• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ЛЫКА, унутраная (лубяная) частка ка-ры маладых лісцевых дрэў, пераважна ліпы. Выкарыстоўваецца ддя пляцення кошыкаў. Даўней з Л. плялі лапці.
    ЛЫКАЎ Аляксей Васілевіч (20.9.1910, г. Кастрама, Расія — 28.6.1974), бел. ву-чоны ў галіне цепла- і масапераносу. Акад. АН Беларусі (1956), д-р тэхн. н. (1940), праф. (1941). Засл. дз. нав. і тэхн. РСФСР (1957). Скончыў Яраслаў-скі пед. ін-т (1930). 3 1956 дырэктар Ін-та цепла- і масаабмену АН Беларусі, адначасова заг. кафедры БДУ. Навук. працы па цепла- і масапераносе, цеп-лаправоднасці, тэарэт. асновах буд. цеплафізікі, тэорыі сушкі. Атрымаў сіс-тэму дыферэнцыяльных ураўненняў для апісання сумеснага пераносу цяпла і масы, выкарыстаў гіпербалічнае ўраў-ненне для апісання працэсу цеплапра-воднасці руху вадкасці ў капілярах, развіў метады рашэння спалучаных за-дач цепла- і масаабмену. Дзярж. прэмія СССР 1951. Яго імем наз. Акад. навук. комплекс «Інстытут цепла- і масаабме-ну Нац. АН Беларусі».
    Тв:. Теоретнческне основы стронтельной теплофнзнкн. Мн., 1961; Теоряя тепло- н массопереноса. М.; Л., 1963 (разам з Ю.АМіхайлавым); Теоряя сушкн. 2 нзд. М., 1968.
    ЛЫЛбЙЦІ, вёска ў Смаргонскім р-не Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Смар-гонь—Свір. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 43 км на Пн ад горада і 45 км ад чыг. ст. Смаргонь, 264 км ад Гродна, 380 ж., 157 двароў (1999). Базавая шко-ла, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ЛЫНТУПКА, рака ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл. і Мядзельскім р-не Мінскай вобл., правы прыток р. Страча (бас. р. Вілія). Даўж. 23 км. Пл. вада-збору 57 км2. Пачынаецца каля в. Вя-лічкі Пастаўскага р-на, цячэ па лясіс-тых схілах Свянцянскіх град. У межах г.п. Лынтупы сярод парку на рацэ ство-раны 4 сажалкі, злучаныя каналамі.
    А.ВЛыкаў
    ЛЫНТУІІСКАЯ СЯДЗІБА. іюмнік ся-дзібна-паркавай архітэктуры пач. 20 ст. ў г.п. Лынтупы Пастаўскага р-на Віцеб-скай вобл. Першапачатковая драўляная сядзіба апісана ў інвентары 1591. Нале-жала Гільзена.м, сучасны выгляд набыла пры ўладальніку Ю.Бішэўскім. Ансамбль сядзібы падзяляецца на 2 зоны. Перад сядзібным домам размешчана парадная зона, якая ўключае партэр, мураваны арачны мост, капліііу, службовы флі-гель і бровар. За домам і ставам — вы-цягнутая па папярочнай восі гасп. зона. Цэнтр ансамбля — 2-павярховы мура-ваны сядзібны дом (1907, арх. Т.Раства-роўскі) у стылі неарэнесансу. У асімет-рычнай аб’ёмна-прасторавай кампазі-цыі будынка дамінуе тарцовая 3-ярус-ная чацверыковая вежа. Насычаная арх. пластыка ўключае канеліраваныя кало-ны, пілястры, анты, рустоўку, ракавіны, атык з балюстрадай і інш. Парк пей-зажна-рэгулярнага тыпу (пл. 6 га). На-саджэнні згрупаваны па перыметры 4 ставоў і каналаў паміж імі на р. Лын-тупка. У парку растуць клён серабрыс-ты, елка блакітная, лістоўніца еўрап., піхта сіб. і інш. Сярод інш. пабудоў вы-лучаецца вежа-вяндлярня з машыкуля-мі і вокнамі-байніцамі ў рэтраспектыў-на-замкавым стылі, у 1897 пабудаваны млын. А.М.Кулагін.
