• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Гаспадарка. Шматгаліновая эка-номіка Л.в. мае індустр.-агр. характар. На долю прам-сці прыпадае больш за 4/s валавога прадукту. Паліўна-энергет. базу складаюць мясц. вуглі (Львоўска-Валынскі бас.), нафта (раёны Барысла-ва, Драгобыча і інш.), прыродны газ (Дашава, Рудкі). Дабратворская ДРЭС і шэраг ЦЭЦ. Развіты машынабудаванне і металаапрацоўка (аўтамабіле-, станка-і прыладабудаванне, вытв-сць с.-г. ма-шын, паліграф. абсталявання, радыё-тэхнікі), нафтаперапр., хім., нафтахім. і хіміка-фармацэўтычная (вытв-сць cep-Haft кіслаты, лакаў, фарбаў, серы, ка-лійных угнаенняў, штучнага валакна, фармацэўтычных прэпаратаў), харч. (цукр., мясная, малочная, плодаагарод-нінакансервавая, алейна-тлушчавая, кандытарская), лёгкая (тэкст., трыкат., швейная, абутковая, скургалантарэй-ная), паліграф., дрэваапр., у т.л. мэбле-вая, і цэлюлозна-папяровая прам-сць.
    Вытв-сць буд. матэрыялаў, у т.л. цэмен-ту, шкляных вырабаў, у тл. хрусталю, фарфора-фаянсавага посуду. Маст. про-мыслы (вышыўка, разьба па дрэве, вытв-сць ганчарных і шкляных выра-баў, дываноў). С.-г. ўгоддзі займаюць 1174 тыс. га, у т.л. ворныя землі 815 тыс. га (1997). Вял. масівы асушаных зямель (каля 500 тыс. га). Пасевы збож-жавых (пшаніца, жыта, ячмень), тэхн. (цукр. буракі, лён-даўгунец) культур, бульбы, агародніны. Садоўніцтва. Мя-са-малочная жывёлагадоўля, свіна-, птушка-, авечка- і козагадоўля. Пчаляр-ства. Даўж. чыгунак 1309 км. Асн. чы-гункі: Чоп—Стрый—Львоў—Кіеў, Уж-гарад—Самбар—Львоў, Львоў—Івана-Франкоўск—Чарнаўцы. Даўж. аўтада-рог з цвёрдым пакрыццём 7,7 тыс. км (1997). Па тэр. вобласці праходзяць нафтаправод «Дружба» і газаправоды «Брацтва», Дашава—Кіеў і інш. Баль-неалагічныя і бальнеагразевыя курорты: Трускавец, Любень-Вялікі, Моршын, Няміраў, Шкло. Цэнтр турызму і гарна-лыжнага спорту — Слаўскае.
    В.М.Сасноўскі.
    ЛЬВбЎСКІ УНІВЕРСГГ^Т і м я Івана Франко. Засн. ў 1661 як акадэмія з правамі і прывілеямі ун-та ў складзе філас., юрыд., мед. і тэалагічна-га ф-таў. У 1805 зачынены. Адноўлены ў 1817 як ун-т з ням. мовай навучання. У 1848 разбураны і да 1851 закрыты. 3 1919 польскі ун-т. Рэарганізаваны ў 1939. У 1940 прысвоена імя І.Франко. У ім вучылася бел. паэтэса А.Пашкевіч (Цётка). У 1998/99 навуч. г. ў Л.у. каля 18 тыс. студэнтаў і слухачоў; ф-ты: гіст., філал., журналістыкі, юрыд., філас., эканам., механіка-матэм., прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, фіз., хім., ге-ал., біял., геагр., замежных моў, міжнар. адносін, дауніверсітэцкай падрыхтоўкі. Выкладанне вядзецца на ўкр. мове, на-вучанне для грамадзян Украіны бяс-платнае. У складзе ун-та правазнаўчы каледж; 12 ін-таў, у т.л. павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, прыкладной фізікі, франказнаўства, Польшчы, еўрап. эканам. інтэграцыі, міжнар. ін-т-асацыяцыя рэгіянальных экалагічных праблем і інш.; 47 н.-д. ла-бараторый, інфарм.-выліч. цэнтр і ін-фарм. цэнтр Савета Еўропы, а таксама цэнтры Брыт. савета, Французскі, Аў-
    Палац епіскапаў
    Льежы.
