Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
Ш.Пецёфі і інш. Высока цаніў твор-часць Я Коласа, М.Багдановіча, Я.Пу-шчы і асабліва Я.Купалы, якога назы-ваў «бацькам новай бел. паэзіі». Напя-рэдадні 25-годдзя літ. дзейнасці Я.Ку-палы апублікаваў арт. «Народны паэт Беларусі» (1930), прысвяціў яму верш-экспромт.
Тв.: Собр. соч. Т. 1—8. М., 1963—67; Ста-тьн о лнтературе. Т. 1—2. М., 1988.
Літ.: Нсаев С.Г. Жнзнь н деятельность Луначарского (1917—32). Т. 1—3, кн. 1—5. Душанбе, 1992.
П.Лумумба. АВ.Луначарскі.
ЛУНГЕРСГАЎЗЕН Фрыдрых Вільгель-мавіч (12.5.1884, г.п. Бекава Пензен-скай вобл., Расія — 11.5.1960), бел. гео-лаг. Правадз. чл. Інбелкульта, праф. (1923), канд. геолага-мінералагічных н. (1937). Скончыў Маск. ун-т (1911). У 1923—34 заг. кафедры БСГА. 3 1926 старшыня навук. т-ва па вывучэнні Бе-ларусі (г. Горкі). Навук. працы па праб-лемах геалогіі Паволжа, Сярэдняй Расіі і Беларусі (асабліва бас. Зах. Дзвіны), методыцы выкладання геалогіі. Склаў дапаможнік па геалогіі Беларусі.
Тв:. Нарыс геалагічнай пабудовы Аршан-шчыны // Аршаншчына. Орша, 1926. Ч. 1; Уступ у геалогію Беларусі // Працы Горы-Го-рацкага навуковага т-ва БАН. 1930. Т. 7.
ЛЎНДА (Lunda), плато ў Цэнтр. Афры-цы, на тэр. Дэмакр. Рэспублікі Конга і Анголы. Складзена з палеагенавых і неагенавых пясчанікаў і пяскоў, якія гарызантальна залягаюць на дакем-брыйскім крышт. фундаменце. Цэнтр. ч. — плоская, месцамі забалочная раў-ніна выш. 1300—1600 м, водападзел па-між рэкамі Касаі і Замбезі. Плато сту-пеньчата зніжаецца на Пн, да ўпадзіны Конга і паката — на Пд, да ўпадзіны Калахары. У басейне р. Касаі багатыя радовішчы алмазаў, марганцавай руды. Клімат субэкватарыяльны, гарачы, віль-готны летам. Сухія лістападныя трапіч-ныя рэдкалессі, на паўн. схіле — выса-катраўныя саванны. Па далінах рэк — галерэйныя лясы.
ЛУНДА, Мвата-Ямва, дзяржаўнае ўтварэнне на тэр. сучасных Анголы, Замбіі і Дэмакр. Рэспублікі Конга ў канцы 16 — 2-й пал. 19 ст. Этн. ядро Л. — народнасць лунда (балунда). Складалася з шэрагу паўсамаст. аблас-цей, найб. важнай з якіх была Казембе. Значны ўплыў у дзяржаве меў савет знаці. 3 канца 17 ст. ўдзельнічала ў еў-рап. гандлі рабамі. У канцы 18—19 ст.
Л. заняпала і распалася на некалькі княстваў, якія ўвайшлі ў склад калан. уладанняў Бельгіі, Вялікабрытанй і Партугаліі,
ЛЎНДКВІСТ (Lundkvist) Артур Нільс (3.3.1906, Удэр’юнга, Швецыя — 1991), шведскі пісьменнік. Чл. Шведскай ака-дэміі (з 1968). У ранніх дборніках паэзіі («Спёка», 1928; «Масты ночы», 1936), рамане «Рэкі цякуць да мора» (1934) моцныя ўплывы сюррэалізму ў спалу-чэнні з элементамі псіхааналізу і пры-мітывізму. Паэг. зб. «Жыццё як трава» (1954), зб. вершаў у прозе «Дрэва, якое гаворыць» (1960), раманы «Вальс у Він-дынгу» (1956), «Камедыя ў Хегерскугу» (1959) вызначаюцца яснасцю формы і сац.-крытычнымі матывамі. У аповесці «Малінга» (1952), гіст. раманах «Жыццё і смерць вольнага стралка», «Воля неба» (абодва 1970) рэаліст. і мадэрнісцкія тэндэнцыі. Аўтар кн. «Макі з Ташкен-та» (1952), дарожных нататкаў («Вулка-нічны кантынент», 1957, і інш.), літ.-знаўчых прац («Развагі пра замежную літаратуру», 1959, і інш.).
