Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
Н.К.Кліцунова
ЛУЧЎК Уладзімір Іванавіч (27.8.1934, с. Матчэ Люблінскага ваяв., Польшча — 24.9.1992), украінскі паэт, перакладчык. Скончыў Львоўскі ун-т (1958). Друка-ваўся з 1955. Аўгар кніг паэзіі «Давер» (1959), «Санцапёк» (1962), «Дзівавід»
(1979), «Насустрач» (1984), «Кругава-рот» (1986) і інш., у якіх тэмы мірнага жыцця, вернасці, кахання. Шэраг вер-шаў прысвяціў Беларусі («Хатынь», «Свіцязь», «Вязынка» і інш.). Пісаў для дзяцей. Пераклаў на ўкр. мову зб. В.Зу-ёнка «Пакаціўся клубочак» (1979), асоб-ныя вершы М.Багдановіча, Р.Барадулі-на, А.Вярцінскага, А.Гаруна, С.Гаўрусё-ва, Л.Геніюш, Н.Гілевіча, С.Грахоўска-га, У.Дубоўкі, У.Караткевіча, Я.Коласа, Я.Купалы, АЛойкі, С.Панізніка, П.Пан-чанкі, Я.Пушчы, А.Сербантовіча, М.Тан-ка, К.Цвіркі і інш. На бел. мову асоб-ныя творы Л. пераклалі Барадулін, Д.Бі-чэль-Загнетава, Гілевіч, В.Зуёнак, Каратке-віч, Я.Крупенька, Панізнік, М.Рудкоўскі і інш.
Тв.: Бел. пер. — у кн.: Украінская савец-кая паэзія. Мн., 1975. Т. 2; Возера-бульдозе-ра. Мн., 1978; Рус. пер. — Братское эхо. М., 1981. В.А.Чабаненка.
ЛУЧЫЗМ, пра м я н і з м, кірунак у рус. авангардным жывапісе пач. 20 ст. Узнік у 1909 пасля экспазіцыі на выс-таўцы Маскоўскага т-ва свабоднай эс-тэтыкі карціны М.Ларыёнава «Шкло». У 1910—14 да метаду Л. далучыліся
лучын 379
Д.Бурлюк, У.Бурлюк, Н.Ганчарова, К.Зданевіч і інш. Сутнасць Л. выкла-дзена ў 1911 у аднайм. маніфесце Лары-ёнава (апубл. ў 1913). Мастакі ставілі за мэту вывесці карціну па-за прастору і час у «чацвёртае вымярэнне» і сцерці межы паміж карціннай плоскасцю і на-турай. У творах лучыстаў выяўляўся не сам прадмет, а адбітыя ад яго паверхні светлавыя промні, якія ўмоўна перада-валіся на плоскасці карціны каляровы-мі лініямі. Іх танальнасць і інтэнсіў-насць павінны былі надаваць сэнс но-вым формам.
Літ.: Ларнонов М. Лучнзм. М., 1913; Нензвестный русскнй авангард в музеях н частных собраннях. М., 1992.
/. М Каранеўская.
ЛУЧЫЛА, возера, гл. Тартак.
ЛУЧЫН, археалагічныя помнікі неалі-ту, бронзавага і жалезнага вякоў, эпохі Кіеўскай Русі (паселішчы, гарадзішча і селішча) каля в. Лучын Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. Паселішчы на-лежалі іыямёнам верхнедняпроўскай культуры і сярэднедняпроўскай культуры. Выяўлены рэшткі наземных жытлаў з агнішчамі ў цэнтры. Знойдзены крамя-нёвыя прылады працы і інш. вырабы, ляпны арнаментаваны посуд. Гарадзі-шча ўмацавана падковападобным ва-лам. Як і селішча, яно належала носьбі-там мілаградскай культуры, зарубінецкай культуры і насельніцтву часоў ранняга сярэдневякоўя. Знойдзены ляпная і ганчарная кераміка, вырабы з жалеза і бронзы, фрагменты шкляных бранзале-таў. Даследчыкі лічаць, што тут, магчы-ма, знаходзіўся летапісны Лучын. На се-лішчы знойдзены фрагменты ляпных і ганчарных гаршкоў. А.Г.Калечыц.
ЛУЧЫН, старажытны горад, які ўпер-шыню згадваецца пад 1138 у Статуце Смаленскага кн. Расціслава Мсціславі-ча, потым пад 1173 у Іпацьеўскім лета-пісе як месца нараджэння ў кн. Рамана Расціславіча сына, у гонар якога ў Л. быў пабудаваны храм св. Міхаіла, у гра-маце «Аб пагароддзі і пачэсці» пад 1211—18 згадваецца ў ліку гарадоў, што плацілі даніну смаленскаму епіскапу. Месцазнаходжанне горада дакладна не вызначана. Адзіным месцам магчымай лакалізацыі летапіснага Л., дзе тапані-мічныя і археал. звесткі супадаюць з пісьмовым сведчаннем Іпацьеўскага ле-тапісу, з’яўляецца гарадзішча каля в. Лучын ў Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл. А.А.Мяцетскі.
