Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
ЛУАЯТ^ (Loyaute), Л о я л ц і, група каралавых астравоў і рыфаў у Ціхім ак., у Меланезіі, каля 100 км на ПнУ ад Новай Каледоніі (уладанне Францыі). Буйнейшыя а-вы Ліфу, Марэ, Увеа, Тыга і шмат дробных. Пл. 2072 км2. Нас. каля 15 тыс. чал. Трапічныя лясы. Плантацыі какосавай пальмы. Вываз копры.
ЛУБ, ф л а э м а, складаная тканка ў сцёблах і каранях дрэвавых і травяніс-тых раслін. Служыць для правядзення па расліне арган. і мінер. рэчываў; вы-конвае таксама запасальную, механіч-ную, выдзяляльную функцыі. Склада-ецца з праводных (сітападобных) трубак з клеткамі-спадарожніцамі, з лубяных парэнхімы і валокнаў. У дрэвавых рас-лін утварае ўнутр. ч. кары. Адрозніва-юць Л. першасны (утвараецца з пра-камбію, характэрны для папарацей, дзеразы, хвашчоў) і другасны (адкладва-ецца ў голанасенных і двухдольных ад дзейнасці камбію). У Л. назапашваюцца алей, крухмал, дубільныя і інш. рэчы-вы. Лубяныя валокны выкарыстоўваюць як тэкст. сыравіну.
ЛУБАЁДЫ (Hylesininae), падсямейства жукоў сям. караедаў. Каля 1000 відаў. Пашыраны ўсюды, найб. трашіяюцца ў лясной і лесастэпавай зонах умеранага пояса Паўн. паўшар’я. На Беларусі 19 відаў, найб. пашыраны 4 віды: Л. вялікі хваёвы (Blastophagus piniperda), Л. малы хваёвы (В. minor), Л. вялікі яловы (Dendroctonus micans) і Л. пушысты (Polygraphus polygraphus).
Даўж. да 12 мм, цела цыліндрычнае, ка-рычневае, бурае або чорнае. Лічьшкі бязно-гія, голыя, крыху выгнутыя. Кукалкі белвія. Жукі і лічьшкі пракладваюць хады пад карой, у абалоне, лубе (адсюль назва) дрэў і кустоў. Шкоднікі насаджэнняў.
ЛЎБАЧНАЯ ЛІТАРАТЎРА, танныя ма-савыя выданні для народа ў Расіі ў 2-й пал. 18 ст. — 1918. Разам з лубком ка-рысталіся вял. папулярнасцю. Выдава-ліся вял. тыражамі.
Гал. жанры Л.л.: пераробкі казак і былін, рыцарскіх раманаў (пра Баву Каралевіча, Еруслана Лазаравіча), авантурных аповесцей, жыцій святых; зборнікі апекдотаў, песеннікі, аракулы, соннікі. Часам у Л.л. траплялі тво-ры нар. сатыры, рус. класікі (АПушкіна, М.Лермантава, М.Гогаля), звычайна перароб-леныя і без подпісу аўтара. Стылізаваныя «пад народныя» творы Л.л. падаваліся як ана-німныя. Выданні, падобныя да Л.л., выходзілі ў многіх замежных краінах.
Літ.: Бахтнн В., Молдавскнй Д. Русскмй лубок XVII—XIX вв. М.; Л., 1962.
Лубаеды: 1 — вялікі яловы; 2 — вялікі хваё-вы; 3 — малы хваёвы (а — жук; б — лічын-ка; в — пашкоджаныя галінка і дрэва).
ЛУБІН (Lupinus), род кветкавых раслін сям. бабовых. Каля 100 (паводле інш. звестак, больш за 200) відаў. Пашыра-ны ва ўмераных паясах абодвух паў-шар’яў, пераважна ў Міжземнамор’і, Амерыцы. На Беларусі культывуюць Л.: вузкалісты (L. angustifolius), жоўты (L. luteus) і шматлісты (L. polyphyllus). Уве-дзены ў культуру ў Стараж. Рыме, нг Беларусі — з 19 ст.
