Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
Найб. раннія помнікі архітэктуры: руіны Высокага замка (канец 13 — пач. 14 ст ), фрагменты Мікалаеўскай царквы (канец 13 ст., перабудаваны), Пятніцкая царква (канец 14 ст., перабудавана). У аснове сярэдневяко-вага плана Л. — прамавугольная сетка вуліц з квадратнай у плане пл. Рынак (14—19 ст.) у цэнтры. Вакол плошчы гатычныя ка-федральны сабор (1360—1493; арх. П.Штэ-
Плошча А Міцкевіча ў
Львове
хер, М.Гром, А.Рабіш; рэстаўрыраваны ў 18 і 19 ст.; скульпт. дэкор і размалёўкі — рэне-санс і барока, надмагіллі і разныя алтары 16—17 ст.) з рэнесансавымі капліцамі Бой-маў (1609—17) і Кампіянаў (1609—29, арх. П.Рымлянін), Арм. сабор (першапачатковае ядро 1363—70, майстар Дорк ці Дорынг, у духу арм. архітэктуры 12—13 ст.; перабудоў-ваўся ў 16—19 ст.; фрагменты фрэсак канца 15 — пач. 16 ст., надмагільныя пліты з рэль-ефамі 14—18 ст.); рэнесансавыя комплекс збудаванняў Львоўскага брантва — Успен-ская царква (1591—1631, арх. Рымлянін, В.Капінас, А.Прыхільны, абразы 17—18 ст., іканастас канца 18 ст.), званіца (т.зв. вежа
Карнякта; 1572—78, арх. П.Барбон), капліца Трох свяціцеляў (1578—91). Комплекс жы-лых будынкаў на пл. Рынак: дом Карнякта (1580, арх. Барбон), «Чорная камяніца» (1592). У стылях барока пабудаваны касцёлы бернардзінцаў (1600—30, арх. Рымлянін, Прыхільны) і дамініканцаў (1749—64, арх. М.Урбанік, інж. Я. дэ Віт), каралеўскі арсе-нал (1630-я г., арх. П.Градзіцкі), сабор св. Юра (1744—70, арх. Б.Мерэцін, С.КФесін-гер, разны дэкор 1768—70, скульпт. Пін-
Сабор святога Юра ў Львове.
388 львоў
зель); класіцызму — ратуша на пл. Рынак (1827—35. перабудавана), будынак драм. т-ра імя М.Занькавецкай (1836—42, арх. Л.ПІ-халь, І.Зальцман). 3 2-й пал. 19 ст. Л. забу-доўваўся ў духу эклектыкі: будынкі політэхн. ін-та (1872—77, арх. Ю.А.Захарэвіч, пано ў інтэр’еры — група жывапісцаў пад кіраўніц-твам Я.Матэйкі). акад. т-ра оперы і балета імя І.Франко (1897—1900 арх. З.Гаргалеўскі, скульпт. АЛ.Попель, П.Вайтовіч; «венскае барока»). 3 2-й пал. 20 ст. вядзецца вял. жыллёвае буд-ва, узводзяцца грамадскія бу-дынкі, музеі. У Л. помнікі А.Міцкевічу (1905, скульпт. Попель, М.І.Парашчук), І.Франко (1964. скулытг. В.Н.Барысенка і інш., арх. А.М.Шуляр). Я.Галану (1972, скульпт. А.П.Пылеў. арх. В.І.Блюсюк). Ста-раж. могілкі, у т.л. Лычакоўскія (з 1787). 12 музеяў, у т.л. этнаграфіі і маст. промыслаў, укр. мастацтва. нар. архітэктуры і побыту, карцінная галерэя, літ.-мемарыяльны І.Фран-ко.