ЛУЧЫН, вёска ў Рагачоўскім р-не Го-мельскай вобл., на правым беразе р. Дняпро, каля аўтадарогі Рагачоў—Жло-бін. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 8 км на Пд ад г. Рагачоў, 113 км ад Гомеля, 5 км ад чыг. ст. Луцкае. 919 ж., 435 два-роў (1999).
На думку некат. даследчыкаў, тут размя-шчаўся стараж. горад Лучын. Згадваецца як горад у «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і бліз-кіх» (канец 14 —пач.15 ст.), у 1480 у Грама-
380 лучына
це караля Казіміра мінскаму купцу Церашко-вічу. У 14—18 ст. у Рагачоўскай воласці (ста-ростве) ВКЛ, з 16 ст. вадомы як сяло. 3 1793 у Рас. імперыі, у Рагачоўскім пав. Беларус-кай, з 1802 Магілёўскай, з 1919 Гомельскай губ. У 1886 — 672 ж., 114 двароў, царква, 2 ветракі. 3 1924 цэнтр сельсавета ў Рагачоў-скім р-не Бабруйскай акр. (да 1930), з 1938 у Гомельскай вобл. У Вял. Айч. вайну ням-фаш. захопнікі двойчы (у 1941 і 1944) частко-ва спальвалі Л. У 1972 — 1352 ж., 387 двароў.
Сярэдняя школа. Дом культуры. б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія запнулі ў Вял. Айч. вайну. Каля вёскі група ар-хеал. помнікаў Дучыд. Т.С.Скрыпчанка. ЛУЧЬІНА Янка (сапр. Неслухоўскі Іван Люцыянавіч; 6.71851, Мінск — 16.7.1897), бел, паэт. Вучыўся ў Пецяр-бургскім ун-це на матэм. ф-це (1870— 71), скончыў Пецярбургскі тэхналаг. ін-т (1877). У 1877—79 працаваў у чыг. майстэрнях Тыфліса, потым — у тэхн. бюро Лібава-Роменскай чыгункі ў Мін-ску. Упершыню выступіў у друку ў 1886. Пісаў на бел., польск., рус. мовах. Друкаваўся ў газ. «Мннскнй лнсток», «Паўночна-Заходнім календары на 1893 год» пад рэд. А.Слупскага, польскіх ча-сопісах і штотыднёвіках «Glos Polski» («Польскі голас»), «Kiosy» («Калоссе»), «Kraj» («Край»), «Prawda» («Праўда»), «2усіе» («Жыццё») і інш. Творчасць Л. выяўляла розныя ўзроўні маст. асэнса-вання бел. рэчаіснасці 1880—90-х г., але была мэтанакіраванай у дэмакр. сцвярджэнні ідэалу свайго часу. Пра-даўжаючы эстэт. традыцыі л-ры Белару-сі сярэдзіны 19 ст., ён заставаўся тра-дыцыйным у польска- і рускамоўных творах і адначасова быў наватарам у вершах, напісаных па-беларуску, дзе ўзаемадзейнічалі рэаліст. і рамант. па-чаткі. Тэматычна яго паэзія звязана пе-раважна з жыццём бел. вёскі; гал. яе ге-рой — селянін як найб. варты прад-стаўнік радзімы і носьбіт сапраўднай маральнасці. He прымаў бурж. стасун-каў у грамадстве, разам з тым верыў у асветніцкі, тэхн. прагрэс, народжаны часам. Супярэчнасць у поглядах абумо-віла яго ўвагу да ўнутр. перажыванняў асобы. Паэзіі Л. ўласцівы мяккі лірызм, роздумнае паглыбленне ў псіхал. стан чалавека. Яна спрыяла развіццю бел. філас. лірыкі. Польскамоўная паэма «Паляўнічыя акварэлькі» і бел. аўтапе-раклад яе раздзела «Стары паляўнічы» адкрылі перад бел. паэтамі шляхі пошу-каў у напісанні нац. эпічных твораў («Новая зямля» Я Коласа і ініп.). У на-рысе «3 крывавых дзён» (1889) Л. ўзнаўляе карціны паўстання 1863—64 на Міншчыне. Пяру Л. належыць дра-матургічны абразок без назвы. Збіраў бел. фальклор і дасылаў яго П.Шэйну. Перакладаў з польск. мовы на бел. (У.Сыракомлю) і рускую (У.Сыраком-лю, А.Асныка), з рус. на польскую (І.Крылова, М.Някрасава, В.Чуміну-Міхайлаву і інш.), з ням. (Г.Гейнэ), стараж.-грэч. (Гамера). Польскія творы Л. на бел. мову пераклалі М.Арочка,
Р.Барадулін, М.Клімковіч, У.Мархель, М.Машара, П.Пестрак, Г.Тумаш, К.Ці-тоў, 1 Чыгрын і інш.
Тв.: Poezye. Warszawa, 1898; Выбр. творы. Мн., 1953; Вязанка. Пб., 1903 (факс. выд. Мн., 1992); Творы. Мн., 1988.
