• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Тв.: Рус. пер. — Нзбранное. М., 1962; йзбр. проза. М., 1991. С.Дз.Малюковіч. ЛУКНб, старажытная мера (адзінка) масы мёду. Упамінаецца ў бел. пісьмо-вых помніках да 17 ст. У розных крыні-цах прыводзяцца розныя лікавыя зна-чэнні Л .: 10 пудоў або 50 фунтаў, якія адрозніваюцца прыкладна ў 10 разоў. Л. было таксама адзінкай цггогадовай мя-довай даніны.
    ЛУКбМКА, Лукамка, Ую н ок, ра-ка ў Чашніцкім р-не Віцебскай вобл., правы прыток р. Ула (бас. р. Зах. Дзві-на). Даўж. 53 км. Пл. вадазбору 831 км2. Выцякае з Лукомскага возера каля г. Новалукомль, цячэ ўздоўж усх. ускраі-ны Лукомскага ўзв. па Чашніцкай раў-ніне. Асн. прьггок — р. Югна (справа) Даліна трапецападобная, шыр. 400—600 м, у ніжнім цячэнні да 5 км. Пойма пе-рарывістая, у вярхоўі і вусцевай ч. заба-лочаная, шыр. да 1,6 км. Рэчышча моц-назвілістае. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 5,4 м3/с. Каля в. Рудніца Луком-скае вадасховішча.
    ЛУКбМЛЬ, Л у к а м л я, вёска ў Чаш-ніцкім р-не Віцебскай вобл., каяя р. Лукомка, на аўтадарозе Чашнікі—Нава-лукомль. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 20 км на Пд ад горада і 17 км ад чыг. ст. Чашнікі, 115 км ад Віцебска. 545 ж., 215 двароў (1999).
    Узнік у 9 ст . як крэпасць крывічоў. Упер-шыню ўпамінаецца ў 1078 у «Павучанні» Уладзіміра Манамаха пры апісанні паходу на Усяслава Брачыславіча. 3 12 ст., магчыма, цэнтр удзельнага Лукомскага княства. 3 14
    ст. ў складзе ВКЛ. У 14—16 ст. належаў кня-'зям роду Лукомскіх, у гэты перыяд існаваў Лукомскі замак. У І386 пасля доўгай асады ўзягы Андрэем Альгердавічам. У 1397 выхад-цы з Вільні заснавалі тут Мікалаеўскі манас-тыр. У Лівонскую еайну 1558—83 замак у Л. разбураны Іванам IV Грозным (1563). У 17— 18 ст. мястэчка ў Аршанскім, з 1793 — у Сенненскім пав. Магілёўскай губ. У 1886—-536 ж., 87 двароў, царква, касцёл, яўр. малі-тоўны дом, школа, 7 крам, кірмаш. 3 20.8.1924 у Чарэйскім р-не Барысаўскай ак-ругі, з 9.6.1927 у Аршанскай акрузе, з 8.7.1931 у Чашніцкім р-не, з 20.2.1938 у Віцебскай вобл.
    Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. У Л. комплекс археал. помнікаў — гарадзі-шча, селішчы, курганны могільнік.
    ЛУКбМСКАЕ ВАДАСХбВІШЧА У Чашніцкім р-не Віцебскай вобл., каля в. Рудніца. Створана на р. Лукомка ў 1951. Пл. 0,38 км2, даўж. 3 км, найб. шыр. 120 м, найб. глыб. 6,2 м, аб’ём ва-ды 1,1 млн. м3. Берагі ў вярхоўі спадзіс-тыя, у нізоўі абрывістыя, выш. 10—15 м. Выкарыстоўваецца для энергет. мэт (Лукомская ГЭС). Ф.МДшэраў. ЛУКбМСКАЕ вбЗЕРА, Лукамль. У Чашніцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Ула, за 18 км на Пд ад г. Чашні-кі, каля зах. ускраіны г. Новалукомль.