Лубін.
Адна- і шматгадовыя травы і паўкусты. Ка-ранёвая сістэма стрыжнёвая, глыбока прані-кае ў глебу, на каранях угвараюцца клубень-чыкі з бактэрыямі, якія засвойваюць атм. азот. Лісце чаранковае, пальчата-складанае. Кветкі яркай, разнастайнай афарбоўкі, сук-вецце — верт. гронка. Плод — шматнасенны боб. Усе ч. раслін маюць горкія і ядавітыя ал-калоіды. У с.-г. вытв-сці выведзены карма-выя малаалкалоідныя формы. Кармавыя, сі-дэральныя, дэкар. культуры.
Літ:. Алексеев Е.К., Рубанов В.С., Довбан К.й. Зеленое удобренме. Мн., 1970; Шутов Г.К. Современное сос-тоянне н путн увелнчення пронзводства лю-пнна. Мн., 1982. У.П.Пярэднеў. ЛУБКІЎСКІ Раман Мар'янавіч (н. 10.8. 1941, с. Астравец Церабоўлянскага р-на Цярнопальскай вобл., Украіна), украін-скі паэт, перакладчык. Засл. дз. культ. Польшчы (1977). Скончыў Львоўскі ун-т (1963). 3 1992 надзвычайны і паў-намоцны пасол Украіны ў Чэшскай і Славацкай федэратыўнай рэспубліцы, у 1993—95 у Чэшскай рэспубліцы. Аўгар паэт. зб-каў патрыят., культуралагічнай і філас. тэматыкі «Зачараваныя алені» (1965), «Перунова дрэва» (1967), «Па-ходні» (1975), «Астролаг» (1977, прэмія імя П.Тычыны), «Чуццё сям’і адзінай» (1979), «Славацкае лета» (1985), «Пог-ляд'вечнасці» (1990, Дзярж. прэмія Ук-раіны імя Т.Шаўчэнкі 1992) і інш. Пе-ракладае з арм., слав., у тл. бел., моў. Складальнік анталогій перакладаў «Славянскае неба» (1972) і «Славянская ліра» (1983). Пераклаў на ўкр. мову тво-ры М.Багдановіча, Ф.Багушэвіча, Р.Ба-радуліна, П.Броўкі, Л.Геніюш, Н.Гілеві-ча, У.Дубоўкі, М.Дуксы, С.Законнікава, В.Зуёнка, К.Каганца, У.Караткевіча, Я.Коласа, Я.Купалы, А.Лойкі, М.Ма-шары, П.Пестрака, Ф.Скарыны, М.Тан-ка, Цёткі, М.Чарота. На бел. мову асоб-ныя творы Л. пераклалі Барадулін, Г.Бураўкін, Гілевіч, Законнікаў, Зуёнак, Караткевіч, В.Коўтун, В.Лукша, У.Не-мізанскі, Р.Семашкевіч, С.Панізнік, Я.Сіпакоў, М.Рудкоўскі.
Тв.: Бел. пер. — Пялёсткі святла. Мн., 1990; Рус. пер. — Очарованные оленн. М., 1971; Звездочет. М., 1977. В.А.Чабаненка.
ЛУБОК, народная карціна, твор графікі (пераважна друкаванай), прызначаны для масавага распаўсю-джання. Вызначаецца даходлівасцю вобраза, дэкаратыўнасцю і прастатой тэхнікі, лапідарнасцю выяўл. форм, якая часта дасягаецца выразным штры-хом, яркай размалёўкай. У выяўл. тка-ніну Л. часта ўваходзяць подпісы, што тлумачаць выяву. Выконваецца звычай-на непрафес. мастаком. Часам да Л. ад-носяць і творы прафес. графікі, якія пе-раймаюць лубачна-фальклорныя прыё-мы.
