Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
ЛбТВА, вёска ў Мядзельскім р-не Мін-скай вобл., каля воз. Лотвіны. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на Пн ад
г. Мядзел, 152 км ад Мінска, 18 км ад чыг. ст. Паставы. 288 ж., 91 двор (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. су-вязі.
лох 351
ЛбтВІНЫ, возера ў Мядзельскім р-не Мінскай вобл., у бас. р. Мядзелка, за 10 км на Пн ад г. Мядзел. Пл. 0,42 км2, даўж. больш за 1,4 км, найб. шыр. 490 м, найб. глыб. 15,1 м, даўж. берагавой лініі каля 3,7 км. Пл. вадазбору 1,4 км2. Схілы катлавіны выш. 13—20 м (на Пд і ПдУ 3—7 м), пад лугам, на 3 параслі лесам. Берагі пад хмызняком, участкамі зліваюцца са схіламі. Найб. глыбокая паўд.-зах. ч. возера. Мелкаводдзе пясча-нае. Зарастае каля 20% пл. возера. На Пд выцякае ручай у р. Мядзелка.
ЛОТВІЦКАЕ РАДбвіШЧА ІІЯС-ЧАНА-ЖВІРОВАГА МАТЭРЫЯЛУ У Баранавіцкім р-не Брэсцкай вобл., каля в. Лотвічы. Пластападобны паклад звя-заны з краявымі марэннымі адкладамі сожскага зледзянення. Пясчана-жвіро-вы матэрыял жаўгавата-шэры, месцамі бураваты, слаба гліністы, з праслоямі розназярністых пяскоў. Разведаныя за-пасы 12,8 млн. м3, перспектыўныя 14 млн. м3. Магутнасць карыснай тоўшчы 5—20,2 м, ускрышы (пяскі, супескі) 1—7 м. Пясчана-жвіровая сумесь і пяс-кі прыдатныя на выраб бетону, буд. раствораў, у дарожным буд-ве.
А.ПШчураў.
ЛбтМАН Юрый Міхайлавіч (28.2.1922, С.-Пецярбург — 28.10.1993), расійскі літаратуразнавец, культуролаг. Акад. Эстонскай, Нарвежскай, Шведскай АН, чл.-кар. Брытанскай акадэміі. Скончыў Ленінградскі ун-т (1950). 3 1950 у Тар-тускім настаўніцкім ін-це, з 1954 у Тар-тускім ун-це (у 1960—77 заг. кафедры рус. л-ры). Узначальваў Тартускую се-міятычную школу. Даследаваў гісторыю рус. л-ры 18 — сярэдзіны 19 ст., праб-лемы тэорыі л-ры і культуры ў кантэк-сце грамадскага жыцця і развіцця сац,-філас. думкі («Артыкулы па тыпалогіі культуры», вып. 1—2, 1970—73). Пры аналізе маст. твораў распрацоўваў структуральна-семіятычны падыход: «Стварэнне Карамзіна» (1987), «У шко-ле паэтычнага слова: Пушкін, Лерман-таў, Гогаль» (1988); вял. ўвагу аддаваў семантыцы знакавых структур: «Струк-тура мастацкага тэксту» (1970), «Аналіз паэтычнага тэксту. Структура верша» (1972). Тэкст інтэрпрэтаваў як адзінства мадэлі аб’ектыўнай і суб’ектыўнай рэ-чаіснасці, у якасці знакавай сістэмы, якая з’яўляецца другаснай у адносінах да знакаў натуральных моў. Асн. наву-ковыя працы: «Лекцыі па структураль-най паэтыцы» (1964), «Семіётыка кіно і праблемы кінаэстэтыкі» (1973), «Куль-тура і выбух» (1992), «Размовы пра рус-кую культуру» (выд. 1994) і інш. Аргані-затар выдання серыі «Працы па знака-вых сістэмах. (Семіётыка)» (з 1964; «Ву-чоныя запіскі Тартускага універсітэта»), Аўтар успамінаў «Не-мемуары» (1994), шэрагу тэлеперадач па актуальных праблемах культуры, маралі, выхавання.
Тв.: Нзбр. статьм. Т. 1—3. Талллнн, 1992; Пушклн: Бногр. пнсателя; Статьл л заметкл, 1960—1990; «Евгенлй Онегнн»: Коммента-рлй. СПб., 1995.
Літ.: Ю.М.Лотман л тартуско-московская семлотлческая іпкола. М., 1994.
ЛбТХАЛ, рэшткі стараж. горада на Пн ад г. Бамбей, на беразе Камбейскага за-ліва ў Індыі. Належыць да помнікаў Ін-да даліны цывілізацыі, датуецца першымі стагоддзямі 2-га тыс. да н.э. Раскопкамі вывучаны цытадэль з мураванымі сце-намі, сховішча, каналізацыя. Важнае значэнне для развіцця Л. меў гандаль. Выяўлены сведчанні кантактаў жыхароў горада з насельніцтвам узбярэжжа Пер-сідскага заліва і Дэкана. У Л. атрыманы найб. раннія (18 ст. да н.э.) звесткі пра вырошчванне рысу. А.ВЛоў. ЛОЎЖА, Лова ж, возера ў Шумілін-скім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Бу-давесць (цячэ праз возера), за 9 км на 3 ад г.п. Шуміліна. Пл. 0,28 км2, даўж. больш за 1,6 км, найб. шыр. 200 м, даўж. берагавой лініі каля 3,8 км. Пл. вадазбору 82 км2. Схілы катлавіны выш. да 15 м, пераважна пад хмызняком.
