• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    лукбмскія, княжацкі род герба «Рох» зменены ў ВКЛ Магчыма, пахо-дзяць з мясц. князёў, нашчадкаў полац-кага кн. Усяслава Брачыславіча, але па-ходжанне дакладна не высветлена. Упершыню згадваюцца ў 2-й пал. 15 ст. князі В а с і л ь (упамінаецца ў 1463) і I в а н (у 1473 з’ехаў у Маскву, дзе ў 1493 пакараны смерцю за змову суп-раць вял. кн. Івана III). У пач. 16 ст. вядома некалькі князёў Л., якія сумесна валодалі замкам і мяст. Лукомль і інш. маёнткамі ў Лукомскім княстве. 3 іх Фёдар Іванавіч у 1508 удзель-нічаў у мяцяжы князёў Глінскіх. Вера-годна, яго братамі былі I в а н Іва-н а в і ч (каля 1460 — пасля 1520), ула-дальнік Шчыдугаў і Гарадца, заснаваль-нік шчыдуцкай галіны Л., Андрэй I в а н а в і ч (каля 1470 — пасля 1528), уладальнік Меляшковічаў і Бельнякоў, заснавальнік згаслай у 1-й пал. 17 ст. меляшковіцкай галіны, і Р а м а н (? — пасля 1500), уладальнік Пачаевічаў у Лукомскім княстве, Дабрыгораў у По-лацкай зямлі і Лічкава ў Лідскім ітав. Іх нашчадкі раздрабілі свае ўладанні. 3 2-й пал. 16 ст. яны неаднаразова займа-лі павятовыя пасады пераважна ў Ар-шанскім і Віцебскім пав. Сенатарскай годнасці дасягнуў Фрыдэрык (каля 1565—1611), падкаморы аршанскі з 1600, адначасова староста крычаўскі з 1602, кашталян мсціслаўскі з 1610. Род Л. захаваўся да 20 ст., многія змізарне-лыя яго прадстаўнікі не карысталіся княжацкім тытулам. ВЛ.Насевіч.
    ЛУКОНЕЦ, возера ў Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Эса, за 5 км на ПдЗ ад г. Лепель. Пл. 0,24 км2, даўж. 720 м, найб. шыр. 400 м, даўж. берага-вой лініі 1,9 км. Пл. вадазбору 11,1 км2. Схілы катлавіны выш. 14—16 м (на Пд да 26 м), параслі лесам. Берагі на 3 і У нізкія, забалочаныя, астатнія зліваюцца са схіламі. На 3 і У забалочаная пойма, парослая хмызняком. На У выцякае ру-чай у р. Эса.
    ЛУКОНІН Міхаіл Кузьміч (2910.1918, г. Астрахань, Расія — 6.8.1976), расійскі паэт. Скончыў Сталінградскі настаўніц-кі ін-т (1937), вучыўся ў Літ. ін-це імя М.Горкага (1937—41). У Вял. Айч. вай-ну ўдзельнік вызвалення Брэста. Друка-ваўся з 1935. У паэт. зб-ках «Сэрцабіц-цё» (1947), «Лірыка» (1950), «Клятва» (1962), «Пяць кніг» (1974), паэме «Пра-цоўны дзень» (1948, Дзярж. прэмія СССР 1949), аповесці ў вершах «Прыз-нанне ў каханні» (1959), зб. вершаў і
    паэм «Неабходнасць» (1969, Дзярж. прэмія СССР 1973) і інш. — тэмы гіс-торыі і сучаснасці, кахання і адзіноты. У 1945 кіраваў літ. аб’яднаннем у Брэс-це пры газ. «Заря». У кнізе артыкулаў «Таварыш паэзія» (1963) пісаў пра выз-валенне Мінска, пра Брэст у першы пасляваенны год, пра А.Куляшова. Асобныя творы прасякнуты бел. маты-вамі. Брэсту прысвяціў верш «У Брэс-це», Мінску — «Абеліск». На бел. мову асобныя яго творы пераклалі Куляшоў, А.Вялюгін, Ю.Свірка, У.Шахавец і інш.
    Тв.: Собр. соч. Т. 1—3. М., 1978—79; Язбр. пронзв. Т. 1—2. М., 1989.
    Літ.. Аннннскнй Л.А Мнханл Луко-ннн. М., 1982.	В.С.Семенякоў.
    ЛУКбніЦА. рака ў Слонімскім, Зэль-венскім і Мастоўскім р-нах Гродзен-скай вобл., левы прыток р. Шчара (бас. р. Нёман). Даўж. 32 км. Пл. вадазбору 195 км2. Пачынаецца на ПдЗ ад в. Плаўскія Слонімскага р-на, цячэ ў ме-жах Слонімскага ўзв. Даліна выразная, трапецападобная, шыр. да 900 м. Пойма забалочаная, вузкая. Рэчышча ў верхнім цячэнні звілістае, на працягу 15 км кана-лізаванае. Берагі стромкія і абрывістыя. ЛУКбНІЦА. вёска ў Галынкаўскім с/с Зэльвенскага р-на Гродзенскай вобл. За 15 км на ПнУ ад Зэльвы, 145 км ад Гродна, 17 км ад чыг. ст. Зэльва. 121 ж., 54 двары (1999). Сельскі клуб. Помнік архітэктуры — Міхайлаўскі касцёл (1782).