    ЛЬЕЖ
    389
    стрыйскі, гуманіт. і паліт. даследаван-няў, італьян. мовы і культуры; навук. б-ка (3,5 млн. тамоў); музеі: заал., геал., мінералаг., карысных выкапняў, археа-логіі. Працуюць астр. абсерваторыя, бат. сад. В.М.Навумчык.
    ЛЬЕЖ, Л ё й к (франц. Lidge, флам. Luik), горад на У Белыіі, у сутоках рэк Маас і Урт. Адм. ц. прав. Льеж. Засн. ў 8 ст. як рэзідэнцыя епіскапа. 196 тыс. ж. (1992). Буйны трансп. вузел, порт (каналам Альберта звязаны з Антверпе-нам). Аэрапорт. Прам-сць: чорная і ка-ляровая металургія, металаапр. і маш,-буд., хім., гумава-тэхн., ваенная, цэм., тэкст. і харчовая. Вытв-сць хрусталю, паляўнічай і спарт. зброі. Здабыча ка-меннага вугалю. Каралеўскае навук. т-ва (з 1835), Акадэмія мастацтваў, ун-т (з 1817), кансерваторыя (з 1826).
    Стары горад размешчаны на паўн. узвы-шаным беразе р. Маас. Арх. помнікі: цэр-квы Сен-Бартэлемі (II—12 ст., раманскі
    Да арт. Льеж Помнік «Ле Перон».
    стыль), Сен-Жак (11—16 ст.) і Сент-Круа (13—14 ст.) з раманскімі і рэнесансавымі рысамі, сабор Сен-Поль (13—15 ст., готыка).
    390	ЛЬЕН-В’ЕТ
    Сярод помнікаў грамадз. архітэктуры палац князёў-епіскапаў (пачаты ў 10 ст., 1145—64, майстар X. дэ Леен, 1526—36, арх. А. ван Мулкен; цяпер Палац юстыцыі), б. Мясныя рады (1545), дом Курцыуса (1600—10; цяпер Археал. музей), ратуша (1714—18, класі-цызм). 3 20 ст. на ПдЗ развіваецца новы го-рад. Найб. значныя збудаванні: жылы ком-плекс Плен-дэ-манёўр (1956, арх. Ш.Кар-лье), ун-т з бальнічным комплексам (1970, арх. СЛ.Стрэбель, Ш.Вандэнгоф) і інш. Помнікі: кампазітару А.Грэтры (1842, скульпт. В.Гефс), скульптару Ж.Дэлькуру (1911, П. дзю Буа і М.Кален), «Ле Перон» — сімвал вольнасцей і прывілеяў горада (1697— 98, скульпт. Ж.Дэлькур). Музеі: прыгожых мастацтваў. археалогіі і дэкар. мастацтваў г. Льеж, валонскага побыту, епархіяльны, шкла, Зала Вітэрт і інш. І.Л.Чэбан (архітэктура).
    ЛЬЕН-В’ЕТ (X о й льен хіеп ку-ок зан В’етнам, Нац. саюз В’ет-нама), в’етнамская паліт. арг-цыя ў 1946—55. Засн. на базе аб’яднання В’ет-міня (які захаваўся як самаст. арг-цыя) і некалькіх інш. арг-цый. Пазней да яго далучыліся Усеагульная канфедэрацыя працы, Саюз жанчын В’етнама, Федэ-рацыя дэмакр. моладзі, Партыя працоў-ных В’етнама (з 1951) і інш. У 1951 ад-былося поўнае зліццё В’етміня і Л.-В. ў адзіную арг-цыю пад назвай Л.-В. На з’ездзе ў вер. 1955 абвешчана пра сама-роспуск Л.-В. і стварэнне на яго базе Айч. фронту В’етнама.