ЛОЎЖА, возера ў Полацкім р-не Ві-цебскай вобл., у бас. р. Дражбітка, за 34 км на ПнУ ад г. Полацк. Пл. 0,2 км2, даўж. 620 м, найб. шыр. 450 м, даўж. берагавой лініі каля 1,9 км. Пл. вада-збору 14,8 км2. Катлавіна размешчана сярод балота, схілы невыразныя. Берагі сплавінныя. На ПнЗ выцякае ручай у р. Дражбітка.
ЛбЎКІС Зянон Валянцінавіч (н. 5.10. 1946, в. Мажэйкі Пастаўскага р-на Ві-цебскай вобл.), бел. вучоны ў галіне ме-ханізацыі сельскай гаспадаркі. Д-р тэхн. н. (1990), праф. (1991). Скончыў Мас-коўскі ін-т інжынераў с.-г. вытв-сці (1971). 3 1981 у Бел. аграрна-тэхн. ун-це, з 1997 — нач. Гал. ўпраўлення адукацыі і кадраў Мінсельгасхарча. На-вук. працы па с.-г. машынах і тэхналогіі вырошчвання бульбы, гідрапрыводзе. Разам з інш. распрацаваў бульбаўборач-ны камбайн КПК-2-01.
Тв Глдропрлводы сельскохозяйственных машлн. Мн., 1986; Глдропрлводы сельскохо-зяйственной технлкм: конструкцля л расчет. М., 1990; Глдравллка л гндравллческле ма-шлны. М., 1995 (у сааўг.).
ЛОЎРЭНС (Lawrence) Томас Эдуард (Лоўрэнс Аравійскі; 15.8.1888, Трэмадок, Вялікабрытанія — 19.5.1935), брытанскі разведчык. Паводле адукацыі археолаг. Скончыў Оксфардскі ун-т (1910). У 1914—19 і 1922—35 у брыт. арміі. У 1916—19 супрацоўнік брыт. Бюро па араб. справах у Каіры. Вёў развед. дзейнасць у Сірыі, Палесціне, Аравіі і Егіпце. У 1916 пераканаў эміра Хусейна — правіцеля тур. ўладання Хі-джаз на 3 Аравійскага п-ва — узняць мясц. араб. насельніцтва на антытур. паўстанне, якое ўзначаліў разам з сы-нам Хусейна Фейсалам. Паўстанне па-шырылася на інш. тэрыторыі і ў далей-шым садзейнічала ўключэнню ў склад брыт. калан. імперыі Ірака, Іарданіі, Палесціны. У 1921—22 саветнік па араб. справах у брыт. мін-ве калоній. У 1925—29 у гарадах Карачы і Пешавар (цяпер у Пакістане) арганізоўваў пад-рыўную дзейнасць супраць Афганістана і СССР. У англ. л-ры часта падаецца як прыхільнік незалежнасці араб. краін,
аднак фактычна распрацоўваў ідэю стварэння брыт. дамініёна на Б. Усхо-дзе. Аўтар кніг успамінаў.
Літ.: «Друг» арабов // Военные разведчлкл XX в. Мн., 1998.
ЛОЎРЭНС, Л о р э н с (Lawrence) Эр-нест Арланда (8.8.1901, г. Кантан, штат Паўд. Дакота, ЗША — 27.8.1958), аме-рыканскі фізік. Чл. Нац. АН ЗША (1934). Замежны ганаровы чл. АН СССР (1942). Скончыў ун-т штата Паўд. Дакота (1922). 3 1926 у Каліфар-нійскім ун-це ў г. Берклі (з 1930 праф.), адначасова з 1936 дырэктар Радыяцый-най лабараторыі. Навук. працы па пас-каральнай тэхніцы, ядз. фізіцы і яе вы-карыстанні ў біялогіі і медыцыне. Вы-казаў ідэю стварэння магн. рэзанансна-га паскаральніка элементарных часціц — цыклатрона і пабудаваў яго першую мадэль (1930), атрымаў дэйтро-ны (1933). Удзельнік стварэння атамнай бомбы. Ў яго гонар названы хім. эле-мент лаўрэнсій. Нобелеўская прэмія 1939.
Літ:. Л ь о ц ц л М. Нсторля фмзлкл: Пер. с лтал. М., 1970. С. 426—429.
