• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Літ.. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. Мн., 1990. С. 33.
    Э. Ф.Языковіч.
    ЛЮБАНСКАЕ ВАДАСХбВІШЧА У Любанскім і Старадарожскім р-нах Мінскай вобл., за 7 км на Пн ад г. Лю-бань. Створана на р. Арэса ў 1966. Пл. 22 км2, даўж. 11,8 км, найб. шыр. 4,2 км, найб. глыб. 6,3 м, аб’ём вады 39,5 млн. м3; даўж. берагавой лініі 38 км. Да затаплення на месцы вадасховішча быў балотны масіў з тарфянікамі магутнас-цю да 3 м. Катлавіна выцягнута з Пн на Пд, значна пашыраецца ў паўд. частцы. Берагі нізкія, спадзістыя. Больш за 20% берагоў — дамбы абвалавання. На ле-вым беразе ў ніжняй ч. вадасховішча 2 мелкаводныя залівы. Ёсць 5 астравоў
    ЛЮБАНСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА
    Пагост І-ы
    агульнай пл. 0,5 км2. Дно выслана тор-фам, ілам, пяском.
    Замярзас ў пач. снежня, лёд (таўшчыня 45—55 см) трымаецца да пач. красавіка. Сярэднегадавая амплітуда вагання ўзроўню 80 см. Зарастае каля 20% плошчы Выка-рыстоўваецца для рэгулявання рачнога сцёку, жыўлення вадой сажалак доследнага рыбгаса «Любань».
    Сінягова
    
    ЛЮБАНСКАЕ РАДбВІШЧА ГА-РЎЧЫХ СЛАНЦАЎ У Любанскім р-не Мінскай вобл. і Глускім р-не Магілёў-скай вобл. Пластавы паклад залягае ў тоўшчы глініста-мергельных адкладаў фаменскага яруса (верхні дэвон). Гару-чыя сланцы карычнявата-шэрага коле-ру, моцныя, з вуглавата-ступеньчатым і паўракавістым зломам, з шаўкавістым бляскам. Характэрна гарызантальная, мікралінзападобная і тонкапалосая сла-істасць. Магутнасць пласта 0,5—1,65 м, глыб. залягання 260—641 м. Сярэдняя цеплыня згарання 5—9,1 МДж/кг, по-пельнасць 71,8%. На пл. 630 км2 запасы гаручых сланцаў каля 900 млн. т. Гару-чыя сланцы прыдатныя як комплексная энерга-хіміка-тэхнал. сыравіна з выка-рыстаннем попелу ў якасці буд. матэ-рыялу. А.П.Шчураў.
    ЛЮБАНЬ
    393
    ЛЮБАНСКІ БОЙ 1794 Адбыўся паміж 2-тысячным паўстанцкім атрадам С.Грабоўскага і рас. войскамі каля мяст. Любань Бабруйскага пав. ў час. паў-стання 1794. Атрад накіраваны Цэн-тральнай дэпутацыяй Вялікага княства Літоўскага ў рэйд па Мінскай губ. з мэ-тай актывізаваць там паўстанне. 4 вер. каля Любані паўстанцы сутыкнуліся з рэгулярнымі рас. войскамі князя П.Д.Цыцыянава, былі акружаны і пасля непрацяглага бою капітулявалі. Карнікі захапілі 250 палонных (у т.л. С.Грабоў-скага) і 5 гармат.
    ЛК^БАНСКІ БОЙ 1941. Адбыўся паміж партызанамі Любанскага р-на Мінскай вобл. і гарнізонам ням.-фаш. захопнікаў у г.п. Любань 7 ліст. ў Вял. Айч. вайну. План аперацыі распрацаваны Мінскім падп. абкомам КП(б)Б. Ліквідацыя гар-нізона была даручана 5 партыз. групам, якія ўзначальвалі А.І.Далідовіч, А.І.Мі-левіч, А.І.Патрын, М.М.Розаў і Г.М. Сталяроў. Тры групы павінны былі штурмаваць аб’екты ў пасёлку, задача дзвюх — спыніць дадатковыя сілы пра-ціўніка, што маглі прыйсці на дапамогу гарнізону з г. Слуцка і г.п. Урэчча. На-пярэдадні была нейтралізавана любан-ская паліцыя. 7 ліст. штурмавыя групы раптоўна ўварваліся ў Любань і атакава-лі ворага. У выніку двухгадзіннага бою партызаны поўнасцю разграмілі гарні-зон, захапілі шмат зброі, боепрыпасаў, прадукгаў і адзення. М.Ф.Шумейка.
