Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
М.Я. Сяменчык.
ЛУЧАН, Лучайскае возера, у Пастаўскім р-не Віцебскай вобл. ў бас. р. Мядзелка, правага прытока Дзісны. Пл. 2,51 кмг, даўж. 3,9 км, найб. шыр. 1,45 км, найб. глыб. 3,2 м. Даўж. бера-гавой лініі 12,1 км. Пл. вадазбору 19,1 км2. Катлавіна тэрмакарставага тыпу, лопасцевай формы, выцягнута з ПнЗ на Пд. Схілы катлавіны выш. да 13 м, ра-зараныя або пад лугам, на Пд і ПдЗ нізкія, забалочаныя, парослыя лесам, на Пн, 3 і ПнЗ невысокія ўчасткі (3—5 м) чаргуюцца з забалочанымі нізінамі. У паўн.-зах. і паўд. частках возера вял. залівы. Берагі нізкія, пераважна забало-чаныя, на Пн і Пд месцамі тарфяніс-тыя, участкамі сплавінныя. Вакол возе-ра забалочаная пойма шыр. да 70 м, пад хмызняком. Дно плоскае, 6 астравоў агульнай пл. 0,09 км2. Літараль пясча-ная, найбольш глыбокая ч. выслана сапрапелем, уздоўж берагоў нешырокая перарывістая паласа пясчаных адкладаў. Моцна зарастае. Эўтрофнае, слаба пра-точнае; упадаюць пратокі з азёр Лісіц-кае і Бабіна, выцякае р. Лучайка (правы прыток Мядзелкі).
ЛУЧАМ, вёска ў Навасёлкаўскім с/с Пастаўскага р-на Віцебскай вобл. За 18 км ад горада і чыг. ст. Паставы, 268 км ад Віцебска. 253 ж., 92 двары (1999).
Вядома з 1542 як уладанне Забярэзінскіх. 3 канца 16 ст. мястэчка. Маёнтак Л. належаў Юндзілам, Глябовічам, Шэметам і інш. 3 1617 уладанне Рудамінаў, з 1731 — Агінскіх. У 1766—76 у Л. пабудаваны мураваны езуіцкі касцёл. 3 1793 у Рас. імперыі, цэнтр воласці ў Вілейскім пав. Мінскай, з 1842 Віленскай губ. У 1905 у сяле і маёнтку Л. 81 ж., нар. ву-чылішча, валасное праўленне, крама 3 1921 Л. у складзе Польшчы, мястэчка, цэнтр гмі-ны ў Пастаўскім пав. Віленскага ваяв. 3 1939 у БССР, у 1940—59 цэнтр сельсавета ў Па-стаўскім, Дунілавіцкім р-нах. 3 I960 вёска Л. у Глыбоцкім, з 1962 у Пастаўскім р-нах.
378 ЛУЧАЙКА
Базавая школа, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік ар-хітэктуры — Лучайскі касцёл езуітаў (1776). І.П.Зямчонак. ЛУЧАЙКА, рака ў Пастаўскім р-не Ві-цебскай вобл., правы прьпок р. Мя-дзелка (бас. р. Зах. Дзвіна). Даўж. 46 км. Пл. вадазбору 258 км2. Выцякае з воз. Лучай за 1,5 км на ПнЗ ад в. Гаў-рылавічы, цячэ на паўд.-зах. ч. Полац-кай нізіны. Даліна пераважна трапеца-падобная. Пойма двухбаковая, у верх-нім і сярэднім цячэнні забалочаная. Рэ-чышча звілістае, на працягу 16 км каналізаванае.
ЛУЧАЙКА, рака ў Глыбоцкім і Шар-каўшчынскім р-нах Віцебскай вобл., левы прыток р. Мнюта (бас. р. Зах. Дзвіна). Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 121 км2. Выцякае з воз. Сельцы за 1 км на Пн ад в. Гаравыя Глыбоцкага р-на. Рэ-чышча каналізаванае ад вьггоку на пра-цягу 2,5 км і ўверх ад вусця на працягу 5,7 км.
