Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
Тв:. Рус. пер. — С тропннок на рельсы: Повеста м рассказы. М., 1981.
Літ.: Жгентн В. Н.Лордкнпанндзе. Тбнлнсн, 1958.
ЛОРДКІІІАНІДЗЕ Рыгор Давідавіч (н. 19.10.1927), грузінскі рэжысёр. Засл. дз. маст. Грузіі (1961). Нар. арт. Грузіі (1970). Нар. арт. СССР (1979). Скончыў Ін-т тэатр. мастацтва (Масква, 1950). У 1952—63 (з перапынкам) рэжысёр, у
1976—80 маст. кіраўнік Т-ра імя Мар-джанішвілі ў Тбілісі. У 1967—76 дырэк-тар і гал. рэжысёр Рустаўскага драм. т-ра. 3 1985 маст. кіраўнік т-ра муз. ка-медыі імя Абашыдзе. 3 1951 выкладае ў Груз. ін-це тэатр. мастацтва. Сярод пас-тановак «Не трывожся, мама» Н.Думба-дзе, «Меч Кахаберы» П.Какабадзе, «На-шчадкі» А.Чхаідзе, «Гняздо на дзевятым паверсе» Г.Чыладзе, «На дне» М.Горка-га, «Цар Эдып» Сафокла, «Джардана Бруна» Л.Мероці і інш. Паставіў шмат-серыйны тэлефільм «Берагі» (1979). Дзярж. прэмія СССР 1981.
ЛбРКА ГАРСІЯ (Lorca Garcia) Федэ-рыка, гл. Гарсія Лорка Федэрыка.
лбРЦЫНГ, Лортцынг (Lortzing) Альберт (23.10.1801, Берлін —21.1.1851), нямецкі кампазітар. Музыцы вучыўся самастойна. 3 1820 оперны спявак (тэ-нар). 3 1833 спявак і капельмайстар у Лейпцыгскім гар. т-ры, у 1846—50 оперны дырыжор у Вене, тэатр. капель-майстар у Берліне. Аўтар каля 30 опер і зінгшпіляў. Большасць яго опер блізкія да ням. зінгшпілю і ўвасабляюць рысы італьян. і франц. камічнай оперы. Ім-кнуўся да стварэння нац. муз. дэмакра-гычнай мовы, заснаванай на фалькло-ры. Сярод твораў: оперы «Скарбніца ін-каў» (паст. 1836), «Цар і цясляр, або Два Пятры» (1837), «Казанова» (1841), «Ундзіна» (1845), «Збраяносцы Ролан-да» (1849) і інш., зінгшпілі «Чацвёра вартавых на пасту» (1828), «Паляк і яго дзіця», «Куцця», «Сцэны з жыцця Мо-царта» (усе 1832) і інш.; араторыя, кан-тата, хары, песні, музыка да драм. спек-такляў.
ЛОРЧАНКА Леанід Дзмітрыевіч (24.7. 1923, г. Магілёў — 18.7.1943), Герой Сав. Саюза (1965). У пачатку Вял. Айч. вайны ў нар. апалчэнні Магілёва, по-тым у падп. групе на аўтарамонтным з-дзе Магілёўскага патрыят. падполля, з крас. 1943 у 600-м партыз. атрадзе. 18 ліп. ў няроўным баі з карнікамі каля в. Антонава Буда Бялыніцкага р-на Магі-лёўскай вобл. апошняй гранатай падар-ваў сябе і гітлераўцаў, якія акружылі яго. На магіле Л. каля в. Антонава Буда помнік.
ЛОРЫ (Loriinae), шчоткаязыч-ныя папугаі, падсямейства пту-шак атр. папугаепадобных. 14 родаў, 62 віды. Пашыраны ад Філіпінскіх а-воў да Паўд. Аўстраліі і Тасманіі, у Паліне-зіі. Жывуць у лясах. Найб. вядомыя ло-рыкет вастрахвосты (Trichoglossus hae-matodus), Л. стракаты (Т. novaehollan-diae), Л. чырвоны (Eos squamata).
