• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ЛЫСАЯ ГАРА, стаянка эпохі неаліту, гл. ў арт. Кругліца.
    ЛЫСАЯ ГАРА, другі па вышыні пункт Беларусі ў Мінскім р-не, за 21 км на Пн ад Мінска; выш. 342 м. Займае цэнтр. буйнаўзгорыстую ч. Лагойскага ўзвышша. Складзена з марэнных суглін-каў. Глебы змытыя ў выніку эрозіі. На гары сухадольныя лугі і ўчасткі дрэвава-хмызняковай расліннасці.
    ЛЫСЕНКА Аляксандр Паўлавіч (н. 13.4.1952, г. Віцебск), бел. вучоны ў га-ліне ветэрынарыі. Д-р вет. н. (1994). Скончыў Віцебскі вет. ін-т (1974). 3 1993 вучоны сакратар аддз. жывёлага-доўлі і вет. медыцыны Акадэміі агр. на-вук Беларусі, з 1994 заг. лабараторыі і нам. дырэктара Бел. НДІ эксперым. ве-тэрынарыі. Навук. працы па антыген-ным складзе ўзбуджальніка туберкулёзу і атыпічных мікабактэрый, выдзяленні і ачышчэнні антыгенаў мікабактэрый, сродках і метадах дыягностыкі і прафі-лактыкі туберкулёзу чалавека і жывёл.
    Тв:. Выявленне антнгенов Mycobacterium bovis // Ветерннарня. 1991. № 1; йсследова-нне сывороткн кровн здоровых коров, боль-ных туберкулезом н ннфнцнрованных ата-пнчнымн мнкобактернямн в перекрестном нммуно-электрофорезе н нммуноферментном аналнзе (у сааўт.) // Ветерннарная наука — пронзводству: Науч. тр. Бел. Нйй экспернм. ветеркнарнн. 1998. Вып. 33.
    ЛЫСЁНКА Антаніна Фёдараўна (н. 14.9.1930, в. Зарачаны Полацкага р-на Віцебскай вобл.), бел. літ.-знавец і кры-тык. Канд. філал. н. (1965). Сястра П.ФЛысенкі. Скончыла Гомельскі пед. ін-т (1955). Настаўнічала. 3 1964 у Ін-це л-ры Нац. АН Беларусі. Друкуецца з 1962. Даследуе пераважна публіцысты-ку, творчую індывідуальнасць пісьмен-нікаў (З.Бядуля, Я.Сіпакоў, І.Шамякін, Х.Шынклер і інш.). Сааўтар кніг «Бела-руская савецкая проза: Апавяданне, на-рыс» (1971), «Стыль пісьменніка» (1974), «Беларуская літаратура: Дзень сённяшні» (1980), «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (ч. 1—2, 1981 — 82) і інш.
    Тв:. Сучасны беларускі нарыс. Мн., 1978; Лінія гарызонта: Нарыс творчасці Я.Сіпакова. Мн., 1986; 3 трывогай і надзеяй: Бел. пуб-ліцыстыка 80-х гг. Мн., 1991.
    ЛЫСЁНКА Ірына Міхайлаўна (н. 29.8.1954, г. Віцебск), бел. вучоны ў га-ліне педыятрыі. Д-р мед. н. (1997). Скончыла Віцебскі мед. ін-т (1977) і працуе ў ім. Навук. працы па паталогіі гіпафізарна-тырэоіднай сістэмы дзяцей, рэабілітацыі аслабленых дзяцей бязле-кавымі сродкамі (рэфлексатэрапія, фі-татэрапія, масаж і інш ).
    Тв.: Сборннк вопросов н ответов по клн-ннческой меднцмне. Внтебск, 1998 (у сааўт.).
