Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
ЛОС-АНХЕЛЕС (Los Angeles), горад у Цэнтр. Чылі. Адм. цэнтр прав. Біо-Біо. Засн. ў 1739. Каля 100 тыс. ж. (1996). Гандл. цэнтр с.-г. раёна (збожжа, цукр. буракі, фрукты, вінаград). Харч. (мука-мольная, маслабойная) прам-сць.
лбСВІДА, возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., на мяжы з Віцебскім р-нам, у бас. р. Храпаўлянка, за 7 км на Пд ад г. Гарадок. Пл. 11,42 км2, даўж. каля 7,1 км, найб. шыр. каля 4,9 км, найб. глыб. 20,2 м, даўж. берагавой лініі 25,6 км. Пл. вадазбору 107 км2. Схілы
ЛОСКАЯ
347
катлавіны выш. да 15 м (на ПнЗ і 3 да 4 м), на Пн і У стромкія, парослыя ле-сам, часткова разараныя. 3 вял. залівы, паўн.-зах. аддзелены ад возера пяс-чанай водмеллю (глыб. 0,2 м). Берагі выш. да 1,5 м, месцамі абразійныя ці зліваюцца са схіламі, на паўн.-зах. і паўд.-зах. нізкія, часткова забалочаныя. Падводная ч. катлавіны складанай бу-довы (упадзіны чаргуюцца са шматлікі-мі мелямі). Шыр. зоны мелкаводдзя да 25 м у залівах і да 250 м уздоўж паўд. і паўд.-ўсх. берагоў. Дно ў прыбярэжнай ч. да глыб. 6 м выслана пяскамі, на У і Пн пясчана-галечнымі адкладамі і ва-лунамі. Уздоўж берагоў зарастае над-воднай расліннасцю (шыр. паласы да 150 м). У возеры растуць рэдкія для флоры Беларусі ахоўныя віды: палуш-нік азёрны, наяды малая і марская, час-туха Валенберга, гідрыла кальчаковая. У возера ўпадае р. Чарніца і 4 ручаі, на У выцякае ручай у воз. Цыганова. Увахо-дзіць у зону адпачынку Лосвіда. На бе-разе турбаза «Віцебская», спарт. база, лодачная станцыя.
ЛбСВІДСКІ РАЁН, адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1924. Утвораны 17.7.1924. у складзе Віцебскай акругі. Цэнтр — ст. Лосвіда. 20.8.1924 падзелены на 10 сельсаветаў. 29.10.1924 перайменаваны ў Кузняцоўскі раён. Цэнтр раёна перане-сены ў г. Віцебск.
лбСЕЎ Аляксей Фёдаравіч (22.9.1893, г. Новачаркаск, Расія — 24.5.1988), ра-сійскі філосаф і філолаг. Праф. (1923), д-р філал. н. (1943). Скончыў Маскоў-скі ун-т (1915). Працаваў у Ніжагарод-скім ун-це (з 1919), Маскоўскай кан-серваторыі (1922—29). У 1930—33 рэп-рэсіраваны. Пасля вызвалення выкла-даў ант. л-ру і стараж. мовы ў правінцыяльных ВНУ. 3 1942 у Мас-коўскім ун-це і пед. ін-це. У працах 1920-х г. шляхам своеасаблівага сінтэзу платонаўска-гегелеўскага дыялектычна-га ідэалізму, ідэй рус. рэліг. філасофіі пач. 20 ст., фенаменалогіі Э.Гусерля ім-кнуўся пабудаваць універсальныя мадэ-лі быцця і мыслення («Антычны космас і сучасная навука», «Музыка як прадмет логікі», «Філасофія імя», усе 1927; «Ды-ялектыка міфа», 1930). Даследаваў ант. міфалагічнае ўспрыняцце свету ў яго структурнай цэласнасці («Нарысы ан-тычнага сімвалізму і міфалогіі», т. 1, 1930). Сярод асн. прац «Гісторыя ан-тычнай эстэтыкі» (1963—94), «Элініс-тычна-рымская эстэтыка I—П стст. н.э.» (1979), «Эстэтыка Адрадаэння» (1982) і інш. Сцвярджаў выразны эстэ-тыка-касмалагічны харакгар стараж,-грэч. і эліністычна-рым. культуры. што дазволіла яму лічыць гісторыю ант. эс-тэтыкі гісторыяй ант. філасофіі. Даказ-ваў ант. вытокі рус. філасофіі. У шэрагу позніх прац спрабаваў наблізіць сваё філас. вучэнне да марксізму, што не прывяло да арган. сінтэзу з прычыны жорстка ідэалагізаванай сістэмы апош-няга. Дзярж. прэмія СССР 1986.
