Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
ЛЎКІПА Леанід Канстанцінавіч (н. 17.1.1930, в. Хвалава Пружанскага р-на Брэсцкай вобл.), бел. вучоны ў галіне мостабудавання. Д-р тэхн. н. (1981), праф. (1985). Засл. дз. нав. Беларусі (1990). Скончыў БПІ (1955). 3 1983 у БПА, з 1996 у Чанстахоўскім політэхн. ін-це (Польшча). Навук. працы па тры-валасці буд. канструкцый, супраціўлен-ні матэрыялаў, тэорыі трываласці бето-наў і горных парод. Распрацаваў тэо-рыю трываласці трубабетону.
Тв.: Прочность трубобетона. Мн., 1977.
ЛЎКША Міраслава Янаўна (н. 9.9.1958, мяст. Гайнаўка Падляскага ваяв., Поль-шча), бел. пісьменніца. Скончыла філі-ял Варшаўскага ун-та ў Беластоку (1985). 3 1985 працуе ў бел. тыднёвіку «Ніва». У кнігах прозы «Дзікі птах вера-бей» (1992), «Выспа» (1994) і паэзіі «За-мова» (1993), «Ёсць» (1994) — філас. роздум над лёсам бел. вёскі, аб яе су-часных праблемах і хваляваннях, сака-вітая нар. мова. С.М.Чыгрын. ЛУК’ЙНАВА Лідзія Іванаўна (н. 7.5.1941, пас. Галіцына Пензенскай вобл., Расія), бел. гісторык і палітолаг. Канд. гіст. н. (1971), праф. (1992). Скончыла Маскоў-скі ун-т (1963). 3 1971 у Гродзенскім мед. ін-це (з 1992 заг. кафедры). Працы па сац.-паліт. гісторыі Іспаніі, замеж-най сац. філасофіі і сацыялогіі.
Тв.. Нспання: нстокн н современные тен-денцнн оппознцнонного лвнженмя М., 1977 (разам з Т.Баранавай); Соцяалмстнческмй об-раз жнзнм: крнтнческнй аналнз немарксмс-тскях концепцнй. М., 1989
ЛУК’ЯНАЎ Анатоль Іванавіч (н. 7.5.1930, г. Смаленск, Расія), расійскі паліт. дзе-яч. Д-р юрыд. н. Скончыў Маскоўскі ун-т (1953). 3 1961 у апараце Прэзідыу-ма Вярх. Савета СССР і ЦК КПСС. 3 1989 1-ы нам., у 1990—91 старшыня Вярх. Савета СССР. Пасля жнівеньскіх падзей 1991 да снеж. 1992 знаходзіўся пад арыштам. 3 1995 старшыня к-та Дзярж думы Федэральнага сходу Рас. Федэрацыі па заканадаўстве і судова-прававой рэформе. Аўтар паэт. зборнікаў «Сугучча» (псеўданім — А.Осенеў), «Вершы з турмы», «Песня пратэсту». На яго вершы І.Лучанок напісаў цыкл песень.
