Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
А.В.Іоў.
ЛЫІНАС (ісп. llanos, множны лік ад llano раўніна), назва некаторых раўнін-ных тэрыторый у раёнах ісп. каланіза-цыі (напр., Лана-Эстакада ў ЗША, Л.-Арынока, Л.-Мохас і інш. у Паўд. Аме-рыцы). Таксама тып высакатраўнай са-ванны на раўнінах у бас. р. Арынока (тэр. Венесуэлы і Калумбіі). Укрыты густым і высокім травяным покрывам з перавагай злакаў, ёсць асобныя дрэвы або іх групы (тыпова маўрыкіева паль-ма). Па далінах рэк галерэйныя лясы. Выкарыстоўваюцца як паша, месца-мі — пад земляробства.
ЛЬЯНАС-АРЫНОКА (Llanos del Orinoco), прыродная вобл. у Калумбіі і Венесуэле, уздоўж левабярэжжа р. Ары-нока, паміж Андамі (на ПнЗ), Гвіян-скім пласкагор’ем (на У) і р. Гуаўярэ (на Пд). Даўж. каля 1400 км, шыр. да 400 км. Пераважае раўнінны рэльеф. Клімат субэкватарыяльны гарачы, з рэзкай зменай вільготнага (летам) і су-хога (зімой) сезонаў. Ападкаў 1000— 1600 мм за год. Расліннасць саваннаў. Жывёлагадоўля (буйн. par. жывёла), па-севы кукурузы, рысу, бавоўніку і інш. культур. Гл. таксама Льянас.
ЛЮБАМУДРЫ 391
ЛЬЯЧКА, гліняная пасудзіна, якая са стараж. часоў выкарыстоўвалася ў юве-лірнай справе для разліўкі расплаўле-ных каляровых металаў. Узнікла ад ты-гля з ручкай. 3 развішіём ювелірнай справы ўдасканальвалася. Паводле фор-мы падзяляюцца на лыжкападобныя з закрытым верхам і масіўнай утулкавай ручкай (11 ст.), выцягнутая закрытая пасудзіна авальнай формы з дзвюма круглымі адтулінамі і ручкай (11—12 ст.), моцнапаглыбленая лыжка з плаў-
Льячкі. 12—13 ст. Гродна.
ным пераходам корпуса ў ручку (13—14 ст.). Ва ўсх.-слав. гарадах 11—14 ст. знойдзена больш за 150 Л. На Беларусі знойдзены ў Віцебску, Гродне, Лукомлі, Навагрудку і інш. Л.У.Калядзінскі.
ЛЭ (сапр. М о й с я) Іван Лявонавіч (21.3.1895, с. Прыдняпроўскае Чаркас-кай вобл., Украіна — 9.10.1978), укра-інскі пісьменнік. Вучыўся ў Кіеўскім політэхн. ін-це (1923—26). Друкаваўся з 1914. Кнігі апавяданняў і нарысаў «Буд-ні» (1926), «Юхім Кудра» (1927), «Свя-тагоры» (1938) пра грамадз. вайну, са-цыяліст. перамены ў вёсцы ў 1920— 30-я г. і іх уплыў на духоўнасць чалаве-ка. У раманах «Раман міжгор’я» (кн. 1—2, 1929—34), «Гісторыя радасці» (1938), «Паўднёвы Захад» (з А.Лявадам, 1950), гіст. дылогіі «Налівайка» (1940) і «Хмяльніцкі» (кн. 1—3, 1957—65; Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1967), шматлікіх аповесцях перадваен. будні, гераічнае змаганне ўкр. народа ў гады ваен. ліхалеццяў. У яго творах спа-лучэнне элементаў публіцыстыкі, аўта-біяграфізму, лірычнасць. На бел. мову асобныя творы Л. пераклалі Р.Бахта, П.Кавалёў, В.Каваль, Л.Салавей, В.Ста-шэўскі.
Тв.: Творн. Т. 1—7. Кмів, 1982—83; Бел. пер. — Міжгор’е. Мн., 1932; Рус. пер. — Лнстья весны. М , 1978; йзбр. пронзв. Т. 1— 2. М., 1983.