    Лынтупская сядзіба Галоўны фасад сядзібна-га дома.
    лынькоў 383
    ЛЬІНТУГІСКІ АНДР^ЕЎСКІ КАС-ЦЁЛ, помнік архітэктуры неабарока ў г.п. Лынтупы Пастаўскага р-на Віцеб-скай вобл. Пабудаваны ў 1908—14 на месцы старога драўлянага храма, фун-даванага віленскім ваяводам Андрэем Альгердавічам у 1459. Мураваная 2-ве-жавая 3-нефавая базіліка з паўкруглай апсідай. 2-ярусны «карабель» храма сха-ваны за кулісай гал. фасада, цэнтр яко-га вылучаны 2-ярусным рызалітам пад трохвугольным франтонам. На фасадзе і верхніх ярусах чатырохгранных веж-званіц, завершаных гранёнымі ліхтарамі над гранёнымі сферычнымі купалкамі, сканцэнтравана арх.-дэкар. пластыка: тонкапрафіляваныя карнізы, пілястры, арачныя нішы-экседры, круглыя лю-карны. Рытміку плоскасных бакавых фасадаў ствараюць высокія арачныя аконныя праёмы. Вакол касцёла бута-вая агародка з 3-пралётнай брамай.
    А.М.Кулагін.
    ЛЫНТУПЫ, гарадскі пасёлак у Пас-таўскім р-не Віцебскай вобл., на р. Лынтупка; чыг. станцыя на лініі По-лацк—Вільнюс. За 42 км на 3 ад Паста-ваў, 307 км ад Віцебска. Аўтадарогамі злучаны з Паставамі і г.п. Свір. 2,1 тыс. ж. (1998).
    У гіст крыніцах упамінаецца з 1385. У 1459 тут пабудаваны касцёл, пры ім шпіталь. 3 сярэдзіны 16 ст. ў Ашмянскім пав. Вілен-скага ваяв. ВКЛ. Уладальнікамі Л. былі Ас-троўскія, Гільзены, Бучьшскія. У 1591 у мяс-тэчку Л. каля 150 ж., 28 дымоў. 3 1795 у Рас. імперыі, з 1843 цэнтр воласці Свянцянскага пав. У 1885 у Л. 214 ж., 13 двароў, валасное праўленне, школа (пабудавана ў ' 1865), кас-цёл, яўр. малітоўны дом, 3 крамы, карчма, праводзіліся кірмашы. У 1897 — 685 ж. У 1921—39 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Свянцянскага пав. Віленскага ваяв. 3 1939 у БССР, з ліст. 1940 у Пастаўскім р-не. У Вял. Айч. вайну моцна разбураны ням.-фаш. за-хопнікамі. 3 22.8.1967 rap. пасёлак. У 1975 2 тыс. жыхароў.
    Спіртзавод. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, камбі-нат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, магілы ахвяр фашызму. Помнікі архі-тэктуры: Лынтупская сядзіба (1-я пал. 19 ст.), Лынтупскі Андрэеўскі касцёл (пач. 20 ст.). На ПнЗ ад Л. курганны могільнік балтаў 10—11 ст.
    Лынтупскі Андрэеўскі касцёл.