    ЛЙБАНСКІ КАМБІНАТ БУДАЎНІ-ЧЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ Пабудаваны ў 1979 у в. Смольгава Любанскага р-на Мінскай вобл. як камбінат сілікатнай цэглы і вапны. 3 1980 працуе 2-я чарга, камбінат дасягнуў праектнай магутнас-ці: 120 млн. шт. умоўнай цэглы і 100 тыс. т вапны. У складзе камбіната 3 асн. цэхі: выт-сці сілікатнай цэглы, аб-пальвання вапны і горны. Сыравіна з радовішчаў пяску Мардзвілавічы і мелу Хацінава — Новае Гурбішча. 3 1982 — Л.к.б.м., з 1997 — адкрытае акц. т-ва. Асн. прадукцыя (1999): цэгла сілікат-ная, у т.л. вонкавая, камяні вонкавыя, вапна буд. слабагідраўлічная.
    ЛЙБАНСКІ МУЗЕЙ НАРбДНАЙ СЛАВЫ. Засн. ў 1968 у г. Любань Мін-скай вобл., адкрыты ў 1971. Пл. экспа-зіцыі 175,5 м2, 9,4 тыс. адзінак асн. фонду (1999). Сярод экспанатаў калек-цыя археал. знаходак эпохі неаліту і бронзы, манетны скарб часоў Рэчы Паспалітай, матэрыялы пра 1-ю сусв. вайну, рэв. рух на Любаншчыне ў 1905—07 і 1917, асушэнне Мар’інскіх балот і дзейнасць чырвонаармейскай камуны і яе заснавальнікаў, партыз. рух і дзейнасць патрыят. падполля ў Вял. Айч. вайну, землякоў Герояў Сав. Саю-за П.Р. Алейнікава, З.Р.Лышчэню, Дз.С. Наруцкага, Герояў Сац. Працы, дзеячаў літаратуры і навукі, аднаўленне і раз-віццё нар. гаспадаркі раёна ў паслява-
    енны час. У экспазійыі музея карціны самадз. мастакоў, тканыя і ганчарныя вырабы мясц. майстроў. Н.М.Сіняк. ЛібБАНСКІ РАЕН На ПдУ Мінскай вобл. Утвораны 17.7.1924 (у сучасных межах з 1963). Пл. 1,9 тыс. км2. Нас. 45,5 тыс. чал. (1998), гарадскога 37%. Сярэдняя шчыльнасць 24 чал. на 1 км2. Цэнтр — г. Любань. Уключае г.п. Урэч-ча, 125 сельскіх нас. пунктаў. 11 сельса-ветаў: Асавецкі, Дарасінскі, Камунараў-скі, Ляхаўскі, Малагарадзяціцкі, Рачэн-скі, Сароцкі, Соснаўскі, Тальскі, Юш-кавіцкі, Ямінскі.