    ЛЫСЕНКА Мікалай Віталевіч (22.3. 1842, с. Грынькі Глобінскага р-на Пал-таўскай вобл., Украіна — 6.11.1912), украінскі кампазітар, піяніст, хар. ды-рыжор, муз. фалькларыст, педагог; зас-навальнік нац. кампазітарскай школы. Скончыў Кіеўскі ун-т (1865), вучыўся ў Лейпцыгскай (1867—69) і Пецярбург-скай (1874—76, клас М.Рымскага-Кор-сакава) кансерваторыях. Арганізаваў хор Кіеўскага ун-та (1864), укр. хор у Пецярбургу (1874), муз.-драм. школу
    М.В Лысенка.
    Я.М.Лысік
    (1904; з 1918 Муз.-драм. ін-т імя Л.) у Кіеве і інш. Яго музыка адметная яс-кравым нац. каларытам, арганічным развіццём асноў нар.-песеннай культу-ры, дэмакр. ідэямі. Садзейнічаў станаў-ленню ўкр. оперы, узбагаціў муз.-сцэн. і вак. жанры, паклаў пачатак многім ін-струментальным жанрам у нац. музы-цы. Збіраў і вывучаў фальклор, стварыў класічныя ўзоры апрацовак нар. песень. Сярод твораў: 9 опер, у т.л. «Тапельні-ца» (паст. 1885), дзіцячая «Каза-дзера-за» (паст. 1888), «Наталка Палтаўка» (паст. 1889), «Тарас Бульба» (паст. 1890), «Энеіда» (паст. 1911); аперэта «Чарнаморцы» (паст. 1872); цыкл «Му-зыка да «Кабзара» Т.Шаўчэнкі» (больш за 80 вак. твораў розных жанраў, у т.л. песні, ансамблі, хары, кантаты, 1868— 1901); сімф. фантазія «Украінскі казак-шумка», «Украінская сюіта», «Гераічнае скерца» і 2 укр. рапсодыі для фп.; вак. кампазіцыі на тэксты І.Франко, С.Ру-данскага, Лесі Украінкі; апрацоўкі нар. песень для голасу з фп. (каля 300), для хору (больш за 200) і інш. Аўтар шэрагу муз.-фалькларыстычных прац. Імя Л. прысвоена Харкаўскаму т-ру оперы і балета, Львоўскай кансерваторыі і інш. У Кіеве музей Л. У 1982 устаноўлена Рэсп. прэмія Украіны імя Л.
    Тв.: Зібрання творів. Т. 1—20. Кнів, 1950— 59; Лнстн. КнТв, 1964.
    Літ:. Лысенко О. Ммкола Лысенко: Воспомннання сына. М., 1960; Архімо-в н ч Л., Гордійчук М. М.В.Лнсенко. 2 внд. Кмів, 1963; М.ВЛнсенко у спогадах су-часннків. Кні'в, 1968; Курковськнй Г.В. М.ВЛнсенко — піаніст-вмконавець. Кнів, 1973; Булат Т.П. МЛнсенко. Кків, 1973.
    ЛЫСЕНКА Міхаіл Рыгоравіч (29.10. 1906, с. Шпілёўка Сумскай вобл., Укра-іна — 8.5.1972), украінскі скульптар. Нар. маст. СССР (1963). Акад. AM СССР (1970). Скончыў Харкаўскі маст. ін-т (1931). 3 1944 выкладаў у Кіеўскім маст. ін-це (з 1947 праф.). Сярод твораў помнікі М.Шчорсу ў Кіеве (1954), УЛеніну ў Запарожжы, Т.Шаўчэнку ў Роўне (абодва 1964) і Парыжы (1973; усе ў сааўт.), партрэты акцёра І.Мар’я-ненкі (1962), П.Вяршыгары (1971), скульптурныя групы: для сав. павільёна на Сусв. выстаўцы ў Нью-Йорку (1938, з Л.Муравіным), «Узгорак Славы» ў Львове (1947), «Алека Дундзіч» (1949), «Пад ярмом акупантаў» (1959).
