• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    С.Лурыя.	Лу Сінь.
    ЛЎСКА, рака, гл. Альшанка.
    ЛУСКАВАТЫ КАРП, гл. ў арт. Карп.
    ЛУСКАВАТЫ ЛІШАЙ, п с а р ы я з, хранічная незаразная хвароба скуры, слізістых абалонак, пазногцяў, суставаў чалавека. Узнікненню Л.л. спрыяюць парушэнні дзейнасці залоз унутр. сак-рэцыі, нерв. сістэмы, псіхічныя траўмы і генет. факгары. Пачынаецца з высып-кі (вузельчыкі-папулы, укрытыя сераб-рыста-белымі лусачкамі), найчасцей на галаве, каленях, локцях. Вузельчыкі злі-ваюцца ў бляшкі розных памераў ружо-ва-чырвонага ці чырв. колеру. Можа ўзнікаць на месцы траўмаў, здрапван-няў. Цяжкія формы захворвання — пустулёзны Л.л. (гнайнічкі), артрапа-тычны (пашкоджванне суставаў), эрьгг-радэрмічны (дыфузнае пашкоджванне скуры). Лячэнне тэрапеўтычнае, вітамі-ны, пры неабходнасці курортатэрапія.
    М.З.Ягоўдзік.
    ЛУСКАВАТЫЯ (Squamata), атрад паў-зуноў. 3 падатр.: амфізбены, змеі і яшчаркі, больш за 6600 відаў. Пашыра-ны ўсюды. На Беларусі 6 відаў: верацен-ніца ломкая, вуж звычайны, гадзюка звы-чайная, мядзянка (занесена ў Чырв. кні-гу Беларусі), яшчарка жывародная (Lacerta vivipara) і яшчарка порсткая (Lacerta agilis).
    Цела ўкрыта рагавымі шчыткамі і луской. Зубы прырослыя да сківічных касцей. Раз-мнажаюцца яйца-жыванараджэннем або ад-кладваюць яйцві.
    ЛУСКАВІНКІ. 1) у раслін—плос-кія нарасці покрыўнай тканкі (эпідэрмі-су) або недаразвітае лісце, напр., у дал-мацкага рамонку, мяты. Выконваюць ахоўныя функцыі. 2) У н а с я к о -м ы х — мікраскапічныя хіцінавыя пласцінкі на целе, якія абумоўліваюць афарбоўку жывёлы (за кошт аптычных
    ЛУСКІНА	373
    якасцей). Ёсць у матылёў, камароў і інш.
    ЛУСКАДРЭВЫ. вымерлыя дрэвападоб-ныя расліны, гл. Лепідадэндранавыя.
    ЛУСКАКРЫЛЫЯ, атрад насякомых, гл. Матылі.
    ЛУСКАЎНІЦА (Pholiota), род шапка-вых базідыяльных грыбоў сям. страфа-рыевых. Каля 30 відаў. Пашыраны ва ўмераных шыротах, некат. ў тропіках і субтропіках. На Беларусі каля 10 відаў. Найб. вядомыя Л.: вуглялюбная, або аг-нёўка вуглялюбная (Р. carbonaria), звы-чайная (Р. squarrosa), вогненная (Р. flammans), залацістая (Р. aurivella). Агульная нар. назва іх — воўчы грыб. Паўпаразіты, актыўна разбураюць драў-ніну, трапляюцца на ствалах мёртвых і жывых дрэў, ламаччы і інш. Пладовыя целы з’яўляюцца ў ліп.—верасні.
    Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка дыям. да 12 см, ад паўшарападобнай да рас-пасцёртай, з лускавінкамі або голая, клейкая ці сухая. Агульнае пакрывала рана знікае. Пласцінкі зыходнвія па ножцы або прырос-лыя. Ножка з лускавінкамі, з колвцам ці без яго. Мякаць мяккая, бураватая, у некат. гор-кая, мае слабы пах рэдзвкі. Споры гладкія, пераважна ржава-жоўтыя. Грыбві неядавітая. ёсць ядомыя, але не спажываюцца.
