Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
ЛУКАШЭВІЧ Георгій Аляксеевіч (5.2. 1939, в. Стрэльна Іванаўскага р-на Брэс-цкай вобл. — 19.12.1997), бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-р мед. н. (1996), праф. (1997). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1961), працаваў у ім (у 1997 заг. кафедры). Навук. працы па прафі-лактыцы і лячэнні пасляродавых сеп-тычных захворванняў.
Тв.: Женіцнне о женскнх болезнях. Мн., 1974; Послеродовый пернод // Справочннк врача женской консультацвн. 2 мзд. Мн., 1988.
ЛУКАІПЭВІЧ Мікалай Антонавіч (н. 10.5.1934, в. Пасінічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.), бел. матэматык. Д-р фіз.-матэм. н. (1972), праф. (1974). Засл. дз. нав. Беларусі (1999). Скончыў БДУ (1957), дзе і працуе. Навук. працы ў галіне якаснай і аналітычнай тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў (прабле-мы цэнтра-фокуса, ізахроннасці, пы-танні інтэграванасці), па праблемах ад-назначнасці рашэнняў нелінейных сіс-тэм, даследаваннях нелінейных ураў-ненняў Пенлеве.
Тв.: Нелннейные колебання в снстемах вто-рого порядка. Мн., 1982 (разам з У.В.Амелькі-ным, АП.Сэдоўскім); Аналнтнческне свойства решеннй уравненнй Пенлеве. Мн., 1990 (ра-зам з В.І.Громакам). П.М.Бараноўскі. ЛУКАШІВІЧ Ніна Пятроўна (н. 21.6. 1951, в. Пятрова-Гута Бранскай вобл., Расія), бел.вучоны ў галіне раслінавод-ства. Д-р с.-r. н. (1995). Скончыла БСГА (1972). 3 1972 у Бел. НДІ земля-робства і кармоў. Навук. працы па се-лекйыі і тэхналогіі вырошчвання збож-жавых і зернебабовых культур.
Тв.: Зернобобовые культуры Мн., 1992 (разам з Л.В.Кукрашам); Горох: Бнологня, аг-ротехннка, нспользованне. Мн., 1997 (з ім жа).
ЛУКАШЭВІЧ Уладзімір Канстанціна-віч (н. 25.8.1946, в. Іванава Нясвіжскага р-на Мінскай вобл), бел. філосаф. Д-р філас. н. (1993), праф (1999). Скончыў БДУ (1974). 3 1978 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі, з 1996 у Бел. эка-нам. ун-це (заг. кафедры). Даследуе праблемы метадалогіі навук. пазнання, філасофіі навукі і тэхнікі, сацыякульт. і сац.-эканам. праблемы навук.-тэхн. прагрэсу. Распрацаваў канйэпцыю аб-грунтавання і крытэрыяў навуковасці метадаў даследавання. Аўтар навуч. да-паможніка для аспірантаў і магістрантаў «Анатомія навуковага метаду» (1999).
Тв: Моделн н метод моделнровання в че-ловеческой деятельностм. Мн , 1983; Науч-
ный метод: Структура, обоснованяе м развн-тне. Мн., 1991; Стереотнпы н дннамнка мышлення. Мн., 1993 (у сааўт.).
ЛУКАШЭВІЧ (Lukaszewicz) Юзаф Ан-джэй (30.11.1799, в. Крамплева каля Познані, Польшча — 13.2.1873), польс-кі гісторык, публіцыст, бібліёграф. Чл. Кракаўскага (1857) і Пазнанскага (1873) навук. т-ваў. Вучыўся ў Ягелонскім ун-це (Кракаў). 3 1829 у Познані; суп-рацоўнік, потым дырэктар б-кі Э.Ра-чынскага, у 1832—42 настаўнік польс-кай мовы ў пратэстанцкай гімназіі імя Фрыдрыха Вільгельма, у rap. архіве. Рэ-дагаваў час. «Przyjaciel Ludu» («Сябра народу», 1839—45) і «Or^downik Nauk» («Прыхільнік навук», 1840—46). Аўтар прац па гісторыі арыянства, кальвініз-му, лютэранства і інш. пратэстанцкіх кірункаў у Польшчы (па рэгіёнах) і ВКЛ Адзін з буйнейшых даследчыкаў Рэфармацыі ў Рэчы Паспалітай.
A Р Лукашэнка.
