Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
працу «Як правільна пісаць па-беларус-ку», у 1918 з Я.Станкевічам — «Бела-рускі правапіс». Аўтар брашур «Поль-ская акупацыя на Беларусі» (1920), «За дваццаць пяць гадоў (1903—1928)» (1928, прысвечана гісторыі БРГ і БСГ, перавыдадзена ў 1991). Даследаваў Ста-туг ВКЛ 1529, гісторыю нарадавольска-га руху, вывучаў мову скарынаўскіх вы-данняў. Аўтар зб-каў літ.-крытычных прац «Напіы песняры» (1918), «Адбітае жыццё» (1929). Апублікаваў шэраг прац па гісторыі бел. культуры, мастацтва і л-ры; у т.л. «Пуцяводныя ідэі беларус-кай літаратуры», «Жыдоўскае пытанне ў беларускай літаратуры» (абедзве 1921), «Эвалюцыя беларускай адраджэнскай ідэалогіі і адбіццё яе ў літаратуры» (1926). Прысвяціў артыкулы жыццю і творчасці М.Багдановіча, А.Бурбіса, М.Гарэцкага, Ядвігіна Ш., Ф.Багушэві-ча, Я.Купалы, Я.Коласа, Цёткі, К.Свая-ка і інш. На бел. мову пераклаў працу М. В.Доунар-Запольскага «Асновы дзяр-жаўнасці Беларусі» (1919), «Элементар-ную алгебру» А.Кісялёва, падручнік В.Остэрлёфа і Я.Шустэра «Сусветная гісторыя. Ч. 2. Сярэднявечная гісторыя» (абодва 1921), адзін з перакладчыкаў Новага запавету і Псалтыра (Хельсінкі, 1931) і інш. У Мінску створаны Фонд сац. ініцыятыў і даследаванняў імя бра-тоў Луцкевічаў (1993).
Тв: Белорусы. СПб., 1909; Янка Купала як прарок Адраджэння: Публічная лекцыя, чы-таная ў Вільні, Рызе і Дзвінску. Вільня, 1932; Дзённік // Полымя. 1991. № 4—5.
Літ.: Бяляцкі АУ іпастасі літаратур-нага крытыка // Вяртання маўклівая спове-дзь. Мн., 1994; К о н а н У. Антон Луцкевіч: філасофія і эстэтыка нац. Адраджэння // Го-лас Радзімы. 1994. 10 сак. — 7 крас.; Б і ч М. Ідэолаг і практык нацыянальнага Адра-джэння // Крыніца. 1999. № 4/5; К а з б я -р у к У. Ля вытокаў беларускай дзяржаўнас-ці, або Свае і чужыя пра Антона Луцкевіча // Там жа;Сідарэвіч A3 жыцця Антона Луцкевіча // ЛіМ. 1991. 18,25 студз., 1 лют.; Я г о ж Антон Луцкевнч: Главы мз кннга // Нёман. 1990. № 7; Я г о ж. Луцкевічы і Лу-цэвіч // Крыніца. 1999. № 4/5; Я г о ж. Са-мавызначэнне беларускай сацыял-дэмакра-тыі; Антон Луцкевіч. Мн., 1999; Я н у ш к е -віч Я. Луцкевічы // Шляхам гадоў. Мн., 1994. Вьш.4. А.М.Сідарэвіч. ЛУЦКЁВІЧ Іван Іванавіч (9.6.1881, г. Шаўляй, Літва — 20.8.1919), бел. паліт. дзеяч, археолаг, этнограф, публіцыст. Брат АЛ.Луцкевіча. Вучыўся ў Лібаўскай (Ліепайскай) і Мінскай гімназіях, Мас-коўскім археал. ін-це, Пецярбургскім ун-це. Адзін з пачынальнікаў і ідэйных кіраўнікоў бел. культ.-асв., грамадска-паліт. руху на пач. 20 ст. Удзельнічаў у стварэнні «Круга беларускай народнай прасветы і культуры», Беларускай сацы-ялістычнай грамады, газет «Наша доля», «Наша ніва», «Гоман», выд-ва «Наша ха-та» (1908), Беларускага выдавецкага та-варыства (1913), Беларускага народнага камітэта (1915—18), першых бел. школ на Віленшчыне, Гродзеншчыне, Беласточчыне (1916), Віленскай бел. гімназіі (1919), Бел. навук. т-ва (1918). Збіральнік і даследчык бел. старажыт-насцей. Яго асабістая калекцыя стала асновай Беларускага музея ў Вільні. 3 А.Луцкевічам, В.