    Вядома з 2-й пал. 15 ст. як сяло і прыселак у маёнтку Дзярэчын. Уласнасць Копачаў (Ка-пачэвічаў), у 16 ст — Нарбутаў (Нарбутові-чаў). У 1505 надворны харунжы Войцех Нар-бутовіч з жонкай Ганнай заснавалі тут касцёл Міхаіла Архангела (не захаваўся). У крыніцах 17 ст. Л. наз. мястэчкам (1610), потым — ch-bom (1630, 1663). Належала Гарабурдам, Па-лубенскім, Пініцкім, Цехановічам. 3 1795 у Рас. імперыі. У 19 — пач. 20 ст. вёска Сло-німскага пав. Гродзенскай губ. У 1897 —200 ж., 29 двароў, царква, крама. 3 1921 у Поль-шчы, у Слонімскім пав. Навагрудскага ваяв. 3 1939 у БССР, з 1940 у Галынкаўскім с/с Зэльвенскага р-на. У 1962—66 у Слонімскім р-не.
    ЛУКбЎНІКАЎ Вадзім Іванавіч (н. 6.9. 1941, г.п. Шылава Разанскай вобл., Ра-сія), бел. вучоны ў галіне элекгратэхні-кі. Д-р тэхн. н. (1981), праф. (1983). Скончыў Ленінградскі ін-т авіяц. пры-ладабудавання (1964). 3 1981 у Гомельс-кім політэхн. ін-це. Навук. працы па эл. машынах, электрапрыводзе, аўтам. кіраванні.
    Тв.: Электропрнвод колебательного двнже-ння. М., 1984; Дннамнческне режммы работы асннхронного электропрнвода. М., 1990 (ра-зам з У.П.Серадой); Безредукторный элек-тромашннный прнвод перноднческого двя-ження. Мн., 1991 (разам з С.АГрачовым).
    ЛУКРЭЦЫЙ (Lucretius), Ціт Лук-р э ц ы й К a р (1 ст. да н.э.), рымскі паэт, філосаф-матэрыяліст. Аўтар паэ-мы «Аб прыродзе рэчаў», напісанай у форме дыдактычнага эпасу, тлумачыць вучэнне грэч. паэта Эпікура. Паэма складаецца з 6 кніг: у кн. 1-й і 2-й вы-кладаецца атамістычная тэорыя ства-рэння свету і абвяргаецца ўмяшанне ба-гоў у людскія справы; у 3-й кнізе — ву-
    чэнне аб душы, яе матэрыяльнасці, смяротнасці і сувязі з целам; кн. 4-я — вучэнне пра чалавека, яго пачуцці; кн. 5-я — пра гісторыю развіцця чалавеча-га роду, узнікненне мовы; у кн. 6 тлу-мачыцца паходжанне рэлігіі. Мэту сва-ёй філасофіі Л. бачыў у вызначэнні шляху да шчасця праз пераадоленне бедстваў, страхаў перад багамі, смерцю, замагільнай карай. Твор меў вял. ўплыў на развіццё матэрыялістычнай філасо-фіі Адраджэння. Буйнейшым правадні-ком ідэй Л. быў франц. філосаф П.Го-сендзі. На Беларусі паэма Л. вядома з 15 ст. Урыўкі яе распаўсюджваліся ў рука-пісных зборніках твораў стараж. філоса-фаў, у творах Б.Буднага пра жыццё і фі-лас. вучэнне мысліцеляў Стараж. Грэ-цыі і Рыма.
    Лукрэцый	В.АЛукша.
    ЛУКС (Lukss) Валдзіс (Вальдэмар Крыс-тапавіч; 21.6.1905, с. Смардэ Тукумскага р-на, Латвія — 24.7.1985), латышскі па-эт. Засл. дз. культ. Латвіі (1955). Скон-чыў Латв. ун-т (1937). Першая кніга вершаў «Суровасць» (1941) тэматычна звязана з падзеямі Вял. Айч. вайны. Гістарычна канкрэтнае бачанне вайны, рэаліст.раскрыццё пачуццяў і перажы-ванняў воінаў — у зб-ках вершаў «Ішоў снег» (1943), «Салдацкі кубак» (1945). Зб-кі паэзіі «Сакавік» (1962), «Жураўлі» (1964), «Проба крыві» (1970), «Баразна» (1973), «Сляды» (1980) і інш. адметныя спалучэннем сучаснай і гіст. тэматыкі і праблематыкі. Аўтар кніг вершаў для дзяцей «Першакласнікі» (1956), «Вясёл-ка Тынцы» (1957), паэмы «Слава» (1958; за ўсе Дзярж. прэмія Латвіі 1958). На бел. мову асобныя творы Л. пера-клалі Э.Агняцвет, В.Вітка, П.Панчанка, М.Танк, У.Шахавец.