    ЛЫНЬКбЎ Міхась (Міхаіл Ціханавіч; 30.11.1899, в. Зазыбы Віцебскага р-на — 21.9.1975), бел. пісьменнік, літ.-знавец, грамадскі дзеяч. Нар. пісь-меннік Беларусі (1962). Акад. АН Бела-русі (1953, чл.-кар. 1936). Скончыў Ра-гачоўскую настаўніцкую семінарыю (1917). У грамадз. вайну ўдзельнічаў у партыз. руху. Настаўнічаў у Буда-Каша-
    лёўскім і Рагачоўскім р-нах (1917—19 і 1922—25). У 1919—22 у Чырв. Арміі. 3 1925 працаваў адказным сакратаром, рэдактарам бабруйскай акр. газ. «Каму-ніст». 3 1930 у Дзярж. выд-ве «Бела-русь», у 1933—41 гал. рэдактар час. «Полымя рэвалюцыі». Быў арганізата-рам і кіраўніком Бабруйскай філіі «Ма-ладняка», адным з кіраўнікоў БелАПП. Старшыня Саюза пісьмсннікаў Беларусі (1938—48). Рэдактар газ. «Беларуская звязда» (1939), «За Савецкую Беларусь» (1941—42). У 1943—46 і 1949—52 ды-рэктар Ін-та л-ры, мовы і мастацтва АН Беларусі. Друкаваўся з 1919. Асабліва моцны ўплыў зрабілі на Л. рамант. сты-лёва-выяўл. традыцыі рус. л-ры. У апа-вяданнях 1920—30-х г. (зб-кі «Апавя-данні», 1927, «Гой», 1929, «Андрэй Ля-тун», 1930, «Саўка-агіцірнік», 1933, «На вялікай хвалі», 1934, і інш.) пераважна на аснове асабістага жыццёвага вопыту пісаў пра рэвалюцыю і грамадз. вайну, паказваў барацьбу за новы грамадскі лад («Над Бугам», «Крот», «Манчжур», «Кватармайстар Бадай», «Сінія галіфэ» і інш.), як змяняліся міжнац. адносіны («Гой»), усталёўваўся новы побыт («У мястэчку»), Паэтызаваў працу простых людзей, асэнсоўваў яе як крыніцу са-праўднай духоўнасці («Андрэй Лятун»), Шмат увагі аддаваў паказу гарадскога і местачковага жыцця, рабочага асярод-дзя («Гома», «Чыгунныя песні», «Жура-вель мой, журавель» і інш.). Рэалістыч-ны паказ старой бел. вёскі складае асн. змест няскончанага рамана «На чырво-ных лядах» (1934). У аповесцях для дзя-цей «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў» (1935) і «Міколка-паравоз» (1936, кінафільм 1957) створа-на дынамічная і займальная падзейная плынь, у якой яркая і маляўнічая апа-вядальнасць атрымала лірыка-гумарыс-тычную афарбоўку. Жыццё працоўных Зах. Беларусі паказаў у зб. апавяданняў «Сустрэчы» (1940). Гераізм і самаахвяр-
    ная мужнасць народа ў барацьбе з фа-шызмам у перыяд Вял. Айч. вайны па-казаны ў напоўненых драматызмам і трагедыйнасцю апавяданнях са зб. «Ac-Tan» (1944). У многіх з іх гучьшь тэма знявечанага фаш. акупацыяй дзяцінства («Дзіцячы башмачок», «Недапетыя пес-ні», «Пацалунак» і інш.). Яркія эпізоды партыз. вайны на Беларусі супраць ням.-фаш. акупантаў атрымалі эмацыя-нальна-ўсхваляванае адлюстраванне ў рамане «Векапомныя дні» (кн. 1—4, 1-е поўнае выд. 1958; Дзярж. прэмія Бела-русі імя Я.