ЛЭМБ, Л э м (Lamb) Уіліс Юджын (н. 12.7.1913, г. Лос-Анджэлес, ЗША), аме-рыканскі фізік. Чл. Нац. AH ЗША (1954). Скончыў Каліфарнійскі ун-т (1934). 3 1948 праф. Калумбійскага і інш. ун-таў ЗША. Навук. працы па квантавай і статыстычнай механіцы, атамнай і ядз. фізіцы, радыёспектраска-піі, квантавай электроніцы і паскараль-най тэхніцы. Эксперыментальна выявіў
зрух узроўняў энергіі ў атаме вадароду (гл. Лэмбаўскі зрух). Разам з інш. пабу-даваў індукцыйны паскаральнік рэля-тывісцкіх электронаў (1962), прапанаваў тэорыю газавага лазера (1964). Нобелеў-ская прэмія 1955.
Л&МБАЎСКІ ЗРУХ у з р о ў н я ў э н е р г і і, невялікія адрозненні энер-гій электрона ў атаме вадароду і вадаро-дападобных атамах для некаторых ста-наў, у якіх, паводле Дзірака ўраўнення, энергіі павінны супадаць. Эксперымен-тальна выяўлены ў 1947 У.Ю.Лэмбам і амер. фізікам Р.Рызерфардам і тэарэ-тычна растлумачаны ГА.Бетэ. У кван-тавай электрадынаміцы Л.з. тлумачыц-ца тым, што ўплыў на электрон яго ўласнага поля залежыць ад стану элек-трона. Гл. таксама Тонкая структура.
ЛЭНД-АРТ (англ. land art мастацтва зямлі), мастацтва трансфармацыі пры-родных аб’ектаў; кірунак сучаснага мас-тацтва. Як від татальнага мастацтва імкнецца праз пераўтварэнне наблізіць рэальны ландшафт да жывапіснага пей-зажу, да аднаўлення страчанай сувязі чалавека з прыродай. Узнік у 1960-я г. ў ЗША і краінах Зах. Еўропы як рэакцыя на экалагічныя праблемы і камерцыялі-зацыю мастацтва. Першапачаткова тво-ры Л.а. ствараліся на т.зв. ускраінных прасторах (пустыні, астравы, аддаленыя ад жылых месцаў вадаёмы і інш). Заснавальнікі кірунку (Д.Опенгайм, Р.Лонг. В. дэ Марыя, Р.Смітсан, М.Хей-зер) ажыццяўлялі буйнамаштабныя пра-екты на вял. прыроднай прасторы: ка-палі равы, рабілі насыпы, праводзілі на зямлі барозны, лініі вапнай або камя-нямі і інш. Іх формы часта нагадвалі знакі культур стараж. плямён, якія жылі на гэтай тэрыторыі. Пазней месцамі правядзення падобных акцый сталі пе-раважна лясныя гушчары, паляны, уз-бярэжжы рэк і азёр, дзе ствараліся ін-сталяцыі з прыродных матэрыялаў (ствалы дрэў, лісце, галіны, камяні, дзірван і інш.). У задуму твора ўключа-юцца яго змены пад уздзеяннем атмас-ферных з’яў, росту раслін і інш. пры-родныя працэсы. Твор звычайна ахоп-лівае вял. плошчу і цалкам бачны толь-кі з вял. вышыні. Найб. вядомы ўзор Л.а. — «Спіральная дамба» Смітсана ў Вял. Салёным воз. ў ЗША (1970).
/. М. Каранеўская. «лйндсэт» (англ. Landsat, скарочанае ад Land Satellite спадарожнік для выву-чэння Зямлі), назва амерыканскіх эк-сперыментальных ШСЗ для даследа-вання прыродных рэсурсаў.
Маса 891 кг. Складаецца з блока службо-вых сістэм і блока з карысным грузам. Элек-трасілкаванне ад сонечных батарэй. Тэлека-меры забяспечваюць аптычнае раздзяленне да 30 м. Інфармацыя, што атрымліваюць пры дапамозе «Л.», выкарыстоўваецца ў геалогіі, сельскай і лясной гаспадарцы, акіянаграфіі, гідралогіі, метэаралогіі і інш. 31972 запушча-ны 4 «Л.».
ЛЭП, гл. Лінія электраперадачы.