Тв:. Рус. пер.: — Жмзнь н смерть вольного стрелка. М., 1972; Мзбранное. М., 1988.
Л. П. Баршчэўскі.
ЛЎНДСТРЭМ Алег Леанідавіч (н. 2.4. 1916, г. Чыта, Расія), расійскі дырыжор, кампазітар. Засл. арт. Расіі (1973). Нар. арт. Расіі (1984). 3 1921 у Харбіне. Скончыў Харбінскі муз. тэхнікум (1935), Вышэйшы тэхн. цэнтр у Шанхаі (1944), Казанскую кансерваторыю (1953). Арганізаваў у Харбіне джаз-ар-кестр (1934), разам з якім пераехаў у Шанхай (1936), потым у Казань (1947). 3 1956 у Маскве, маст. кіраўнік і гал. дырыжор эстр. аркестра Расканцэрта (цяпер Канцэртны аркестр джазавай музыкі). Аўтар джазавых кампазіцый і аранжыровак, песень, музыкі да драм. спектакляў.
ЛУНЕЦ Яўген Фёдаравіч (29.4.1932, в. Аляксандраўка Чэрвеньскага р-на Мін-скай вобл. — 18.5.1986 ), бел. вучоны ў галіне нейрафізіялогіі. Д-р мед. н. (1973), праф. (1982). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1956). 3 1977 у БДУ (да 1984 заг. кафедры). Навук. працы па дасле-даванні ўстойлівасці галаўнога мозга да кіслароднага галадання.
Тв.: Молекулярно-снстемные реакцнн гн-покснческого процесса в тканн головного мозга ( у сааўт.) // Актуальные вопросы нев-ропатологмн н нейрохнрургнм. Мн., 1975. Вып. 8.
ЛЎНІН, вёска ў Лунінецкім р-не Брэсц-кай вобл., на аўтадарозе Лунінец— Пінск. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 14 км на ПнЗ ад г. Лунінец, 227 км ад Брэста, 2 км ад чыг. ст. Лоўча. 1939 ж., 722 двары (1999). Участак Лунінецкага дрэваапр. камбіната, 2 лясніцтвы. Ся-рэдняя школа, Дом культуры, б-ка, ам-булаторыя, аптэка, камбінат быт. абслу-гоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік архітэк-туры — Барысаглебская царква (1824).
ЛЎНІН Міхаіл Сяргеевіч (18 ці 29.12. 1787, С.-Пецярбург — 15.12.1845), ра-
сійскі рэвалюцыянер-дзекабрыст. 3 дваран. У 1803—15 на ваен. службе. Удзельнічаў у Аўстэрліцкай бітве 1805, Прускім паходзе 1807, вайне 1812 і за-межным паходзе рус. арміі 1813—14; за бітву пры Барадзіно ўзнагароджаны за-латой шпагай з надпісам «За храб-расць». У 1816—17 жыў у Парыжы, дзе пазнаёміўся з Сен-Сімонам, перайшоў у каталіцтва. У 1816 уступіў у «Саюз вы-ратавання», адзін з заснавальнікаў «Са-юза працвітання» (1818), чл. Паўночна-га т-ва (1820). Прыхільнік рэспублікі, у
АЛундквіст.
М.С.Лушв.