Літ:. Островскмй Г. Львов. 3 нзд. Л., 1982; Д е р к а ч Н.С. Львов: Пер. с укр. [Львов), 1969. Р.Ч.Лянькевіч (гісторыя). ЛЬВОЎ (Lwoff) Андрэ Мішэль (8.5. 1902, Алье, Францыя — 1994), фран-цузскі генетык і мікрабіёлаг. Чл.
АЛьвоў
Франц. АН (1977). Замежны чл. АМН СССР (1967), Hau. AH ЗША, Лондан-скага каралеўскага т-ва. Прэзідэнт між-нар. асацыяцыі мікрабіял. т-ваў (1962— 70). Сын эмігрантаў з Расіі. Скончыў Парыжскі ун-т (1921). 3 1921 у Пастэ-раўскім ін-ue ў Парыжы, з 1959 праф. Парыжскага ун-та, з 1969 дырэктар Нац. ін-та даследаванняў раку. Навук. працы па роставых фактарах мікробаў, фізіялогіі вірусаў, індукйыі і рэпрэсіі ферментаў. Даказаў (разам з А.Гугман) спадчынную прыроду лізагеніі, адкрыў здольнасйь ультрафіялетавых прамянёў індуйыраваць развіццё прафага; зрабіў уклад у вучэнне аб латэнтных вірусных інфекцыях. Яго даследаванні пакладзе-ны ў аснову тэорыі рэгулявання сінтэзу бялку. Нобелеўская прэмія 1965 (разам з Ф.Жакобам і Ж.Мано).
ЛЬВОЎ Георгій Яўгенавіч (2.11.1861 — 7.3.1925), расійскі грамадскі і дзярж. дзеяч. Князь. Буйны землеўладальнік Тульскай губ. Старшыня Тульскай губ. земскай управы (1902—05), арганізатар агульназемскай дапамогі параненым у рус.-яп. вайну 1904—05. 3 канца 1905 прымыкаў да кадэтаў. Дэп. 1-й Дзярж. думы (1906). У 1-ю сусв. вайну старшы-ня Усерас. земскага саюза, адзін з кі-раўнікоў Земска-гарадскога саюза. Пас-ля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 у сак.—
ліп. 1917 міністр-старшыня Часовага ўрада. Пасля Кастрычнійкай рэвалюцыі 1917 эмігрыраваў. У 1918—20 узначаль-ваў антыбальшавіцкую Рус. паліт. нара-ду ў Парыжы.
ЛЬВОЎ Мікалай Аляксандравіч (15.3. 1751, с. Нікольскае Цвярской вобл., Ра-сія — 2 ці 3.1.1804), рускі архітэктар і тэарэтык архітэкгуры, графік, паэт, му-зыкант, вынаходнік; прадстаўнік архі-тэктуры класіцызму; адзін з заснаваль-нікаў пейзажнага стылю ў рус. садова-паркавым мастацтве. Чл. Рас. акадэміі (з 1783) і ганаровы чл. Пецярбургскай AM (з 1786). Архітэктуру вывучаў са-мастойна. У арх. творчасці пераважалі кампактныя цэнтрычныя купальныя будынкі з лаканічным дэкар. афармлен-нем: Неўскія вароты Петрапаўлаўскай крэпасці (1784—87) і паштамт (1782— 89) у Пецярбургу, Барысаглебскі сабор (1785—96) у г. Таржок, сядзібныя ком-плексы ў Маскоўскай, Цвярской і Наў-гародскай абласцях, землябітны Прыя-рацкі палац (1798—99) у г. Гатчына Ле-нінградскай вобл. і інш. На Беларусі стварыў Магілёўскі Іосіфаўскі сабор, се-рыю акварэляў з відамі Магілёва (канец 18 ст.) і інш. Распрацоўваў вогнетрыва-лыя буд. матэрыялы, у т.л. «каменны кардон». Аўтар іл. да «Метамарфозаў» Авідзія, твораў Г.Дзяржавіна (да 1755), лібрэта камічнай оперы «Ямшчыкі на падставе» (паст. 1787). Склаў нотны «Збор рускіх народных песень з іх гала-самі. На музыку паклаў Іван Прач» (т. 1—2, 1790, у сааўт.). Выдаў адзін з пер-шых перакладаў ісландскай сагі «Песня нарвежскага віцязя Гаральда Храбрага» (1793). Перакладаў творы Анакрэонта, Ф.Петраркі, Сафо, кн. па архітэктуры А.Паладыо і інш.
