• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    356	ЛУГАВАЯ
    Літ.: Санько П.М. Естественные луга Белорусснн, нх характернстнка н оценка. Мн., 1983; Мееровскнй А.С., Кась-я н ч н к С.А Опыт высокоэффектнвного нспользовання пойменных лугов. Мн., 1986.
    У.П.Пярэднеў.
    ЛУГАВАЯ СЛАБАДА, вёска ў Мінскім р-не, на аўтадарозе Мінск—Магілёў. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 22 км на ПдУ ад Мінска, 15 км ад чыг. ст. Міха-навічы. 1238 ж., 473 двары (1999). Леса-пільня. Сярэдняя школа, Дом культу-ры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аддз. сувязі.
    ЛУГАВОДСТВА, 1) галіна раслінавод-ства, якая займаецца вытв-сцю зялё-ных кармоў, сена, сенажу, сіласу і тра-вяной мукі, паляпшэннем прыродных і стварэннем штучных сенажацей і пашы для жывёлагадоўлі', састаўная ч. корма-вытворчасці. Асн. задача Л. — паляп-шэнне натуральнага і сеянага трава-стою, што звычайна прадугледжвае поў-нае знішчэнне дзярніны ў працэсе ўзворвання, унясенне ўгнаенняў, сяўбу шматгадовых траў. На Беларусі лугі да-юць прыкладна % усіх кармоў для жы-вёлагадоўлі. 3 агульнай плошчы сель-гасугоддзяў 9,3 млн. га (1998) сенажаці займаюць 1,3 млн. га (14%), паша — 1,7 млн. га (18,3%), з іх палепшаныя адпаведна 1 і 1,2 млн. га. Найб. пло-шчы лугоў на Пн і Пд рэспублікі. У 20 ст. на Беларусі праведзены вял. работы па паляпшэнні натуральных лугоў і ас-ваенні новых зямель. Найб. плошчы новых зямель асвоены ў Бел. Палессі, дзе асушаныя плошчы з мелкім заля-ганнем торфу пераважна выкарыстоўва-юцца як сенажаці і пашы. На пач. 1998 у рэспубліцы на асушаных землях 814,5 тыс. га сенажацяў і 780,5 тыс. га пашы. Палепшаныя і культурныя (сеяныя) се-нажаці і паша высокапрадукцыйныя, могуць даваць 7—8 т/га сена. Важнай задачай Л. з’яўляецца асваенне сенажа-цезваротаў — папераменнае выкарыс-танне адной і той жа лугавой плошчы
    пад сенажаць і пашу, падтрыманне іх высокапрадукцыйнага стану. Л. развіта ў краінах, дзе лугі адыгрываюць знач-ную ролю ў вытв-сці кармоў, найб. у ЗША, Расіі, Канадзе, Аўстраліі, Арген-ціне, Новай Зеландыі, Вялікабрытаніі, Германіі.
    2	) Навука, якая распрацоўвае тэарэт. асновы і практычныя спосабы павы-шэння прадукцыйнасці прыродных і стварэння сеяных (культурных) сенажа-цей і пашы, спосабы рацыянальнага іх выкарыстання. Звязана з раслінавод-ствам, аграхіміяй, глебазнаўствам, ме-ліярацыяй, земляробствам і інш. На Бе-ларусі развіваецца пераважна ў Бел. НДІ меліярацыі і лугаводства, у Бел. НДІ земляробства і кормавытворчасці.
    Н.І.Жураўская.
    ЛУГАВбЕ ВбЗЕРА, у Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Усыса, на паўд.-зах. ускраіне г. Гарадок. Пл. 0,4 км2, даўж. каля 1,2 км, найб. шыр. 550 м, найб. глыб. 12,9 м, даўж. берагавой лініі каля 3,4 км. Пл. вадазбору 224 км2. Схілы катлавіны выш. 10—14 м, месца-мі да 20 м, на 3 і Пд пад хваёвым ле-сам, на Пн і У задзернаваныя ці разара-ныя. Берагі ўвільготненыя, часткова на 3 і Пд зліваюцца са схіламі. Дно высла-на пяском, на глыбакаводдзі — ілам. На Пн упадае р. Гаражанка, на 3 злуча-на пратокай з Арэхавым возерам.
