• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ЛОКУЛААСКАМІЦЙТЫ, тое, што ас-калакулярныя.
    лбкУС (лац. locus месца), месцазнахо-джанне пэўнага гена на генетычнай або цыталагічнай карце храмасомы. Адлег-ласць паміж генамі вымяраецца ў адзін-ках красінговера (марганідах). Храмасо-ма падзяляецца на кароткае і доўгае плячо; кожнае плячо падзяляюць на ра-ёны, якія нумаруюць ап цэнтрамеры. Складаны Л. утвараецца цесна счэпле-нымі, незалежна дзеючымі генамі. Ві-тальны Л. — сукупнасць жыццёва важ-ных генаў, пры элімінацыі або мутацыі якіх узнікае смяротны (лятальны) вы-нік. Р.Г.Заяц.
    ЛбкШЫНА, 1) самаробная макарона. Пшанічнае, радзей жытняе цеста, часта з крухмалам, тонка раскочваюць, рэ-жуць на палосы, падсушваюць і вараць як рэдкую малочную страву ці адцэ-джваюць і заліваюць тлушчам, салам. Робяць Л. таксама з крухмалу: пякуць наліснікі, потым рэжуць іх і вараць. 2) Страва з Л.
    ЛОЛАН (Lolland), востраў у Балтый-скім м., у паўд. ч. архіпелага Дацкіх а-воў. Тэр. Даніі. Пл. 1,2 тыс. км2. Складзены з вапнякоў і глін. Пераважае марэнная раўніна, у цэнтры і на ПнЗ узгоркі (выш. да 25 м), месцамі ўкры-тыя лясамі з буку і дубу. Большая ч. пад ворЬівам. Шырокія мелкаводдзі каля берагоў асушаны, закрьпы ад мора дам-бамі. Л. злучаны чыгуначным мостам з в-вам Фальстэр, паромныя зносіны з мацерыком (з Германіяй, праз праліў Фемарн-Бельт). Гал. горад і порт — Накскаў.
    ЛОМАЎКА, назва р. Рудаўка ў верхнім цячэнні.
    ЛбМАШЫ, вёска ў Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., каля аўтадарогі Глыбо-кае—Полацк. Цэнтр сельсавета і саўга-са. За 54 км на ПнУ ад г. Глыбокае, 134 км ад Віцебска, 2 км ад чыг. ст. Загац-це. 582 ж., 227 двароў (1999). Сярэдняя школа, Цэнтр культуры, б-ка, амбула-торыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    лбмЖЫНСКАЕ ВАЯВОДСТВА (Wo-jewddztwo Lomzyriskie), былая адм.-тэр. адзінка на ПнУ Польшчы. 3 1999 тэры-торыя ў складзе Падляскага ваяводства.
    ЛбМЦЕЎ Цімафей ГВпровіч (15.10.1906, пас. Новахапёрскі Варонежскай вобл., Расія — 19.4.1972), бел. і рускі мова-знавец. Д-р філал. н. (1944), праф. (1934). Скончыў Варонежскі ун-т (1929). Працаваў у Ін-це мовы АН Бе-ларусі (1933—39), БДУ (з 1939), Мас-коўскім ун-це (з 1946). У 1958—72 гал. рэдакгар час. «Фнлологнческне наукн». Асн. навук. працы ў галіне агульнага, слав., рус. і бел. мовазнаўства. Аўтар прац «Беларуская граматыка. 4.1. Фане-тыка і правапіс» (1935), «Выражэнне га-лоўных членаў сказа ў беларускай мове» (1940), «Даследаванні ў галіне гісторыі беларускага сінтаксісу. Састаўны выказ-нік і яго змяненні ўгісторыі беларускай мовы» (1941), «Беларуская мова» (1951), «Граматыка беларускай мовы» (1956) і інш.
    Тв.. Сравннгельно-нсторнческая граммата-ка восточнославянскнх языков: (Морфоло-гня). М., 1961; Обіцее н русское языкозна-нне. М., 1976. А.І. Жураўскі.
    лбмыш, возера ў Хойніцкім р-не Го-мельскай вобл., на пойме р. Прыпяць, за 27 км на ПдЗ ад г. Хойнікі. Пл. 0,22 км2, даўж. 2,7 км, найб. шыр. 130 м. Старычнае.
    ЛбНВА, рака ў Лагойскім р-не Мін-скай вобл., левы прыток р. Вілія. Даўж. 22 км. Пл. вадазбору 125 км2. Пачына-ецца каля в. Амнішава. Асн. прыток — р. Камяніца (справа). На ўсім працягу каналізаваная.
    ЛОНГ (лац. Longos), старажытнагрэчас-кі пісьменнік 2—3 ст. н. э., родам, маг-чыма, з в-ва Лесбас. Яму традыцыйна прыпісваецца аўтарства любоўна-бука-лічнага рамана «Дафніс і Хлоя». Падра-бязны аналіз кахання пастуха і пастуш-кі надае твору рысы псіхал. рамана. Па-водде сюжэтна-кампазіцыйнай будовы спалучаеода з матывамі букалічнай паэ-зіі. Раман напісаны рытмічнай прозай з ужываннем рыфмы, стыль адметны вы-танчанасцю і багаццем прыёмаў ант. рыторыкі. Паўплываў на развіццё пас-таральнага рамана перыяду Адраджэння і Асветніцтва. На бел. мову раман пе-раклаў А. Клышка.
