• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Лужкоўскі Міхайлаўскі касцёл
    рыянаўскім) падараваў манахам фальва-рак Віснік, адвёў месца для пабудовы кляштара, Лужкоўскага Міхайлаўскага касцёла і калегіума. Жонка Жабы ахвя-равала на калегіум 1000 злотых. У кан-цы 1750-х г. навуч. сістэма калегіума рэарганізавана паводле рэформ С.Ка-нарскага. У апошняй чвэрці 18 ст. ў час дзейнасці Адукацыйнай камісіі калегіум уваходзіў з 1783 у Навагрудскую, з 1790 у Піярскую навуч. акругі, у 1782 былі 3 класы з тэрмінам навучання 6 гадоў, 4 выкладчыкі, 130 вучняў. У 1793 калегі-ум пераўтвораны ў павятовае 4-класнае вучылішча з 6-гадовым тэрмінам наву-чання (3-і і 4-ы класы мелі 2-гадовыя курсы). У 1807 тут вучылася 116 юна-коў. У вайну 1812 разрабаваны францу-замі. У 1817 былі 144 выхаванцы. У 1825 рэарганізаваны ў звычайнае 4-класнае павятовае вучылішча. За ўдзел выкладчыкаў у паўстаяні 1830— 31 вучылішча 1.5.1832 зачынена, маё-масць піяраў канфіскавана. А.ФСамусік
    ЛУЖбК вёска ў Кармянскім р-не Го-мельскай вобл., на р. Горна. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на Пд ад г.п. Карма, 90 км ад Гомеля, 71 км ад чыг. ст. Рагачоў. 420 ж., 139 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брац-
    Бронзавы бранзалет лужыцкай культуры
    кая магіла сав. воінаў, помнік земля-кам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ЛЎЖЫЦА. Л а ў з і ц (сербалужыцкае Luzica, ням. Lausitz), гістарычная воб-ласць у паўд.-ўсх. ч. Германіі, на герм,-польск. памежжы паміж рэкамі Ныса-Лужыцка (Нейсе) і Шпрэе (вярхоўе). У 1-м тыс. н.э. заселена палабскімі славя-намі — пераважна лужычанамі (на Пн) і мільчанамі (на Пд; гал. цэнтрам апошніх быў г. Будзішын, цяпер Баў-цэн, Германія; адсюль паўд. частка Л. напачатку наз. Будзішынскай зямлёй). У 10 ст. заваявана, пазней каланізавана немцамі, паводле Будзішынскага міру 1018 адышла да Польшчы, з 1031 зноў у Германіі (у т.л. ў Брандэнбургу), з 14 ст. ў Чэхіі. 3 15 ст падзяляецца на Ніж-нюю (на Пн) і Верхнюю (на Пд) Л., з 1526 у складзе манархіі Габсбургаў, з 1623—35 уладанне курфюрстаў Саксо-ніі, у 1815 падзелена паміж Прусіяй (б.ч. з г. Гёрліц) і Саксоніяй (ч. Верх-няй Л. з Баўцэнам). Нягледзячы на працэс германізацыі (з 18 ст.), сярод слав. насельнштва пачала фарміравацца нац. самасвядомасць; развівалася лу-жыцкая л-ра, былі створаны нац. культ.-асв. арг-цыі (Маці Сербская, Да-мавіна). У 1935—38 усе лужыцкія арг-цыі і т-вы скасаваны, выкарыстан-не лужыцкай мовы ў школах забароне-на. У 1949—90 у складзе Герм. Дэмакр. Рэспублікі. У 1950 атрымала культ. аў-таномію (мае ўласнае школьніцтва, друк, у 1945 адноўлена Дамавіна).
    ЛЎЖЫЦКАЯ КУЛЬТЎРА. археалагіч-ная культура плямён канца бронзавага і ранняга жал. вякоў (15—4 ст. да н.э.), якія насялялі зах. землі Польшчы, усх. вобласці Германіі, паўн. раёны Чэхіі і Славакіі. Назва ад Лужыцкай вобл. (Германія), дзе ўпершыню выяўлены характэрныя помнікі. Насельніцтва жы-ло на паселішчах у наземных жытлах слупавой канструкцыі і ў паўзямлянках з глінянымі печамі. Пахавальны аб-рад — трупаспаленне ў грунтавых мо-гільніках, трапляецца і трупапалажэнне ў курганных могільніках. Плямёны Л.к. займаліся земляробствам і жывёлага-доўляй. Выраблялі метал. прылады пра-цы, зброю, упрыгожанні, цюльпана- і яйцападобныя гаршкі, біканічныя і пу-катыя вазы, інш. посуд, арнаментаваны шышкападобнымі выступамі і гарыз. жалабкамі. Скіфскія набегі з 6 ст. да н.э. паскорылі заняпад Л.к. На Беларусі зафіксаваны асобныя знаходкі рэчаў Л.к. каля Навагрудка, вёсак Здзітава Бярозаўскага, Барысы Брэсцкага р-наў Брэсцкай вобл. і інш. В.І.ПІадыра. ЛУЗГІН Аляксей Андрэевіч (1.2.1920, в. Загараддзе Талачынскага р-на Віцеб-скай вобл. — 10.1.1977), Герой Сав. Са-юза (1946). Скончыў Тамбоўскую ваен. авіяц. школу пілотаў (1941). У Чырв. Арміі з 1939. У Вял. Айч. вайну з 1943 на Цэнтр., 1-м Укр. франтах. Камандзір звяна развед. авіяц. палка лейтэнант Л.
