Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
Тв: Свобода волн. Пармж, 1927; Нзбран-ное. М., 1991; Условня абсолютного добра. М., 1991; Чувственная, ннтеллектуальная м мнстнческая ннтуяцня. М., 1995.
Літ.: Старченко Н.Н. Ммр, ннтунцмя н человек в фнлософнн Н.О.Лосского. М., 1991. С. Ф.Дубянецкі.
ЛбСКІ ЗАМАК. Існаваў у 14—18 ст. у мяст. Лоск (цяпер вёска ў Валожынскім р-не Мінскай вобл.). Меў драўляныя ўмацаванні ў выглядзе зрубных сцен-га-родняў і баявых вежаў, якія с7аялі на кальцавым земляным вале. Паводле ін-векіара за 1621, тут было 10 трох’ярус-ных вежаў і двух’ярусная вежа-брама, іігго зачынялася варотамі і кратай-гер-сай. Сцены гародні ў верхняй частцы завяршаліся баявой галерэяй з байніца-мі і абламамі, накрытай двухсхільнай гонтавай страхой. У цэнтры дзядзінца стаялі два 2-павярховыя палацы. Адзін з іх пабудаваны ў стылі рэнесансу, за-вяршаўся вежай з гадзіннікам. На 1-м паверсе вакол прыхожай было 9 жылых пакояў з узорыстымі кафлянымі грубка-мі і 2 каморы, на 2-м, абкружаным ад-крытай галерэяй, вакол гасцінай — 2 святлшы, жылы пакой, 3 каморы. Другі палац меў 42 розныя памяшканні. Не-далёка ад вежы-брамы стаяла кухня. За сценамі замка знаходзіліся лазня і бро-вар. Замак не захаваўся.
М.А. Ткачоў, ЮА.Якімовіч.
ЛОСЬ (Alces alces), млекакормячая жы-вёла сям. аленяў атр. парнакапытных. Лашыраны ў лясной і лесастэпавай зо-нах Еўразіі .і Паўн. Амерыкі. На Белару-сі трапляецца ўсюды, больш шматлікі на ПнУ. Трымаецца статкамі па 3—8 (зрэдку да 20) асобін.
Самы буйны з аленяў: даўж. да 3 м, выш. ў карку да 2,3 м, маса да 825 кг, самкі драбней-шыя. ІІІэрсць грубая, на спіне цёмна-бурая, на бруху і нагах белаватая. Pori (толькі ў сам-цоў) вял., пераважна лапатападобныя, масай да 20 кг, на зіму спадаюць. Галава вял., шыя кароткая, тоўстая. На горле скурны выраст. Тулава масіўнае, кароткае. Ногі доўгія, з вуз-кімі вострымі капытамі. Корміцца травой, парасткамі і карой дрэў. Нараджае 1—2 ця-лят. Аб’ект спарт. і прамысл. палявання.
Э.Р.Самусенка.
ЛОСЬ, саркадон чарапіца-в ы (Sarcodon imbricatus), шапкавы ба-зідыяльны грыб сям. тэлефоравых. Па-
Лось.
шыраны ў лясной зоне Еўразіі і Паўн. Амерыкі. На Беларусі — усюды. Трап-ляецца вял. групамі ў сухіх, пераважна хваёвых, лясах. Пладовыя целы з’яўля-юцца ў жн. — лістападзе.
Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка дыям. 3—20 см, плоскапукатая або шырока-ўвагнугая, бураватая, сухая, густа ўкрыта буй-нымі завостранымі лускавінкамі. Шыпапа-добны спараносны слой на ніжняй паверхні шапкі. Ножка цыліндрычная, суцэльная, ад-наго колеру з шапкай. Мякаць іпчыльная, брудна-шараватая, са спецыфічным пахам, пры выспяванні гаркаватая. Споры шарапа-добныя, іпыпаватыя, бураватыя. Ядомы.
С.І.Бельская.
ЛОСЬ Алена Георгіеўна (н. 22.1.1933, Вільнюс), бел. графік. Скончыла Дзярж. маст. ін-т Літвы (1955). Творам уласцівы сувязь з бел. нар. традыцыямі, прастата і яскравасць выяўл. мовы. Вя-дома як мастак дзіцячай кнігі («Ве-раб’ёвы госці» А.Якімовіча, 1960; «Ду-дарык», 1964, і «Ладачкі-ладкі», 1977, В.Віткі; «Скарб» З.Бядулі, 1965, 1975; «Кую-кую ножку», 1967, «Азбукі», 1997, АДзеружынскага; «Калыханкі», 1995; «Грыбок, грыбок, выстаў лабок» У.Ягоўдзіка 1997; бел. казкі «3 рога ўсяго многа», 1968, «Залатая яблынька», 1974, «Разумная дачка», 1988; «Канёк-гарбунок» П.Яршова, «Крылаты цэх» В.Лукшы, абедзве 1982; «Слова пра па-ход Ігаравы», 1986). Сярод станковых твораў серыі «Дзеці Белавежы» (1966), «Песні заходніх славян» (1974), «Пар-трэты беларускіх пісьменнікаў» (1979), «Пад палескімі дубамі» (1981), на ляў-коўскія вершы Я.Купалы (1982), «Людзі на Прыпяці» (1984—89), «Ружанскія паданні» (1991), «Народныя беларускія калыханкі» (1992—93), цыкл малюнкаў да твораў Я.Коласа «Казкі жыцця» (1998). Некаторыя творы стылістычна пераклікаюцца з нар. лубком. Працуе таксама ў жывапісе.