ЛЮБАМУДРАЎ Павел Канстанцінавіч (30.8.1916, С.-Пецярбург — 27.2.1984), бел. графік, педагог. Засл. дз. маст. Бе-ларусі (1970). Праф. (з 1972). Скончыў Маст. ін-т імя Сурыкава ў Маскве (1949). Выкладаў у Бел. тэатр.-маст. ін-це (1957—83). Працаваў пераважна ў станковай графіцы ў тэхніках літагра-фіі, шклаграфіі, акварэлі, лінагравюры.
П.Любамудраў. Лета. 1958.
Сярод твораў: серыя «Сталінград» (1949), лісты «Дні і ночы» (1957), «Ле-та» (1958, 1964), «Роздум», «Зноў у род-ных краях» (абодва 1967), «Цяжкая хві-ліна» (1970), «У парку», «Чаканне», «Першы снег>> (усе 1971), «Жаночы партрэт» (1973), серыя пейзажаў Мін-ска —«Сакавік» (1958), «Вецер» (1969), «Мінск. Зімовы дзень (эпізод Айчын-най вайны)» (1970), «Плошча Перамогі ў Мінску» (1971), «У 1941-м» (1975), «Раніца», «Матыў старога Мінска» (абодва 1980) і інш.
«ЛЮБАМЎДРЫ», удзельнікі літ.-філас. гуртка «Таварыства любамудрасці» ў Маскве ў 1823—25, У яго ўваходзілі: У.Ф.Адоеўскі, Дз.У.Венявіцінаў, І.В.Кі-рэеўскі, А.І.Кошалеў, М.А.Мельгуноў, М.П.Пагодзін, С.П.Шавыроў і інш. Свае погляды выказвалі ў час. «Вестннк Европы», альманаху «Мнемознна», у якім удзельнічалі А.С.Пушкін, А.С.Гры-баедаў. Тэарэт. вытокі «Л.» у нямецкім ідэалізме; стаялі на пазіцыі аб’ектыўна-га ідэалізму, прытрымліваліся лібераль-най арыентацыі, адмяжоўваліся ад франц. матэрыялізму. У гуртку акрэслі-валіся 2 тэндэнцыі — кансерватыўная (Адоеўскі; прыхільнікі рэліг. інтэрпрэ-тацыі філасофіі і эстэтыкі, выступалі за «асветнае», «гуманнае» прыгонніцтва) і радыкальныя (Венявіцінаў, Кошалеў, схіляліся да рэліг. скептыцызму і салі-дарызаваліся з дзекабрыстамі). Пасля паўстання дзекабрыстаў гурток «Л.» закрыты, статут і пратаколы знішчаны.
Літ.: Каменскнй З.А. Московскнй кружок любомудров. М., 1980; Кошелев А.Й. Запнскя (1812—1883). М.. 1991.
Т.І.Адула.
392 ЛЮ БАН
ЛЮ БАН (247? — 195 да н.э.), адзін з кіраўнікоў паўстання 209—206 да н.э. ў Кітаі, заснавальнік дынастыі Хань. Па-ходзіў з сялян. У 209 далучыўся да паў-стання супраць дынастыі Цынь, якое ўзначаліў Чэнь Шэн, пасля яго гібелі (208) камандуючы паўстанцкай арміяй. У 207 заняў сталіцу імперыі г. Сяньян. У 206—202 змагаўся з другім кіраўні-ком паўстанцаў — Сян Юем. У 202 аб-вясціў сябе імператарам Гаацзу. Скаса-ваў жорсткія законы Цынь Шыхуандзі, паменшыў падаткі. Аднавіў практыку раздачы зямель сваім сваякам і паплеч-нікам.