    ЛУЗІН
    зрабіў 106 баявых вылетаў, правёў 32 паветр. баі, зняў 160 фільмаў, з якіх зманціравана 275 фотасхем і 450 фота-планшэтаў; паводае звестак яго аэрафо-таразведкі на аэрадроме ў Палтаве і інш. палявых пляцоўках знішчана 320 самалётаў праціўніка. Да 1960 у Сав. Арміі.
    ЛЎЗІН Мікалай Мікалаевіч (9.12.1883, г. Томск, Расія — 28.2.1950), расійскі матэматык. Акад. AH СССР (1929, чл,-кар. 1927). Скончыў Маскоўскі ун-т (1908), дзе і працаваў. У 1929—36 і 1941—50 у Матэм. ін-це, з 1936 у Ін-це аўтаматыкі і тэлемеханікі AH СССР. Навук. працы па метрычнай і дэскрып-тыўнай тэорыі функцый сапраўднай пе-раменнай, матэм. аналізе, дыферэнцы-яльнай геаметрыі і інш.
    Тв.\ Собр. соч. Т. 1—3. М., 1953—59.
    Літ.: Н.Н.Лузнн. М.; Л., 1948; Памятн Н.Н.Лузнна // Успехм мат. наук. 1950. Т. 5, вып. 4.
    М.М.Лузін.
    ААЛузгін.
    ЛУІ БАНАПАРТ, гл. Напалеон Ш.
    ЛУІ ФІЛІП (Louis Philippe; 6.10.1773, Парыж — 26.8.1850), французскі ка-роль [1830—48). Прадстаўнік малодшай (Арлеанскай) галіны Бурбонаў, герцаг Арлеанскі з 1793. У час Французскай рэ-валюцыі 1789—99 якабінец (з 1790), удзельнік вайны з антыфранц. кааліцы-яй. У 1793 перайшоў на бок аўстрый-цаў, да (814 у эміграцыі. У перыяд Рэс-таўрацыі (1814—30) быў звязаны з лібе-ральнай апазіцыяй. У час Ліпеньскай рэ-валюцыі 1830 абвешчаны каралём арлеа-ністамі. Правіў у інтарэсах найбагацей-шых вярхоў прадпрымальнікаў (пера-важна банкіраў). Жорстка падаўляў нар. хваляванні, фактычна ліквідаваў дэ-макр. свабоды, гарантаваныя «Хартыяй 1830» (сходаў, друку і інш.). У 1830—47 пры ім быў заваяваны Алжыр. Скінуты з прастола ў час Лютаўскай рэвалюцыі 1848, уцёк у Англію.
    ЛУІДОР (франц. louis d’or залаты луі; Louis Людовік), асноўная залатая мане-та Францыі, выпуск якой пачаўся ў .1640 пры Людовіку XIII (адсюль назва) і працягваўся да 1795. Напачатку Л. раўняўся 10 ліўрам. 3 павышэннем кошгу золата адпаведна павышаўся і коіігг Л. (у 1686 роўны 11 ліўрам 10 су). У 1693—1726 Л. выпускаўся неаднара-зова.
    Луідор 1743; золата, Францыя.
    ЛУІЗІЯНА (Louisiana), штат на Пд ЗША, на Прымексіканскай нізіне. На Пд абмываецца Мексіканскім залівам. Пл. 125,7 тыс. км2. Нас. 4350,6 тыс. чал. (1996), у т.л. 30,8% негры. Адм. ц. — Батан-Руж, найб. горад Новы Арлеан. Прыморская частка — забалочаная ні-зіна з азёрамі, на У — даліна і дэльта р. Місісіпі. На ПнЗ рэльеф узгорысты (выш. да 163 м). Клімат субтрапічны, вільготны. Сярэднія месячныя т-ры ад 12 °C у студз.—лютым да 27,5 °C у лі-пені. Аладкаў каля 1500 мм за год. Ін-дустр.-агр. штат. Здабыча нафты, пры-роднага газу, каменнай солі, серы. Буй-ная нафтаперапр. і хім. прам-сць (Ба-тан-Руж, Лейк-Чарльз, Новы Арлеан). Развіты алюмініевая, нафтахім. (вытв-сць сінт. каўчуку, пластмас), дрэваапр., па-пяровая, харч. (цукр., алейная, апра-цоўка трапічных прадуктаў), суднабуд. і суднарамонтная, аўтазборачная, метала-апр. прам-сць. У сельскай гаспадарцы пераважае земляробства (больш за 60% даходаў). Асн. культуры: рыс, бавоўнік, цукр. трыснёг, соя, кукуруза, батат. Га-дуюць буйн. par. жывёлу і свіней. Рач-ное і марское рыбалоўства. Транспарт аўтамабільны, чыгуначны, рачны, мар-скі.