ЛОЎТАН, Лаўтан, Лотан (Laughton) Чарлз (1.7.1899, г. Скарбара, Вялі-кабрытанія — 15.12.1962), англійскі і амерыканскі акцёр. Скончыў Каралеў-скую акадэмію драм. мастацтва ў Лон-дане (1926). Працаваў у т-рах Лондана, Стратфарда-он-Эйван, Нью-Йорка (ро-лі ў п’есах У.Шэкспіра, М.Гогаля, А.Чэхава і інш.). 3 1928 у кіно. Ствараў на экране вобразы, адметныя непаўтор-насцю індывід. рыс, глыбінёй і сакаві-тасцю характарыстык. Зняўся ў філь-мах; «Прыватнае жыццё Генрыха VIII» (1933, прэмія «Оскар»), «Адвержаныя», «Мяцеж на «Баўнці» (абодва 1935), «Рэмбрант» (1936), «Гарбун сабора Маці Божай» (1939), «Казкі Манхэтэна» (1942), «Трыумфальная арка» (1948), «Сведка абвінавачвання» (1957) і інш. Ставіў фільмы («Ноч паляўнічага», 1955, і інш.), спектаклі («Жыццё Галі-лея», 1947).
Літ:. Утллов В. А Чарльз Лаутон. М., 1973.
ЛбЎЧЫ Мікалай Фёдаравіч (н 1.11.1930, в. Каменка Шклоўскага р-на Магілёў-скай вобл.), бел. вучоны ў галіне леса-знаўства і экалогіі раслін. Д-р біял. н. (1992). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1954). 3 1960 у Ін-це эксперым. батані-кі Нац. АН Беларусі (з 1982 заг. лабара-торыі). Навук. працы па лясной геаба-таніцы, лясной тыпалогіі, глебавай эн-зімалогіі. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
Тв:. Леса Белорусского Полесья. Мн., 1977 (разам з І.Д.Юркевічам, В.С.Гельтманам); Сосновые леса Белорусслм. Мн., 1984 (разам з І.Д.Юркевічам); Березовые леса Беларусл. Мн., 1992 (у сааўт.).
ЛОХ, джыда, пшат (Elaeagnus), род кветкавых раслін сям. лохавых. Ка-ля 50 відаў. Пашыраны ў Паўд. Еўропе, Азіі, Паўн. Амерыцы і Аўстраліі. На Бе-ларусі інтрадукаваны Л. вузкалісты (Е.
352 лохвіцкая
angustifolia), парасонавы (Е. umbellata), серабрысты (Е. argentea), усходні (Е. orientalis).
Лістападныя або вечназялёныя дрэвы ці кусты. Лісце эліптычнае да лінейнага, шэра-зялёнае, часта знізу серабрыстае. Кветкі палі-гамныя, невял., духмяныя. Плод — касцян-кападобны, пераважна ядомы. Лек., камедзя-носныя, меданосныя і дэкар. расліяы.
ЛбХВІЦКАЯ Міра (Марыя) Аляксан-драўна (1.12.1869, С.-Пецярбург — 9.9.1905), руская паэтэса. Сястра Н.А. Тэфі. Скончыла Аляксандраўскі ін-т (1888) у Маскве. Друкавалася з 1888. Періпы зб. «Вершы» (1896; Пуш-кінская прэмія АН). Асн. тэма творчас-ці — каханне. Лірыцы Л. уласцівы культ прыгажосці, апяванне свабоднага пачуцця, экзатызм, цікавасць да фальк-лору, легенды, міфа. Аўтар драм. паэм «Два словы», «На шляху да Усходу», «Вандэлін», «In nomine Domini» («У імя Бога», усе 1900—04) і інш. на сярэдне-вяковыя і біблейскія тэмы. Многія яе вершы пакладзены на музыку Р.Гліэ-рам, С.Танеевым і інш.
Тв.: Стнхотворення. Т. 1—5. М.; СПб., 1896—1904; у кн.: Царшіы муз: Рус. поэтессы XIX — нач. XX вв. М., 1989.
ЛОХ-НЕЙ (Lough Neagh), возера ў Паўн. Ірландыі, на плато Антрым. Пл. 396 км~ (самае вял. на Брытанскіх а-вах), глыб. да 31 м. Берагі нізкія, час-ткова забалочаныя, на Пн — узвыша-ныя. Сцёк праз р. Бан у Атлантычны ак. Суднаходства. Рыбалоўства.
ЛОХ-НЕС (Loch Ness), возера на Пн Вялікабрытаніі, у Шатландыі, у даліне Глен-Мор. Ледавікова-тэктанічнага па-ходжання. Пл. 56 км2, даўж. 39 км, глыб. да 230 м. Берагі высокія, скаліс-тыя. Сцёк праз р. Нес у заліў Моры-Ферт Атлантычнага ак. He замярзае. Л.-Н. — частка суднаходнага Каледонска-га канала. Набыло шырокую вядомасць у сувязі з «Нэсі» — буйной жывёлінай, якая нібыта жыве ў ім.
ЛбЦМАН (Naucrates ductor), рыба сям. стаўрыдавых. Пашыраны ў адкрьпых
трапічных і субтрапічных водах усіх акі-янаў. Невял. групамі звычайна трыма-ецца каля акул, дэльфінаў, чарапах і інш.; робіць з імі далёкія міграцыі.