    Лускаўніда звычайная.
    ЛУСКІНА Стафан (11.12.1725, Віцеб-скае ваяв. — 21.8.1793), бел. публіцыст, астраном, матэматык. Чл. ордэна езуі-таў (1742—73). Вучыўся ў Вене (1750— 52) і Рыме (1752—56). Выкладаў у Вар-
    374 лусма
    шаўскім езуіцкім калегіуме (у 1772—73 рэктар). 3 1769 супрацоўнічаў у газ. «Wiadomosci Warszawskie» («Варшаўскія ведамасці»), Пасля скасавання ордэна 9.11.1773 прызначаны каралём Станіс-лавам Аўгустам Панятоўскім дырэкта-рам і рэкгарам газ. «Gazeta Watszawska» («Варшаўская газета»), якая адлюстроў-вала кансерватыўныя погляды. Л. кры-тыкаваў асветніцкую ідэалогію, абара-няў рэлігію, захоўваў сувязі з езуітамі Усх. Беларусі (у складзе Рас. імперыі), падтрымаў Таргавіцкую канфедэрацыю 1792. Адначасова меў добрыя асабістыя адносіны з прыхільнікамі Асветніцтва пры каралеўскім двары. Э.К.Дарашэвіч. ЛЎСМА (Lousma) Джэк (н. 29.2.1936, г. Гранд-Рапідс, штат Мічыган, ЗША), касманаўт ЗША. Палкоўнік марской пяхоты. Скончыў Мічыганскі ун-т (1959). 3 1966 у групе касманаўгаў НАСА. 28.7—25.9.1973 з К.Бінам і О.Гэ-рыятам здзейсніў палёт на мадыфікава-ным касм. караблі «Апалон» і арбіталь-най станцыі «Скайлэб» (двойчы выхо-дзіў у адкрыты космас, аіульны час 11,02 гадз), 22—30.3.1982 з Ч.Фулерта-нам — палёт на касм. караблі «Спейс шатл» («Калумбія», як камандзір). У косМасе правёў 67,47 сут.
    ЛУСбН (Luzon), найбольшы востраў на Пн Філіпінскага архіпелага. Пл. 105,6 тыс. км2. Нас. 30 млн. чал. (1995). Рэльеф пераважна сярэднягорны, выш. да 2928 м (г. Пулаг). Есць дзеючыя вул-каны (Маён і інш). Клімат субэквата-рыяльны, мусонны, частыя тайфуны. Вечназялёныя і лістападныя трапічныя лясы, у далінах рэк — саванны. Радові-шчы храмітаў, золата, нафты, газу, жал. руд. Прам-сць: харч., дрэваапр., тэкст., цэм., горназдабыўная. Вырошчваюць рыс,- кукурузу, трыснёг, тытунь, какоса-вую пальму, какаву, каву, манільскія каноплі і інш. На Л. сталіца Філіпін — г. Маніла.
    ЛУСПЯкАеЎ Павел Барысавіч (20.4. 1927, г. Луганск, Украіна — 17.4.1970), расійскі акцёр. Засл. арт. Расіі (1965). Скончыў Тэатр. вучылішча імя Шчэп-кіна (1950). Працаваў у рус. т-рах Тбілі-сі і Кіева. У 1959—64 у Ленінградскім Вял. драм. т-ры. Акцёр моцнага тэмпе-раменту. Яго творчасць вылучалася глыбокай арганічнасцю, эмацыяналь-най яркасцю. Сярод роляў: Чаркун («Варвары» М.Горкага), Нагульнаў («Узнятая цаліна» паводле М.Шолаха-ва) і інш. 3 1955 у кіно. Зняўся ў філь-мах: «Балтыйскае неба» (1961), «Капро-навыя сеткі» (1963), «Рэспубліка ШКІД» (1966), «Белае сонца пустыні» (1970).