ЛУК’ЯНАЎ Віктар Міхайлавіч (н. 27.2. 1940, в. Уласава Віцебскага р-на), бел. мастак. Скончыў Віцебскі пед. ін-т (1967). Працуе пераважна ў тэхніцы ак-варэлі. Станковым творам уласцівы лі-рычная і сімвалічна-рамант. вобраз-насць, кампазіцыйная цэласнасць, дак-ладная прапрацоўка формы, выразнасць тонавых кантрастаў, сакавіты колер. Аўтар тэматычных кампазіцый «1941» (1974), «Браслаўскія рыбакі» (1975), трыпціхаў «На Віцебскім дывановым» (1978), «Ранішняя змена» (1981), «Су-раж—Віцебск» (1984), «Яблыкі на сне-зе» (1990), нацюрмортаў «Хлеб» (1970), «Прасніцы» (1989), «Матылёк» (1990), «Чырвоны нацюрморт» (1998), пейза-жаў «Вечарэе» (1968), «Наваполацк. 4-ы мікрараён» (1971), «На Заходняй Дзві-не» (1978), «Веснавы матыў» (1984),
«Зімовае сонца» (1998), партрэтаў. Вы-канаў размалёўкі «Памяць» у Музеі ба-явой славы ў Полацку (1972), «Легенда пра стары Полацк» у кавярні «Віцязь» (1979), «Белая Русь» у кінатэатры «Мінск» (1981), «Дзвіна» ў рэстаране «Пралеска» (1983) — усе ў Наваполац-ку. М.Л.Цыбульскі. ЛУК’ЯНАЎ Мікола (Мікалай Піліпавіч; н. 20.7.1924, в. Лешчанка Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл.), бел. пісьмен-нік. Засл. работнік сац. забеспячэння Беларусі (1981). У 1944 на фронце быў паранены і страціў зрок. Ў 1948—68 настаўнік у Бабруйску, у 1969—89 стар-шыня Магілёўскага абл. праўлення т-ва сляпых. Друкуецца з 1963. Ў аповесцях «1 цемра адступіла» (1987), «Яго боль» (1992), «Цяжкія дарогі» (1993) пранік-ненне ў свет чалавечых пачуццяў.
Тв:. Спакуса. Магілёў, 1998; I цемра адсту-піла... Мн., 1999.
ЛУК’ЯНЕНКА Ларыса Генадзеўна (н. 7.8.1973, в. Стойба Краснаярскага краю, Расія), бел. спартсменка (маст. гімнас-тыка). Засл. майстар спорту Беларусі (1994). Суддзя міжнар. катэгорыі (1997). Скончыла Акадэмію фіз. выхавання і спорту (1999, Мінск). 3 1998 старшы трэнер маладзёжнай зборнай каманды Беларусі па гімнастыцы. Чэмпіёнка све-ту (1992, 1994, 1995, 1996), сярэбраны (1994, 1995, 1996) і бронз. (1992, 1995) прызёр у мнагабор’і і асобных відах практыкаванняў. Чэмпіёнка Еўропы (1992, 1994), сярэбраны і бронз. (1992, 1994, 1996) прызёр. Уладальніца Кубка Еўропы (1993, 1995).
ЛУК’ЯНЕНКА Павел Панцеляймонавіч (9.6.1901, станіца Іванаўская Красна-дарскага краю, Расія — 13.6.1973), ра-сійскі вучоны ў галіне раслінаводства і селекцыі. Акад. AH СССР (1964), акад. УАСГНІЛ (1948). Двойчы Герой Сац. Працы (1957, 1971). Скончыў Кубанскі с.-г. ін-т (1926). 3 1956 у Краснадарскім НДІ сельскай гаспадаркі. Навук. працы па селекцыі збожжавых культур. Аўтар і сааўтар 15 раянаваных сартоў азімай пшаніцы. Ленінская прэмія 1959. Дзярж. прэмія СССР 1946.
Тв.: Селекцня продуктнвных н устойчявых к полеганню сортов ознмой пшенвды // Ге-нетнка — сельскому хозяйству. М., 1963; Нтогя селекцнн озкмой пшенмцы на Кубанн // Достяження отечественной селекцнн. М., 1967.
