Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
ЛЫСКАЎСКІ ЗАМАК. Пабудаваны ў 15—17 ст. каля в. Лыскава Пружанска-га р-на Брэсцкай вобл., на беразе рэчкі. Па перыметры квадратнага ў плане
Лыскаўскі Троіцкі касцёл І кляпггар місіяне-раў Вежа касцёла.
(68 х 68 м) замчышча насыпныя валы. За імі з 3 і Пд быў вадзяны роў і яшчэ адзін меншы вал (шыр. ў аснове 4 м). На вуглах замчышча стаялі драўляныя вежы (дыяметр 8 м, не зберагліся). 3 Пн і У замак акружалі балоты, з Пд і 3 на адлегласці 90 м — дугападобныя вал і роў. Зберагліся зах. вал (шыр. ў аснове 10 м, у сярэдзіне ўезд у замак) і частко-ва паўднёвы.
ЛЫСКАЎСКІ ТРОІЦКІ КАСЦЁЛ I КЛЯШТАР МІСІЯНЕРАЎ, помнік ар-хітэктуры позняга барока ў в. Лыскава Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. Пер-шы драўляны касцёл засн. ў 1527 па
13. Зак. 456.
386 ЛЫСОЎ
фундацыі Мацея Клочкі, у 1751 Ян Бы-хавей перадаў яго місіянерам. У 1763— 85 узведзены мураваны касцёл, у 1818 перабудавана вежа. У 1866 пераабсталя-ваны пад правасл. йаркву. У 1881 ён аб-гарэў, у 1883—84 пад наглядам арх. П.Залатарова праводзіліся работы па яго аднаўленні. Касцёл — мураваны 1-нефавы, 1-вежавы крыжападобны ў плане будынак з 2 сакрысціямі абапал апсіды. Яго дамінанта — шмат’ярусная вежа. Развіты гарыз. пояс падзяляе аб’ёмы (акрамя апсіды) на 2 часткі, больш нізкая трактавана як йокаль. Аконныя праёмы лучковыя. Інтэр’ер касцёла аформлены пілястрамі і кало-намі іанічнага і кампазітнага ордэраў, размаляваны пад мармур. У 2-й пал. 18 ст. перад касцёлам (па адзінай восі) уз-ведзены 2-павярховы сіметрычны ў плане П-падобны мураваны будынак кляштара. Гал. фасад яго вылучаны ры-залітам. Сцены рытмічна расчлянёны пілястрамі. Т.В.Габрусь. ЛЫСбЎ Віктар Пятровіч (н. 10.8.1932, г.п. Кемля, Мардовія), бел. вучоны ў галіне буд-ва. Д-р тэхн. н. (1985), праф. (1987). Скончыў Новасібірскі інж.-буд. ін-т (1958). 3 1978 у БПА. Навук. працы па арганізайыі, кіраванні, інфарматыцы і тэхналогіі буд-ва.
Тв.: Эффектавность бетонных работ в стронтельстве. Мн., 1982; Полнмерный про-вод в греюшнх полах н устройствах. Мн., 1999.
ЛЫСЎХА (Fulica atra), птушка сям. пастушковых атр. жураўлепадобных. Пашырана ў Еўразіі, Паўн. Афрьшы і Аўстраліі. На Беларусі пералётны і пра-лётны від. Жыве на вадаёмах, зарослых трыснягом і чаротам. Трымаецца чаро-дамі. Нар. назвы: вадзяная курыца, лыска, лысоха.
Даўж. да 45 см, маса да 900 г. Апярэнне цьмяна-чорнае, на брушку з шараватым ад-ценнем. На лбе белая, голая (лысая) мясці-на скуры (адсюль назва). Дзюба канічная, карогкая, белая. Лапы шэрыя. Пальцы з плавальнымі перапонкамі. Добра плавае і нырае. Корміцца мяккай воднай расліннас-цю, лічынкамі насякомых. дробнымі малюс-камі, рыбай. Няседа15яец. Аб’ект паляван-ня.
«ЛЫСЫ», «Карапет», «Д з е в а ч -ка Н а д з я », «М у ха », гарадскі бы-тавы танец. Муз. памер 2/4, 4/4; тэмп умерана хуткі. Паходзіць ад паўд.-амер. танйа тустэп. Уключае абмежаваную
Лысуха.
