Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
Даўж. да 70 см, звычайна каля 30 см. Афарбоўка сінявата-белая з 5—7 цёмна-сіні-мі шырокімі папярочнымі палосамі. Луска дробная, цыклоідная. На хваставым сцябле скурыстыя кілі. Кормяцца дробнай рыбай, ракападобнымі, магчыма, рэшткамі корму «гаспадароў».
лбцы, Л о ч ы (Locci) Аўгуста Він-цэнці (каля 1640, Варшава — 22.10.1732), польскі архітэкгар. Вучыўся ў бацькі Аўгуста Станіслава Л. і Дж.Б.Джызлені ў Рыме. Кіраўнік буд.-дэкарацыйных работ і маст. дарадца польскага караля Яна III Сабескага. Паводле яго праектаў пабудаваны палац у Вілянаве (б. летняя каралеўская рэзі-дэнцыя каля Варшавы, 1677—1794; ба-рока), створаны план Варшавы (1683, не захаваўся). Кіраваў буд-вам касцёла і кляштара капуцынаў у Варшаве (1683— 85). На Беларусі для Нясвіжскага пала-цава-паркавага комплексу зрабіў праект галерэі (1678).
ЛбЦЫЯ (ад галанд. loodsen весці кара-бель), 1) раздзел навукі пра караблева-джэнне, які вывучае водныя і паветр. шляхі, каб гарантаваць бяспеку руху водных і паветр. караблёў (аэралоцыя). 2) Навігацыйны дапаможнік, які апіс-вае фізіка-геагр. асаблівасці пэўнага воднага аб’екга ці яго часткі або паветр. трасы, з харакгарыстыкай стаянак, пар-тоў, агараджальных знакаў небяспекі і да т.п. У Л. паведамляюцца таксама за-коны і правілы, што вызначаюць рэ-жым плавання (паветраплавання) у пэўным раёне.
лбчМЕЛЬ Іосіф Фадзеевіч (1907 — сак. 1942), бел. гісторык. Скончыў Ма-гілёўскі пед. ін-т. У 1935—41 навук. супрацоўнік Ін-та гісторыі АН БССР. Загінуў на фронце ў Вял. Айч. вайну. Асн. навук. працы прысвечаны нац,-вызв. барацьбе бел.народа. Лічыў, што нац. і рэліг. прыгнёт бел. народу з боку польскіх паноў падштурхнуў яго да ўз’яднання з Расіяй, спрыяў аб’яднан-ню яго нац.-вызв. і антыфеад. барацьбы ў адзіную плынь. Сял. рух пач. 1860-х г. і паўстанне 1863—64 звязаў з сял. рэ-формай 1861. Лічыў К.Каліноўскага найб. радыкальным правадыром паў-стання, выразнікам і абаронцам інтарэ-саў прыгнечанага сялянства. Даследаваў барацьбу бел. народа супраць польскіх акупантаў у ірамадз. вайну. Аўтар пра-цы «Нарыс гісторыі барацьбы беларус-кага народа супраць польскіх паноў» (1940).
Літ.: М н х н ю к В.Н. Становленне н раз-внтне нсторнческой наукн Советской Бело-русснн (1919—1941 гг.). Мн., 1985.
Лоцман.
лбЧЫНСКАЯ ЛЕСАПІЛЬНАЯ ФАБ-РЫКА. Дзейнічала ў 1899—1908 у в. Лочын, Асіповіцкі р-н Магілёўскай вобл. У 1899 мела паравы кацёл, у 1908 — лакамабіль (24 к.с.), 2 цырку-лярныя пілы. У 1900 вырабляла 14 тыс. пгг. дошак для скрынак. У 1904 праца-вала 175 чал.
лбіНА. рака ў Ашмянскім і Астравец-кім р-нах Гродзенскай вобл., левы пры-ток Ашмянкі (бас. р. Вілія). Даўж. 55 км. Пл. вадазбору 455 км2. Пачынаецца за 1,5 км на ПдУ ад в. Ваўкоўшчына Ашмянскага р-на. У вярхоўі цячэ на паўн. схілах Ашмянскага ўзвышша. Ас-ноўны прыток — р. Кавалёўка. Даліна да в. Лоша невыразная, ніжэй трапеца-падобная, яе шыр. 200—300 м. Пойма двухбаковая, пераважная шыр. 100— 150 м. Рэчышча на працягу 12 км ад вытоку каналізаванае. Берагі стромкія, у вярхоўі абрывістыя. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,9 м3/с. Ёсць са-жалка, на У ад яе Янаўскае вадасхові-шча.
ЛбША, рака ў Уздзенскім і Капыль-скім р-нах Мінскай вобл., левы прыток р. Нёман. Даўж. 42 км. Пл. вадазбору 830 км2. Пачынаецца каля в. Даўгінава Уздзенскага р-на. Асн. прыток р. Выня (злева). Даліна на вял. працягу невы-разная. Пойма асушаная. Берагі абры-вістыя. Рэчышча на ўсім працягу кана-лізаванае. На рацэ створана Лашанскае вадасховішча.