Літ.: Глумов А. Н.АЛьвов. М., 1980.
В.М. Чарнатаў.
ЛЬВОЎ-АНбХІН Барыс Аляксандравіч (н. 9.10.1926, Масква), расійскі рэжы-сёр, тэатразнавец, крытык. Засл. арт. Расіі (1962). Нар. арт. Расіі (1987). Скончыў Ленінградскі тэатр. ін-т (1950). 3 1950 у Т-ры Сав. Арміі, у 1963—69 гал. рэжысёр Маскоўскага т-ра імя К.Станіслаўскага, з 1979 у Ма-лым т-ры, з 1989 гал. рэжысёр Новага драм. т-ра ў Маскве. Сярод пастановак: «Дабракі» (1958) і «Энцыклапедысты» (1965) Л.Зорына, «Каса Марэ» І.Друцэ (1961), «Лявоніха на арбіце» А.Макаён-ка (1962), «Антыгона» Ж.Ануя (1966), «Мамурэ» Ж.Сармана (1978), «Халопы» П.Гнедзіча (1987), «Арляня» Э.Растана (1991), «Гераічная камедыя» Ф.Брукне-ра (1995). Яго спектаклям характ’эрны вастрыня сцэн. формы, графічная яс-насць мізансцэны, тонкае адчуванне стылю. Аўтар кніг і артыкулаў па праб-лемах харэаграфіі, рэж. мастацтва, твор-чых партрэтаў акцёраў і рэжысёраў, майстроў балета. Напісаў сцэнарыі ба-лета (1972) і фільма-балета (1975) «Ган-на Карэніна», дакумент. фільма «Галіна Уланава» (1963).
Те:. Балетные спектаклн последннх лет. М., 1972; Мастера Большого балета. М., 1976; Г.Уланова. 2 нзд. М., 1984; Сергей Корень. М., 1988.
ЛЬВбЎСКА-ВАЛЫНСКІ ВЎГАЛЬНЫ БАС^ЙН. У Львоўскай і Валынскай аб-ласцях Украіны; паўд.-ўсх. замыканне Люблінскага вугальнага бас. (Польшча). Пл. прамысл. вугляноснасці 3,2 тыс. км2. Кам.-вуг. адклады на тэр. басейна складаюць Львоўскую мульду (магут-насць 630—1250 м); вугляносныя ад-клады візейскага, намюрскага і башкір-скага ярусаў і тэрыгенна-карбанатныя бязвугальныя турнейскага яруса. Ма-юць адпаведна 1, 10 і 4 рабочыя пласты вугалю магутнасцю 0,7—1,2 м. Глыб. залягання 250—750 м. Геал. запасы ву-галю 2,1 млрд. т. Вуглі маркі Д, Г, ГЖ і Ж. Цеплыня згарання каля 21,5 МДж/кг. Распрацоўваецца з 1954 шах-тавым спосабам. Асн. цэнтры здабычы: гарады Новавалынск, Чырванаград, Са-каль, Белз.