колькасць стандартных рухаў, якія паў-тараюцца некалькі разоў запар. На 1-е правядзенне мелодыі танцоры робяць 4 факстротныя крокі ў адзін, потым у другі бок, на 2-е — круцяцца ў пары рухам полька-вальс, потым дзяўчына некалькі разоў паварочваецца пад пра-вай рукой партнёра. Пашыраны па ўсёй Беларусі, мае нязначныя рэгіянальныя адрозненні. Выконваецца пад каларыт-ныя мясц. прыпеўкі: «А чаго ты лысы, без валос астаўся? // А таму, што з дзеўкамі многа мілаваўся... // А дзевач-ка Надзя, чаго табе нада? // Нічаго не нада, кроме чыкалада».
ЛЫСЙТАЎ Юрый Васілевіч (1.2.1929, г. Калуга, Расія —24.8.1997), бел. кінарэ-жысёр дакументальнага кіно. Засл. дз. маст. Беларусі (1981). Скончыў Усеса-юзны дзярж. ін-т кінематаграфіі ў Мас-кве (1961). Працаваў на кінастудыі «Бе-ларусьфільм». Творчай манеры Л. ўлас-цівы лірычная танальнасць, імкненне да натуральнасці, выкарыстанне шыро-кага дыяпазону жанрава-стылістычных сродкаў. Жыццё Беларусі, праблемы су-часнай вёскі ў фільмах «Мы з Беларусі» (1974), «Зямля мая —лёс мой» (1978; з Р.Ясінскім), «Бацькоўскае поле» (1979), «Асабісты гектар» (1982), «Круглы год» (1984). Паставіў таксама фільмы: «Па-ляванне са старым сабакам» (1968), «Лі-лія — дачка Геаргіцы» (1971), «Муж-чынскія галасы» (1973), «Іван Мележ» (1977), «Лятаючы Якаў» (1980) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1982.
Г.І.Сяўковіч.
ЛЫЧ Генадзь Міхайлавіч (н. 25.2.1935, в. Магільна Уздзенскага р-на Мінскай вобл.), бел. вучоны-эканаміст. Акад. Нац. АН Беларусі (1991, чл.-кар. з 1986). Д-р эканам. н. (1973), праф. (1977). Засл. дз. нав. Беларусі (1980). Брат ЛМ.Лыча. Скончыў Бел. ін-т нар. гаспадаркі (1958). У 1958—61 на Брэсц-кай абл. с.-г. доследнай станцыі; з 1967 у Бел. НДІ меліярацыі і воднай гаспа-даркі, з 1977 у БелНДІ эканомікі і арг-цыі сельскай гаспадаркі (нам. ды-рэктара). 3 1988 дырэктар Ін-та экано-мікі і адначасова з 1992 акад.-сакратар Аддзялення гуманіт. навук Нац. АН Бе-ларусі. Даследуе праблемы павышэння эканам. эфектыўнасці сельскай гаспа-даркі, у т.л. меліярацыі, кіравання нар. гаспадаркай, эканам. суверэнітэту, між-дзярж. эканам. інтэграцыі.
Те:. Размешеняе м спецяалязацня сельско-го хозяйства Белорусской ССР. Мн., 1986 (у сааўт.); Экономнческая эффектмвность сель-скохозяйственного проязводства. Мн., 1988; Эффектнвность нспользованмя пронзвод-ственных ресурсов. Мн., 1990.
ЛЫЧ Леанід Міхайлавіч (н. 8.2.1929, в. Магільна Уздзенскага р-на Мінскай вобл.), бел. гісторык. Д-р гіст. н. (1989), праф. (1993). Брат Г.М Лыча. Скончыў Башкірскі пед. ін-т (1957). 3 1958 пра-цаваў настаўнікам, з 1962 у Ін-це гісто-рыі Нац. АН Беларусі, з 1989 вядучы навук. супрацоўнік. Даследуе пытанні
сацыяльна-класавых адносін у сав. час, гісторыю бел. культуры, моўную палі-тыку на Беларусі ў 19—20 ст., міжнац. адносіны на Беларусі ў 20 ст. Старшы-ня Тапанімічнай камісіі пры Прэзідыу-ме Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь у 1992—96.