Ластоўскім і інш. рас-працоўваў пытанні дзярж. самавызна-чэння Беларусі — ад канцэпцыі краё-вай аўтаноміі, аднаўлення на канфедэ-ратыўнай аснове дзярж. уніі Беларусі і Літвы (1906—18) да абвяшчэння неза-лежнай Бел. Нар. Рэспублікі ў яе эт-нагр. межах. 3 яго ўдзелам і па яго іні-цыятыве пытанне аб нац. самавызна-чэнні бел. народа ўпершыню прагучала на міжнар. форумах — канферэнцыі сацыяліст. і рэв. партый (Фінляндыя, 1906), Славянскім з’ездзе прагрэс. сту-дэнтаў (Прага, 1908), міжнар. канфе-рэнцыі нацый (Лазана, 1916). Быў пры-хільнікам раўнапраўных адносін Бела-русі з Расіяй, Польшчай, Украінай, Літ-вой. Паўплываў на творчы лёс Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, З.Бядулі, М.Гарэцкага і інш. Аўтар на-вукова-публіцыст. прац па гісторыі, мастацтве, кніжнай культуры Беларусі. Увёў у навук. ўжытак помнікі старабел. л-ры 16 ст., пісаныя арабскай графікай «Аль-Кггаб» (1920). Памёр у г. Закапанэ (Полыпча), перапахаваны ў 1991 у Віль-ні. У Мінску створаны Фонд сац. іні-цыятыў і даследаванняў імя братоў Луц-кевічаў (1993).
Тв.: Аб беларускім мастацтве // Гоман. 1918. № 70 (перадрук Скарыніч. Мн., 1993. Вып. 2); Лй Кітаб // Спадчына. 1992. № 3.
Літ: Луцкевіч A За дваццаць пяць гадоў (1903—1928) Мн., 1991; Яго ж Бе-ларускі музей ім. Івана Луцкевіча. Мн., 1992; Станкевіч А Іван Луцкевіч — заклад-чык Віленскай беларускай гімназіі // 25-лец-це беларускай гімназіі ў Вільні, 1919—1944.
ЛУЧАЙ 377
Вільня, 1944; Вітан-Дубейкаўская Ю. Mae ўспаміны. Вільня, 1994; Адамо-віч А Як дух змагання Беларусі... Ныо-Йорк, 1983; Гужалоўскі А Сабранае застаецца, калі свой не адхінецца: Іван Луц-кевіч — збіральнік бел. старажытнасцяў // Мастацгва Беларусі. 1991. № 10; Каваль А [Каўка А| Іван Луцкевіч — адраджэнец // Беларуска =Albanithenina. Мн., 1993. Вып. 1; Лабынцаў Ю.А Архіў беларускага адра-джэння. Мн., 1993. А.К.Каўка.
ЛУЦКІ, пасёлак у Жлобінскім р-не Го-мельскай вобл. Засн. ў 1960. Цэнтр сельсавета. За 15 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Жлобін, 106 км ад Гомеля. 1887 ж., 633 двары (1999). Торфабрыкетны з-д, сельскі домабуд. камбінат. Сярэд-няя і муз. школы, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбі-нат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
ЛУЦ^ВІЧ Андрэй Піліпавіч (10.8.1919, в. Заазер’е Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 17.7.1944), Герой Сав. Саюза (1944). У Чырв. Арміі з 1939. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941. Каман-дзір гарматнага разліку ст. сяржант Л. вызначыўся ў 1944 пры фарсіраванні Зах. Дзвіны на тэр. Віцебскай вобл.; 26 чэрв. яго разлік знішчыў 4 кулямёты і мінамёт праціўніка, потым на падруч-ных сродках у ліку першых з гарматай фарсіраваў раку і агнём садзейнічаў за-хопу і пашырэнню плацдарма. Загінуў у баі.
ЛУЦЭВІЧ Іван Дамінікавіч, гл. Купала Янка.
ЛУЦЙВІЧ Леанід Міхайлавіч (н. 29.2.1944, в. Працавічы Слуцкага р-на Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-р вет. н. (1993), праф. (1995). Скончыў Віцебскі вет. ін-т (1969). 3 1976 у Гродзенскім с.-г. ін-це (у 1994—99 заг. кафедры). Навук. пра-цы па марфалогіі с.-г. жывёл, вет. ме-дыцыне.