ЛЬВбЎСКА-САНДАМІРСКАЯ АПЕ-РАЦЫЯ 1944, стратэгічныя наступаль-ныя дзеянні войск 1-га Укр. фронту (Маршал Сав. Саюза I.C.tay") па вы-зваленні Зах. Украіны і Паўд.-Усх. Полынчы 13.7—29.8.1944 у Вял. Айч. вайну. 1-му Укр. фронту (налічваў 1,2 млн. чал., 13,9 тыс. гармат і мінамётаў, каля 2,2 тыс. танкаў і самаходных ар-тыл. установак, каля 3 тыс. самалётаў) процістаяла ням.-фаш. групоўка армій «Паўн. Украіна» (ген.-палк. І.Гарпе), якая мела больш за 600 тыс. чал. (з час-цямі тылу 900 тыс. чал.), 6,3 тыс. гар-мат і мінамётаў, 900 танкаў і штурма-вых гармат, 700 самалётаў. Сав. каман-даванне планавала нанесці 2 моцныя ўдары па праціўніку і прарваць яго фронт на 2 напрамках. На 1-м этапе аперацыі (13—27 ліп.) сав. войскі пра-рваліся на Рава-Рускім і Львоўскім на-прамках, акружылі і ліквідавалі 8 дыві-зій ворага, фарсіравалі р. Сан, вызвалілі гарады Рава-Руская, Львоў, Пера-мышль, Станіслаў (цяпер Івана-Фран-коўск), прасунуліся на гал. напрамку на 200—220 км. На 2-м этапе (28 ліп. — 29 жн.) войскі 1-га Укр. фронту дзейні-чалі на Сандамірскім напрамку, 29 ліп. — 1 жн. фарсіравалі р. Вісла, 3 жн. захапілі плацдарм на Пд ад г. Сандамір. Адбіўшы шэраг контратак і контрудараў ням. войск, сав. часці да 30 жн. пашы-рылі і паглыбілі (да 75 км па фронце і да 60 км у глыбіню) плацдарм, стварылі перадумовы для будучага наступлення на Сілезскім напрамку (гл. Вісла-Одэр-ская аперацыя 1945). У час Л.-С.а. сярод інш. воінаў вызначыліся афіцэры-бела-русы А.Ц.Краўцоў, ІА.Якубоўскі і інш.
Літ.: Полушкнн М.А. На Сандомнр-ском направленнн: Львовско-Сандомнрская операцня: (нюль—авг. 1944). М., 1969; Бро-довскнй котел: Воспомннання. Очеркн. Доку-менты. Львов, 1974; От Западного Буга до Внслы. Очеркя. Воспомннання. Документы. Львов, 1985; К о н е в Н.С. Запнскн коман-дуюшего фронтом, 1943—1945. 4 нзд. М., 1985. УЯКамткоў, В.А.Юшкевіч.
ЛЬВбЎСКАЯ ВбБЛАСЦЬ. На 3 Укра-іны. Утворана 4.12.1939. Пл. 21,8 тыс. км2. Нас. 2730 тыс. чал. (1997), гарад-скога 60%. Цэнтр — г. Львоў. Найб. га-рады: Драгобыч, Чырванаград, Стрый, Самбар, Барыслаў.
П р ы р о д а. Л.в. размешчана ў ме-жах Валынскага і Падольскага ўзв. На Пд — адгор’і Усх. Карпат (найвыш. пункт вобласці — г. Пікуй, 1406 м). Карысныя выкапні: нафта, прыродны газ, каменны і буры вугаль, азакерыт, сера, калійная і кухонная солі, буд. ма-тэрыялы. Крыніцы мінер. вод (больш за 100) і тарфяная лек. гразь. Клімат уме-рана кантынентальны. Сярэднія т-ры студз. ад -4 °C да -6 °C, ліп. 13—18 °C. Ападкаў ад 650 мм да 1000 мм (у гарах) за год. Гал. рэкі: Днестр, Зах. Буг (бас. р. Вісла), Стыр (бас. р. Прыпяць). Гле-бы пераважна шэрыя і цёмна-шэрыя ападзоленыя, дзярнова-падзолістыя, пе-рагнойна-карбанатныя, у далінах рэк алювіяльна-лугавыя. Каля ’/з тэрыторыі займаюць лясы (дуб, граб, бук, хвоя);
горныя луті, балоты. Запаведнік Расточ-ча.