7в.: Аднаўленне і развіццё чыгуначнага транспарту Беларускай ССР (верасень 1943— 1970 гг ). Мн., 1976; Аграрный отряд рабочего класса Белорусснн. Мн., 1984; Лнквндацня экономнческого я соцнально-культурного не-равенства союзных республнк: На прнмере БССР (1917—1941 гг ). Мн., 1987; Беларуская нацыя і мова. Мн., 1994; Назвы зямлі бела-рускай. Мн., 1994; Гісторыя культуры Белару-сі. 2 вьш. Мн., 1997 (разам з У.І.Навіцкім). ЛЬІШЧА, вёска ў Пінскім р-не Брэсц-кай вобл., каля р. Вісліца, на аўтадарозе Лагішын—Ганцавічы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 40 км на Пн ад горада і чыг. ст. Пінск, 215 км ад Брэста. 520 ж., 248 двароў (1999). Станцыя тэхн. аб-слугоўвання аўтамабіляў акц. т-ва «Прыпяць—Лада». Сярэдняя і муз. шкалы, Дом культуры, б-ка, аддз. сувя-зі. Свята-Аляксандра Неўскага царква. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ЛЫШЧЫНСКІ Казімір (4.3.1634, ма-ёнтак Лышчыцы Брэсцкага р-на — 30.3.1689), бел. мысліцель, грамадскі дзеяч і педагог. Скончыў Брэсцкі езуіц-кі калегіум (1648), працягваў адукацыю ў Кракаве, Калішы. Прайаваў выклад-чыкам у Львове, памочнікам рэктара Брэсцкага езуіцкага калегіума, настаўні-чаў у школе, якую заснаваў у родным маёнтку Лышчьшы. У 1682 прызначаны падсудкам брэсцкага земскага суда. Вы-біраўся паслом на сейм (1669—74). 30.8.1686 Л. быў адлучаны ад царквы, a ў 1688 частка яго рукапіснага трактата «Аб неіснаванні Бога» была выкрадзена і перададзена ў суд, што паслужыла падставай для прызнання Л. атэістам і яго зняволення. Паводле прыгавору сеймавага суда ён быў абезгалоўлены і спалены на кастры на пл. Старога Рын-ку ў Варшаве. Светапогляд Л. сфарміра-ваўся пад упльгаам гуманіст. традьшый мысліцеляў антычнасці, Адраджэння і рацыяналізму радыкальнай плыні ідэо-лагаў Рэфармацыі. Атэістычныя погля-ды Л. ўтвараюць цэласную сістэму, якая пабудавана на строгіх лагічных до-казах. Адмаўляючы Бога як стваральні-ка свету, лічыў, што прырода развіваец-ца па ўласных законах. Усе вучэнні пра Бога разглядаў як ілжывыя, а Стары і Новы запаветы як выдумкі Майсея і Хрыста. Лічыў Бога стварэннем чалаве-чага розуму, адмаўляў тройцу, бессмя-ротнасць душы, замагільны свет, увас-крэсенне з мёртвых. Упершыню ў айч. філас. думцы ўказаў на гнасеалагічныя, псіхал. і сац. прычыны ўзнікнення рэ-ліг. вераванняў. Падзяляў некаторыя ідэі утапічнага сацыялізму, у т.л. аб cau. роўнасці, жадаў бачыць «свет без улады, гарады без начальнікаў, народы без гас-падароў», адстойваў вяршэнства грама-дзянскага шлюбу перад царкоўным.
львоў 387
К.Лышчынскі. Мастак С.Свістуновіч.
Літ:. йз мсторнм свободомыслня н атензма в Белорусснн. Мн., 1978; Прокошнна Е.С., Шалькевнч В.Ф. Казнмнр Лы-шйнскмй. Мн., 1986; Nowicki A. Kazimierz Luszczyriski, 1634—1689. Lodz, 1989.
С.А.Яцкевіч.
лышчыцы, вёска ў Брэсцкім р-не; чыг. станцыя на лініі Брэст—Беласток. Цэнтр сельсавета. За 25 км на Пн ад Брэста. 904 ж., 336 двароў (1999). Ся-рэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбі-нат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Радзіма К.Лышчынскага. Каля вёскі Marina ахвяр фашызму.