    Тв.: Бел. пер. — Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою. Мн., 1991.
    Літ.-. Антпчный роман. М., 1969.
    С.Дз.Малюковіч.
    ЛОНГ (Long) Маргерыт Мары Шарлот (13.11.1874, г. Нім, Францыя — 13.2.1966), французская піяністка, педа-гог. Вучылася ў Муз. ін-це ў Німе, по-тым у А. Мармантэля ў Парыжскай кансерваторыі (у 1906—40 выкладала ў ёй, з 1920 праф ). Шмат канцэргавала. Прапагандавала творчасць франц. ім-прэсіяністаў і кампазітараў «Шасцёркі», выконвала прысвечаныя ёй творы М. Равеля, Д. Міё, Г. Фарэ і інш. Арганіза-вала з Ж.Цібо конкурс піяністаў і скры-пачоў (1943; з 1946 Міжнар. конкурс імя Л. — Ж.Цібо). Заснавала ўласную школу ігры на фп. на аснове распраца-ванай ёю методыкі. Складальнік школы «Фартэпіяна» (1959). Аўтар шматлікіх артыкулаў і кніг па фп. мастацтве.
    ЛОНДАН 341
    Тв.' Рус. пер. — у кн.: Нсполннтельское нскусство зарубежных стран. М., 1981. Вып. 9.
    Літ:. Хентова С. М.Лонг. М., 1961.
    ЛбНГА (Longo) Луіджы (15.3.1900, Фу-біне, Італія — 16.10.1980), дзеяч італь-ян. і міжнар. камуніст. руху, партыз. во-еначальнік. Вучыўся ў Турынскім тэх-нал. ін-це. Адзін з заснавальнікаў Італь-ян. камуніст. партыі (ІКП, 1921), чл. яе ЦК (з 1926) і палітбюро (з 1931). У 1927—41 у эміграцыі, у т.л. ў 1933—35 прадстаўнік ІКП пры Выканкоме Каму-ністычнага Інтэрнацыянала, у час гра-мадз. вайны 1936—39 у Іспаніі ген. ін-спектар інтэрнацыянальных брыгад. У 2-ю сусв. вайну камандаваў гарыбаль-дзійскімі брыгадамі. У 1945 дэп. Уста-ноўчага сходу, з 1946 дэп. парламента Італіі. 3 1945 віцэ-сакратар, з жн. 1964 ген. сакратар, з сак. 1972 старшыня ІКП; выступаў за паліт. плюралізм у са-цыяліст. дзяржавах.
    Тв.-. Рус. пер. — Народ Нталнм в борьбе. М., 1952; Ревнзноннзм новый н старый. М., 1958; Мнтернацмональные брнгады в Нспа-ннн. М., 1960.
    ЛбНГА ІІРАЛІЎ Паміж востравам Урангеля і берагам Азіі, злучае Усх.-Сі-бірскае і Чукоцкае моры. Даўж. 128 км, найменшая шыр. 146 км, глыб. 36—50 м. Большую частку года ўкрыты лёдам. Названы ў гонар капітана амер. кіта-бойнага судна Т.Лонга.
    ЛОНГ-АЙЛЕНД (Long Island), нізінны востраў у Атлантычным ак. каля бера-гоў ЗІІІА, паблізу вусця р. Гудзон. Тэ-рыторыя ЗША. Аддзелены ад мацерыка пратокай Іст-Рывер і аднайменным пралівам. Пл. 4,5 тыс. км , даўж. каля 200 км, шыр. да 37 км. Складзены з рыхлых марскіх і ледавіковых адкладаў. Паверхня нізінная, выраўнаваная, з бо-ку акіяна шматлікія пясчаныя косы. У зах. ч. — раёны Нью-Йорка Бруклін і Куінс, на астатняй тэрыторыі пераваж-на дачныя пасёлкі, паркі, шіяжы. Ад-крыты ў 1609 англ. мараплаўцам Г. Гу-дзонам.
    ЛОНГ-БІЧ (Long Beach), горад у ЗША, паўд. прыгарад Лос-Анджэлеса, у штаце Каліфорнія. Засн. ў 1880, гар.’правы з 1888. Каля 450 тыс. ж. (1997). Буйны порт на ўзбярэжжы Ціхага ак., вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: авіяракетная, прыладабуд., хім., суднабудаўнічая. Аддзяленне Калі-фарнійскага ун-та. Кліматычны курорт Ваенна-марская база.