    ЛУГАВЬІ ВОЎК, гл. Каёт.
    ЛУГАВЫ ЛЁН, тое, што зязюлін лён.
    ЛУГАВЫ ЧАЙ, гл. ў арт. Лазаніца.
    ЛУГАНІС (Luganis) Грэгары (н. ў студз. 1960, г. Сан-Дыега, ЗША), амерыканскі спартсмен (скачкі ў ваду). Скончыў Ка-ліфарнійскі ун-т (1983). Чэмпіён XXI (1976, г. Манрэаль, Канада) і XXIV (1988, Сеул), сярэбраны прызёр XXIII (1984, г. Лос-Анджэлес, ЗША) Алімп. гульняў. Шасціразовы чэмпіён свету.
    ЛУГАНСК, горад на Украіне, цэнтр Лу-ганскай вобл., каля сутокаў рэк Лугань і Альхавая. Узнік у 1795 каля Екацяры-
    наслаўскага (з 1797 Луганскага) чыгуна-ліцейнага з-да; з 1882 горад, у 1935—58 і 1970—90 наз. Варашылаўград. 480 тыс. ж. (1997). Вузел чыгунак і аўгадарог. Аэрапорт. Буйны цэнтр машынабуда-вання Данбаса (цеплавозы, аўтамабілі, шчолачныя акумулятары); металаапр. (трубы і інш ), лёгкая (тонкасуконны камбінат, трыкат., абутковыя, швейныя прадпрыемствы), дрэваапр., хім.-фар-мацэўгычная, харчасмакавая прам-сць; вытв-сць буд. матэрыялаў. 3 ВНУ, у тл. ун-т. 3 т-ры. Цырк. Філармонія. Музеі: краязнаўчы, маст., УЛ.Даля.
    ЛУГАНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ Размешчана на У Украіны. Утворана 3.6.1938. Да 1958 і ў 1970—90 наз. Варашылаўград-ская вобл. Пл. 26,7 тыс. км2. Нас. 2782,8 тыс. чал. (1996), гарадскога 87%. Цэнтр — г. Луганск. Найб. гарады: Се-вераданецк, Алчэўск, Лісічанск, Стаха-наў, Красны Луч.
    П р ы р о д а. Большая ч. тэрыторыі вобласці — хвалістая стэпавая раўніна, расчлянёная густой сеткай яроў і лаг-чын. На Пд — Данецкі краж (выш. да 367 м, г. Магіла-Мячэтная). Карысныя выкапні: каменны вугаль (частка Данец-кага вугальнага басейна), вапнякі, мер-гель, мел, вогнетрывалыя і пластычныя гліны, каменная соль. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя т-ра студз. ад -6 °C на Пд да -8 °C на ПнУ, ліп. 21—23 °C. Ападкаў за год ад 400—450 мм на ПнУ да 550 мм у межах Данецка-га кража. Гал. рака — Северскі Данец з прытокамі Красная, Баравая, Айдар, Дзеркул (злева) і Лугань, Луганчык, Вял. Каменка (справа). Глебы чарна-зёмныя, дзярнова-падзолістыя, у пой-мах рэк алювіяльныя. Участкі карэнных стэпаў захаваліся ў межах Луганскага запаведніка. Пад лесам каля 7% тэры-торыі (пераважна ў пойме Северскага Данца). На ПнУ вобласці лясныя пало-сы, закладзеныя ў канцы 19 ст. В.В.Д-кучаевым (Юніцкі бат. заказнік).
    Гаспадарка. Л.в. — важны раён цяжкай прам-сці Украіны. Вядучыя га-ліны прам-сці: вугальная (здабыча энергет. і каксавальных каменных вуг-
    1	2
    Луг. 1 — заліўны; 2 — сухадольны.