ЛУКАШЭНКА Аляксандр Рыгоравіч (н. 30.8.1954, г.п. Копысь Аршанскага р-на Віцебскай вобл.). Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Скончыў гіст. ф-т Магілёў-скага пед. ін-та (1975), Беларускую с.-г. акадэмію (1985). У 1975—77, 1980—82 праходзіў службу ў пагранічных войсках і ва Узбр. Сілах СССР. У 1977—78 на камсамольскай і сав. рабоце ў Магілёве. У 1978—80 адказны сакратар Шклоў-скай раённай apr-цыі т-ва «Веды». 3 1982 на адказных пасадах у аграпра-мысловым комплексе. У 1990—94 дэпу-тат Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь. Узначальваючы камісію.Вярх. Савета па вывучэнні дзейнасці камерцыйных структур, створаных пры органах дзярж. кіравання (камісія па барацьбе з каруп-цыяй, крас. 1993 —ліп. 1994), зарэка-мендаваў сябе як непрымірымы праціў-нік карупцыі, як прадстаўнік новай ге-нерацыі палітыкаў са сваёй цвёрдай і паслядоўнай пазіцыяй па галоўных кірунках рэфармавання і дэмакратыза-цыі бел. грамадства. 10.7.1994 абраны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Па-чаў ажыццяўляць актыўную ўнутраную і знешнюю палітыку Рэспублікі Бела-русь. Паслядоўна адстойвае курс на кансалідацыю грамадства, дзярж. ўздзе-янне на эканам. і сац. пераўтварэнні, вывад краіны з эканам. і сац.-паліт. крызісу, развіццё нац. культуры і наву-кі, паляпшэнне дабрабыту народа, ума-цаванне бел. дзяржаўнасці. Яму нале-жыць ініцыятыва выпрацоўкі новага стратэгічнага кірунку на развіццё сайы-яльна арыентаванай рыначнай эканомі-кі. Па яго ініцыятыве праведзены рэфе-рэндум 14.5.1995, на якім большасць
насельніцтва Рэспублікі Беларусь адоб-рыла ідэю інтэграцыі з Расіяй, выказа-лася за новую дзярж. сімволіку, надан-не рус. мове роўнага статуса з беларус-кай; на рэферэндуме 24.11.1996 — за стварэнне замест Вярх. Савета двухпа-латнага парламента — Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, інш. змены ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь 1994. Ініцыятар падпісання Дагавораў аб стварэнні Супольнасці (2.4.1996) і Саюза (2.4.1997) Беларусі і Расіі. Вы-браны старшынёй Вышэйшага Савета Саюза Беларусі і Расіі. 8.12.1999 разам з Прэзідэнтам Рас. Федэрацыі падпісаў Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяр-жавы. Разам з кіраўнікамі інш. дзяржаў на саміце АБСЕ у Стамбуле падпісаў Хартыю еўрапейскай бяспекі (19.11. 1999). Развіваючы інтэграцыю, Л. адна-часова ўмайоўвае суверэнітэт, нац. не-залежнасйь Рэспублікі Беларусь, право-дзіць шматвектарную знешнюю паліты-ку ў развіцці сяброўскіх адносін і су-працоўніцтва з усімі краінамі свету, актывізуе ўдзел Рэспублікі Беларусь у міжнар. арг-цыях. Выступае за стварэн-не бяз’ядзернай зоны ў Цэнтр. і Усх. Еўропе, супраць пашырэння НАТО на Усход. Л. з’яўляецца Галоўнакамандую-чым Узбр. Сіламі Рэспублікі Беларусь, узначальвае Савет Бяспекі. У 1995 абра-ны ганаровым акадэмікам Расійскай акадэміі сацыяльных навук, у маі 1997 — прэзідэнтам Нац. алімпійскага камітэта Беларусі. У 1997 яму прысу-джана Міжнар. прэмія імя М.А.Шола-хава.
Літ:. Александр Лукашенко — Презмдент Республнкн Беларусь. Мн., 1997
ЛЎКІ, вёска ў Карэліцкім р-не Гро-дзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і кал-гаса. За 16 км на ПдУ ад г.п. Карэлічы, 201 км ад Гродна, 39 км ад чыг. ст. Га-радзея. 770 ж., 320 двароў (1999). Ся-рэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбі-нат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік у гонар с.-г. камуны.
ЛУКІЕНКА Пётр Іванавіч (н. 20.2.1928, с. Палоўнікаўскае Кустанайскай вобл., Казахстан), бел. вучоны ў галіне фарма-калогіі. Д-р мед. н. (1974), праф. (1985). Скончыў Кіргізскі мед. ін-т (1952). 3 1974 у Ін-це біяхіміі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па лекавай прафілактыцы і тэрапіі гіпаксіі, фармакалагічным рэ-гуляванні сістэм дэтаксікацыі чужарод-ных рэчываў у арганізме жывёл і чала-века.
Тв.\ Протнвогнпокснческне средства. Мн . 1976 (разам з М В Караблёвым); Бмологнчес-кая роль моноокснгеназ н путн управленмя нх актнвностью (разам з М.І.Бушмам) // Вопр мед. хнмнн. 1986. Т. 32, № 5. ЛУКІН Мікалай Міхайлавіч (20.7.1885, Масква — 19.7.1940), расійскі гісторык. Акад. AH СССР (1929). Скончыў Mac-
364
ЛУКІН
коўскі ун-т (1909). У 1915 — пач. 1930-х г. выкладаў у Маскоўскім ун-це, Акадэ-міі Генштаба, Ін-це чырвонай прафесу-ры. У 1925 адзін з заснавальнікаў «Т-ва гісторьікаў-марксісгаў». Дырэктар ін-таў гісторыі Камуніст. акадэміі (1932—36) і AH СССР (1936—38). Адначасова ў 1933—38 рэд. час. «Псторйк-марксйст». Працы па гісторыі Французскай рэва-люцыі 1789—99, Парыжскай камуны 1871, Германіі канца 19 — пач. 20 ст. Рэпрэсіраваны ў 1938. Рэабілітаваны пасмяротна.