    Літ.: П.Луспекаев: Воспомннанмя об акте-ре. Л., 1977.
    ЛУСТб Міхаіл Васілевіч (21.9.1921, г. Магілёў — 16.3.1979), Герой Сав. Саю-за (1945). Скончыў Армавірскую ваен. авіяц. школу пілотаў (1942), акадэміі Ваен.-паветр. (1954) і Генпггаба (1961).
    У Чырв. Арміі з 1940. У Вял. Айч. вайну з сак. 1943 на Сцяпным, Варонежскім, 2-м і 1-м Укр. франтах. Удзельнік Кур-скай бітвы 1943, баёў на Украіне, у Малдове, Румыніі, Польшчы, Германіі. Лётчык, камандзір звяна, эскадрыллі знішчальнага авіяц. палка ст. лейтэнант Л. зрабіў 251 баявы вылет, правёў 49 паветр. баёў, збіў 20 самалётаў праціўні-ка. Да 1974 у Сав. Арміі.
    М.В.Лусто.
    О.Лутс.
    ЛЎТАВА, возера ва Ушацкім р-не Ві-цебскай вобл., у бас. р. Крашанка, за 4 км на Пн ад г.п. Ушачы. Пл. 0,1 ю?, даўж. 490 м, найб. шыр. 250 м, найб. глыб. 15,9 м, даўж. берагавой лініі каля 1,2 км. Пл. вадазбору 0,23 км2. Схілы катлавіны выш. 8—10 м, разараныя. Падводная ч. катлавіны ў выглядзе 2 упадзін з глыбіпямі 15,9 м і 12,8 м. Дно да глыб. 3,5 м выслана пясчанымі ад-кладамі, ніжэй — ілам.
    ЛЎТАВА СЯЛЬЦО, вёска ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., на аўтадарозе Ушачы—Полацк. Цэнтр сельсавета. За 3 км на Пн ад г.п. Ушачы, 147 км ад Віцебска, 37 км ад чыг. ст. Полацк. 98 ж., 53 двары (1999).
    ЛУТАН (Luton), горад у Вялікабрытаніі, на Пн ад Лондана, на р. Лі. Каля 200 тыс. ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтада-рог. Міжнар. аэрапорт. Цэнтр аўтамабі-лебудавання. Вытв-сць электрабыт. прылад, швейных вырабаў, фетравых капелюшоў. Харч. прам-сць.
    ЛУТНІЦКІ Лявон, бел. архітэкіар 18 ст. Быў прыдворным архітэктарам і бу-даўніком кн. Радзівілаў у канцы 18 ст. Прадстаўнік архітэктуры барока. Удзельнічаў у рэканструкцыі Альбінска-га палацава-паркавага ансамбля, дзе па-будаваў палац «Кансаляцыя», алыанку, сістэму каналаў. Зрабіў праект Каралеў-скай залы для Нясвіжскага палаца (гл. ў арт. Нясвіжскі палацава-парк.авы ком-плекс), рэстаўрыраваў палац у Слуцку (гл. ў арт. Слуцкія замкі), касцёл св. Мі-хала і драўляную царкву ў Нясвіжы.
    Г.І.Барышаў.
    ЛУТбк (Mergus albellus, або Mergellus albellus), вадаплаўная птушка сям. ка-чыных атр. гусепадобных. Пашыраны ў лясной зоне Еўразіі. На Беларусі зрэдку гняздуецца, трапляецца на сезонных пралётах, часам на ПдЗ зімуе.
    Даўж. да 46 см, маса да 800 г. Самец белы, з чорнай спінай; на патыліцы, паміж дзюбай
    і вачыма па чорнай пляме. На галаве чубок з доўгіх белых пёраў. Дзюба і лапы шэрыя. Самкі і маладыя птушкі шэрыя з карычневай галавой, белымі шчокамі і брушкам. Кормяц-ца воднымі насякомымі, моладдзю рыб Доб-ра ныраюць. Гнёзды ў дуплах. Нясуць 6—12 яец. Іл. гл. да арт. Крахалі.
