• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    цыі». Л. — месца шматлікіх дыпламат. сус-трэч, нарад і міжнар. канферэнцый, падпі-сання міжнар. дагавораў (Лонданскі дагавор 1854, Лонданскі пратакол 1830, Лонданскія канвенцыі аб чарнаморскіх пралівах, Лонданскія перагаворы 1939 і інш.). Урадавыя ўстановы размешчаны на Даўнінг-стрыт.
    Л. развіваўся стыхійна шляхам зліцця са-маст. гарадоў і пасёлкаў (цяпер раёны Л.). Гіст. і паліт. цэнтр Л. — раён Вестмінстэр. На яго тэр. арыстакратычны раён Уэст-Энд з параднай ансамблевай забудовай у стылі кла-сіцызму (асабнякі, атэлі, гандл. вуліцы, кале-джы, музеі, паркі), у т.л. раёны Рыджэнт-стрыт, Оксфард-сёркус і інш. (усе 1812—30, арх. Дж. Нэш), Адэльфі, Портлендплейс і інш. (1768—1800, арх. Р. і Дж. Адамы, час-ткова перабудаваны). У раёне Сіці (дзелавы цэнтр Л.) цэрквы раманская Сент-Барта-лам’ю-зе-Грэйт (засн. ў 1123), рамана-гатыч-ная храмоўнікаў Тэмпл (Сент-Мэры; 12—13 ст.), ратуша (Гілдхол; каля 1411—40, майстар Дж. Крокстан, перабудавана ў 1788—89, арх. Дж. Данс Малодшы), палац Хэмптан-корт (з 1515), комплекс Тэмпл (падвор’е юрыстаў; 16—17 ст ), будынкі банкаў, каптор, біржаў і інш. На У ад яго — новы жылы раён (1960— 80-я г.) з культ. «Барбікан-цэнтрам». Да Сіці прылягаюць раёны Таўэр-Хамлетс з замкам-крэпасцю Таўэр і Іст-Энд з докамі і рабочымі кварталамі. Сярод інш. арх. помнікаў Л.: цар-ква Сент-Мэры-ле-Боу (1670—80), сабор св. Паўла (1675—1710, абодва арх. К. Рэн), шпі-талі ў Грынвічы (1616—1728, арх. І.Джонс, Рэн, Дж.Ванбру) і Чэлсі (1694, арх. Рэн), царква Сент-Мэры-ле-Стрэнд (1714—17, арх.
    ДхГібс), рэзідэнцыя лорд-мэра Меншан-хаўс (1739—53, арх. Дж.Данс Старэйшы), Со-мерсет-хаўс (1776—86, арх. У. Чэймберс), Нац. галерэя на Трафальгарскай пл. (1832— 38, арх. У.Уілкінс; усе класіцызм), будынак парламента ў Вестмінстэры (1840—52, арх. Ч.Бэры, АП’юджын, 1862—68, арх. Э.Бэры), Таўэрскі мост (1886—94, арх. Дж.Бэры, ХДжонс; абодва неаготыка), Савет Вял. Л. (1911—12, арх. Р.Нот), Брытанік-хаўс (1924—27, арх. Э.Лачэнс; абодва неакласі-цызм). Сярод узораў сучаснай архітэктуры: будынак рэдакцыі газ. «Дэйлі экспрэс» (1932, арх. Х О.Эліс, Кларк), канцэртная зала (Ро-ял-фестывал-хол; 1949—51, арх. Р.Мэцью, Л.Марцін), аэравакзал (1956, арх. Ф.Гіберт), будынак амер. пасольства (1960, амер. арх. Э.Саарынен), Цэнтр мастацтваў (1967, арх. Х.Бенет). Сярод паркаў Сент-Джэймс-парк, Гайд-парк, Рыджэнтс-парк. Па ініцыятыве Э.Хоўарда ў Л. створаны шэраг эксперым. га-радоў-садоў (Уэлін-Гардэн-Сіді, з 1920, арх. Л. дэ Суасон і інш.). Паводле плана Вял. Л. (1944, арх. П.Аберкрамбі) пабудаваны гара-ды-спадарожнікі Л. (Стыігенідж і Харлаў, з 1946, арх. Гіберт, і ініп.). У зах. і паўн. раёнах Вял. Л. — стадыёны Уімблдан і Уэмблі. У Л. помнікі: «Манумент» у памяць аб пажары
    1666 (1671—76, арх. Рэн), Калона Нельсана на Трафальгарскай пл. (1840—43, арх. У. Рэйлтан), «Кенатаф» у памяць аб 1-й сусв. вайне (1919—20, арх. Лачэнс) і інш. Вестмін-стэрскія палац, абацгва, царква св. Маргары-ты і Таўэр уключаны ЮНЕСКА у спіс Су-светнай спадчыны.