Тв:. йзбр. труды. Т. 1—3. М., 1960—63.
Літ.. Дунаевскнй В.А, Цфасман АБ. Н.М.Лукнн. М., 1987.
ЛУКІН Павел Пятровіч (14.1.1769 — 22.11.1826), расійскі архітэктар. Да 1788 вучыўся ў Пецярбургскай AM. У 1786 працаваў у Ч.Камерона. У 1803—05 Гро-дзенскі губернскі архітэктар. Аўтар пра-ектаў мураванага моста цераз Нёман і ратушы (пабудавана ў 1807), фіксацый-ных чарцяжоў стараж. пабудоў у Грод-не.
ЛУКІНСКАЯ ГРАДА, геалагічны пом-нік прыроды на Беларусі (з 1997). На паўд.-зах. беразе воз. Мядзел. ва ўрочы-шчы Лука, на ПнУ ад в. Скары Мя-дзельскага р-на Мінскай вобл. Града даўж. 2,2 км, шыр. 50—100 м, выш. да 10 м, стромкасць схілаў да 10—12°, у зах. ч. да 30—60°. Выцягнута з ПнЗ на ПдУ, месцамі апускаецца пад ваду воз. Мядзел, утварае ланцуг выспаў (даўж. ад 200 м да 375 м). Града (оз) складаец-ца з пяску, жвіру, марэннага супеску і валуноў. Утварылася каля 15—20 тыс. г. назад у выніку назапашвання матэрыя-лу ў шчылінах ледавіка. Л.г. — эталон-ная форма рэльефу водналедавіковага паходжання. В.Ф.Вінакураў. ЛУКІРСКІ Пётр Іванавіч (13.12.1894, г. Арэнбург, Расія — 16.11.1954), расійскі фізік-эксперыментатар, адзін з ства-ральнікаў эмісійнай электронікі. Акад. AH СССР (1946, чл.-кар. 1933). Скон-чыў Петраградскі ун-т (1916). 3 1918 у Ленінградскім фіз.-тэхн. ін-це і аднача-сова з 1943 у Радыевым ін-це АН СССР, праф. Ленінградскага ун-та (з 1928) і політэхн. ін-та (з 1945). Навук. працы па фіз. элекгроніцы, фізіцы рэнт-генаўскіх прамянёў, ядз. фізіцы. Аўтар шэрагу эксперым. метадаў даследавання (метад сферычнага кандэнсатара, іані-зацыйны метад вызначэння кантакта-
вых патэнцыялаў і ініп.). Эксперымен-тальна пацвердзіў ураўненне Эйнштэй-на для фотаэфекту і ўдакладніў значэн-не пастаяннай Планка (1926). Выканаў грунтоўныя даследаванні элекгроннай эмісіі з паверхні тонкіх метал. плёнак, што прывяло да стварэння спец. фота-катодаў (1937).
Літ.: П.Н.Лукмрскнй. М., 1959; Фнзнкм о себе. Л., 1990. С. 192—199.
ЛУКІЙН (Lukianos; каля 125, г. Самсат, Турцыя — 180-я г.), старажытнагрэчас-кі пісьменнік-сатырык. Захаваліся 84 яго творы (аўтарства некаторых спрэч-нае), што адлюстроўваюць крызіс ідэа-логіі ант. грамадства. Развіваючы тра-дыцыі ант. камедыі і меніпавай сатыры, стварыў жанр сатыр. дыялогу. Пісаў па-родыі на сафістычную дэкламацыю («Пахвала мусе», «Настаўнік красамоў-ства»), высмейваў алімп. багоў («Размо-вы багоў», «Праметэй, ці Каўказ»), па-казваў мізэрнасць жыццёвых даброт, марнасць усяго на свеце («Размовы ў царстве мёртвых», «Харон», «Меніп»), рабіў выпады супраць сац. несправядлі-васці («Нігрын»), крытыкаваў ранняе хрысціянства, развенчваў веру ў забабо-ны, містычныя пераўтварэнні («Аляк-сандр, ці Лжэпрарок», «Пра смерць Пе-рэгрына», «Аматар хлусні, ці Нявер»). Аўтар сатыр на тагачасныя гістарыягра-фію «Як трэба пісаць гісторыю», на фантастыку папулярных раманаў «Праўдзівая гісторыя» і інш. Яго твор-часць паўплывала на асветніцкую л-ру Еўропы.