Тв.: Дзесяць дзён у Барку. Мн., 1984.
Літ.: Л ату н 3.1. Алена Лось. Мн., 1977.
ЛОСЬ Алена Уладзіміраўна (н. 4.2.1957, Мінск), бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Дачка Л.МУ/ось. Скончыла Бел. тэатр.-маст. ін-т (1979). Творы вы-лучаюцца арыгінальнасцю маст. выра-шэння, цікавасцю да бел. нар. трады-цый. Працуе ў тэхніках саломапляцен-ня («40 год Перамогі», «Павукі», 1980—
лота 349
АУ.Лось. Кветкі... Батык. 1997.
тае — рысы яе творчасці. Аўгар паэм «Гавораць несмяротныя» (1961), «Мой свет» (1962), «Мая Хатынь» (1971), «Высакосны год» (1973), «Мінчанка» (1974), «Матчына трывога» (1975) і інш.
86; пано, дробная пластыка, упрыго-жанні, 1986—97), аплікацыі (серыя «Народны каляндар», 1984), батыку (се-рыі «Кветкі...», 1992, «Хрызантэмы», 1994; «Касмічная», «Вясна», «Супраць-стаянне», усе 1997) і інш. Аўтар мадэ-ляў дзіцячага і трыкат. адзення, трыкат. палотнаў і інш. Удзельнічала ў рэстаў-рацыі царскіх варот 18 ст. з в. Лемяшэ-вічы Пінскага р-на Брэсцкай вобл.
Г.А. Фатыхава.
ЛОСЬ Еўдакія Якаўлеўна (1.3.1929, в. Старына Ушацкага р-на Віцебскай вобл. — 3.7.1977), бел. паэтэса. Скон-чыла Мінскі пед. ін-т (1955), Вышэй-шыя літ. курсы ў Маскве (1960). Праца-вала ў Вучэбна-пед. выдавецтве Белару-сі, у рэдакцыях газет і часопісаў. Друка-валася з 1948. Першы зб. паэзіі «Сакавік» (1958). Выдала кнігі паэзіі «Палачанка» (1962), «Людзі добрыя» (1963), «Хараство» (1965), «Яснавокія мальвы» (1967), «Перавал» (1971), «Га-лінка з яблыкам» (1973), «Лірыка ліпе-ня» (1977). Тонкі лірызм, шчырасць і непасрэднасць, арыентацыя на перажы-
А.Лось. Ілюстра-цыя да «Слова пра паход Ігаравы». 1986.
Е.Я.Лось.
У зб-ках прозы «Пацеркі» (1966), «Тра-віца брат-сястрыца» (1970) акгуальныя маральна-этычныя праблемы жыцця сучаснікаў. Пісала для дзяцей (кн. «Абутая ёлачка», 1961; «Казка пра Лас-ку», 1963; «Вяселікі», 1964; «Зайчык-выхваляйчык», 1970; «Дванаццаць зага-
Л.Лось. Пано «Сонейка». 1998.
дак», 1974). Творы дая дзяцей вызнача-юцца веданнем дзіцячай псіхалогіі, дас-тупнасцю зместу. Яе імем названа Ушацкая раённая б-ка, у Віцебску ёй пастаўлены помнік.
Тв.: Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1979; Вян-цы зруба: Выбранае. Мн , 1969; Лірыка. Мн., 1975; Смачныя літары. Мн., 1978; Валошка на мяжы. Мн., 1984.
Літ Б е ч ы к В. Прад высокаю красою... Мн., 1984; Гніламёдаў У. Ля аднаго вогнішча. Мн., 1984. У.ВПшамёдаў. ЛОСЬ Ларыса Мікалаеўна (н. 22.7.1928, в. Княжыцы Магілёўскага р-на), бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыла Мінскае маст. вучылішча (1952). У 1954—68 мастак у газ. «Зорь-ка», у 1965—77 — на Мінскай скурга-лантарэйнай фабрыцы. Працуе пера-важна ў галіне маст. пляцення з салом-кі. Рэстаўрыравала ўцалелыя шэдэўры бел. саломапляцення — царскія вароты 18—19 ст. у в. Раўбічы Мінскага р-на і Гродне, зрабіла копію царскіх варот 18 ст. ў в. Лемяшэвічы Пінскага р-на Брэсцкай вобл. Сярод інш. работ: ані-малістычныя фігуры (птушкі, коні), дэ-кар. пано «Сонейка», «Кветкі», «Пра-лескі», «Зоркі», «Павы», «Галубы», «Ка-ляда», а таксама размаляваныя тканіны, батыкі, жывапісныя пейзажы.