    Знаходкі з гарадзішча Лукомль: 1 — касцяны шахматны ферзь, 2 — залатая ажурная па-церка.
    лукомскі	365
    Пл. 36,7 км2, даўж. 10,4 км, найб. шыр. 6,5 км, найб. глыб. 11,5 м, даўж. берага-вой лініі 36,4 км. Пл. вадазбору 179 км2. Схілы катлавіны выш. 4—5 м (на Пн і ПнЗ да 15 м), разараныя, на Пд і 3 параслі лесам, месцамі хмызняком. У паўн. ч. возера 2 вял. залівы. Берагі ніз-кія, месцамі пад хмызняком, на 3 і ПдЗ абразійныя, выш. 1—2 м. На Пн 5 ас-травоў агульнай пл. 0,7 км2. Дно са шматлікімі мелямі, да глыб. 5—6 м выслана пясчанымі адкладамі, ніжэй — сапрапелем.
    Лукомскае возера
    3 1969 возера выкарыстоўваецца як ахала-джальнік Лукомскай ДРЭС. Вада вяртаецца падагрэтай на 8— 12 °C, што значна ўплывае на прыродныя працэсы; бязлёдавы перыяд павялічыўся на 2 месяцы. Ледастаў з 2-й пал. снеж. да сярэдзіны сак., да 30% паўн.-ўсх. ч. возера не замярзае. Скідванне вады і ветра-вое яе перамешванне ў возеры павялічваюць аэрацыю. Багаты раслінны і жывёльны свет. На зах. беразе дзіцячы аздараўленчы лагер і прафілакторый.
    ЛУКОМСКАЕ КНЯСТВА, феадальнае ўладанне ў ВКЛ на землях вакол Лу-комскага воз. Цэнтр — Лукомль. На думку гісторыка Л.В.Аляксеева, Л.к. магло ўзнікнуць як адзін з удзелаў По-лацкай зямлі ў 12—13 ст., але ў тагачас-ных крыніцах не названы ніводны князь з яго ўладальнікаў. Верагодна, яно было падаравана кімсьці з вял. кн. літоўскіх заснавальніку роду князёў Лу-комскіх у сярэдзіне — 2-й пал. 14 ст. У 2-й трэці 15 ст. значная частка княства зноў трапіла ва ўласнасць вял. князя або ў выніку згасання адной з галін князёў Лукомскіх, або праз канфіска-цыю часткі іх уладанняў за падтрымку кн. Свідрыгайлы ў час яго барацьбы з Жыгімонтам Кейстугавічам. Гэта частка Л.к. была тады ж раздадзена інш. феа-далам: паны Саковічы атрымалі Улу, Боліна і Свяда ў міжрэччы Улы і Эсы, паны Кезгайлы — землі ў вярхоўях Эсы, дзе пазней узнік маёнтак Халопе-нічы. Напэўна, тады ж Цяпіна стала цэнтрам маёнтка Амельяновічаў, а Ча-рэя — паноў Чарэйскіх. Рэшта княства з маёнткамі Лукомль, Гарадзец, Мя-лешкавічы, Шчыдуты, Пірошыцы і інш. засталася ва ўладанні князёў Лу-комскіх. У выніку падзелаў паміж імі
    раздрабілася і факгычна перастала існа-ваць як адзінае цэлае ўжо ў 16 ст.
    Літ:. Н а с е в і ч В.Л. Лукомль і Лукомль-ская воласць // Гіст.-археал. зб. Мн., 1994. № 4.
    ВЛ.Насевіч.