Тв.: Владнмнр Соловьев н его время. М., 1990; Нз ранннх пронзведеннй. М., 1990; Фнлософня. Мнфологня. Культура. М., 1991;
Бытне — нмя — космос. М., 1993; Жнзнь: Повестн, рассказы, пмсьма. СПб., 1993; Мнф — чмсло — сутность. М., 1994; Проб-лема снмвола н реаллстнческое нскусство. 2 нзд. М., 1995. Н.К.Мазоўка. ЛОСЕЎ Анатоль Пятровіч (н. 17.4.1939, Мінск), бел. вучоны ў галіне фотахіміі. Д-р фіз.-матэм. н. (1982). Скончыў БДУ (1961). 3 1963 у Ін-це фізікі, з 1992 у Ін-це малекулярнай і атамнай фізікі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па спектраскапіі хларафілу і яго вытвор-ных, фотаіндуцыраванага пераносу электрона і фотасенсібілізацыі сінглет-нага малекулярнага кіслароду.
Тв:. Фотофнзнческж процессы в моделях реакцнонных центров фотосннтеза (у са-аўг.) // Журн. прнкладной спектроскопнл. 1995. Т. 62, № 3.
ЛОСЕЎ Канстанцін Іванавіч (н. 24.3. 1933, г. Ніжні Ноўгарад, Расія), бел. і расійскі спявак (барытон). Засл. арт. Беларусі (1982). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1957). 3 1957 у муз. т-рах Расіі і Украіны. У 1970—93 саліст Дзярж. т-ра муз. камедыі Беларусі. Ва-лодае моцным прыгожым голасам, май-стэрствам вострай сцэнічнай характа-рыстыкі. На бел. сцэне стварыў больш за 40 разнапланавых вобразаў: Якім і Сцяпан Крыніцкі, Дзмітрый, Матыль («Паўлінка», «Пяе «Жаваранак», «Ты-дзень вечнага кахання» Ю.Семянякі), Несцерка («Несцерка» Р.Суруса), Дзя-ніс Давыдаў («Дзяніс Давыдаў» А.Мды-вані), Эдвін і Феры, Тасіла («Сільва», «Марыца» І.Кальмана), Франк («Ляту-чая мыш» І.Штрауса), Крамон і Негаш («Вясёлая ўдава» Ф.Легара), Пікерынг («Мая цудоўная лэдзі» Ф.Лоу), Мікіта («Халопка» М.Стрэльнікава), Янга і Фі-ліп, Цэзар Галь («Вольны вецер» І.Ду-наеўскага), Назар Дума («Вяселле ў Ма-лінаўцы» Б.Аляксандрава), Сцешка і Іг-нат Рыгоравіч («Бабскі бунт» Я.Пцічкі-на), Карбон і Рагно («Сірано» С.Пажлакова), Фамусаў («Гора ад розу-му» А.Фельзера) і інш.
ЛОСЕЎ Уладзіслаў Валянцінавіч (28.4. 1938, пас. Жывёлагадоўчы Саўгас Гор-каўскага р-на Омскай вобл., Расія — 18.11.1990), бел. вучоны ў галіне тэорыі перадачы інфармацыі, стваральнік на-вук. школы па лічбавай апрацоўцы і ка-дзіраванні інфармацыі. Д-р тэхн. н. (1983), праф. (1985). Скончыў Уральскі політэхн. ін-т у Свярдлоўску (1960). 3 1968 у Мінскім радыётэхн. ін-це. На-вук. працы па лічбавых метадах апра-цоўкі сігналаў, спектральным аналізе, тэорыі кадзіравання, ахове інфармацыі.