    ЛЫСЁНКА Пётр Фёдаравіч (н. 16.9.1931, в. Зарачаны Полацкага р-на Віцебскай вобл.), бел. археолаг. Д-р гіст.н. (1988), праф. (1993). Брат А..Ф.Лысенка. Скончыў Мінскі пед. ін-т (1953). 3 1964 у Ін-це гісторыі Нац. АН Беларусі: навук. супрацоўнік, заг. секта-ра, з 1988 заг. аддзела сярэдневяковай археалогіі. Даследаваў курганы 11—12 ст., стараж. гарады Тураў, Брэст, Пінск, Слуцк, Давыд-Гарадок, Клецк, Рагачоў, Мазыр. Вывучае абарончыя ўмацаванні, планіроўку, забудову, рамёствы, ган-даль, структуру гаспадаркі, культ. сувязі стараж. гарадоў Беларусі. Рэканструяваў даследаваныя часткі стараж. Турава, Брэста 13 ст., Пінска 15 ст. Вынікам шматгадовых доследаў у Брэсце стала стварэнне археал. музея «Бярэсце».
    Тв.: Города Туровской землм. Мн., 1974; Берестье. Мн., 1985; Открытне Берестья. Мн., 1989; Дреговнчн, Мн., 1991; Древннй
    М.Лысенка. Партрэт народнага артыста СССР І.Мар'яненкі. 1962.
    лыскаўскі 385
    Пмнск, XI—XIII вв. Мн., 1997; Туровская земля XI—XIII вв. Мн., 1999.
    ЛЫСЕНКА Соф’я Аляксееўна (н. 12.7.1922, с. Валява Кіеўскай вобл.), бел. крытык і літ.-знавей. Д-р філал. н. (1990), праф. (1992). Скончыла Львоў-скі ун-т (1949). Настаўнічала. 3 1958 выкладае ў БДУ. Даследуе рус. гіст. прозу і драматургію 20 ст. Аўтар кн. «Рамантыка барацьбы і стварэння» (1982), вучэбных дапаможнікаў «Мая-коўскі і сучаснасць» (1983), «Умоўна-гратэскная стылявая плынь у рускай драматургіі 20—30-х гг. XX ст.» (1996) і інш.
    ЛЫСЁНКА Трафім Дзянісавіч (29.9. 1898, г. Карлаўка Палтаўскай вобл., Ук-раіна — 20.11.1976), савецкі вучоны-аг-раном. Акад. АН Украіны (1934), УАСГНІЛ (1935), AH СССР (1939). Ге-рой Сац. Працы (1945). Скончыў Кіеў-скі с.-г. ін-т (1925). У 1934—38 дырэк-тар Усесаюзнага селекцыйна-генет. ін-та, у 1940—65 — Ін-та генетыкі АН СССР. Прэзідэнт УАСГНІЛ у 1938—56 і 1961—62. Стваральнік псеўданавук. канцэпцыі спадчыннасці, зменлівасці і відаўтварэння. Адмаўляў класічную ге-нетыку, сйвярджаў магчымасць насле-давання набытых прыкмет. У 1930—64 дзейнасць Л. падтрымлівалася І.В.Ста-ліным, М.С.Хрушчовым. Вучэнне і практычныя рэкамендацыі Л. былі не-абгрунтаваныя і ўкараняліся адміністра-цыйна, што нанесла вял. эканам. шко-ду. Былі разгромлены навук. генет. школы, рэпрэсіраваны многія вучоныя, што прывяло да дэградацыі с.-г. і біял. адукацыі, прыпынення развіцця біялогіі і сельскай гаспадаркі. Дзярж. прэміі 1941, 1943, 1949.