Даўж. да 40 см. Апярэнне яркае, пераваж-на чырв. і зялёнае. Хвост доўгі. Дзюба доўгая, вузкая. На канцы мясістага языка шчотачка, утвораная тонкімі шчацінкамі, што дапамагае збіраць з кветак пылок і нектар. Кормяода таксама ягадамі, пладамі, сокам дрэў, часам дробнымі насякомымі. Нясуць 2—4 яйцы.
ЛОРЫЕВЫЯ гл. ў аргг. Паўмалпы.
ЛбРЭНС, Л о ў р э н с (Lawrence) Вэн-дзі (н. 2.7.1959, г. Джэксанвіл, йпат Фларыда, ЗША), касманаўт ЗША.
Скончыла Акадэмію BMC ЗША. 3 1992 у групе касманаўтаў НАСА. Здзейсніла 3 палёты ў складзе экіпажаў касм. ка-раблёў (KK): 2—18.3.1995 на КК «Індэ-вар», 26.9—7.10.1997 на КК «Атлан-тыс» — арбітальны комплекс «Мір», 3—12.6.1998 на КК «Дыскаверы» — ар-бітальным комплексе «Мір». У космасе правяла 37,27 сут. У.С.Ларыёнаў. ЛбРЭНС, Л о ў р э н с (Lawrence) Дэ-від Герберт (11.9.1885, г. Іствуд, Вялі-кабрытанія — 2.3.1930), англійскі пісь-меннік. Вучыўся ў Нотынгемскім ун-це. Друкаваўся з 1908. У раманах «Белы паўлін» (1911), «Сыны і палюбоўнікі» (1913; экранізацыя 1960), «Вясёлка» (1915) выступіў з пратэстам супраць «механічнай цывілізацыі» 20 ст., у аба-рону саюзу чалавека з прыродай. У ра-манах «Закаханыя жанчыны» (1920), «Флейта Аарона» (1922), «Птушыны змей» (1926) зварот да натуралізму, псі-хал. аналізу ў духу фрэйдызму. Найб. вядомы раман — «Палюбоўнік лэдэі Чатэрлі» (1928; экранізацыя 1955). Тво-ры Л. з рысамі мадэрнізму насычаны сімволікай, патэтыкай, адметныя скла-данасцю і вытанчанасцю стылю. Аўтар зб-каў паэзіі («Вершы пра каханне», 1913), апавяданняў («Прускі афіцэр», 1914), літ.-крытычных эсэ, дарожных нататкаў.
Тв:. Рус. пер. — Дочь лошадннка. М., 1985; Сыновья н любовннкн. М., 1990; Лю-бовннк леда Чаттерлм. М., 1992.
ЛбРЭНЦ (Lorenz) Конрад (7.11.1903, Вена — 27.2.1989), аўстрыйскі заолаг і філосаф; адзін з заснавальнікаў эталогіі. Вучыўся ў Нью-Йоркскім і Венскім ун-тах. 3 1940 праф. Кёнігсбергскага ун-та. У 1944—48 у сав. палоне. 3 1950 кіраўнік Ін-та фізіялогіі паводзін навук. т-ва Макса Планка (Германія). Навук. працы па пытаннях ранняга абучэння (запамінання) і яго ролі ў фарміраванні паводзін у дарослых жывёл. Распраца-ваў вучэнне аб інстынктыўных паводзі-нах і іх развіцці ў анта- і філагенезе.
Лоры: 1 — чырвоны; 2 — стракаты.
лорэнца 345
Распаўсюджваў біял. заканамернасці паводзін жывёл на чалавека і чалавечае грамадства. Філас. працы па эвалюц. эпістэмалогіі, сацыябіялогіі і інш. Но-белеўская прэмія 1973 (разам з Н.Тын-бергенам і К. фон Фрышам).