Літ.: Майхровіч С. Янка Лучьша. Мн., 1952; Лазарук М. Паэтычны вопыт Янкі Лучыны // Полымя 1968. № 2; Л о й -к a А. Жальбы народнай і веры пясняр // Там жа. 1976. № 8; М а р х е л ь У. Крыніцы памяці. Мн., 1990. С. 143—176; Пачынальні-кі. Мн., 1977; К і с я л ё ў Г.В. Ал Чачота да Багушэвіча. Мн., 1993. У.І.Мархель.
Я.Лучына.
П.Лучынскі.
«ЛУЧЫНКА», літаратурна-мастацкі і навукова-папулярны часопіс для мола-дзі. Выдавалася ў 1914 у Мінску на бел. мове на 16 старонках. Рэдактар-выда-вец А.Уласаў, літ. рэдактар Цётка (А.Пашкевіч). Мела асветніцка-края-знаўчы кірунак. Садзейнічала прапаган-дзе ідэі нац. асветніцтва, самаадукацыі, духоўнага і патрыят. выхавэння бел. мо-ладзі, пашырэнню яе кругайіяду, абу-джэнню нац. самасвядомасці. Змяшчала навук. публікацыі пісьменнікаў, дзеячаў культуры, журналістаў, студэнтаў па пытаннях гіст. і культ. спадчыны Бела-русі, яе эканам. і геагр. становішча. Ся-род праграмных (рэдакцыйных) публі-кацый верш Цёткі «Лучынка», артыку-лы «Да вясковай моладзі беларускай», «Да школьнай моладзі», «Аб душы ма-ладзёжы», нарысы «Шануйце роднае слова!», «Наша народная беларуская песня» і інш. Апублікавала навукова-пазнавальныя краязнаўчыя і прырода-знаўчыя артыкулы В.Ластоўскага (Влас-та) «Якога мы роду-племені», А.Паўло-віча «Вадаспады», «Вулкан», М.Баброў-скага (Л.Гмырака) «Сіла з народу», Цёткі (пад псеўд. Мацей Крапіўка) «Га-за», «Гугаркі аб птушках», «Пералётныя птушкі», «Радый», У.Рышкевіча (пад крыптанімам В.Р-іч) «Аб той вадзе, што падае з неба», А.Балкоўскага (пад крыптанімам А.Бол-і) «Паветра», нары-сы пра асновы эканомікі А.Смоліча (А.Жывіцы) «Даўнейшая натуральная гаспадарка і цяперашняе царства руб-ля», «Капітал», «Як цана робіцца і што яна азначае», успаміны Б.Тарашкевіча (Я.Тараса) пра У.Эпімах-Шыпілу і інш. На старонках «Л.» друкаваліся маст. творы Я.Куііалы, Я.Коласа, Цёткі, К.Буйло, Я.Журбы, З.Бядулі, У.Галубка, Ц.Гартнага, Паўловіча, М.Арла, Ядвігі-на Ш., А.Жыгалкі, В.Лявіцкай і інш. Планавала выданне перакладных твораў для дзяцей (выйшаў адзін зборнік апа-
вяданняў у перакладзе з польск. мовы). Друкавала нар. песні, гульні, шарады. Рэкламавала бел. кнігі, перыяд. выдан-ні. Выйшла 6 нумароў. С.В.Говін. ЛУЧЬІНСКІ Аляксандр Аляксандравіч (5.4.1900, г. Кіеў — 25.12.1990), удзель-нік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944), ген. арміі (1955). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1940). У Чырв. Арміі з 1919. У Вял. Айч. вайну на Закаўказскім, Паўн.-Каўказскім, 1-м і 3-м Бел., 1-м Укр. і Забайкальскім франтах: каман-дзір стралк. дмвізіі, корпуса, камандую-чы арміяй. Удзельнік вызвалення Глус-ка, Слуцка, Вілейкі, Мінска, Баранавіч, Пружан, Брэста. Пасля вайны на ка-мандных пасадах у Сав. Арміі. Дэп. Вярх. Савета СССР у 1946—58. Ганаро-вы грамадзянін г. Брэст.
ЛУЧЫНСКІ (Lucinschy) Петру (н. 27.1. 1940, с. Старыя Радуляны Фларэшцкага р-на, Малдова), дзяржаўны і паліт. дзе-яч Малдовы. Кандыдат філас. н. Скон-чыў Кішынёўскі ун-т (1962). 3 1960 на камсамольскай і парт. рабоце ў Малдо-ве, з 1978 у апараце ЦК КПСС. 2-і сак-ратар ЦК Камуніст. партыі Таджыкіста-на (1986—89), 1-ы сакратар ЦК Каму-ніст. партыі Малдовы (1989 —90), сак-ратар ЦК КПСС (1991). 3 1992 пасол Малдовы ў Рас. Федэрацыі, у 1993—96 старшыня Парламента Малдовы. 3 1997 прэзідэнт Малдовы.