ЛУК’ЯНОВІЧ Трыфан Андрэевіч (1919, в. Рэпішча Лагойскага р-на Мінскай вобл.— 30.4.1945), удзельнік Вял. Айч. вайны. 3 1939 працаваў слесарам на Мінскім радыёзаводзе. На фронце з 1941. Удзельнік Сталінградскай бітвы, баёў на Сандамірскім плацдарме, штур-му Берліна. 25.4.1945 старшы сяржант Л. пры выратаванні нямецкай дзяўчын-кі смяротна паранены. Пра гэта ў крас. 1945 расказаў пісьменнік Б.ІІалявой у газ. «Правда» і ў арт. «Помнім імя тваё...» у газ. «Комсомольская правда» (1.4.1976). Высакародны гуманны ўчы-
368 ЛУК’ЯНЧЫКАЎ
нак Л., які ў час вайны страціў жонку і дваіх дзяцей, маці і бацьку, пакладзены ў аснову кампазіцыі помніка-ансамбля воінам Сав. Арміі, якія загінулі ў ба-рацьбе з фашызмам, у Трэптаў-парку ў Берліне (скульпт. Я.Вучэціч, арх. Я.Бе-лапольскі). На месцы самаахвярнага подзвігу Л. ў Берліне (на Эльзенйгграсе) устаноўлены мемарыяльны знак. У Мінску на будынку вытв. аб’яднання «Белвар» (праспект Ф.Скарыны, дом № 58) устаноўлена мемар. дошка з гарэль-ефамі воіна і выратаванай ім дзяўчннкі (скульпх. З.Азгур, арх. Ю.Казакоў).
Літ.: Сафонов М.Н. Семнадцать штурмовых дней. Саратов, 1985. С. 97—104.
ЛУК’ЯНЧЫКАЎ Сяргей Пятровіч (н. 9.11.1945, г. Смаленск, Расія), бел. кі-нарэжысёр дакумент. кіно, сцэнарыст. Скончыў Усесаюзны ін-т кінематагра-фіі (1974). 3 1963 на кінастудыі «Бела-русьфільм». Рэжысёрскую манеру вылу-чаюць экспрэсіўнасць, музыкальнасць, арыгінальнасць маст. вырашэння. Ся-род спарт. фільмаў «Паляванне на зола-та» (1974; Гран пры Міжнар. фестыва-лю спарт. фільмаў у Корціна д’Ампеца, Італія, 1975), «Шчаслівыя берагі Алім-піі» (1978), «Тэхніка водна-лыжнага спорту» (1981), «Гарадкі — народная гульня» (1998, Гран пры Міжнар. фес-тывалю спарт. фільмаў у Палерма, Іта-лія, 1998). Стварыў цыкл маст.-публі-цыст. фільмаў «Наш Афганістан» («Боль», 1986; «Я з падпарадкавання выйшаў», 1989; «Сорам», 1990). Даку-мент. фільмы «Адлучэнне» (1993), «Смутак» (1994), «Чарнобыль. Фанто-мы», «Асколкі аўтабіяграфіі», «Чарно-быль. Попел» (усе 1996) пра чарно-быльскую трагедыю. Сярод інш. філь-маў — «Трамвай NON-STOP» (1993), «Другі» (1996, 1-ы прыз Міжнар. фес-тывалю «Тыдзень сусв. эксперым. кі-но», Мадрыд, 1997). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1980.
ЛУЛУАБЎРГ (Luluabourg), назва г. Ка-нанга ў Дэмакр. Рэспубліцы Конга да 1966.
ЛУМЎМБА (Lumumba) Патрыс Эмеры (2.7.1925, Анадуа, Дэмакр. Рэспубліка Конга — студз. 1961), дзеяч афр. нац,-вызв. руху, паліг. і дзярж. дзеяч Дэмакр. Рэспублікі Конга. Працаваў пісарам, паштовым служачым, служачым у бельг. кампаніі. 3 канца 1940-х г. удзельнік прафс. руху Бельг. Конга. Кі-раваў выданнем газет «Uhuru» («Свабо-да») і «Independance» («Незалежнасць»). Ў 1958 заснаваў партыю Нар. Рух Кон-га. За сваю паліт. дзейнасць неаднара-зова быў арыштаваны бельг. калан. ўла-дамі. У 1958—59 дэлегат канферэнцыі народаў Афрыкі ў г. Акра (Гана), у 1960 удзельнік бельг.-кані'алезскай канфе-рэнцыі ў Бруселі. 3 чэрв. 1960 прэм’ер-міністр Конга. 14.9.1960 скінуты ген. С.С.Мабуту, арыштаваны і забіты. У 1961 абвешчаны нац. героем.