ЛЫШЧ^НЯ Захар Рыгоравіч (1917, в. Пласток Любанскага р-на Мінскай
Г.М.Лыч. З.РЛышчэня.
вобл. — 8.2.1945), Герой Сав. Саюза (1945). У Вял. Айч. вайну з вер. 1941 на 1-м Укр. фронце. Камандзір аддзялення разведкі старшына Л. вызначыўся 8.2.1945 ва Усх. Прусіі: у час разведкі ў тыле ворага з напарнікам захапілі ў па-лон 2 афіцэраў з важнымі дакументамі;
трапіўшы ў акружэнне, Л. прыкрываў адыход напарніка з дакументамі, цяжка паранены захоплены ў палон і закатава-ны. На радзіме помнік.
ЛЬВА, назва р. Маства ў верхнім і ся-рэднім цячэнні.
ЛЬВОЎ. Л ь в і в, горад на Украіне, цэнтр Львоўскай вобл. 797 тыс. ж.
(1997) . Вузел чыгунак і аўтадарог. Між-нар. аэрапорт. Прам-сць: машынабуда-
ванне (аўтобусы, с.-г. машыны, аўта-пагрузчыкі, абсталяванне для канвеер-ных ліній), станкаінструментальная (фрэзерныя станкі, алмазныя інстру-менты), радыёэлектронная і эл.-тэхн. (тэлевізары, кінескопы, радыёэлектрон-ная мед. апаратура), прыладабудаванне, лёгкая, харчасмакавая, паліграф., наф-таперапр., хім., хіміка-фармайэўтычная, лакафарбавая; вытв-сць муз. інструмен-таў, мэблі, кардону, буд. матэрыялаў, у т.л. керамічны і шкляны з-ды. 10 ВНУ, у т.л. Львоўскі універсітэт, кансервато-рыя. Зах. навук. цэнтр АН Украіны. 4 т-ры, у т.л. оперы і балета.
Паводле летапісу вядомы з 1256. Засн. га-ліцка-валынскім кн. Данілам Раманавічам, які назваў горад імем свайго сына Льва. 3 1272 цэнтр княства. 3 1349 у складзе Поль-шчы (у 1370—87 у Венгрыі). У 1356 атрымаў магдэбургскае права. Адм. цэнтр 3 веравы-знанняў: рымска-каталіцкага (з 1412 біскуп-ства), правасл. (з 1539 епіскапства, у 1700 ператворана ва уніяцкае) і армянскага. Важны цэнтр кнігадрукавання (уЛ572 засн. руская \.Фёдаравым, у 2-й пал. 1580-х г. польская друкарні); у 1661 засн. акадэмія (гл. Львоўскі універсітэт'). У 1704 Л. захоп-лены шведамі. Паводле 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Аўстрыі (з 1867 •— Аўстра-Венгрыі, афіц. назва Лем-берг), буйнейшы цэнтр укр. культуры ў Галі-цыі. У 1-ю сусв. вайну заняты (1914—15) рус. войскамі. У канцы 1918 цэнтр абвешча-най у Л. Зах.-Укр. Нар. Рэспублікі. 31919у складзе Польшчы, цэнтр ваяводства. 3 вер. 1939 у складзе Укр. ССР, цэнтр вобласці. Са снеж. 1939 пачалася першая хваля арыштаў і дэпартацыі жыхароў Л. (пераважна інтэліген-цыі) у глыб СССР. У Вял. Айч. вайну аку-піраваны ням. фашыстамі; вызвалены Чырв. Арміяй у ходзе Львоўска-Сандамірскай апера-цыі 1944. У пасляваен. перыяд да пач.1950-х г. Л. — цэнтр антысавецкай барацьбы і ўкр нац.-вызв. руху. Месцазнаходжанне адноў-леных у 1991 рым.-каталіцкай і ўкр.-візант. арцыдыяйэзій. 3 Л. звязаны жыццё і дзей-насць праДстаўнікоў Беларусі ЬА.Дыбоўскдга, Цёткі, \.\.Якубоўскага і інш.