    Паўн. ч. раёна размешчана на Цэнтраль-набярэзінскай раўніне, паўд. — у межах Пры-пяцкага Палесся. Паверхня раўнінная з агульным нахілам з Пн на Пд. 85% тэр. ра-ёна на вышыні ніжэй за 150 м, найвыш. пункт 190 м (на Пн ад в. Юшкавічы). Ка-рысныя выкапні: торф, сапрапель, мел, ка-лійная і каменная солі, гаручыя сланцы, пяс-чана-жвіровы матэрыял, буд. пяскі, гліны для цэглы, крыніца мінер. вады. Сярэдняя
    т-ра студз. -6,3 °C, ліп. 18,2 °C. Ападкаў 597 мм за год. Вегетац. перыяд 194 сут. Найб. р. Арэса з прытокам Таліца. Азёры: Вячэра, Баяніцкае; на р. Арэса Любанскае вадасхові-шча. Найб. меліярац. каналы: Слаўкавіцка-Ямінскі канал, Чабускі, Цахмінскі і інш. Пе-раважаюць глебы тарфяна-балотныя (46,8%), дзярнова-падзолістыя (17,7%), дзярнова-па-дзолістыя забалочаныя (17,5%), дзярновыя забалочаныя (16,8%). Пад лесам 33% тэрыто-рыі, з іх 27,5% — штучныя, пераважна хваё-выя насаджэнні. Лясы хваёвыя, бярозавыя, чорнаальховыя, трапляюцца дубовыя, яловыя і інш. Найб. лясістасць на ПнУ і Пд, на мя-жы з Жыткавіцкім р-нам суцэльны лясны ма-сіў. Пад балотамі 0,7% тэр. раёна. Заказнікі мясц. значэння гідралагічныя: Астраўкі, Ве-жань, Загальскі масіў, Пасецкі Бор. Помнікі прыроды мясц. значэння: камень-пескавік каля в. Ператок, група з 6 дубоў у Ямінскім лясніцтве, дуб каля в. Ка.муна, дуб у Соснаў-скім лясніцтве, 2 крыніцы ў г.п. Урэчча.
    Агульная пл. с.-г. угоддзяў 79,2 тыс. га, з іх асушаных 62,3 тыс. га. На 1.1.1999 у раёне 20 калгасаў, 2 саўгасы, 15 фермерскіх гаспадарак. Асн. кірункі сельскай гаспадаркі: малочна-мясная жывёлагадоўля, свінагадоўля, бульба-водства, ільнаводства і буракасеянне. Вырошчваюць збожжавыя і кармавыя
    культуры. Прадпрыемствы буд. матэры-ялаў (дробныя сценавыя блокі, Любан-скі камбінат будаўнічых матэрыялаў), харч. (сыр, масла, спірт і інш.), крухма-ла-патачнай (крухмал, кісель), пач. ап-рацоўкі лёну (ільновалакно), швейнай і лясной (піламатэрыялы, мэблевыя зага-тоўкі, вываз драўніны) прам-сці; рыбгас «Любань». Па тэр. раёна праходзіць чы-гунка Баранавічы—Асіповічы. Раённы цэнтр звязаны аўтадарогамі са Слуц-кам, Салігорскам, Глускам, Урэччам, Жыткавічамі. У раёне 27 сярэдніх, 9 ба-завых, пач., вячэрняя, муз., спарт. шко-лы, Дом дзіцячай творчасці, вучэбна-вытв. камбінат, 31 дашкольная ўстано-ва, 41 дом культуры і клуб, 41 б-ка, 9 бальніц, паліклініка, 3 амбулаторыі, 20 фельч.-ак. пунктаў, санаторый. Любан-скі музей нар. славы. Мемар. комплекс «Зыслаў». Выдаецца газ. «Голас Любан-ШЧЫНЫ». Г.С.Смалякоў.
    ЛЮБАНЬ, возера ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., у бас. р. Мухавец, за 30 км на ПдУ ад г. Кобрын. Пл. 1,83 км2, даўж. 2,2 км, найб. шыр. 1,4 км, найб. глыб. 11,5 м. Пл. вадазбору 143 км2. На ПдЗ у возера ўпадаюць р. Літкава і ка-нал без назвы, на Пн Казацкім каналам праз сістэму каналаў злучана з Дняпроў-ска-Бугскім каналам.
    ЛЙБАНЬ, горад, цэнтр Любанскага р-на Мінскай вобл., на р. Арэса. За 152 км ад Мінска, 25 км ад чыг. ст. Урэчча на лініі Баранавічы—Асіповічы. Аўта-дарогамі злучаны з Глускам, Жыткаві-чамі, Чырв. Слабадой, Салігорскам, Слуцкам. 12,2 тыс. ж. (1998).