    ЛУКбМСКАЕ РАДбВІШЧА ГЛІН У Чашніцкім р-не Віцебскай вобл., паміж вёскамі Лукомль, Зара, Ротна, Стражэ-вічы, Багатыр, пас. Асавец. Пластавы паклад звязаны з лімнагляцыяльнымі адкладамі часу адступання паазерскага ледавіка. Гліны шчыльныя, тлустыя, вязкія, пластычныя і высокапластыч-ныя, месцамі з тонкімі праслойкамі пылаватага пяску і супеску. Разведаныя запасы 27,1 млн. м3, перспектыўныя 67 млн. м3. Магутнасць карыснай тоўшчы 14,1—29,9 м, ускрышы (торф, пяскі) 0,2—6,9 м. Гліны прыдатныя на выраб цэглы, дрэнажных труб, цэменту і ке-рамзітавага жвіру. Распрацоўваецца Но-валукомскім з-дам керамзітавага жвіру і Мінскім з-дам будматэрыялаў.
    А.П.Шчураў.
    ЛУКбМСКАЕ ЎЗВЫШША На Пд Ві-цебскай вобл., паўд.-ўсх. ч. Ушацка-Ле-пельскага ўзвышша. Працягласць з Пн на Пд 20 км, з 3 на У ад 6 км (на Пн) да 24 км (на Пд). Найб. выш. 279 м (за 6 км на ПнУ ад в. Новыя Валосавічы Лепельскага р-на. У тэктанічных адно-сінах Л.ў. прымеркавана да паўн.-ўсх. схілу Беларускай антэклізы. Крышт. фундамент перакрыгы асадкавым чах-лом з парод верхняга пратэразою, верх-няга дэвону і антрапагену. Антрапаге-навая тоўшча (магутнасць 70—100 м) складзена з адкладаў бярэзінскага, дняпроўскага, сожскага і паазерскага зледзяненняў. Сучасны рэльеф створа-ны на Пн паазерскім, на астатняй тэ-рыторыі сожскім ледавікамі. Ледавіко-ва-акумуляцыйны сярэдне- і буйнаўзго-рысты рэльеф пашыраны ў цэнтры і на У узвышша. Валападобныя і купалапа-добныя марэнныя ўзгоркі выш. 15—30 м, радзей 40 м утвараюць грады, арыен-таваныя на ПнУ, на У — у паўд.-ўсх. напрамку. Узгоркі і грады падзяляюцца лагчынамі сцёку расталых ледавіковых вод; характэрны западзіны тэрмакарста-вага і суфазійнага паходжання. На крайнім У трапляюцца невял. азёрныя катлавіны. У зах. ч. ўзвышша дробна-ўзгорысты, месцамі платопадобны рэль-еф з ваганнямі адносных вышынь да 5—10 м. Узвышша складзена з валун-ных супескаў і суглінкаў, месцамі з пясчана-галечнага матэрыялу. У цэнтр. ч. маламагугнае покрыва (да 0,5 м) з лёсападобных суглінкаў. Рачная сетка належыць да бас. Зах. Дзвіны. Гал. рэкі Свядзіца і Байна (прытокі Эсы), Ула, Лукомка. Азёры Турыцкае, Сарочын-скае, Слідзец і інш. Глебы дзярнова-па-лева-падзолістыя, сярэднеападзоленыя на лёсападобных суглінках, дзярнова-падзолістыя слабаападзоленыя на вод-на-ледавіковых лёгкіх суглінках, дзяр-нова-падзолістыя сярэдне- і слабаапа-дзоленыя глебы на сярэдніх і лёгкіх ма-рэнных суглінках, дзярнова-падзоліс-тыя слабаападзоленыя на водна-ледаві-ковых і марэнных супесках. У цэнтр. ч.