    ЛЫСІК Яўген Мікітавіч (17.9.1930, с. Шныроў Бродаўскага р-на Львоўскай вобл., Украіна — 4.5.1991), украінскі мастак тэатра. Засл. дз. маст. Украіны (1967). Нар. мастак Украіны (1975). Скончыў Львоўскі ін-т прыкладнога і дэкар. мастайтва (1961). 3 1961 мастак, з 1967 гал. мастак Львоўскага т-ра опе-ры і балета, дзе аформіў спектаклі «Спартак» А.Хачатурана (1965 і 1986),
    «Залаты абруч» БЛяташынскага (1971), «Раймонда» А.Глазунова (1974), «Вайна і мір» С.Пракоф’ева і «Вій» В.Губарэнкі (абодва 1985). 3 1974 супрацоўнічаў з Дзярж. т-рам оперы і балета Беларусі, у 1979—81 яго гал. мастак. Аформіў бале-ты «Кармэн-сюіта» Ж.Бізэ — Р.Шчад-рына (1974), «Стварэнне свету» А.Пят-рова (1976), «Тыль Уленшпігель» Я.Гле-бава (1978), «Спартак» (1980), «Шчаўку-нок» П.Чайкоўскага (1982), оперу «Джардана Бруна» С.Картэса (1977). Гал. рысы яго творчасці — тэатраль-насць і глыбокая філасафічнасць мыс-лення, шматзначнасць, уменне ўкласці ў адзін выяўленчы рад некалькі сэнсаў у спалучэнні з выразнай маст. канцэп-цыяй, арганічная знітаванасць сцэна-графіі з музыкай і пластыкай. Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1971.
    Літ:. Чурко Ю.М. Белорусскнй балет в лнцах. Мн„ 1988. С. 171—181.
    Л.А. Сівалобчык.
    ЛЬІСІКАЎ Барыс Рыгоравіч (Н. 5.9.1932, г. Істра Маскоўскай вобл.), бел. вучоны ў галіне вылічальнай тэхні-кі. Д-р тэхн. н. (1992), праф. (1985). Скончыў Балтыйскае вышэйшае ваен-на-марское вучылішча (1954) і Усесаюз-ны завочны энергет. ін-т (1962). 3 1969 у Мінскім радыётэхн. ін-це, з 1975 у НДІ ЭВМ, з 1995 у Вышэйшым кале-джы сувязі. Навук. працы па выліч. тэх-ніцы, лагічным праектаванні звышвял. інтэгральных схем і мікрапрацэсараў. Распрацаваў асновы тэорыі лагічнага праектавання складаных лічбавых пры-лад.
    Тв.: Арнфметмческне н логнческне основы цнфровых автоматов. 2 нзд. Мн., 1980.
    М.П.Савік.
    ЛЫСКАВА. вёска ў Пружанскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і кал-гаса. За 65 км на ПнУ ад г. Пружаны, 150 км ад Брэста, 40 км ад чыг. ст. Ваў-кавыск. 459 ж., 200 двароў (1999).
    Вядома з канца 15 ст. як дзярж. ўладанне. У 15—17 ст. у Л. існаваў Лыскаўскі замак. 3 17 ст. ўладанне роду Быхаўцаў. У 18 ст. за-снаваны Лыскаўскі Троіцкі касцёл і кляштар місіянераў. 3 1795 у Рас. імперыі. У 19 ст. мястэчка, цэнтр воласці Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ. У 1897 — 868 ж., 110 два-
    Я.Лысік. Эскіз дэкара-цый да балета «Ства-рэнне свету» А.Пятро-ва.
    роў. 3 1921 у Польшчы, у Ваўкавыскім пав. Беластоцкага ваяв. 3 1939 у БССР, з 1940 цэнтр сельсавета Ружанскага р-на. У Вял. Айч. вайну ням.-фаш. захопнікі загубілі ў Л. больш за 500 чал., у 1944 спалілі палову вёскі. 3 1962 цэнтр сельсавета Пружанскага р-на. У 1972 — 611 ж., 201 двор.
    Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальні-ца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік зем-лякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Магіла польскага паэта Ф.Карпінскага (1741—1825). Помнікі архітэктуры: Лыскаўскі Троіцкі касцёл і кляштар мі-сіянераў, царква Раства Багародзіцы (1933). За 500 м ад вёскі рэшткі Лыскаў-скага замка.