў дакументах за 1782—87). Разам з Г.Летынеці рыхтаваў іцстаноўку балетаў «Рустыка» (1778), «Турэцкі балет», «Арфей у пекле» на лібрэта Ф.Каселі і «Пігмаліён» паводле «Метамарфоз» Авідзія (1784). Працаваў у Нясвіжы з дачкой-балерынай да рос-пуску балета ў 1790. Г.І.Барышаў.
ЛбЙКА Валерый Аляксандравіч (н. 8.6. 1946, в. Саўцавічы Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл ), бел. фізік. Д-р фіз,-матэм. н. (1991). Скончыў Горкаўскі ун-т (г. Ніжні Ноўгарад, 1968). 3 1968 у Ін-це фізікі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па фіз. огпыцы, оптыцы рассей-вальных асяроддзяў. Развіў тэорыю фарміравання аптычнага відарыса ў фа-тагр. галагена-сярэбраных слаях; пака-заў магчымасць гашэння кагерэнтнай складальнай для монаслаёў часцінак дысперснага рэчыва, прапанаваў метад кіравання аптычным выпрамяненнем у капсуляваных вадкіх крылггалях.
Тв:. Оптмка фотографнческого слоя. Мн., 1983 (разам з АП.Івановым); Распростране-нме света в плотноупакованных дмсперсных средах. Мн., 1988 (разам -з АП.Івановым, У.П. Дзікам).
ЛбЙКА Наталля Аляксандраўна (н. 17.3.1946, г. Чарнаўцы, Украіна), бел. фізік. Д-р фіз.-матэм. н. (1993). Скон-чыла БДУ (1969). 3 1969 у Ін-це фізікі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па не-лінейнай дынаміцы лазерных і аптыч-ных сістэм. Распрацавала тэарэт. мадэ-ліраванне працэсу генерацыі лазерных сістэм з запазняльнай адваротнай су-вяззю, вызначыла прычьшы і ўмовы су-існавання мулыыстабільнасці па роз-ных характарыстыках поля выпрамя-нення, распрацавала метады пераклю-чэння мультыстабільных станаў у розных тыпах лазераў.
Тв.: Автоколебання в лазерах. Мн., 1990 (разам з АМ.Самсонам, Л.А Катомцавай). лбйкі, вёска ў Гродзенскім р-не. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 16 км на Пн ад Гродна. 471 ж., 172 двары (1999). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, амбулато-рыя, аптэка, камбінат бьгг. абслугоўван-ня, аддз. сувязі.
ЛбЙТАР Навум Барысавіч (Нохум Бо-рухавіч; 9.1.1891, г. Бярдзічаў Жытомір-скай вобл., Украіна — 29.8.1966), бел. рэжысёр. Засл. дз. маст. Беларусі (1945).
340 лок
Скончыў Вальныя рэжысёрскія май-стэрні У.Меерхолвда (1925). Працаваў у т-рах Масквы, Ленінграда, Кіева, Адэ-сы, Харкава. У 1940—57 у Бел. т-ры імя Я.Коласа. Творчасці ўласцівы манум. героіка, наватарства ў спалучэнні з яр-кай тэарэт. формай, лаканізм сродкаў, сатырычная вастрыня, глыбокае рас-крыццё характараў. Сярод пастановак: «Несцерка» В.Вольскага (1941), «Ягор Булычоў і іншыя» М. Горкага (1942), «Проба агнём» К.Крапівы (1943), «Поз-няе каханне» (1944) і «Гарачае сэрца» (1955) А.Астроўскага, «Рэвізор» М.Гога-ля (1945), «Ганна Лучыніна» К.Транёва (1954), «Крэпасць над Бугам» С.Смір-нова (1956), «Прыніжаныя і зняважан-ныя» паводле Ф.Дастаеўскага (1957). Дзярж. прэмія СССР 1946.
Г.ПМаркіна.
ЛОК (Locke) Джон (29.8.1632, Рынгтан, Вялікабрытанія — 28.10.1704), англійскі філосаф і паліт. мысліцель, заснаваль-нік лібералізму, асацыятыўнай псіхало-гіі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1668). Скончыў Оксфардскі каледж. У 1667—69 жыў у Францыі і Галандыі. У цэнтры філасофй Л. — тэорыя пазнан-ня, заснаваная на адмаўленні існавання прыроджаных ідэй і прынцыпаў. Па-водле Л., усе чалавечыя веды зыходзяць з вопыту; вопыт складаецца з простых ідэй — пачуццёвых уражанняў і назі-ранняў, якому розум падпарадкоўвае сваю дзейнасць («Вопыт пра чалавечы розум», 1690). Развіў вучэнне пра пер-шасныя і другасныя якасці і тэорыю ўтварэння агульных ідэй (абстракцый). Яго сац.-паліт. канцэпцыя абапіраецца на звычаёвае права і тэорыю грамадска-га дагавору («Два тракгаты пра кіраван-не», 1690). Распрацоўваў праблемы фарміравання грамадзянскай супольнасці і ўзнікнення дзяржавы, тэорыі раздзя-лення ўлад, як гал. элемента прававой дзяржавы. Абгрунтаваў палажэнне аб прыватнай уласнасці як неад’емным ат-рыбуце чалавека, узаемасувязі прыват-най уласнасці з працай чалавека і яго дабрабытам. У педагогіцы зыходзіў з вырашальнага ўплыву асяроддзя на вы-хаванне («Некаторыя думкі аб педагогі-цы», 1693). Яго творы ў 18—19 ст. паў-плывалі на развіццё тэорыі натуральна-га права, канцэпцый грамадзянскай су-польнасці і прававой дзяржавы ў Беларусі, Літве і Польшчы (Б.Дабшэвіч, АДоўгірд, К.Нарбут, А.Скарульскі, Я.Снядэцкі, І.Страйноўскі і інш.)
Тв:. Рус. пер. — йзбр. фнлос. пронзв. Т. 1—2. М., 1960.
Літ.: Н а р с к н й Й.С. Фнлософня Джо-на Локка. М., 1960; Соколов В.В. Евро-пейская фнлософня XV—XVII вв. М., 1984. С.402-427. ВВ.Краснова. ЛбКАЦЬ, старажытная мера (адзінка) даўжыні. Вызначаўся даўжынёй рукі ад канца сярэдняга ці вял. пальца да лак-цявога згіну. Л. карысталіся на Беларусі і ў Расіі да ўвядзення метрычнай сістэ-мы мер. 1 Л. = 0,3044 сажня = 0,9135 аршына = 14,5 вяршка = 0,6497 м.