праграму прапанаваў царазабойства. 3 1822 зноў на ваен. службе (у Ружанах, Слуцку), з 1824 падпалкоўнік лейб-гвардыі Гродзенскага гусарскага палка, ад’ютант вял. князя Канстанціна Паў-лавіча ў Варшаве. 9.4.1826 арыштаваны і асуджаны па 2-му разраду (паліт, смерць і вечная катарга, пазней скаро-чана да 10 гадоў). Адбываў пакаранне ў турмах (1826—28), у Сібіры на катарзе (1828—35) і ў ссылцы (1836—41). У сак. 1841 зноў арыппаваны паводле да-носу і зняволены ў Акатуйскую турму (Чыцінская вобл.), дзе і памёр пры ня-высветленых абставінах. У 1836—41 на-пісаў і часткова распаўсюдзіў у рукапі-сах творы нелегальнай л-ры: «Пісьмы з Сібіры» (абгрунтоўваў гіст. слушнасць дзекабрысцкага руху), «Погляд на рус-кае тайнае таварыства з 1816 да 1826 rofla» (першая гісторыя дзекабрызму), «Дослед гістарычны» (крытыка нарман-скай тэорыі, падкрэслена роля літоўскіх князёў у вызваленні ад татарскага яр-ма), «Погляд на польскія справы...» (прысвечаны паўстанню 1830—31), «Грамадскі рух у Расіі...» (бесцэнзурная гісторыя краіны ў 1825—40) і інш.
Тв.: Пнсьма нз Снбнрн. М., 1987
Літ.: О к у н ь С.Б. Декабрнст М.С.Луннн. 2 нзд. Л., 1985; Эйдельман Н.Я. Обре-ченный отряд. М. ,1987. Н.К.Мазоўка.
ЛУНІНЕЦ, горад, цэнтр Луншецкага р-на Брэсцкай вобл. Вузел чыгунак на Брэст, Гомель, Баранавічы, Сарны і аў-тадарог. За 240 км на У ад Брэста. 24,9 тыс. ж. (1998).
Вядомы з 1449 пад назвай Малы Лулін, шляхецкая ўласнасць. У 1471 с. Лулінец ма-ёнтка Ішкалдзь, належаў Неміровічам. У 1552 удава Я.П.Неміровіча Ганна (з Сапегаў) пера-цала сяло свайму прыёмнаму сыну полацкаму ваяводу С.С.Давойне. 3 1561 сучасная назва. У 1588 сяло Навагрудскага пав., 75 дымоў, царква. У 2-й пал. 16 — 1-й чвэрці 17 ст. на-
ЛУНІНЕЦКІ 369
лежаў Друцкім-Любецкім, Граўжышскім, Кунцавічам, Долматам і інш. У 1622 К.Дол-мат падараваў Л. разам з сялянамі Дзятлавіц-каму мужчынскаму манастыру. 3 1793 Л. у Рас. імперыі, у Пінскім пав. Мінскай губ. У 1795 — 624 ж., 75 дамоў. У 1842 маёнткі ма-насгыра перададзены ў казну, жыхары пера-ведзены ў катэгорыю дзярж. сялян. У 1884— 86 праз Л. пракладзены Палескія чыгункі, што паспрыяла хугкаму эканам. развіццю і росту насельніцтва. У 1897 — 3167 ж., 855 двароў. У канцы 19 ст. заснаваны чыг. рамонтныя майстэрні (239 рабочых у 1900), працавалі 2 млыны, нар вучылішча, царк.-прыходская школа. 3 пач. 20 ст. дзейнічаў Лунінецкі шпа-лапрапітны завод. 3 ліст. 1911 да лют. 1912 у Л жыў і працаваў Я.Колас. 10.11.1917 у Л. абвешчана сав. ўлада. У ліст. 1917 тут адбыў-ся I з’езд Саветаў Пінскага пав. 18.2.1918 акупіраваны герм. войскамі. У студз. 1919 ад-ноўлена сав, ўлада. 3 лют. 1919 Л. — адзін з важных вузлоў абароны на Зах. фронце ў час сав.-польскай вайны 1919—20. 3 1921 у Польшчы, горад, цэнтр Лунінецкага павета Палескага ваяв. 3 1939 у БССР, 8,3 тыс. ж. 3 15.1 1940 цэнтр Лунінецкага раёна. У Вял.