ЛбіПА, вёска ў Уздзенскім р-не Мін-скай вобл., каля р. Лоша і Лашанскага вадасх., на аўтадарозе Узда—в. Валяр’я-ны. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 16 км на У ад г.п. Узда, 60 км ад Мінска, 38 км ад чыг. ст. Негарэлае. 167 ж., 76 двароў (1999).
Вядома з 17 ст., уладанне Галоўчынскіх, Заранкаў, Ленскіх, Завішаў, Грабоўскіх-Та-порчыкаў. У 18 ст. фарміравалася як мястэч-ка. 3 1793 у Рас. імперыі. У 19 — пач. 20 ст сяло, потым мястэчха Слабада Пырашаўскай вол. Ігуменскага пав. Мінскай губ. У 1860-я г. 48 двароў, школа, царква, сінагога. У 1909 — 270 ж., 70 двароў. 3 1924 цэнтр сель-савета Уздзенскага р-на Мінскай акругі. У 1972 -— 248 ж., 81 двор.
Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Каля вёскі стаянка каменнага веку. В.У.Шаблюк. ЛбШНІЦА, вёска ў Барысаўскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Мінск— Масква. Цэнтр сельсавета, калгаса і саўгаса-камбіната, За 20 км на ПнУ ад г. Барысаў, 96 км ад Мінска, 5 км ад чыг. ст. Прыяміна. 6872 ж., 584 двары (1999).
У 1563 мястэчка ў Барысаўскім старостве Віцебскага ваяв. ВКЛ. 3 1793 у Рас. імперыі, у Барысаўскім пав. Мінскай губ. У вайну 1812 напалеонаўскае войска спаліла тут цар-кву (у 1816 адбудавана). У 1870 сяло, у 1885 цэнтр воласці, 834 ж., 143 двары, нар. вучы-лішча, царква, млын. 3 1920 у Л. нар. тэатр. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета ў Барысаўскім р-не Мінскай акруті. У Вял. Айч. вайну ням-фаш. захопнікі загубілі 53, вывезлі ў Герма-
ЛУАРА 353
нію 49 жыхароў. У 1945—55 працаваў дзіця-чы дом. У 1972 — 1978 ж, 630 двароў.
Прыямінскі рамонтны з-д, камбікор-мавы з-д. Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, кінатэатр, б-ка, бальніца, ап-тэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Пом-нік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. У.У.Бянько.
ЛОШЫЦА рака ў Мінскім р-не і Мін-ску, правы прыток р. Свіслач (бас. р. Дняпро). Даўж. 9,2 км. Пачынаецца на зах. ускраіне в. Дворышча. У сярэднім цячэнні ракі ў межах Мінска створаны 2 сажалкі.
лбшыцкі СЯДЗІБНА-ІІАРКАВЫ КОМПЛЕКС, помнік сядзібна-парка-вага мастацгва 18—19 ст. на паўд. ус-краіне Мінска ў сутоках рэк Свіслач і Лошыца каля б. в. Лошыца 1-я. У ком-плекс уваходзілі сядзібны дом, капліца, дом аканома, вадзяны млын, будынак спіртзавода, гасп. пабудовы, пейзажны парк. Цэнтр кампазіцыі — сядзібны дом на грэбені каля поймавай тэрасы. Mae асіметрычную аб’ёмна-прастора-вую кампазіцыю, якая складаецца з драўлянага 1-павярховага і прыбудава-нага да яго тарца мураванага 2-павярхо-вага аб’ёмаў. У дэкар. афармленні фаса-даў выкарыстаны драўляныя разныя дэ-талі (слупы гал. ўвахода, аконныя ліш-твы, карнізныя паясы і інш.). У інтэр’еры захаваліся ляпныя дэталі, аб-ліцоўка сцен панэлямі з дубу, каляро-вая кафля. Перад гал. фасадам парадны партэр у форме няправільнага эліпса, абмежаваны пад’язнымі дарогамі; з процілеглага боку пакаты прыбярэжны спуск да лукавіны р. Лошыца. Асн. пар-кавы ўчастак з кальцавымі дарожкамі знаходзіцца перад паўн. тарцовым фа-садам. У ім растуць экзоты (дуб пушыс-ты, бяроза вішнёвая, магнолія кобус, лістоўніцы яп., сіб. і еўрап. і інш.).