    Тэр. Л., якую здаўна насялялі індзейцы, у 1539—42 адкрылі іспанцы, з 1682 даследавалі і з 1699 каланізавалі французы (у 1718 засн. г. Новы Арлеан). У канцы 17 — пач. 19 сг. Л. наз. вялізная тэр. басейна р. Місісіпі. У выні-ку Сямігадовай вайны 1756—63 Францыя пе-радала зах. частку Л. пад уладу Іспаніі, усход-нюю — Англіі. Пасля ўтварэння ЗША усх.
    частка Л. ўвайшла ў іх склад (1783), а заход-няя зноў адьппла (1800) да Францыі, якая ў 1803 прадала сваю частку Л. ЗША за 15 млн. дол. 3 1804 паўд. частка Л. — тэрыторвія (адм. адзінка), з 30.4.1812 штат ЗША (астат-нія часткі Л. ўвайшлі ў інш. штаты ЗША), які ў грамадз. вайну 1861—65 удзельнічаў на ба-ку паўд. (канфедэратыўных, рабаўладальніц-кіх) штатаў. У Л. працяглы час адбываліся сац. і расавыя хваляванні, асабліва ў канцы 1920 — пач. 1930-х г.
    ЛЎІС (Louis) Джозеф Бэраў (13.5.1914, г. Лафеет, штат Алабама, ЗША — 12.4.1981), амерыканскі спартсмен (бокс). Чэмпіён свету сярод прафесія-налаў (1937—49) у цяжкай вазе.
    ЛЎІСВІЛ (Louisville), горад на У ЗША, у штаце Кентукі. Засн. ў 1778, гар. пра-вы з 1828. Названы ў гонар франц. ка-раля Людовіка XVI. 270,3 тыс. ж., з прыгарадамі каля 1 млн. ж. (1997, час-тка прыгарадаў у штаце Індыяна). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на р. Агайо. Важны гандл.-прамысл. цэнтр, гал. ры-нак тытуню ў ЗША. Прам-сць: хім. (у т.л. вытв-сць сінт. каўчуку, пластмас), харчасмакавая (буйны цэнтр вытв-сці віскі і тытуню), паліграф., металаапр. і маш.-буд. (вытв-сць электрабыт. пры-лад, рачных суднаў, рухавікоў унутр. згарання, с.-г. машын), ваенная. Ун-т. ЛУК, 1) ручная зброя далёкага бою для кідання стрэл. Вядомы з часоў позняга палеаліту. Выкарыстоўваўся ўсімі наро-дамі і плямёнамі (акрамя карэнных аў-стралійцаў і мікранезійцаў) на вайне і паляванні да 18 ст. (у некаторых наро-даў Афрыкі і ў 20 ст.).
    3	сярэдневякоўя ў Еўропе вядомы Л. прос-ты і складаны. Просты Л. — сагнутая ў дуту пругкая драўляная палка, канцы якой сцягнугы цецівой; быў пашыраны ў стараж. рымлян, германцаў, нарманаў, кельтаў, ан-гла-саксаў. Складаны Л. меў драўляную аснову лукавішча, узмоцненага звонку жыла-мі, з унугр. боку — касцянымі пласцінкамі; канцы і дзяржанне мелі таксама касцяныя пласцінкі, асобныя часткі змацоўваліся клеем і жыламі. Цеціву скручвалі з сухажылляў жы-вёл, вузкіх палос скуры, валасоў, раслінных валокнаў. Меў памеры 1,2—1,6 м і кідаў стрэлы да 900 м. Складаны Л. пераўзыходзіў просты ў трываласці, далёкасці кідання стрэл і сіле паражэння цэлі. Стрэлы рабілі з пра-мастойнага дрэва ці трыснягу; наканечнікі — з крэменю, рогу або косці, з 1-га тыс. да н.э. — з металу.
    На тэр. Беларусі крамянёвыя наканеч-нікі стрэл знаходзяць пры раскопках мезалітычных і неалітычных помнікаў Верхняга Падняпроўя, Панямоння, Прыпяці, а металічныя — пры раскоп-ках помнікаў бронзавага і жал. вякоў і ранняга сярэдневякоўя. Спачатку туг карысталіся простым, а з 16 ст. склада-ным Л., якім была ўзброена лёгкая кон-ніца (гл. ў арт. Лучнік.1). У эпоху сярэд-невякоўя Л. доўгі час спаборнічаў па баявых якасцях з агнястрэльнай зброяй. Вопытны лучнік з добрага Л. трапна страляў на 300 м і рабіў 4—5 стрэлаў за мінуту. 2) Спарт. прылада (зброя), якая выкарыстоўваецца з 19 ст. Гл. Стральба з лука. Іл. гл. таксама да арт. Зброя.