Лунівец. Будынкі на вуліцы Савецкай.
Айч. вайну з 10.7.1941 да 10.7.1944 акупірава-ны ням. фашыстамі, якія загубілі ў Л. і раёне 16 637 чал , вывезлі на катаржныя работы ў Германію 2319 чал. 3 7.3.1963 горад абл. пад-парадкавання. У 1970 — 14,3 тыс. ж.
Прамысл. прадпрыемствы: лунінецкі завод «Палессеэлектрамаш», рамонтна-мех. з-д, акц. т-вы «Лунінецкі малочны завод» і «Лунінецлес», дрэваапрацоўчы камбінат, лакаматыўнае дэпо і інш. 2 ПТВ, 4 сярэднія школы, ліцэй, муз. і дзіцяча-юнацкая спарт. школы, 11 да-школьных устаноў, 2 дамы кулыуры, 8 б-к, Дом дзіцячай і юнацкай творчасці, кінатэатр, Лунінецкі краязнаўчы музей, 7 бальнічных устаноў. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан, магілы ахвяр фа-шызму, курган Бессмяротнасці. Помнік архітэктуры — Крыжаўзвіжанская цар-ква (пач. 20 ст.).
ЛУНІНЕЦКІ ЗАВбД «ІІАЛЕССЕ-ЭЛЕКГРАМАШ». Пабудаваны ў 1975 у г. Лунінец Брэсцкай вобл. як Лунінецкі з-д электрарухавікоў для сельскай гас-падаркі 3 1979 працуе чыгуналіцейны цэх, з 1990 — цэх каляровага ліцця. Су-часная назва з 1992. Асн. прадукцыя (1999): электрарухавікі трохфазныя асінхронныя і аднафазныя кандэнса-тарныя, электраканфоркі для быт. элек-трапліт, помпы бытавыя цэнтрабежныя, устаноўкі генератарныя.
370 лунінецкі
ЛУНІНЁЦКІ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ Створаны ў 1978, адкрыты ў 1986 у г. Лунінец Брэсцкай вобл. Пл. экспазіцыі 170 м2, каля 6,5 тыс. экспанатаў асн. фонду (1999). Сярод экспанатаў рубілы і сякеры каменнага веку з раскопак ар-хеал. помнікаў Лунінеччыны, старадрук «Мінеі-чэцці» за жн. 1705, інтэр’ер сял. хаты з кроснамі і інш. прьшадамі пра-цы, вышыванкі, самаробныя вопратка і абутак пач. 20 ст., дакументы і матэры-ялы пра рэв. рух 1905, грамадз. вайну, Вял. Айч. вайну (стварэнне і дзейнасць падполля і партыз. руху), вызваленне раёна ад ням.-фаш. захопнікаў, пра пасляваеннае аднаўленне і развіццё нар. гаспадаркі, устаноў культуры і ахо-вы здароўя.
ЛУНІНЕЦКІ ПАВЁТ, адм.-тэр адзінка ў 1921—39 у Палескім ваяв. Польскай Рэспублікі. Цэнтр — г. Лунінец. У 1921 уключаў гарады Давыд-Гарадок, Столін, мястэчкі Гародна, Лахва і Кажан-Гара-док, падзяляўся на 15 гмін: Бярозаў-скую, Дабраслаўскую, Заастравецкую, Кажан-Гарадоцкую, Круговіцкую, Лах-венскую, Ленінскую, Лунінскую, Па-гост-Загародскую, Плотніцкую, Столін-скую, Церабяжоўскую, Хатыніцкую, Хорскую, Чучавіцкую. Нас. 179 518 чал. (30.9.1921). Бярозаўская, Плотніцкая, Столінская, Церабяжоўская, Хорская гміны 6.12.1922 перададзены ў нова-ўтвораны Столінскі пав., Дабраслаўская і Пагост-Загародская гміны — у Пінскі пав. 3 1939 павет у БССР, 15.1.1940 скасаваны, тэрыторыя падзелена на ра-ёны.