Г.А. Фатыхава.
ЛОТ (англ. lot), партыя тавару, частка яго агульнай колькасці, што прадаецца ці пастаўляецца па дагаворы. Тэрмін пашыраны ў аўкцыённым гандлі (гл. Аўкцыён), дзе Л. можа складацца са стандартнага пакета каштоўных папер (100, 1000 адзінак і інш), адной рэчы (напр., карціна, прадмет антыкварыя-ту), набору аднародных па якасці прад-метаў (напр., калекцыя стараж. марак, манет).
ЛОТ (галанд. lood), навігацыйная пры-лада для вымярэння глыбіні вады з борта судна. Адрозніваюць: р у ч н ы Л. (для глыб. да 50 м) — размечаны шнур (лінь) з грузам (маса 3,5—5 кг) на кан-цы, які апускаецца ў ваду да сутыкнен-ня з дном; механічны Л. (для глыб. 10—200 м) — трос з прыборам, што рэгіструе гідрастатычны ціск каля дна, гідраакустычны (рэхалот).
ЛОТ (ням. Lot), 1) стараж. адзінка ма-сы (вагі); спачатку, са з’яўленнем у 11 ст. маркі, роўная '/^ яе (вагі) або */24 фунта (15,288 г). Пасля ўвядзення кёльнскай маркі, абавязковай для ўсёй «Свяіпчэннай Рымскай імперыі», Л. складаў 14,619 г. 2) Мера абазначэння колькасці высакароднага металу (звы-чайна серабра) у сплаве або вырабе. Чыстае серабро адпавядала 16 Л. Такім чынам, 1 Л. роўны */16 колькасці чыс-тага серабра.
лбТА (Lotto) Ларэнца (каля 1480, г. Венецыя, Італія — 1556), італьянскі жывапісец. У творчасці спалучаў трады-цыі венецыянскай і ламбардскай школ жывапісу, уплывы мастацтва Рафаэля, Карэджа і паўн.-еўрап. майстроў. Творы
350
ЛОТАС
Л. вызначаюцца эмацыянальнай напру-жанасцю, жыццёвай пераканаўчасцю вобразаў і пейзажных фонаў, вытанча-най гучнасцю каларыту. Сярод твораў: «Мадонна са св. Пятром пакутнікам» (1503), «Зняцце з крыжа» (1512), «Даб-равешчанне» (каля 1527), «Укрыжаван-не» (1531), «Мадонна з ружанцам» (1539), фрэскі ў капэле Суардзі ў Трэс-коря (1524) і інш. Аўтар партрэтаў епіс-капа Б. дэ Росі (1505), дамініканца (1526), Феба да Брэшыя (1550-я г.) і інш.
лб'ГАС (Nelumbo), род кветкавых рас-лін сям. лотасавых. 2 віды. Пашыраны Л. арэханосны (N. nucifera) у Паўд. Еў-ропе (напр., дэльта р. Волга), Паўд.-Усх. Азіі і Паўн.-Усх. Аўстраліі, Л. жоў-ты (N. lutea) у Паўн. і Цэнтр. Амерыцы. У Індыі, Карэі, Кітаі, Японіі культыву-ецца. Рэлікт трацічнага перыяду.
Шматгадовыя буйныя водныя, часам зем-наводныя травы з развітым карэнішчам. Над-воднае лісце буйное, шчытападобнае, доўга-чаранковае, высока ўзнімаецца над вадой, тое, што плавае, — крутлявае, плоскае, пад-воднае — сядзячае, лускападобнае. Тканкі з вял. паветраноснымі поласцямі. Кветкі дыям. да 30 см, ружовыя або жоўтыя, адзіночныя, на доўтіх кветаносах. Пялёсткі і тычынкі шматлікія. Плод —шматарэшак. Насенне за-хоўвае ўсходжасць да некалькіх тысяч гадоў.
Л.Лота. Дабраве-шчанне. Каля 1527.
Усе ч. расліны маюць у сабе вітамін С і каў-чук, у чаранках і праростках — ядавітае рэ-чыва нелюмбін. Насенме і карэнішча ўжыва-юцца ў ежу і на корм жывёле. Харч., лек. і культавыя расліны; стараж. культура народаў Паўд. і Паўд.-Усх. Азіі, амер, індзейцаў.
жоўты кураслеп, мядзведжая лапка). Трапляецца на забалочаных лугах, у алешніках, вадзе.
Шматгадовыя травы з тоўстым, уверсе га-лінастым сцяблом. Лісце цэласнае, сэрца-або ныркападобнае. Кветкі жоўтыя ці белыя з простым калякветнікам. Плод — шматлістоў-ка. Некат. віды ядавітыя. Лек., фітанцыдныя і дэкар. расліны.
ЛбТАЦЬ (Caltha), род кветкавых раслін сям. казяльцовых. Каля 90 відаў. Па-шыраны ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы і Аўстраліі. На Беларусі — Л. балотная (С. palustris, нар. назвы лота, латацень,