Тв.: Обнаруженне н нсправленне оіпнбок в днскретных устройствах. М., 1972 (у сааўт.); Надежное храненме ннформацнн в полупро-водннковых запомннаюшнх устройствах. М., 1986 (разам з В.К.Канапелькам). Г.В.Рымскі. лбсік Алег Аляксандравіч (н. 4.12. 1915, г. Ярцава Смаленскай вобл., Ра-сія), удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944), маршал бранятанк. войск (1975). Праф. (1972), ганаровы акадэмік Акадэміі ва-ен. навук Рас. Федэрацыі (1995). Скон-чыў Ваен. акадэмію Генштаба (1950). У
Чырв. Арміі з 1935. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Паўн.-Зах., Сталінградскім, Данскім, Зах., 3-м Бел. франтах. 2.7.1944 4-я гв. танк. брыгада на чале з палк. Л. зламала супраціўленне праціў-ніка пад Мінскам (у раёне в. Гарадзі-шча) і раніцай 3 ліл. адна з першых увайшла ў горад. Пасля вайны на ка-мандных і кіруючых пасадах у Сав. ар-міі, выкладчык у Ваен. акадэміі Ген-
штаба, у 1969—78 нач. Ваен. акадэміі бранятанк. войск імя Маліноўскага. Га-наровы грамадзянін г. Мінск.
ЛОСК, вёска ў Гародзькаўскім с/с Ва-ложынскага р-на Мінскай вобл. Цэнтр калгаса. За 25 км на Пн ад Валожына, 100 км ад Мінска, 8 км ад чыг. ст. Ва-ложын. 400 ж., 187 двароў (1999).
У «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» (канец 14 ст.) згадваецца пад назвай Лошаск. Паводле археал. даследаванняў у 11—13 ст. тут існавала паселішча, у 14—18 ст. — Лоскі замак. У 1480 у Л. заснаваны касцёл. Уладан-не Карыбугавічаў, Я.П.Мантыгірдавіча, Кіш-каў, пры якіх дзейнічаў кальвінскі збор. У 1574 дзярж. даеяч ВКЛ Я.Кішка заснаваў Лос-кую друкарню. 3 канца 16 ст. мястэчка. 3 1793 у Рас. імперыі. 3 19 ст. ў Забрэжскай вол. Ашмянскага пав. Віленскай губ. У 1880-я г. 592 ж, 65 дамоў, 2 царквы, касцёл. 3 1921 у складзе Забрэжскай гміны Валожынскага пав. Навагрудскага ваяв. Польшчы, з 1939 у БССР. У 1972 — 820 ж, 242 двары.
Базавая школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. су-вязі. Помнікі архітэктуры — Георгіеў-ская царква (1856), касцёл Сэрца Ісуса (1930). На тэр. вёскі — гарадзішча.
В.У.Шаблюк.