Здаўна вядомы ў Кітаі, першапачаткова маляваны, з 8 ст. — у тэхніцы дрэварыту. Ат-рымаў пашырэнне ў краінах Еўропы: з 15 ст. — дрэварыт, з 17 ст. — медзярыг, з 19 ст. — літаграфія. У 19 ст. да тэхнікі Л. часам звярталіся прафес. мастакі: Ф.Гоя (Іспанія), АДам’е, Г.Курбэ (Францыя), АВенецыянаў, Дз.Маор (Расія) і інш., у 20 ст. — прадстаў-нікі прымітывізму.
У бел. мастацтве вядомы з сярэдзіны 16 ст. (асобныя дрэварыты віленскіх
луг 355
Да арт. Лубок. Блазан Фарнос, Чырвоны нос. Рускі народны лубок. 18 ст.
выданняў Ф.Скарыны). У 17—18 ст. прыёмы Л. шырока выкарыстоўваліся ў ілюстрацыях бел. друкарняў Вільні, Еўя, Заблудава, Куцейны, Магілёва. Лу-бачныя карцінкі на рэліг. сюжэты, аб-разкі бытавалі на Беларусі ў 18—19 ст. Яны выконваліся ў тэхніцы абразной гравюры або медзярыта (Л. гравёра
Да арт. Лубянка. Карабы -лубянкі.
П.Комара з Супрасля, 1740). У бел. мастацтве нашага часу стылістыка Л. ўласціва кніжнай графіцы А.Лось, стан-ковым серыям Я.Бусла і інш.
В.Ф.Шматаў.
ЛУБУМБАШЫ (Lubumbashi), горад на ПдУ Дэмакр. Рэспублікі Конга. Засн. ў 1910. Да 1966 наз. Элізабетвіль. 810 тыс. ж. (1997). Чыг. станцыя, вузел аўтада-рог. Міжнар. аэрапорт. Цэнтр горна-прамысл. раёна Шаба, прамысл. цэнтр краіны (другі пасля Кіншасы). Здабыча і выплаўка медзі. Прам-сць: харчасма-кавая, тэкст., швейная, хім., лакафарба-вая, папяровая, маш.-буд., дрэваапра-цоўчая. Аддзяленне Нац. ун-та. Навук. цэнтры: па даследаванні прамысл. раз-віцця Цэнтр. Афрыкі, па вывучэнні эт-награфіі і афр. моў.
ЛУБЯКА Васіль Мікітавіч (26.4.1891, г. Горкі Магілёўскай вобл. — 16.6.1950), бел. вучоны-эканаміст. Акад. АН Бела-русі (1931). Д-р с.-г. н. (1931), праф. (1929). Засл. дз. нав. Беларусі (1944). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію імя К.А.Ціміразева (1925). У 1928—38 заг. кафедры ў гэтай акадэміі. У 1940—
В.М.Лубяка.
46 дырэктар Ін-та эканомікі АН Бела-русі. Навук. працы па пьгганнях арг-цыі і планавання с.-г. вытв-сці, пасляваен-нага аднаўлення нар. гаспадаркі, раз-віцця сыравіннай і энергет. базы Бела-РУсі.
ЛУБЯНКА, у беларусаў пасудзіна з лубу (кары ліпы і інш. дрэў) на ягады, гры-бы і інш. патрэбы. Выкарыстоўвалася і як сявенька.
ЛУБЯНСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА У Свіслацкім р-не Гродзенскай вобл., ка-ля в. Лубянка. Утворана плацінай у верхнім цячэнні р. Лубянка ў 1978. Пл. 0,74 км2, даўж. 1,4 км, найб. шыр. 1 км, найб. глыб. 2,8 м, аб’ём вады 1,04 млн. м3. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 1 м. Выкарыстоўваецца для двухба-ковага рэгулявання вільготнасці асуша-ных с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі, добра-ўпарадкавання прыбярэжнай зоны.