Коласа 1968). На матэрыяле замежных паездак напісаў кн. замалё-вак, нарысаў і апавяданняў «За акія-нам» (1962). Публіцыстычнае майстэр-ства Л. найб. выявілася ў артыкулах і сатыр. замалёўках перыяду Вял. Айч. вайны («Смачны жабе арэх, ды зубоў бог не даў...», «Цешыўся старац, што перажыў марац, ажно ў маю нясуць яго да гаю...» і інш.), у нарысах «Шляхамі вайны» (1945), «Пад сонцам Індыі» (1957). У літ.-знаўчых і крытычных ра-ботах абараняў праўдзівасць, даследчы пафас л-ры, змагаўся супраць спрошча-нага, вульгарызатарскага яе разумення. Пісаў пра жыццё і творчасць Я.Купалы, Я.Коласа, К.Крапівы, К.Чорнага, І.Ме-лежа, Я.Брыля, І.Шамякіна і інш. бел. пісьменнікаў, Т.Шаўчэнку, рус. і зару-бежных класікаў (А.Пушкіна, М.Гогаля, М.Някрасава, Л.Талстога, Ф.Дастаеў-скага, А.Чэхава, М.Горкага, Р.Тагора), дзеячаў сусв. культуры (Я.Каменскага і інш ). На бел. мову перакладаў творы М.Горкага і М Ціханава. Помнікі Л. ў в. Крынкі Лёзненскага р-на і на магіле ў Мінску (на Усходніх могілках); музеі ў Крынкаўскай і Бронніцкай (Буда-Ка-шалёўскі р-н) школах.
    Тв:. 36. тв. Т. 1-4. Мн., 1967—68; 36. тв. Т. 1—8. Мн., 1981—85; Летапіс эпохі. Мн., 1968; Літаратура і жыццё. Мн., 1978; Публі-цыстыка. Мн., 1980; Насустрач жыццю: Апа-вяданні. Мн., 1988; Міколка-паравоз: Аповес-ці і апавяданні. Мн., 1989.
    Літ:. Бугаёў Дз. Шчодрае сэрца пісь-менніка. Мн., 1963; Яго ж. Чалавечнасць. Мн., 1985; Куляшоў Ф.І. Міхась Лынь-коў. Мн., 1979; Я г о ж. Міхась Лынькоў: Семінарый. Мн., 1963; Дзюбайла П.К. Беларускі раман аб Вялікай Айчыннай вайне. Мн., 1964; П а ш к е в і ч Н.Е. На шырокіх шляхах жыцця. Мн„ 1965; Святло яго душы. Мн., 1979; Скрыган Я. Некалькі хвілін чужога жыцця. 2 выд. Мн., 1990; Г і л е в і ч Н. Удзячнасць і абавязак. Мн., 1982; Б а ч ы -л a А. Крыло неспакою. Мн., 1985; М у -ш ы н с к і М. Беларуская крытыка і літара-туразнаўства: 40-я — першая палавіна 60-х гг. Мн., 1985; Кенька М. Міхась Лынь-коў: Летапіс жыцця і творчасці. Мн., 1987.
    Дз.Я. Бугаёў.
    ЛЫНЬКОЎ Рыгор Ціханавіч (1909, чыг. будка каля в. Старое Сяло Рага-чоўскага р-на Гомельскай вобл. — 1941), бел. паэт, перакладчык, публі-цыст. Брат М.Лынькова. Працаваў заг. хаты-чытальні, у газ. «Камуніст» (Баб-руйск), у 1936—41 адказны сакратар
    384 лысая
    газ. «Літаратура і мастацтва». Удзельнік Вял. Айч. вайны, прапаў без вестак. Друкаваўся з 1925. Адзін з псеўд. Рыгор Суніца. Вострае адчуванне часу, ба-гацце і разнастайнасць паэтычных форм — асн. рысы яго твораў. Пісаў артыкулы, на бел. мову пераклаў паэму У.Маякоўскага «Добра!» (з В.Віткам), асобныя яго вершы, п’есу М Святлова «Казка» (паст. Бел. т-рам юнага гледача імя Н.К.Крупскай, 1941), паасобныя творы А.Пушкіна, М.Някрасава, А.Бло-ка, П.Тычыны, А.Міцкевіча, Э.Вайнер-та і інш.