    Тв.: Бел. пер. — у кн. Ветрык, вей! Мн., 1959; Рус. пер. — Майскнй пульс. М., 1961; Так прнходнт утро. Рнга, 1978.
    ЛУКСбР, горад у Егіпце, на правым беразе р. Ніл. Узнік на месцы стараж. Фіў (сталіца Егіпта ў 21—11 ст. да н.э.). Каля 60 тыс. ж. (1997). Цэнтр рамесніц-кай вытв-сці. Кліматычны курорт. Ту-рызм.
    На зах. ускраіне Л. стараж.-егіп. храм багоў Амона-Ра, Мут і Хансу. Уключае прамаву-гольны двор з падвойнай каланадай, калон-ную залу-гіпастыль з 32 калонамі, свяцілі-шча, уваходны пілон і вял. цэнтр. каланаду (усе 2-я пал. 15 ст. да н.э., арх. Аменхатэп Малодшы, аўгары дэкору арх. браты Горы і Суці), 2-і пілон (фланкіраваны 6 калонамі Рамсеса II) і двор, абкружаны 74 калонамі са статуямі фараонаў паміж імі (1317—1251 да
    лук’ЯНОВіч 367
    н.э., арх. Бекенхонсу). Алеяй сфінксаў злу-чаўся з Карнакам. У храме ўвасобіліся арх. тэндэнцыі эпохі Новага царства (16—11 ст. да н.э.) — імкненне да грандыёзнасці прас-торавай кампазіцыі, яе развіццё па падоў-жнай восі, урачыстасць, шырокае выкарыс-танне разнастайных па формах калон (лотаса і папірусападобных).
    ЛУКЎЛ Луцый Ліцыній (Lucius Licinius Lucullus; каля 117 — 56 да н.э.), рымскі палкаводзец і паліт. дзеяч. Паходзіў са знатнага плебейскага роду. Прыхільнік Сулы. Удзельнік 1-й Мітрыдатавай вай-ны 89—84 да н.э. Консул у 74 да н.э. У 74—66 да н. э. камандаваў войскамі і флотам у вайне супраць пантыйскага цара Мітрыдата VI Еўпатара (3-я Міт-рыдатава вайна). У 71 да н.э. захапіў М. Азію, у 69 да н.э. разбіў каля Тыграна-керта аб’яднаную армяна-пантыйскую армію цара Тыграна II і Мітрыдата. У 67 да н.э. адхілены ад пасады галоўна-камандуючага. Лічыўся адным з бага-цейшых людзей свайго часу. Пасля ад-стаўкі жыў у Рыме, наладжваў раскош-ныя баляванні (адсюль выраз «лукулаў-скае баляванне»).
    ЛЎКША Валянцін Антонавіч (н. 16.11.1937, г. Полацк Віцебскай вобл), бел. пісьменнік. Скончыў Полацкі ляс-ны тэхнікум (1956), Вышэйшую парт. школу пры ЦК КПСС (1976). 3 1956 працаваў у Пензенскай аэрафоталеса-ўпарадчай экспедыцыі, інструкгарам Полацкага гаркома ЛКСМБ, у трэсце «Нафтабуд» (Полацк). 3 1961 журналіст, з 1973 на Бел. радыё, у 1980—98 дырэк-тар выд-ва «Юнацтва». Друкуецца з 1956. Асн. матывы яго паэзіі — расказ пра моладзь, рамант. героіка прай. буд-няў, мінулае і сённяшняе роднага краю, карціны побьггу краін, дзе пабываў сам (зб-кі «Гарады нараджаюцца сёння», 1964; «Атава», 1969; «Споведзь», 1973; «Агонь і попел», 1989; «Агні далёкіх га-радоў», 1992; паэма-хроніка «Белыя бе-рагі», 1981; гераічная драма-паэма «Падснежнікі для Веры», 1986). Аўіар кніг публіцыстыкі і нарысаў «Наша, по-лацкая прафесія» (1966), «Рамантыкі шасцідзесятых» (1967), «Дзесяць дарог да чароўнага» (1970), «Полацк» (1973), радыёп’ес «Інтэгралы на цэгле» (1974), «Мая радня» (1975), «Свае крылы» (1976); лібрэта радыёоперы К.Цесакова паводле «Палескай хронікі» І.Мележа «Барвовы золак» (паст. 1979); п’ес «Калі вяртаюцца буслы» (1982), «Пад шыф-рам «Зорачка» і «Чароўны камень» (абе-дзве 1985), «Прывіды з могільніка аўта-мабіляў» (1990) і інш. Выдаў кнігі вер-шаў і казак для дзяцей «Аркестр» (1972), «Зялёная бальніца» (1974), «Ле-та— круглы год» (1978), «Крылаты цэх» (1982), «Як Ліса вучылася лётаць» (1991) і інш., сатыр. і гумарыстычных вершаў і фельетонаў «Радзімыя плямы» (1982). На вершы Л. напісана шмат пе-сень. Літ. прэмія імя П.Броўкі 1994. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
    Тв.. Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1997; Сля-ды памяці. Мн., 1985; Чароўны камень. Мн., 1987; Батлейка. Мн., 1993; Аркестр. Мн., 1994. І.У. Саламевіч.