ЛУБЯНЫЯ ВАЛбкНЫ, валокны, якія ёсць у сцёблах наземных насенных рас-лін. Маюць моцна патоўшчаныя (часта адраўнелыя) сценкі з развітай слаістас-цю, простымі порамі і вузкай поласцю. Жывое змесціва Л .в. пасля завяршэння фарміравання адмірае. Асн. фун-кцыя — ахова элементаў мяккага лубу
ад дэфармацыі, а таксама апорная сіс-тэма органа. Бываюць гнугкія, мала ад-раўнелыя (лён, кіт. крапіва), грубыя, моцна адраўнелыя (пянька, джуг і інш.). Выкарыстоўваюць у тэкст. пра-мысловасці.
ЛУБЯНЫЯ КУЛЬТУРЫ, расліны, якія вырошчваюць для атрымання лубяных валокнаў. Паходзяць з розных сям., рас-туць ва ўмераных, трапічных і субтра-пічных зонах. Адна- і шматгадовыя культуры. На Беларусі кулыывуюць лён-даўгунец, каноплі. Валакно знахо-дзіцца ў кары сцябла ў абутылону, джу-ту, лёну-даўгунцу (гл. ў арт. Лён), кана-пель, кенафу, кендыру, краталярыі, рамі і інш., у лісці агавы (валакно сізаль), новазеландскага лёну, прадзільнага ба-нана (валакно манільская пянька) і інш. Валокны — сыравіна для тэкст. прам-сці, алей насення прыдатны ў ежу і на тэхн. мэты, з кастрыцы робяць буд. пліты, паперу, тэрмаізаляцыйныя матэ-рыялы, выкарыстоўваюць на паліва і Інш. УП.Пярэднеў.
ЛУВЁН (Louvain), французская назва г. Лёвен у Бельгіі.
ЛУГ, расліннае згуртаванне (біягеацэ-ноз) шматгадовых траў, прыстасаваных да ўмоў сярэдняга ўвільгатнення. Травы нармальна развіваюцца ўвесь перыяд вегетацыі, без летняга перапынку, ха-рактэрнага для стэпаў. Займаюць каля 150—200 млн. га ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я (пераважна ў Еўропе) і ў Новай Зеландыі. Адрозніваюць маце-рыковыя (сухадольныя ўвільгатняюцца атм. ападкамі, нізінныя — атм. апад-камі і грунтавымі водамі), заліўныя (на тэрасах рачных далін) і горныя (таксама высакагорныя). Агульная ўласцівасць Л. — утварэнне травастою і дзярніны (паверхневы слой глебы з каранямі і карэнішчамі траў). Маса падземных ор-ганаў раслін у 3—5 і болей разоў пера-вышае масу надземных. Характэрны травастой — асаковыя, бабовыя, злакі (мятлюжкакветныя), разнатраўе. Боль-шасць прыродных Л. узнікае на месцы былых лясоў, балот, там, дзе кліматыч-ныя і глебавыя ўмовы спрыяюць шмат-гадовым травам, а не дрэвам і кустам. Прыродныя Л. — важная крыніца каш-тоўных кармавых, харч., лек., меданос-ных, тэхн. раслін, рэзерват генет. фонду траў. Штучныя (сеяныя) Л. ўзнікаюць у выніку дзейнасці чалавека (напр., ара-шэнне стэпаў). Для павышэння прадук-цыйнасці іх акультурваюць (ачышчаюць ад кустоў, падразаюць купіны, уносяць угнаенні і інш.). Выкарыстоўваюцца як сенажаці і пашы. На Беларусі Л. ўзніклі пераважна на месцы высечаных лясоў і хмызнякоў, з іх заліўных — 5,2%, маце-рыковых —94,8% (1996—97). Больш за 20 відаў рэдкіх лугавых раслін занесены ў Чырв. кнігу Беларусі: дрэмлік, касач сібірскі, першацвет веснавы, шпажнік чарапіцавы, ятрышнік мужчынскі і інш.