ЛОСКАЯ ДРУКАРНЯ Існавала ў 2-й пал. 16 ст. ў мяст. Лоск (цяпер вёска ў Валожынскім р-не Мінскай вобл.). Бы-ла цэнтрам арыянскага кнігадрукавання ў ВКЛ. Засн. магнатам-арыянінам Янам Кішкам, які ў 1572 выкупіў у братоў М. і Г.Кавячынскіх абсталяванне Нясвіж-скай друкарні і размясціў яго ў сваім замку ў Лоску. Ў Л.д. выдаваліся кнігі на польскай і лац. мовах (вядома каля 20 выданняў). Працавалі друкары Д.Ланчыцкі (1573—74), Я.Карцан (1576—80), Ф.Балямоўскі (1586—89?). Ідэйным кіраўніком друкарні ў 1570 — пач. 1580-х г. быў С.Будны. Сярод найб. значных выданняў творы Буднага: «Но-вы запавет» (пераклад, прадмова, ка-ментарыі), «Пра дзве сутнасці Хрыста»,
348 лоскі
«Кароткі доказ таго, пгто Хрыстос не з’яўляецца такім жа Богам, як Бог-Ай-цец», «Супраць хрышчэння дзяцей» (усе 1574), «Пра свецкую ўладу» (1583). Сярод інш. выданняў — палемічныя творы М.Чаховіца, А.Волана, кнігі Я.Ліцынія Намыслоўскага, тракгат Цы-цэрона «Пра абавязкі» (1576, пераклад С.Кашуцкага), Э.Варамунда Фрыза «Пра фурыі, або Вар’яцтвы француз-скія» (1576, пераклад С.Буднага; пра падзеі Варфаламееўскай ночы 1572), твор А. Маджэўскага-Фрыча «Аб удас-каналенні Рэчы Паспалітай» (1577, пе-раклад Ц.Базыліка, прадмовы Волана, Буднага). Выданні Л.д. адметныя вос-трай палемічнай накіраванасцю, якая часта выходзіла за межы тэалагічных праблем і ўздымала пытанні дзярж. і сац. перабудовы грамадства. Друкарня перастала існаваць пасля смерці Я.Кіш-кі (1592).
Літ:. Ibrukarze dawnej Polski od XV do XVIII w. Z. 5. Wroclaw; Krakow, 1959. Л.СЛванова. ЛбСКІ Мікалай Ануфрыевіч (6.12.1870, г. Краслава, Латвія — 24.1.1965), філо-саф, заснавальнік інтуітывізму, прад-стаўнік персаналізму ў Расіі. Атрымаў адукацыю ў Пецярбургскім ун-це (1891—98), скончыўшы фізіка-матэм. і гісторыка-філал. ф-ты. Д-р філасофіі (1907). 3 1916 праф. Пецярбургскага ун-та. У 1922 высланы за мяжу. Выкла-даў ва ун-тах Прагі, Брно, Браціславы (да 1945). У 1946 пераехаў у ЗША (праф. філасофіі Свята-Уладзіміраўскай духоўнай акадэміі ў Нью-Йорку, 1947— 50). У аснову тэорыі пазнання Л. па-кладзена сістэма т.зв. інтэгральнага ін-туітывізму — любы прадмет пазнаецца шляхам інтуіцыі (інтэлектуальнай, па-чуццёвай, містычнай) у залежнасці ад харакгару аб’екта. У вучэнні аб быцці (анталогіі) зыходзіў з таго, што свет складаецца з мноства субстанцый — звышпрасторавых і звышчасавых ідэ-альных асоб, «субстанцыянальных дзея-чаў», падобна паняццю манады Г.Лей-бніца, якія звязаны паміж сабой і звышсусв. пачаткам (Богам) і ўтвара-юць вышэйшую сферу свету — Царства Божае, або Царства гармоніі. У сваіх этычных працах развіваў анталагічную тэорыю каштоўнасцей, паводле якой абс. каштоўнасці ўвасоблены ў «паўна-це быцця», у Богу; грамадства, у якім знікаюць уяўленні аб вышэйшых каш-тоўнасцях і ідэалах, становіцца арэнай неўтаймаванага эгаізму і маральнага ха-осу, што вядзе да ўзаемнага непаразу-мення і бязлітаснасці, росту злачыннас-ці, духоўнаму збядненню ўнутр. свету асобы. На яго думку, у рамках мараль-нага прагрэсу, які падымае сусв. істоты на больш высокія ступені дасканаласці, адбываецца і маральны рэгрэс — пра-цэс аддалення ад Бога носьбітаў «сата-нінскай прыроды»; у гісторыі адбываец-ца рух «ад нуля» ў бок абс. дабра і ад-носнага зла, прамежкавых фаз на шляху прагрэсу да больш высокіх форм боска-га дабра і справядлівасці.