    луд 357
    лёў), металургічная (вытв-сць чыгуну, сталі, пракату, ферасплаваў, труб), маш.-буд. (вьпв-сць горна-шахтавага абсталявання, цеплавозаў, вагонаў, станкоў, абсталявання для металургіч-най, хім. прам-сці, прылад, ЭВМ), хім., коксахім. і нафтахім. (вытв-сць аміяку, мінер. угнаенняў, анілінавых фарба-вальнікаў, гумава-тэхн. вырабаў, соды). Вытв-сць электраэнергіі на ЦЭЦ і ДРЭС (Варашылаўградская, Штэраў-ская, Лісічанская). Развіты лёгкая (тры-кат., тэкст., швейная, абутковая), харч. (мясная, масларобная і алейная, мука-мольна-крупяная, плодаагароднінакан-сервавая і інш.), камбікормавая, дрэва-апр. (у т.л. мэблевая) прам-сць. Вытв-сць буд. матэрыялаў (шкло, жале-забетонныя вырабы). С.-г. ўгоддзі зай-маюць 1872 тыс. га, у т.л. пад ворнымі
    землямі 1386 тыс. га (1996). Буйныя арашальныя сістэмы (пл. каля 100 тыс. га). Земляробства спецыялізуецца на вытв-сці збожжавых (пшаніца, кукуру-за, ячмень) і алейных (сланечнік) куль-тур. Вырошчваюць бульбу, агародніну. Садоўніцтва, вінаградарства. Жывёлага-доўля малочна-мяснога кірунку. Гаду-юць буйн. par. жывёлу, свіней, авечак, коз, птушку. Дапаможныя галіны — пчалярства, трусагадоўля, рыбаводства. Чыг. вузлы: Луганск, Папасная, Рода-кава і інш. Асн. аўтадарогі: Луганск— Харкаў, Лутанск—Данецк, Луганск— Дзябальцава. Аэрапорты ў Луганску і Севераданецку. Л.В.Лоўчая.
    ЛУГАНСКІ Сяргей Данілавіч (1.10.1918, Алматы — 16.1.1977), генерал-маёр авіяцыі (1957), двойчы Герой Сав. Саю-за (1943, 1944). Скончыў Арэнбургскую ваен. школу лётчыкаў (1938), Ваен.-па-ветр. акадэмію (1949). У Чырв. Арміі з 1936, лётчык. Удзельнік сав.-фінл. вай-ны 1939—40. У Вял. Айч. вайну з кастр. 1941 на Паўд., Варонежскім, Сцяпным, 2-м і 1-м Укр. франтах: нам. камандзіра
    і камандзір эскадрыллі, камандзір зні-шчальнага авіяц. палка. Вызначаўся вы-сокім майстэрствам вядзення паветр. баёў. Толькі ў час бітвы за Дняпро 1943 збіў асабіста 18 самалётаў праціўніка і 1 у групавым баі. Усяго Л. зрабіў 390 ба-явых вьшетаў, збіў асабіста 37 (у т.л. 2 тараніў) і ў групавых баях 6 самалётаў праціўніка. Пасля вайны (да 1964) на камандных пасадах у ВПС. Аўтар успа-мінаў «На глыбокіх віражах» (2-е выд. 1966) і «Неба застаецца чыстым» (1970).
    ЛУГАПАРК, парк, які арганізуецца ў поймах рэк ці на берагах азёр для ка-роткачасовага адпачынку ва ўмовах, блізкіх да натуральнага асяроддзя. Для Л. характэрна перавага адкрытых прас-тораў з раскрыццём панарам на далёкія адлегласці.
    С.Д.Луганскі.
    Дз. І.Лугаўской.
    М.П.Лугоўсю.