    ЛУГОХІНА-КУЖЭЛЬНАЯ Элеанора Аляксееўна (н. 21.6.1932, С-Пецяр-бург), бел. вучоны-эканаміст. Д-р эка-нам. н. (1982), праф. (1985). Скончыла Ленінградскі ун-т (1954). 3 1982 нам. дырэктара Рэсп. ін-та вышэйшай шко-лы БДУ, з 1993 заг. кафедры Бел. ія-та кіравання, фінансаў і эканомікі, з 1995 у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па мікраэканоміцы і асновах агульнай эка-нам. тэорыі. Даследуе праблемы раз-меркавальных адносін і заработнай пла-ты, функцыянавання і тыпалогіі эка-нам. сістэм, пераходныя станы ў экано-міцы.
    Тв.: Заработная плата: закономерноста н пробл. формнровання Мн., 1978; Трудовая актнвность м заработная плата. Мн., 1992. ЛУТС (Luts) Оскар (7.1.1887, с. Каарэ-перэ Йыгеваскага пав., Эстонія — 23.3.1953), эстонскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Эстоніі (1945). Вучыўся ў Юр’еўскім (г. Тарту; 1911—12) ун-це. Працаваў ваен. фармацэўтам у Віцеб-ску. Друкаваўся з 1907. У сац.-псіхал. п’есах «Качан капусты», «Паўнверэ», «Камерсанты» (усе 1913) намаляваў ка-ларытныя нар. харакгары. Рэалістычна-іумарыстычныя замалёўкі правінцыяль-нага жыцця школьнікаў у трылогіі «Вясна» (ч. 1—2, 1912—13), «Лета» (ч. 1—2,	1918—19),	«Вяселле Таотса»
    (1921), карціны жыцця гар. ускраін у трагікамічна-гратэскавых аповесцях «Жыццё Андраса» (1923), «Будныя дні» (1924), «На задворках» (1933). Творы адметныя займальнасцю, дынамічнасцю сюжэта, псіхалагізмам, выразнасцю вобразаў. Аўтар успамінаў (т. 1—13, 1930—41): «Старыя сцежкі» (1930), «Зі-мовыя дарогі», «Праз вецер і ваду» (абе-дзве 1931) і інш., фельетонаў. На бел. мову асобныя творы Л. пераклаў А.Куд-равец.
    Тв.: Рус. пер. — На задворках н другме по-вестн. Таллнн, 1962; Лето. 3 нзд. Таллнн, 1970; Весна. М., 1972.
    ЛУТЎЛІ (Luthuli) Альберт Джон (Мвумбі; 1898, каля г. Булавайо, Зім-бабве — 21.7.1967), дзеяч нац.-вызв. ру-ху Паўд.-Афр. Рэспублікі (ІІАР). Скон-чыў настаўніцкую школу ў Івендэйле і настаўніцкі каледж Адамса. 3 1945 чл. Афрыканскага нацыянальнага кангрэса, у 1952—60 яго прэзідэнт. Арганізаваў не-калькі кампаній пратэсту супраць палі-тыкі апартэіду, якую ажыццяўляў урад ГІАР. У 1956—57 зняволены, з 1959 пад хатнім арыштам. Прыхільнік мірных, ненасільных метадаў барацьбы. Загінуў у выніку няшчаснага выпадку. Аўтар аўтабіягр. кн. «Адпусці народ мой!» (1962). Нобелеўская прэмія міру I960 (упершыню прысуджана афрыканцу).
    ЛУЎР (Louvre) у П а р ы ж ы, помнік архітэктуры класіцызму; маст. музей, адно з самых вял. маст. сховішчаў све-