    Сярод навуч. і навук.-асв. устаноў Л. — Лонданскі універсітэт, Каралеў-ская акадэмія музыкі, Акадэмія прыго-жых мастацтваў, Лонданскае каралеў-скае т-ва, Брыт. акадэмія і інш. У Л. больш за 30 музеяў, у т.л. Брытанскі музей, Нац. галерэя, галерэя Тэйт, Му-зей Вікторыі і Альберта, збор Уолес, ін-т Корталда (усе мастацкія); каля 80 т-раў, у т.л. «Ковент-Гардэн», Каралеўскі Шэкспіраўскі тэатр, «Роял Корт», «Друры-Лейн»; канцэртныя залы Роял-фестывал-хол, Куін-Элізабет-хол; муз. калеіўывы (Лонданскі сімф. аркестр, Лонданскі філарманічны аркестр, Кара-леўскі балет, Аркестр Бі-Бі-Сі). У Л. Беларуская бібліятэка і Музей імя Фран-цішка Скарыны.
    Літ.: Вороннхнна Л.Н. Лондон. Л., 1969; йконннков А.В. Лондон. Л., 1972. ЛбНДАН (London), горад на ПдУ Ка-нады, у прав. Антарыо. Засн. ў 1826. Каля 300 тыс. ж. (1995). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: цяжкае машына-будаванне (цеплавозы, рухавікі), эл -
    тэхн. (радыёапаратура), трыкат., гарбар-на-абутковая, харчовая. Ун-т.
    ЛбнДАН [London; сапр. Бёрнстайн (Bumstein)] Джордж (30.5.1920, г. Манрэ-аль, Канада — 24.4.1985), амерыканскі спявак (бас-барытон), рэжысёр. 3 1935 у ЗША. Вучыўся спевам у Р. Лерта. У 1941—67 высгупаў у буйнейшых т-рах ЗША і Еўропы. 3 1975 кіраўнік Оперна-га т-ва ў Вашынгтоне. Яго творчасці ўласцівы выразная фразіроўка, разнас-тайнасць тэмбравых і эмацыянальных адценняў. Сярод партый: Дон Жуан («Дон Жуан» В.А.Моцарта), Вотан («Валькірыя» Р.Вагнера), Скарпія («Тоска» Дж. Пучыні), Гало («Пелеас і Мелізанда» К. Дэбюсі), Ліндорф, Капе-ліус, Дапертуга, доктар Міракль («Казкі Гофмана» Ж. Афенбаха), Эскамільё («Кармэн» Ж. Бізэ), Мефістофель («Фа уст» Ш. Гуно), Барыс Гадуноў (аднайм. опера М.Мусаргскага), Яўген Анегін (аднайм. опера П. Чайкоўскага). Паста-віў шэраг опер Вагнера, Моцарта і інш.