ЛУЧАЙСКІ КАСЦЁЛ ЕЗУІТАЎ, пом-нік архітэктуры позняга барока і класі-
Інтэр’ер Лучайскага касцёла езуітаў. Фраг-
мент.
Лучайскі касцёл езуітаў.
цызму ў в. Лучай Пастаўскага р-на Ві-цебскай вобл. Пабудаваны ў 1766—76 па фундацыі Т.Агінскага. Часткова пе-рабудаваны ў 1-й пал. 19 ст. (зменена ордэрная пластыка і размаляваны ін-тэр’ер) Мураваная 2-нефавая 2-вежа-вая купальная базіліка з паўцыркульнай апсідай і трансептам. Гал. фасад флан-кіруюць 3-ярусныя вежы, раскрапава-ныя вуглавымі пілястрамі і нішамі, пра-рэзаныя прамавугольнымі аконнымі праёмамі (часткова замураваны). Пры перабудове вежы былі завершаны цы-ліндрычнымі аб’ёмамі з купаламі. Гал. фасад, апсіду і трансепт увенчваюць трохвугольныя, лучковыя і фігурныя шчыты. Сцены касцёла раскрапаваны пілястрамі. Па перыметры будынка праходзіць карнізны пояс дарычнага ордэра. Інтэр’ер насычаны арх. пласты-кай і размалёўкай у тэхніцы грызайль. Арнаментальным дэкорам запоўнены ўсе плоскасці сцен і перакрыццяў.
С.Г.Багласаў, Г.М.Ярмоленка.
ЛУЧАНОК Ігар Міхайлавіч (н. 6.8.1938, г. Мар’іна Горка Пухавіцкага р-на Мін-скай вобл.), бел. кампазітар. Засл. дз. маст. Беларусі (1973). Нар. арт. Беларусі (1982). Нар. арт. СССР (1987). Скончыў Бел. кансерваторыю (1961, клас А.Бага-тырова), у 1982—86 яе рэкгар. 3 1980 старшыня праўлення Бел. саюза кампа-зітараў. Працуе ў розных жанрах (вак.-сімф., камерна-інстр., камерна-вак.), найб. плённа ў песенным. Асн. вобраз-ная сфера яго песеннай творчасці — лі-рыка-рамантычная. Музыцы ўласцівы яркі меладызм і нац. самабытнасць. Ся-род твораў: кантаты «Курган» на словы Я.Купалы і «Салдацкае сэрца» (абедзве 1962), «Невядомы салдат» (1970), «Зоры над соснамі» (1981), паэма-легенда «Гусляр» (1979), вак.-сімф. паэма «Вай-на не патрэбна» (1983); уверцюра-фан-тазія для сімф. арк. (1975), стр. квартэт, саната для габоя і фп., саната і прэлю-дыя для фп.; вак. цыклы «Сіні колер» (1965), трыпціх «Чалавеку патрэбна ці-шыня» (1966), цыкл рамансаў «О, Ра-дзіма бацькоў» на вершы В.Дуніна-Марцінкевіча, М.Танка, Н.Гілевіча (1980), балады «Аласіяната» на словы Э.Агняцвет (1969), «Авэ Марыя» на словы М.Алтухова (1973); песні «Па-мяць сэрца», «Мой родны кут», «Жу-раўлі на Палессе ляцяць», «Спадчына», «Алеся», «Вераніка», «Верасы», «Ха-тынь», «Каб камяні маглі гаварыць», «Пісьмо з 45-га», «Зачарованая мая», «Майскі вальс», «Світанак», «Белы бу-сел», «Я хаджу закаханы». «Пакуль на зямлі існуе каханне», «Мар’іна Горка», «Дарагія мае старыя» і інш.; хары, тво-ры для эстр. аркестра; музыка для дзя-цей, да драм. спектакляў, радыё- j тэле-пастановак, тэле- і кінафільмаў. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1967. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
Літ.: 3 у б р ы ч І.І. Ігар Лучанок; Кім Це-сакоў. Мн., 1973; Ауэрбах Л.Д. Белорус-скне компознторы: Е.Глебов, С.Кортес, Д.Смольскнй, Юученок. М.. 1978.