    ўзвышша лясістасць 10—15%, лясы шыракаліста-яловыя зеленамошна-кіс-лічныя з дамешкамі дубу, ліпы, таксама шэраальховыя злакавыя; на 3 лясіс-тасць да 30%, пашыраны больш буйныя масівы хваёвых кусцікава-зеленамош-ных лясоў. Н.К.Кліцунова. ЛУКб.МСКАЯ ДРЭС, самая вялікая цеплавая электрастанцыя ў складзе Бе-ларускай энергетычнай сістэмы. Разме-шчана на беразе Лукомскага возера, ка-ля г. Новалукомль Чашніцкага р-на Ві-цебскай вобл. Будаўніцгва пачата ў 1964. У 1969 пушчаны 1-ы энергаблок, у 1974 пасля пуску 8-га энергаблока да-сягнута праекгная магутнасць 2400 тыс. кВт. У 1978 пабудавана 3-я чарга. На пачатак 1999 магутнасць станцыі больш за 2500 тыс. кВт.
    ЛУКбМСКІ Аляксандр Сяргеевіч (22.7. 1868 — 25.1.1939), расійскі ваен. дзеяч, адзін з кіраўнікоў белай гвардыі ў гра-мадз. вайну 1918—22. Ген.-лейтэнант (1916). Скончыў Акадэмію Геншгаба (1897). У 1-ю сусв. вайну з 1916 пам. старшыні «Асобай нарады» па абароне дзяржавы, ген.-кватармайстар Стаўкі вярх. галоўнакамандуючага ў Магілёве. За ўдзел у Карнілава мяцяжы 1917 арыштаваны Часовым урадам, пры са-дзейнічанні ген. М.М.Духоніна ўцёк з турмы ў Быхаве ў г. Новачаркаск. Са снеж. 1917 чл. «Данскога грамадз. саве-та», адзін з арганізатараў і нач. пітаба белагвардзейскай Добраахвотніцкай ар-міі.У 1918—20 нач. ваен. ўпраўлення, нам. старшыні і старшыня ўрада («Асо-бай нарады») пры ген. АЛ.Дзянікіне. 3 сак. 1920 прадстаўнік ген. П.МУрангеля пры Саюзным камандаванні ў Канстан-цінопалі (Стамбул, Турцыя), потым эмігрант. Аўгар «Успамінаў» (т. 1—2, 1922).
    ЛУКОМСКІ Павел Яўгенавіч (23.7.1899, Гродзенская вобл. — 8.4.1974), расійскі вучоны-медык. Акад. АМН СССР (1963). Герой Сац. Працы (1969). Скон-чыў 1-ы Маскоўскі ун-т (1923), праца-ваў у ім. 3 1941 праф. 1-га Маскоўскага, Чэлябінскага, з 1949 заг. кафедры 2-га Маскоўскага мед. ін-таў. Навук. працы па этыялогіі гіпертанічнай хваробы, атэрасклерозу і інш. сардэчна-сасудзіс-тых хваробах. Дзярж. прэмія СССР 1969.
    Те.: Электрокарднограмма прн заболеванн-ях мнокарда. М., 1943; Ннфаркт ммокарда // Многотомное руководство по внугренннм болезням. М., 1964. Т. 2.
    ЛУКбМСКІ ЗАМАК Існаваў у 14—16 ст. Размяшчаўся каля правага берага р. Лукомка (зараз в. Лукомль Чашніцкага р-на Віцебскай вобл.). Паводле «Спіса рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх», у 14 ст. Лукомль лічыўся горадам з магутным і добра ўмацаваным замкам. У 1386 аб’яднаныя войскі прускіх і лівонскіх рыцараў аблажылі замак. Гарнізон муж-на і доўга абараняўся, шмат крыжакоў загінула пад сценамі Лукомля, аднак у
    366	ЛУКОМСКІЯ
    ходзе працяглай аблогі і штурму замак быў узяты. У час Лівонскай вайны 1558—83 у 1563 горад і замак захапіла і знішчыла войска Івана IV Грознага. За-мак больш не аднаўляўся. Рэшткі вял. валоў аглядваў у 1573 гісторык М.Стрыйкоўскі, які адзначыў, што на гэтым месцы быў некалі вял. замак. 3 17 ст. дакументы згадваюць толькі вёску Лукомль.