    ЛбнГВА Раман Войцехавіч (8.7.1891, Варшава — 8.2.1938), савецкі ваенны дзеяч, камкор (1935). Скончыў Аляксе-еўскае ваен. вучылішча (1915). Удзель-нік 1-й сусв. вайны. У 1917 удзельнік узбр. паўстання ў Петраградзе, камен-дант поштаў і тэлеграфа. 3 лют. 1918 у Чырв. Арміі, з чэрв. на Зах. фронце: нач. штаба дывізіі, камандзір брыгады, нач. Зах. дывізіі (з лют. 1919), якая ўдзельнічала ў абарончых баях супраць польскіх войск на тэр. Беларусі. 3 вер. 1919 нач. 2-й стралк. дывізіі. Вызначыў-ся пры ўзяцці Бабруйскага ўмацаванага
    раёна і фартоў Брэсцкай крэпасці. У жн.—вер. 1920 камандуючы 1-й поль-скай Чырв. Арміяй, потым нач. 5-й стралк. дывізіі. 3 ліст. 1920 у разведуп-раўленні штаба ўзбр. сіл Украіны і Крыма, з 1923 у штабе Укр. ваен. акру-гі, потым ваен. аташэ ў Кітаі. 3 1927 ка-мандзір і камісар 43-й стралк. дывізіі. 3 1930 ва ўпраўленні сувязі РСЧА. У 1938 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1954.
    П.А. Селіванаў.
    Л6НДАН (London), горад, сталіца Вя-лікабрытаніі. Знаходзіцца на ПдУ Ан-гліі, абапал берагоў р. Тэмза, за 70—60 км ад Паўночнага мора. 3 навакольны-мі гарадамі ўтварае канурбацыю Вялікі Л. з 32 гарадскіх (метрапалітэнскіх) ак-руг і Сіці (цэнтр ч. горада). Пл. каля 2 тыс. км2. 7,6 млн. ж., з прыгарадамі на адлегласці да 72 км ад цэнтра горада — больш за 12,5 млн. ж. (1997, больш за 20% насельніцтва краіны). Трансп. ву-зел міжнар. значэння. Порт у эстуарыі Тэмзы (праходзіць каля 40% імпарту краіны і каля 25% экспарту). Міжпар. аэрапорты Хітраў і Гатуік (больш за 50
    Лондан. На пярэднім плане — Таўэр.
    Сомерсет-хаўс у Лондане. 1776—86. Арх. У.Чэймберс.
    млн. пасажыраў штогод). Вузел чыгунак і шашэйных дарог. Найбуйнейшы пра-мысл., навук. і культ. цэнтр краіны, гал. ў Вялікабрытаніі і 2-і ў свеце (пасля Нью-Йорка) гандл.-фін. цэнтр. У Л. найб. акцыянерныя кампаніі і банкі краіны, фондавая біржа, страхавое тава-рыства Лойда, сусв. рынак золата (каля 80% сусв. продажу золата). Прам-сць дае больш за 25% прамысл. прадукцыі краіны. Гал. галіны прам-сці: аўтамабі-ле- і самалётабудаванне, суднабудаван-не і суднарамонт, агульнае і дакладнае машынабудаванне, электратэхн., элек-тронная, хім. (у тл. нафтахім.), харч., швейная, трьгкат., гарбарна-абутковая, папяровая, паліграф., мэблевая. Важны цэнтр ваеннай прам-сці, каляровай ме-талургіі, буд. прам-сці. Цэнтр турызму. Першы ў свеце метрапалітэн (з 1863).
    Да стараж.-рым. заваявання Брытаніі (40— 60-я г. н. э.) кельцкае паселішча; упершыню згадваецца стараж.-рым гісторыкам Тацытам (1—2 ст. н. э.). У 1 ст. рым. ваен. лагер, паз-ней рачны і марскі порт. 3 сярэдзіны 4 ст.
    342	лондан
    значны паліт. цэнтр рым. Брытаніі. У час ан-гла-саксонскага заваявання разбураны, у пач. 7 ст. гал. горад Каралеўства ўсх. саксаў (Эсекс). У 9—10 ст. на горад нападалі датча-не. 3 канца 11 — пач. 12 ст. афіц. сталіца Англіі (з 1707 — Вялікабрытаніі), з 1265 у ім знаходзіцца парламент. У канцы 12 ст. атры-маў права самакіравання. 3 16 ст. найбуйней-шы эканам. цэнтр і порт Англіі, у т.л. засна-ваны гандл. кампаніі Маскоўская (1555), Ле-вантыйская (1581), Ост-Індская (1600) і інш., Лонданская біржа (1571). Гараджане ўдзель-нічалі ў барацьбе за Вялікую хартыю вольнас-цей (1215), паўстаннях (1381, 1450), англійскіх рэвалюцыях 17 стагоддзя. Горад спустошаны эпідэміяй чумы 1665 і пажарам 1666. У 1830-я г. туг пачаўся чартысцкд рух (гл. Чартызм). У 1860—63 у Л. пабудаваны першы ў свеце метрапалітэн. У 19 — пач. 20 ст. цэнтр рабо-чага і міжнар. сацыяліст. руху, у т.л. паліт. эміграцыі. У 2-ю сусв. вайну Л. бамбардзіра-вала ням. авіяцыя (гл. Бітва эа Англію 1940— 41), тут знаходаіліся эмігранцкія ўрады Поль-шчы, Даніі, Нарвегіі, Белыіі, Нідэрландаў, Чэхаславакіі, штаб-кватэра «Змагарнай Фран-