    ЛбНДАН (London) Джэк [сапр. Г р ы -фіт (Griffith) Джон; 12.1.1876, г. Сан-Францыска, ЗША — 22.11.1916], аме-рыканскі пісьменнік. Вучыўся ў Калі-фарнійскім ун-це (1896—97). Быў зола-ташукадьнікам на Алясцы (1897—98). Друкаваўся з 1893. Вядомасць яму пры-неслі т. зв.. паўночныя апавяданні, у якіх дадзены яркія апісанні суровай паўн. прыроды і паводзіны чалавека ў іх: зб-кі «Сын ваўка» (1900), «Бог яго бацькоў» (1901), «Дзеці марозу» (1902), раман «Дачка снягоў» (1902). Майстар анімалістычнага жанру (аповесці «Кліч продкаў», 1903, экранізацыя 1972; «Бе-лы Ікол», 1906, экранізацыя 1946) і т.зв. марской прозы (раман «Марскі воўк»,1904, экранізацыя 1941; зб. «Апа-вяданні паўднёвых мораў», 1911). Пад утілывам барацьбы амер. пралетарыяду і рэвалюцыі 1905—07 у Расіі выдаў зб-кі публіцыстычных артыкулаў «Вайна кла-саў» (1905), «Рэвалюцыя» (1910), раман-утопію «Жалезная пята» (1908). Вяршы-ня творчасці Л. — аўтабіягр. раман «Марцін Ідэн» (1909) пра трагічны лёс пісьменніка з народа. Аўтар раманаў «Месячная даліна» (1913), «Маленькая гаспадыня Вялікага дома» (1916), «Сэр-цы трох» (выд. 1920) і інш. На бел. мо-ву асобныя творы Л. пераклалі А. Які-мовіч, А. Мардвілка, Н. Саламевіч, А.Саламевіч, У. Чаркас.
    Те:. Бел. пер. — Незвычайны адрывак. Мн., 1926; Бук — паштовы сабака. Мн., 1930; Забаставаў. Мн., 1931; Кулі. Мн., 1931; Сказанне аб Кіцпя. Мн., 1938; Смок Белью.
    ЛОНДАНСКІЯ	343
    Мн., 1947; Кліч продкаў; Любоў да жыцця; Белы Ікол. Мн., 1997; Рус. пер. —Собр. соч. Т. 1—13. М., 1976; Мартпн Нден: Роман; Рассказы. Мн., 1985; Маленькая хозяйка Большого дома; Сердца трех. Мн., 1987; Зо-лотой каньон: Рассказы. Мн., 1998. 7
    Літ.: Балтроп Р. Джек Лондон, чело-век, пнсатель, бунтарь: Пер. с англ. М., 1981; С т о у н Н. Моряк в седле: Бнографня Д.Лондона: Пер. с англ. Мн., 1984.
    ЛОНДАНСКАЯ КАНВЕНЦЫЯ 1827, пагадненне паміж Вялікабрытаніяй, Ра-сіяй і Францыяй. Падпісана 6 ліп. ў Лондане. Прадугледжвала калект. дзе-янні супраць Турцыі з мэтай прымусіць яе спыніць вайну супраць грэкаў, даць Грэцыі аўтаномію на ўмовах выплаты султану цггогадовай даніны. Тур. ўлады адхілілі гэтыя прапановы. У выніку 20 кастр. аб’яднаная англа-франка-рус. эс-кадра ў Наварынскай бітве 1827 разгра-міла тур.-егіп. флот. Умовы Л.к. былі выкананы толькі пасля рус.-тур. вайны 1828—29 (гл. Адрыянопальскі мірны да-гавор 1829).