    ЛУГАЎСКІ Сяргей Іванавіч (н. 29.6.1912, г. Жытомір, Украіна), бел. вучоны ў га-ліне горнай справы і прамысл. экалогіі. Д-р тэхн.н., праф. (1956). Скончыў Днепрапятроўскі горны ін-т (1937). 3 1972 у Полацкім ун-це. Навук. працы па аэрадынаміцы вентыляцыі грамадз. прамысл. будынкаў і спецзбудаванняў, рудніковай вентыляцыі, ачыстцы пра-мысл. паветраных выкідаў.
    Тв:. Проветрнванне глубокмх рудннков. М., 1962; Совершенствованне разработкн н вентнляцнм рудннков. М., 1968 (у сааўт.); Совершенствованне снстем промышленной вентяляцнн. М., 1991 (разам з Г.К.Дымчу-ком).
    ЛУГАЎСКбЙ Дзмітрый Іванавіч (17.11. 1918, г. Віцебск — 2.5.1989), Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Віцебскі аэра-клуб (1938), Чкалаўскую школу пілотаў (1941). У Вял. Айч. вайну з 1942 на Каўказскім, Паўн.-Каўказскім, 2-м Прыбалт. франтах. Камандзір эскад-рыллі штурмавікоў капітан Л. зрабіў 130 баявых вылетаў, знішчыў 10 танкаў, 26 артыл. гармат і бронемашын, 80 аўгама-шын з жывой сілай і грузам, нанёс значныя страты камунікацыям ворага. Да 1959 у Сав. Арміі.
    ЛУГАЎСКбЙ Уладзімір Аляксандравіч (1.7.1901. Масква — 5.6.1957), расійскі паэт. Скончыў Ваенна-пед. ін-т (1921). Друкаваўся з 1924. Да 1930 удзельнік Літ. цэнтра канструктывістаў (гл. ў арт. Канструктывізм), што паўплывала на рацыянальны пафас ранняй паэзіі (зб-кі «Бліскавіцы», 1926; «Мускул», 1929). Аўтар зб-каў вершаў «Пакуты маіх сяб-роў» (1930), «Еўропа» (1932), кн. паэм «Жыццё» (1933), паэт. эпапеі «...Баль-шавікам пустыні і вясны» (кн. 1—3,
    1931—48), зб. артыкулаў «Роздум пра паэзію» (1960) і інш. У творах апошніх гадоў (зб-кі «Сонцаварот», 1956; «Сіняя вясна», апубл. 1958, і інш.) філас. асэн-саванне гісторыі. Кн. філас. паэм на аў-табіягр. аснове «Сярэдзіна стагоддзя» (апубл. 1958) ахоплівае найб. важныя падзеі сярэдзіны 20 ст. У зб. «Новыя вершы» (1941) цыкл вершаў «Ноч пад Маладзечна» пра вызваленне Зах. Бела-русі ў 1939. На бел. мову асобныя вер-шы Л. пераклалі С.Дзяргай, Х.Жычка,
    Тв- Собр. соч. Т. 1—3. М., 1988—89; От-ветственность перед эпохой: Лнт.-крмтнч. статьн м выступленмя. М., 1988.
    Літ:. Странмцы воспомннаннй о Лугов-ском. 2 нзд. М., 1981.
    ЛУГВЕН, Лугвень, Лінгвен, Лангвен (у праваслаўі Сямён; каля 1355—1431), князь, сын Альгерда. Разам з інш. князямі падпісаў Крэўскую унію 1385. У 1389—92 і 1407—12 князь у Вял. Ноўгарадзе, з 1392 валодаў Мсці-слаўскім княствам. Удзельнічаў у вой-нах ВКЛ з рус. княствамі, у Мсціслаў-скай бітве 1386 з вял. князем смален-скім Святаславам, захапіў Вязьму, Сма-ленск, Варатынск. На чале мсціслаўскай, аршанскай і смаленскай харугваў вызначыўся ў Грунвальдскай бітве 1410. У 1430—31 у барацьбе Свід-рыгайлы з Жыгімонтам Кейстутавічам за трон падтрымліваў першага. Заснаваў каля Мсціслава Ануфрыеўскі манастыр. Родапачынальнік князёў Мсціслаўскіх.