І.І.Зубрыч.
ЛУЧКО Клара Сцяпанаўна (н. 1.7.1925, с. Гутава Палтаўскай вобл., Украіна),
расійская актрыса. Нар. арт. СССР (1985). Скончыла Усесаюзны ін-т кіне-матаграфіі (1948). 3 1948 у Т-ры-студыі кінаакцёра ў Маскве. Выкананне вылу-чаецца шчырасцю і лірычнасцю. Сярод раляў — у кінафільмах: Даша Шэлест («Кубанскія казакі», 1950), Ліда («Вялі-кая сям’я», 1954), Ядвіга («Чырвонае лісце», 1958), Мары д’Агу («Ферэнц Ліст», 1972); у тэлефільмах: Клаўдзія Пухлякова («Цыган», 1979), Нуйкіна («Мы, ніжэйпадпісаныя», 1980), Мад-лен («Куфэрак Марыі Медычы», 1981) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1951.
І.М.Лучанок.
ЛУЧНІК, светач, дзед, у беларусаў стараж. прыстасаванне для асвятлення хаты з дапамогай лучыны ці смалістых корчыкаў. Былі стацыянарныя і пера-носныя (рухомыя). Стацыянарны Л. меў дымаход, верхняй частка якога вы-ходзіла на дах, і гарызантальна падве-шаную пад ім жал. рашотку, дзе палілі смалістыя корчыкі. Сярод рухомых вы-лучаліся звычайныя і падвесныя Л. Звычайны ўяўляў сабой драўляную стойку, на верхнім канцы якой зама-цоўваўся клямар для лучыны, з суцэль-най асновай з выемкай для вады ці крыжападобнай, тады побач ставілі па-судзіну з вадой. Падвесны Л. — кароткі кій з клямарам для лучыны на адным канцы і з крукам для падвешвання на другім. Л. з дымаходам быў пашыраны ў цэнтр. Беларусі і на Палессі. Месцамі ўжываўся да 1930-х г. В.С.Цітоў.
ЛУЧНІКІ, у старажытнасці і сярэдне-вякоўі пешыя і конныя воіны, узброе-ныя лукамі. Уваходзілі ў склад армій многіх краін, у т.л. Стараж. Усходу (напр., ў Персіі дзейнічалі на сланах і вярблюдах, у Індыі — на сланах); у большасці краін складалі аснову армій. Са з’яўленнем у 6 ст. да н.э. фалангі выкарыстоўваліся пераважна наперадзе баявога парадку ці на флангах: распа-чыналі бітву, прычынялі ворагу страты, парушалі яго баявыя парадкі, стваралі выгадныя ўмовы для ўступлення ў бой сваіх асн. сіл — цяжкай пяхоты і кава-лерыі. У Еўропе ў часы рыцарства Л. ўваходзілі ў склад кап’я (4—10 воінаў), найб. вызначыліся англійскія Л. ў пе-рыяд Стогадовай вайны 1337—1453. Пешыя і конныя Л., якія дзейнічалі су-месна з цяжкай пяхотай і кавалерыяй, былі ў дружынах Кіеўскай Русі, Мас-коўскага княства, з канца 14 ст. — у войску ВКЛ (у сувязі са з’яўленнем у ВКЛ служылых татар вельмі пашыраны былі коннікі з лукамі). 3 16 ст. з развіц-
цём агнястрэльнай зброі значэнне Л. у арміях зменшылася. У Расіі ў часцях ірэгулярных войск і лёгкай кавалерыі, якія камплекгаваліся з башкіраў і кал-мыкаў, Л. захоўваліся да пач. 19 ст. Ілюстрацыю гл. таксама да арт. Грэка-персідскія войны.
Літ:. Разян Е.А. Нсторня военного нс-кусства. СПб., 1994.