Л.Дз.Лорчанка К.Лорэнд.
лбРЭНЦ (Lorentz) Хендрык Антон (18.7.1853, г. Арнем, Нідэрланды — 4.2.1928), нідэрландскі фізік-тэарэтык, стваральнік элекгроннай тэорыі і элек* традынамікі рухомых асяроддзяў. За-межны чл.-кар. Пецярб. АН (1910), га-наровы чл. AH СССР (1925). Вучыўся ў Лейдэнскім ун-це (1870—72), з 1878 праф. гэтага ун-та. 3 1923 дырэктар ін-та Тэйлара ў Харлеме. Арганізатар і старшыня Сальвееўскіх кангрэсаў фізі-каў (1914—27). Навук. працы па элек-традынаміцы, тэрмадынаміцы і статыс-тычнай механіцы, оіггыцы і тэорыі выпрамянення. Зыходзячы з эл.-магн. тэорыі Аж.Максвела стварыў класічную электронную тэорыю (1880—1909), на падставе якой растлумачыў шэраг эл,-магн. з’яў, а таксама эл.-магн. і аптыч-ныя ўласцівасці рэчыва, атрымаў фор-мулу для вызначэння сілы, іігго дзейні-чае на рухомы зарад у магн. полі (гл. Лорэнца сіла), растлумачыў Зеемана з’я-ву. Незалежна ад Дук..Лармара атрымаў рэлятывісцкія пераўтварэнні каардынат і часу (гл. Лорэнца пераўтварэнні}. Дас-ледаванні Л. спрыялі стварэнню аднос-насці тэорыі. Нобелеўская прэмія 1902 (разам з П.Зееманам).
Літ.: Кляус Е.М., Франкфурт У.М., Френк AM. Г.АЛоренц, 1853— 1928. М., 1974. А.І.Болсун. ЛбРЭНЦА ПЕРАЎТВАР^ННІ, суад-носіны паміж каардынатамі і момантамі часу адвольнай падзеі, якая разглядаец-ца ў 2 інерцыяльных сістэмах адліку (ІСА), што рухаюцца адна адносна дру-гой. Атрыманы ХА.Лорэнцам (1904) як пераўтварэнні, адносна якіх Максвела ўраўненні захоўваюць свой выгляд. Л.п. ў 1905 вывеў А.Эйнштэйн з 2 пастула-таў спец. адноснасці тэорыі.
Пры адносным руху 2 ІСА са скорасцю v* уздоўж восі х і аднолькавым напрамку іх дэкар-тавых восей Л.п. маюць выгляд: х'= (x-vt)/зГЎІЎ/ё)2, у' = у, I'= Z, t'= = (t-vx/^уўl-(v/c)2, дзе х, у, z, t ' х', у', z', Г— адпаведна дэкартавы каардынаты і мо-манты часу адвольнай падзеі ў гэтых ІСА,
346 ЛОРЭНЦА
с — скорасць святла ў вакууме. Л.п. пры v« с пераходзяць у Галілея пераўтварэнні. 3 Л.п. вынікае адноснасць даўжынь і прамежкаў Macy, а таксама рэлятывісцкая формула скла-дання скорасцей. А.А.Леановіч.
ЛОРЭНЦА СІЛА, сіла, што дзейнічае на рухомую зараджаную часціцу ў эл.-магн. полі; адно з важнейшых паняццяў электрадынамікі. Матэматычна вызна-чана ХА.Лорэнцам у выніку абагульнен-ня эксперым. даных.