    ЛбНДАНСКАЯ ШКОЛА ў паліт-э к а н о м і і, адзін з кірункаў эканам. тэорыі, які склаўся ў канцы 19 ст. ў Лонданскім ун-це. Заснавальнік’ У.С.Джэванс, яго паслядоўнікі Э. Ке-нан, Ф.Хаек, Л.Робінс. Тэарэт. канцэп-цыі Л.ш. грунтуюцца на індывід.-псіхал. тлумачэнні эканам. з’яў і адмаўленні класічнай школы бурж. паліт. эканоміі. Грамадства яна разглядае як сукупнасць гасп. індывідаў, якія ў сваёй дзейнасці кіруюцца псіхал. разуменнем выгады. Развіццё грамадскай вытв-сці, паводле іх меркавання, падначалена не эканам. законам, а рыначным. Прыватны ры-нак і механізм свабоднага дзеяння ры-начных сіл выступаюць як вечныя катэ-горыі. Прадстаўнікі Л.ш. выключаюць магчымасць кантролю грамадства над эканам. развіццём, сферу эканам. наву-кі абмяжоўваюць вывучэннем праблем прапановы і попыту, якія з’яўляюцца асн. эканам. катэгорыямі, што рэгулю-юць грамадскае развіццё.
    ЛОНДАНСКІ БАСЕЙН, раўніна на ПдУ Вялікабрытаніі, па ніжнім цячэнні р. Тэмза. Выш. да 100 м. З’яўляецца сінклінальным паніжэннем паміж мела-вымі ўзгоркамі Чылтэрн-Хілс (выш. да 261 м) на Пн і хр. Норт-Даўнс (выш. 296 м) на Пд; запоўнена трацічнымі глінамі, пяскамі, гравіем. Клімат умера-ны, марскі. Сярэдняя т-ра студз. +4°С, ліп. +18°С, ападкаў больш за 600 мм за год. Глебы бурыя лясныя. Захаваліся рэпггкі дубовых лясоў, на пясках — хвоя і верасоўнікі. Культурныя лан-дшафты (палі, агароды, паркі); высокая шчыльнасць насельніцтва. У Л.б. — г. Лондан.
    ЛбНДАНСКІ ДАГАВОР 1854, пагад-ненне паміж Вялікабрытаніяй, Фран-цыяй і Турцыяй аб ваенным саюзе суп-раць Расіі. Падпісаны 10 крас. ў Лонда-не, у перыяд Крымскай вайны 1853—56, пасля аб’яўлення Вялікабрытаніяй і Францыяй вайны Расіі (15—16 сак. 1854). Л.д. дапаўняў і пашыраў Кан-станцінопальскі саюзны дагавор, за-
    ключаны паміж гэтымі дзяржавамі 12.3.1854. Паводле Л.д. Вялікабрьгтанія і Францыя абавязаліся дапамагаць Тур-цыі, паслаць дастатковую колькасць сваіх войск на еўрап. і азіяцкі тэатры ваенных дзеянняў, дзейнічаць сумесна і неадкладна. Турцыя ў сваю чаргу паз-баўлялася права ўступаць у любыя пе-рагаворы з Расіяй без паведамлення і згоды саюзнікаў.
    ЛбнДАНСКІ ДАГАВбР 1915, сакрэт-нае пагадненне паміж Вялікабрытаніяй, Расіяй і Францыяй з аднаго боку і Іта-ліяй з другога. Падпісана 26 крас. ў Лондане. Вызначаў умовы ўступлення Італіі, якая раней уваходзіла ў Траісты саюз, у 1-ю сусв. вайну 1914—18 на ба-ку Антанты. Паводле дагавора Італія абавязалася не пазней чым праз месяц аб’явіць вайну Аўстра-Венгрыі і высту-піць (без вызначэння дакладнага тэрмі-ну) супраць «усіх... ворагаў» Антанты. У абмен на такую згоду Італіі дэкларава-лася перадача некаторых тэрыторый у Адрыятычным і Эгейскім морах, М. Азіі, Афрыцы і інш. Пасля заканчэння вайны на Парыжскай мірнай канферэн-цыі 1919—20 Італія дамагалася поўнага выканання ўмоў Л.д., але саюзнікі адхі-лілі многія яе прэтэнзіі.
    ЛбНДАНСКІ МІРНЫ ДАГАВОР 1913 Замацаваў становішча на Балканах пас-ля 1-й Балканскай вайны (гл. ў арі. Балканскія войны 1912—13).