ЛУЧОСА. рака ў Лёзненскім і Віцеб-скім р-нах Віцебскай вобл., левы пры-ток р. Зах. Дзвіна. Даўж. 90 км. Пл. ва-дазбору 3510 км2. Выцякае з воз. Зелян-ское каля в. Бабінавічы Лёзненскага р-на, цячэ па Лучоскай нізіне і ў межах Віцебскага ўзв. Асн. прытокі: Чарніца, Сухадроўка (справа), Ардышэўка, Сера-каратнянка, Абалянка, Чарнічанка (зле-ва). Даліна трапецападобная, у вярхоўі невыразная, шыр. 400—600 м. Пойма перарывістая, чаргуецца на берагах, больш развіта на левабярэжжы, шыр. яе 300—500 м. Рэчышча шыр. 20—30 м, у нізоўі да 60 м Найвыш. ўзровень раз-воддзя ў ніжнім цячэнні ў пач. красаві-ка. Замярзае ў канцы 1-й дэкады снеж., крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы крыгаход 3 сутак. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 21,4 м3/с.
ЛУЧбСКАЯ НІЗІНА, Л у ч о с ы н і -з і н а, фізіка-геаграфічны раён Беларус-кага Паазер’я на ПдУ Віцебскай вобл. На Пд мяжуе з Горацка-Мсціслаўскай узвышанай раўнінай і Аршанскім узвыш-шам, на 3 — з Чашніцкай раўнінай, на Пн — з Віцебскім узвышшам, на У захо-дзіць у межы Расіі. 3 Пн на Пд працяг-нулася на 50 км, з 3 на У -— 50—60 км. Пл. 2,3 км2. Выш. 155—175 м.
Л.н. прымеркавана да Аршанскай упадзіны. Асадкавы чахол складзены з парод сярэдне-рыфейска-ніжнявендскага комплексу, сярэд-няга і верхняга дэвону. Для антрапагенавай тоўшчы (магугнасць каля 60 м) характэрны адклады дняпроўскага, сожскага і паазерскага зледзяненняў. У эпоху паазерскага зледзя-нення на месцы Л.н. існаваў прыледавіковы вадаём. Пры адступленні ледавіка на Пн уз-нікла мелкаводнае Лучоскае воз., на месцы якога пасля спуску вод р Лучосай утварыла-ся азёрна-ледавіковая нізіна з рэшткавымі азёрамі.
Паверхня нізіны спадзіста-хвалістая, месцамі плоская, парэзаная далінамі рэк, лагчынамі сцёку і катлавінамі. Ва-ганні адносных выш. да 3 м. Аднастай-насць рэльефу парушаецца дзюнамі, ра-дзей озамі На Пн і У захаваліся астан-цы марэннай раўніны і размытыя ма-
рэнныя ўзгоркі з адноснымі выш. 5—15 м. Карысныя выкапні: гліны легкаплаў-кія, буд. пяскі, торф. Асн. р. Лучоса з прытокамі Абалянка, Чарніца, Суха-дроўка; на Пд працякае р. Аршыца (прыток Дняпра). Лучоса выкарыстоў-валася на водным шляху (шлях «з вара-гаў у грэкі») ад Зах. Дзвіны да Дняпра. Азёры: Вял. Арэхаўскае, Серакаротня, Дзевінскае, Казённае, Зелянское, Скрыдлева, Кічына і інш. Сярэднія т-ры студз. -7,8 °C, ліп. 18 °C, ападкаў 620 мм за год. Глебы дзярнова-падзо-лістыя слаба і сярэдне ападзоленыя, дзярновыя забалочаныя і тарфяна-ба-лотныя. Пад лесам 40% тэрыторыі. На Пн і ПдУ пераважаюць буйныя масівы драбналістых лясоў (бародаўчатабяроза-выя, шэраальховыя, асінавыя), уздоўж рэк Лучоса і Чарніца — хваёвыя; невял. масівамі трапляюцца яловыя лясы. Ба-лоты вярховага і нізіннага тыпаў.