Вызначаецца формулай: Ў = qE* + qv** в\ дзе q — зарад часціцы, Е* — напружанасць эл. поля, В — магн. індукцыя, v*— ско-расць часціцы адносна сістэмы каардынат, дзе вызначаны велічыні F*, Е^ ІВ* Першы член у правай частцы формулы абумоўлены эл. полем, другі — магн. полем. Магн. частка Л.с. падобная на Карыяліса сі/іу ў механіцы: дзейнічае на рухомы зарад перпендыкулярна яго скорасці — захоўвае пастаяннай энергію зараду і змяняе толькі напрамак яго імпульсу. Гл. таксама Гальванамагнітныя з’яеы, Тэрма-магнітныя з ’явы.
ЛОС-АНДЖЭЛЕС (Los Angeles), горад на ПдЗ ЗША, у штаце Каліфорнія. 3448,6 тыс. ж., з прыгарадамі каля 7,8 млн. ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтада-рог. Канцавы пункт транскантынен-тальнай чыг. Нью-Йорк—Чыкага — Л.-А. Адзін з найб. партоў краіны. 7 аэрапортаў, у т.л. міжнародны. Важны прамысл. цэнтр краіны, вядучы эканам. і навук. цэнтр Захаду ЗША. Буйнейшы цэнтр авіяракетнай прам-сці (канцэрны
Прыгарад Лос-Анджэлеса Беверлі-Хілс.
Локхід і Дуглас). Прам-сць: радыёэлек-тронная (у т.л. вытв-сць ЭВМ і інш. аб-сталявання), прыладабуд., металаапр., аўтамаб., суднабуд., нафтаперапр., хім., паліграф., швейная, харч., гумавая, мэблевая. Здабыча нафты (на тэр. гора-да і шэльфа). Гал. цэнтр кінапрамысло-васці і відэабізнесу (Галівуд). 3 ун-ты. Кліматычны марскі курорт. Турызм. Ваенна-марская база. Месца правядзен-ня X і XXIII Алімп. гульняў (1932, 1984).
Будыпак ратушы ў Лос-Анджэлесе.
Засн. ў 1781 іспанцамі як францысканская місія, вакол якой разбудоўваўся горад. 3 1821 у складзе віцэ-каралеўства Новая Іспанія, по-тым Мексікі, з 1845 сталіца мекс. штата Ка-ліфорнія. У амерыкана-мексіканскую вайну 1846—4#заняты амер. войскамі, пасля вайны ўключаны ў склад ЗША Развіццё горада пас-корылася пасля буд-ва транскантынент. чы-гункі (1876—85), адкрьшця радовішча нафты (1892). У 1911 туг засн. першая кінастудыя, у 1930-я г. пачаўся росквіт кінавытворчасці.
У 19 ст. горад меў прамавутольную плані-роўку з плошчай (пласа) у цэнтры. Захаваліся царква Нуэстра Сеньёра ла Рэйна дэ Лос Ан-хелес (1818, пасля перабудовы ў 1861 —Пла-са-чорч) і 2-павярховы дом з адобы (сырцо-вай цэглы і рэзанай саломы) Луга-хаўс (1840-я г.). Сучасны Л.-А мае строга рэгулярную планіроўку з малой шчыльнасцю забудовы, пранізаны шматлікімі аўтадарогамі са склада-нымі развязкамі. У забудове пераважаюць прыватныя вілы. Найб. значныя пабудовы 20 ст.: грамадскія цэнтры Бэнінг-хаўс (1911), Додж-хаўс (1915—16, абодва арх. І.Джыл), Барнсдэл-хаўс (Холіхак-хаўс, цяпер Муніцы-пальная маст. галерэя, 1920), Сцёрджэс-хаўс (1939—40, абодва арх. Ф.Л.Райт), Ловел-хаўс («Дом здароўя», 1929, арх. Р.Нёйтра), царква Бетлем-чорч (1944, Р.Шьшдлер), комплексы Музея мастацтва графства Лос-Анджэлес (1965, арх. У.Перэйра) і Муз. цэнтра (1967, арх. У.Бекет), атэль «Сентрум» (1970-я г., арх. Р.Афлек, Р.Хосла).