ЛЎНА (Luna) Антоніо (29.10.1866, Ма-ніла — 5.6.1899), дзеяч філіпінскага нац.-вызв. руху. Ў час амерыкана-філі-пінскай вайны 1899—1901 галоўнака-мандуючы філіпінскай арміяй, з 1899 пам. ваен. міністра. Прыхільнік рашу-чай барацьбы за незалежнасць, арышта-ваў міністраў філіпінскага ўрада, якія схіляліся да кампрамісу з ЗША. Забіты асабістай аховай прэзідэнта Э.Агінальда, які абвінаваціў Л. ў намеры «узурпіра-ваць уладу».
ЛУНАНАСЕННІК (Menispermum), род кветкавых раслін сям. лунанасенніка-вых. 2 віды. Пашыраны ў Паўн. Амеры-цы і Паўд.-Усх. Азіі. На Беларусі інтра-дукаваны Л. даурскі, або даурскі плюшч (М. dahuricum), і Л. канадскі (М. canadense).
Шматгадовыя травяністыя расліны і паў-кусты з павойным сцяблом. Лісце яйцападоб-нае, лопасцевае або суцэльнае. Кветкі ў мя-цёлках. ГІлод — касцянка. Дэкар. расліны.
«ЛЎНАР ОРЫТЭР» (Lunar Orbiter), се-рыя амерыканскіх штучных спадарож-нікаў Месяца для пошуку раёнаў пасад-кі месяцавай кабіны касм. карабля «Апалон» і аўтам. міжпланетных стан-цый «Сервеер», навук. даследаванняў; праграма іх распрацоўкі і запускаў. За-пушчана 5 «Л.о» (1966—67). У выніку былі выбраны ўчасткі для пасадкі касм. караблёў, складзена падрабязная карта бачнага боку і некаторых раёнаў нябач-нага боку Месяца.
ЛУНАЦІЗМ, парушэнне свядомасці і сну, тое, што самнамбулізм.
ЛУНАЧАРСКІ Анатоль Васілевіч (23.11. 1875, г. Палтава, Украіна — 26.12.1933), савецкі дзярж. дзеяч, філосаф, пісьмен-нік і мастацтвазнавец. Акад. AH СССР (1930). Вучыўся ў Цюрыхскім ун-це (1895—96). 3 1 892 у с.-д. руху, у 1910— 17 чл. с.-д. груп «Наперад», «Пралет. л-ра» і «міжраёнцаў», супрацоўнічаў у бальшавіцкіх газетах «Вперед», «Проле-тарнй» і інш. У 1917—29 нар. камісар асветы РСФСР; адзін з арганізатараў сав. сістэмы адукацыі. Садзейнічаў арг-цыі БДУ у Мінску (1921). Вял. ро-лю адыграў у развіцці кнігавыдання і бібліятэчнай справы, у арг-цыі перакла-даў рус. кніг на замежныя мовы і ў вы-данні перакладаў на рус. мову. 3 вер. 1929 старшыня Вучонага к-та пры ЦВК СССР. Са жн. 1933 паўнамоцны прад-стаўнік СССР у Іспаніі. Аўтар прац па эстэтыцы, філасофіі, міжнар. палітыцы, тэорыі і гісторыі л-ры, т-ра, выяўл. мастацтва, кіно, музыкі. Адзін з тэарэ-тыкаў сацыялістычнага рэалізму. Яго п’есы «Фауст і горад» (1918), «Олівер Кромвель» (1920), трылогія пра Т.Кам-панелу (напісаны 2 ч.: «Народ», 1920; «Герцаг», 1922), «Падпальшчыкі» (1924, паст. т-рам імя Я.Купалы пад назвай «Чырвоная маска», 1925), «Аксаміт і лахманы» (1927) і інш. прасякнуты нап-ружанай філас. думкай і ўзвышаным пафасам тыранаборства. Аўтар цыкла апавяданняў «Маленькія фантазіі», кі-насцэнарыяў. Перакладаў на рус. мову ўрыўкі з «Фауста» І.В.Гётэ, вершы