    ЛЬЁРЭНТЭ (Llorente) Хуан Антоніо (30.3.1756, Рынкан-дэль-Сота, каля г. Калаора, Іспанія — 5.2.1823), іспанскі гісторык інквізіцыі. Святар, доктар ка-нанічнага права. У 1785—1801 на роз-ных пасадах ва ўстановах інквізіцыі, у 1793—94 распрацаваў план яе рэаргані-зацыі. За спачуванне ідэям Асветніцтва звольнены з пасады сакратара інквізі-цыі. У час франц. акупацыі (1808—14) падтрымліваў Жазефа Банапарта. Пасля скасавання інквізіцыі (1808) узначаліў яе архіў. У 1814 эмігрыраваў у Парыж, дзе апублікаваў «Крытычную гісторыю іспанскай інквізіцыі» (т. 1—4, 1817— 18). У 1822 за публікацыю працы «Палі-тычныя партрэты пап ад св. Пятра да Пія VII» (1822) высланы з Францыі.
    7«.: Рус. пер. — Крнтнческая нсторня нс-панской ннквнзнцнм. Т. 1—2. М., 1936.
    ЛЬібіС (Lewis) Гілберт Ньютан (23.10. 1875, г. Уэймут, ЗША — 23.3.1946), амерыканскі фізікахімік, заснавальнік навук. школы. Чл. Нац. AH ЗША (1913). Замежны ганаровы чл. АН СССР (1942). Скончыў Гарвардскі ун-т (1896). 3 1912 праф. Каліфарнійскага ун-та ў Берклі. Навук. працы па хім. тэрмадынаміны і тэорыі будовы рэчыва. Прапанаваў электронную тэорыю непа-лярнай хім. сувязі (1912—16), адну з су-часных тэорый кіслот і асноў (1923). Атрымаў цяжкую ваду (1933, разам з Р.Макдональдам), вылучыў цяжкі іза-топ вадароду — дэйтэрый.
    ЛЬібіС (Lewis) Карлтан (Карл) Мак-Хінлі (н. 1.7.1961, г. Бірмінгем, ЗША),
    амерыканскі спартсмен (лёгкая атлеты-ка). Чэмпіён XX11I, XXIV і XXV Алімп. гульняў (1984, г. Лос-Анджэлес, ЗША, бег на 100 і 200 м, эстафета 4 х 100 м, скачкі ў даўж.; 1988, Сеул, бег на 100 м, скачкі ў даўж.; 1992, г. Барселона, Іспа-нія, эстафета 4 х 100 м, скачкі ў даўж.), сярэбраны прызёр (1988, бег на 200 м). Чэмпіён свету (1983, 1987, 1991, бег на 100 м, эстафета 4 х 100 м, скачкі ў даўж).
    ЛЬібіС (Lewis) Норман (н. 1908, Лон-дан), англійскі пісьменнік. Пачынаў як журналіст і публіцыст. Аўтар антыка-лан. раманаў «Вулканы над намі» (1957), «Бачная цемра» (1960), «Сіцы-лійскі спецыяліст» (1974), «Германская кампанія» (1979) і інш. У раманах «Дзе-сятае прыбыццё карабля» (1962), «Ад рукі брата яго» (1968) адлюстравана англ. рэчаіснасць. Яго прозе ўласцівы падкрэслены рацыяналізм, дакладнасць апісанняў, сатыра, лаканізм, прысут-насць дэтэктыўнага элемента.