    У 16 ст. мястэчка кн. Алелькавічаў у Слуцкім княстве. 3 1589 уласнасць Тышкеві-чаў, з 1617 — кн. Радзівілаў. У 1560-я г. ў Л. каля 230 ж., 35 двароў. 3 1791 у Случарэц-кім пав. Навагрудскага ваяв. 3 1793 у Рас. імперыі, мястэчка Забалоцкай вол. Бабруй-скага пав. Мінскай губ. У час паўстання 1794 пад Л. адбыўся Любанскі бой 1794. У пач. 1880-х г. у мястэчку 500 ж., 136 двароў, Праабражэнская царква, 3 яўр. малітоўныя дамы, 2 млыны, крама, прыстань. У 1897 у Л. 766 ж. У пач. 20 ст. — цэнтр Забалоц-кай вол. 3 26.5.1922 у Слуцкім пав. БССР. У 1923 — 1680 ж., 232 двары. 3 17.7.1924 цэнтр Любанскага раёна. У 1931 утвораны
    Любань. Будынак райвыканкома.
    394	ЛЮБАНЬ
    калгас, працавалі крухмальны і льняны з-ды, Дом культуры, хата-чытальня, бальніца, хле-бапякарня. 3 27.9.1938 гар. пасёлак. 3 28.7.1941 да 30.6.1944 акупіравана ням. фа-шыстамі, якія ў створаным тут лагеры ваен-напалонных загубілі 1610 чал., у ліст. 1941 загубілі 785 яўрэяў. У Л. дзейнічала камсам,-маладзёжная група, у ліст. 1941 партызаны разграмілі ў пасёлку фаш. гарнізон (гл. Лю-банскі бой 1941). 3 7.3.1968 горад. У 1970 — 6,7 тыс. ж.
    Прадпрыемствы харч. (сыраробны кам-бінат, доследны рыбгас «Любань»), швей-най, буд. матэрыялаў (Любанскі камбінат будаўнічых матэрыялаў) прам-сці. Ільно-завод. Любанскі музей народнай славы. Мемар. комплекс сав. актывістам, воі-нам, партызанам і падпольшчыкам; Marina ахвяр фашызму. В.М.Удальцоў. ЛЙБАНЬ, вёска ў Акцябрскім р-не Го-; мельскай вобл., каля р. Трэмля. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 19 км на ПдЎ ад г.п. Акцябрскі, 150 км ад Гомеля, 26 км ад чыг. ст. Рабкор. 480 ж., 189 два-роў (1999). Сярэдняя школа, Дом нар. творчасці, б-ка, амбулаторыя, аддз. су-вязі. Брацкая магіла сав. воінаў і парты-зан.
    ЛібБАНЬ. вёска ў Вілейскім р-не Мін-скай вобл., на аўтадарозе Вілейка—Мя-дзел. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на Пн ад горада і чыг. ст. Вілейка, 108 км ад Мінска. 1148 ж., 444 двары (1999). Спірт- і вінзаводы, цэх мінер. вады, кансервавы цэх, малое прадпры-емства «Любань». Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Малітоўны дом евангельскіх хрысціян-баптыстаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    «ЛЙБАНЬ», доследны рыбгас. Створа-ны ў 1967 у г. Любань Мінскай вобл. як рыбакамбінат «Любань», з 1988 сучас-ная назва. «Л.» — поўнасістэмная гас-падарка (забяспечвае поўны цыкл вы-рошчвання рыбы ад ікры да таварнай прадукцыі), мае сажалкі матачныя, не-раставыя, мальковыя, вырошчвальныя, зімавальныя і нагульныя агульнай пл. больш за 3000 га. Вытв. магутнасць прадпрыемства па выпуску таварнай рыбы 1740 т за год. Вырошчваюць кар-па (97%),таўсталобіка, амура, сярэбра-нага карася, шчупака. Рыбгас мае бе-тонныя і земляныя рыбнікі, дзе ўтрым-ліваецца штогод да 200 т рыбы, што за-бяспечвае яе пастаўкі ў продаж у зімовы перыяд.