ЛЮБАН Ісак Ісакавіч (23.3.1906, г. Чэ-рыкаў Магілёўскай вобл. — 7.11.1975), бел. кампазітар. Засл. дз. маст. Беларусі (1956). Скончыў Бел. муз. тэхнікум
(1928, клас М.Аладава). У 1928—36 маст. кіраўнік муз. вяшчання Бел. ра-дыё, у 1937—41 — Ансамбля песні і танйа Бел. філармоніі. У 1932—38 стар-шыня праўлення Саюза кампазітараў Беларусі. 3 1945 у Маскве. Найб. плён-на працаваў у вак. жанрах; яго мела-дычная мова вызначаейца арганічным сплавам інтанацый нар. і сучаснай ма-савай песні. Сярод твораў: вак.-сімф. сюіта «Граніца ў песнях» на словы П.Броўкі, П.Глебкі, І.Шапавалава (1935); сюіты «Калгасная вечарынка» і «Беларускае вяселле» для салістаў, хору і арк. нар. інструментаў (словы ўласныя і нар., 1939); песні «Бывайце здаровы», «Не глядзі на другіх», «Толькі з табою», «Не шукай» (на словы А.Русака), «Пес-ня дукорскіх партызан» і «Дарагая Бе-ларусь» (словы Броўкі), «Наш тост» (словы М.Касэнкі) і інш.; музыка да драм. спектакляў, у тл. «Несцерка» ў Бел. т-ры імя Я.Коласа (1941) і кіна-фільмаў, у т.л. «Новы дом» (з І.Дунаеў-скім), «Беларускі канцэрт», «Палеская легенда», «Гадзіннік спыніўся апоўна-чы». Дзярж. прэмія СССР 1946.
Літ.: Журавлев Д.Н. Н.Й.Любан. Л., 1968. Дз.М.Жураўлёў. ЛЙБАНСКА-АКЦЙБРСКАЯ ПАРТЫ-ЗАНСКАЯ ЗбНА ў Вялікую А й -чынную вайну, Акцябр-ска-Любанская партызан-ская зона. Утворана ўвосень 1941 у выніку вызвалення партызанамі ад
ням.-фаш. захопнікаў частак Акцябр-скага, Глускага, Любанскага і Старобін-скага р-наў. Зону ўтрымлівалі: злучэнне партыз. атрадаў Акнябрскага р-на (13 атрадаў, 1300 чал.) на чале з Ф.І.Паў-лоўскім. з крас. 1942 злучэнне партыз. атрадаў Мінскай і Палескай абл., з сак. 1943 Мінскае і Палескае партыз. злу-чэнні. У 1943 зона злілася на Пн са Слуцка-Капыльскай, на 3 з Ленінскай партыз. зонамі. Утварыўся партыз. край пл. каля 8 тыс. км2 (Акцябрскі. часткі Любанскага, Старадарожскага, Старо-бінскага, Чырвонаслабодскага, Ка-пыльскага, Капаткевіцкага, Глускага, Жыткавіцкага, Даманавіцкага, Петры-каўскага, Парыцкага, Ленінскага, Луні-нейкага, Ганцавіцкага і інш. раёнаў), які абаранялі больш за 40 тыс. парты-зан. У зоне размяшчаліся Мінскі і Па-лескі падп. абкомы, райкомы КП(б)Б і ЛКСМБ, пярвічныя парт. і камсам. арг-цыі, штабы Мінскага і Палескага партыз. злучэнняў, Акцябрскі і Любан-скі райвыканкомы, у некат. раёнах — выканкомы сельсаветаў; выдаваліся газ. «Звязда», «Чырвоная змена», «Бальша-вік Палесся», раённыя газеты. Было на-ладжана гасп. жыццё, у многіх нас. пунктах адкрыты школы. 3 мая 1942 наладжана двухбаковая радыёсувязь з Вял. зямлёй, дзейнічалі партыз. аэра-дромы. Гітлераўйы неаднаразова спра-бавалі пранікнуць на тэр. зоны, правялі больш за 10 карных аперацый («Бам-берг», «Свята ўраджаю», «Горнунг», «Ру-салка», «Марабу» і інш.), у выніку якіх знішчылі больш за 25 тыс. сав. грама-дзян, каля 6 тыс. вывезлі на работы ў Германію. Партызаны каля 3 гадоў зма-галіся з намнога большымі сіламі пра-ціўніка, размешчанымі па перыметры зоны ўздоўж чыг. Лунінец—Калінкаві-чы—Жлобін—Асіповічы—Ляхавічы, пра-вялі Пціцкую аперацыю 1942, Старыцкі бой 1942, Лаўскі бой /942 і інш. Найб. жорсткія баі па абароне зоны вялі Мін-скае і Палескае партыз. злучэнні ў студз.—лютым 1943 і 1944. У гонар ге-раічнай барацьбы партызан у Любан-скім р-не створаны мемар. комплекс Зыслаў.