    Тв.: Рус. пер. — Зрнмая тьма. М., 1963; Вулканы над намн. М., 1965; Снцнлнйскнй спецмалнст. М., 1981; Компання «Гезель-шафт». М., 1983; День лнснцы. От рукн брата его. М., 1985; Бегство от мрачного экватора. Голоса старого моря. М„ 1986.
    Е.А.Лявонава.
    ЛЬібіС (Lewis) Сінклер (7.2.1885, г. Сок-Сентэр, ЗША — 10.1.1951), аме-рыканскі пісьменнік. Скончыў Іельскі
    С.Льюіс
    У.ЮЛэмб
    ун-т (1907). Дэбютаваў аповесцю для дзяцей «Хайк і самалёт» (1912). Сусв. вядомасць прынёс Л. раман «Галоўная вуліца» (1920). У раманах «Бэбіт» (1922), «Эраўсміт» (1925, разам з П. дэ Крайфам, экранізацыя 1931), «Элмер Гентры» (1927, экранізацыя 1960), «Додсварт» (1929, экранізацыя 1936), «Эн Вікерс» (1933), «Кінгсблад, нашча-дак каралёў» (1947) сац.-паліт. кантрас-ты амер. рэчаіснасці, праблемы стан-дартызацыі свядомасці «сярэдняга аме-рыканца», яго бездухоўнасці і канфар-мізму, расавай дыскрымінацыі. У рамане-антыутопіі «У нас гэта немагчы-ма» (1935) і сатыр. «Гідэон Пленіш» (1943) аналізуюцца вытокі і сутнасць фашызму. Аўтар сац.-псіхал. раманаў «Богашукальнік» (1949), «Свет такі шы-рокі» (1951), кінасцэнарыя «Бура на За-хадзе» (1943, з Д.Шэйры), эсэ, нарысаў. Яго творы адметныя сюжэтнай маштаб-
    насцю і вастрынёй канфліктаў, спалу-чэннем дакумент.-публіцыстьгчнага і гратэскава-сатыр. пачаткаў з лірычным. Нобелеўская. прэмія 1930.
    Тв.: Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—9. М., 1965.
    Літ.: Гнленсон Б. Сянклер Льюнс. М„ 1985; Сннклер Льюнс: Бнобнбляогр. указ. М., 1985. ЕА.Лявонава.
    лыбіс (Lewis) Уільям Артур (н. 23.1.1915, Кастры), англійскі эканаміст. Скончыў Лонданскую школу эканомікі (1937), дзе і працаваў. 3 1948 у Манчэс-тэрскім, з 1963 у Прынстанскім ун-тах. 3 1970 заснавальнік і прэзідэнт Карыб-скага банка развіцця. Навук. працы па пытаннях і мадэлях развіцця эканомікі краін трэцяга свету. Аўтар кнігі «Тэо-рыя эканамічнага росту» (1955). Нобе-леўская прэмія 1979 (разам з Т.Шуль-цам).
    ЛЬЯЛАЎСКАЯ КУЛЬТУРА, археалагіч-ная культура эпохі неаліту (канец 5 — 3-е тыс. да н.э.) у басейне р. Клязьма і прылеглых раёнах на р. Ака і Волга. Назва ад стаянкі каля в. Льялава Мас-коўскай вобл. Насельніцтва займалася рыбалоўствам, паляваннем і збіральніц-твам. Жыло на сезонных паселішчах у паўзямлянках і шалашападобных жыт-лах. Пахавальны абрад — трупапала-жэнне ў скурчаным ці выцягнутым ста-новішчы з охраю, зрэдку з пахавальным інвентаром. Характэрны керамічны паўяйцападобны і вастрадонны посуд, упрыгожаны па ўсёй паверхні радамі ямкавых паглыбленняў і адбіткамі грэ-беня. Знойдзены крамянёвыя наканеч-нікі коп’яў і стрэл, разцы, скрабкі, на-жы, матыкі, касцяныя рыбалоўныя кручкі і гарпуны, упрыгожанні.