У пісьмовых крыніцах в. Лошыца згадваец-ца з 1-й пал. 16 ст., належала кн, Талачын-скім, з сярэдзіны 16 ст. — Гарнастаям. У 2-й пал. 16 ст. падзелена на Лошыцу-Гарнастаеў-скую (з канца 16 ст. належала кн Друцкім-Горскім) і Лошыцу-Адынцоўскую. У 1719 Ло-шыца з навакольнымі вёскамі перайшла да Г.рушынскіх. У канцы 16 — пач. 17 ст. на ўэіорку побач з р. Лошыца і Свіслач пабуда-ваны вял. драўляны дом на каменным падму-рку. У 1724 пабудаваны новы сядзібны дом — драўляны (частка сцен з цэглы), на каменным падмурку, накрыты гонтам (рэкан-струяваны ў пач. 1880-х г.). Паводле інвента-ра 1772, сядзіба ўяўляла сабой вял. комплекс з асп. пабудовамі, млынам, на р. Лошыца быў стаў. У 2-й пал. 18 ст. паводле фундацыі С Ірушынскага пабудавана мураваная каплі-ца ў стылі барока (Лошыцкая алггарыя). У пач. 19 ст. Лошыцу наведаў мастак Ю.Пеш-ка, які пакінуў акварэль з выявай сядзібы; тут часта бываў В.Дунін-Марцінкевіч. 3 1877 ся-дзіба перайшла да Любанскіх. У 1896 павялі-чаны бровар, у 1901 пабудаваны новы мльш на Свіслачы. У 1922—25 тут была доследная гаспадарка Бел. дзярж. ін-та сельскай гаспа-даркі. На яе базе па ініцыятыве М.І.Вавілава ў 1925 створана Бел. аддзяленне Усесаюзнага ін-та прыкладной батанікі і новых культур (дырэктар А.Я.Сюбараў). 23.2.1931 аддзяленне рэарганізавана ў Бел. занальную доследную станцыю плодаагародніцкай гаспадаркі. Ад-начасова створаны садова-агародны ін-т з ад-
Да арт Лошыцкі сядзібва-ларкавы комплекс. Капліца. Здымак 1920-х г.
Да арт. Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс. Сядзібны дом.
дзяленнямі садаводства, агародніцтва і перап-рацоўкі пладоў і агародніны. 5.4.1956 у Ло-шыцкай сядзібе створаны Бел. НДІ бульба-водства і плодаагародніцтва (у 1964 пераведзены ў Самахвалавічы, а ў Лошыцы
пакінута яго доследная гаспадарка). У 1989 створана Лошыцкая садова-паркавая гаспа-дарка. Сядзібны дом з 1986 — філіял Нац. маст. музея Беларусі
В.Р.Анціпаў, Т.І.Чарняўская, У.МДзянісаў.
лбялці, каралавыя астравы ў Ціхім ак., тое, што Луаятэ.
ЛУАЛАБА (Lualaba), рака ў Дэмакр. Рэспубліцы Конга, частка верхняга ця-чэння р. Конга да вадаспадаў Байёма. Даўж. 2080 км. Суднаходная на асобных участках.
ЛУАНГПРАБАНГ, Луангпхабанг горад на Пн Лаоса, на р. Меконг, каля ўпадзення ў яе р. Кхан. Адм. цэнтр прав. Луангпрабанг. Засн. ў 14 ст. 68 тыс. ж. (1985). Рачны порт. Аэрадром. Гандл. (рыс, лес) і культ. цэнтр паўн. ч. Лаоса. Рамёствы. Былая рэзідэнцыя ка-раля. Рэліг. цэнтр. Будыйскія храмы 16—19 ст., тхат (ступа) Чамсі, Каралеў-скі палац (канец 19 — пач. 20 ст.), б-ка са стараж. рукапісамі.
ЛУАНДА (Luanda), горад, сталіца Анго-лы. Адм. ц. правінцыі Луанда. Засн. ў 1575 партугальцамі. 2081 тыс. ж. (1997). Порт на Атлантычным ак. Вузел аўтада-рог. Пачатковы пункт чыгункі ў глыб краіны. Міжнар. аэрапорт. Гал. пра-мысл. цэнтр краіны (больш за 50% ва-лавой прадукцыі апрацоўчай прам-сці краіны). Прам-сць: нафтаперапр., гума-вая, цэм., тэкст., харч., тытунёвая. Ун-т. Музеі: Анголы (прырода) і Дунду (гісторыя і этнаграфія). Арх. помнікі каланіяльнага перыяду (пераважна 17— 18 ст.). Паблізу Л. нафтапромыслы.
ЛУАІГУЛА (Luapula), назва р. Лавуа па-між азёрамі Бангвеулу і Мверу.
ЛУАРА (Loire), самая доўгая рака Францыі. Даўж. 1012 км, пл. басейна 115 тыс. км2. Вытокі ў гарах Севены, цячэ па Цэнтр. Французскім масіве і
Панарама Луанлы
12. Зак. 456.
354 луаятэ
Луарскай нізіне. Упадае ў паўн. ч. Біс-кайскага зал. Атлантычнага ак., угварае эстуарый. Гал. прытокі: Алье, Шэр, В’ена (злева), Сарта з Луарам (справа). Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні больш за 800 м3/с. Суднаходная ад г. Раан (часткова па абводных каналах), злучана каналамі з рэкамі Сена, Сона, Рэйн. На Л. гарады Арлеан, Тур, Нант (пачатак марскога суднаходства), у эс-туарыі — порт Сен-Назер. У даліне Л. — шматлікія замкі 15—16 ст.