Тв:. Параўнальная ацэнка шкілета і мўску-латуры ў двух- і трохпародных помесных бычкоў // Весці АН БССР. Сер. с.-г. навук. 1989. № 1; Методнческне разработют по ос-новам ветерннарнн. Гродно, 1997.
ЛУЦЭВІЧ Уладзіслава Францаўна (25.12.1891, в. Вішнева Валожынскага р-на Мінскай вобл. — 25.2.1960), бел. літ.-знавец і культ. дзеяч. Засл. дз. культ. Беларусі (1959). Жонка Я.Купалы. Скончыла Віленскую гімназію (1906), пед. курсы ў Варшаве (1908). Працавала выхавацельніцай дзіцячага прытулку ў Вільні. Вяла прапаганду ў рабочых гурт-ках (у 1909 і 1911 прыцягвалася да су-да). У 1914 арганізоўвала прытулак для дзяцей бежанцаў. Прапаі’андавала бел. л-ру, друкавала вершы ў «Нашай ніве». У 1916 выйшла замуж за Я.Купалу. 3 1919 у Мінску, працавала інспектарам дашкольных устаноў Наркамасветы БССР, выхавацельніцай і педагогам-ме-тадыстам дзіцячых устаноў, на радыё. У 1944—60 дырэктар Літ. музея Я.Купа-лы. Складальнік зб-каў матэрыялаў пра жыццё і творчасць Я.Купалы «Янка Ку-пала» (1952, з В.Тарасавым), «Любімы
паэт беларускага народа» (1960), «Янка Купала ў беларускім мастацтве» (1958), «Бібліяграфія твораў Янкі Купалы» (ч. 1, 1955, з Н.Г.Кудраўцавай). Аўтар ар-тыкулаў і ўспамінаў пра Я.Купалу, ус-памінаў пра З.Бядулю, Цётку. Сабрала і апрацавала «Народныя дзіцячыя пе-сенькі» (1939), склала «Дашкольны спеўнік» (1928, з А.Савёнак), «Зборнік вершаў для дашкольных устаноў» і «Для маленькіх» (абодва 1940), апрацоўвала нар. казкі.
Тв:. Янка Купала ў Вільні // Беларусь. 1945. № 6; Mae ўспаміны пра Змітрака Бяду-лю // Там жа. 1946. № 11—12; 3 успамінаў аб Янку Купалу // Янка Купала. Мн., 1955; Новыя матэрыялы пра Янку Купалу // ЛіМ 1959. 30 мая.
Ліш: Раманоўская Я. Акрыленая песняй // Полымя. 1971 № 12; Андрэе-в a Е. Педагог і грамадскі дзеяч // Там жа. 1982. № 7; Тарасава Т. Песня вернас-ці // Дзень паэзіі—82. Мн., 1982.
АП.Луцэвіч.
Б.ІЛуцэнка
ЛУЦ^НКА Барыс Іванавіч (н. 16.9.1937, г. Майкоп, Адыгея), бел. рэжысёр, пе-дагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1975). Нар. арт. Беларусі (1995). Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1967). У 1967—73 і 1981—82 рэжысёр Бел. т-ра імя Я.Ку-палы, у 1973—81 і з 1991 гал. рэжысёр Дзярж. рус. драм. т-ра Беларусі, у 1982—91 — Т-ра-студыі кінаакцёра. Адначасова з 1970 выкладае ў Бел. AM. Творчую манеру вызначаюць імкненне да сцэн. метафарычнасці, псіхал. да-кладнасць у абмалёўцы персанажаў, по-шукі вобразнай выразнасці праз плас-тыку. Сярод лепшых пастановак: у т-ры імя Я.Купалы — «Традыцыйны збор» В.Розава (1967), «Рудабельская рэспуб-ліка» паводле С.Грахоўскага (1968), «Памяць сэрца» А.Карнейчука (1970), «Раскіданае гняздо» Я.Купалы (1972); у рус. т-ры — «Макбет» (1974), «Гамлет» (1998) У.Шэкспіра, «Трохграшовая one-pa» Б.Брэхта (1976), «Апошнія» М.Гор-кага (1977, з У.Маланкіным), «Трагедыя чалавека» І.Мадача (1979); у т-ры-сту-дыі кінаакцёра — «Глядзіце, хто прый-шоў» УАро, «Шчасце маё, або Папяро-вы тэлефон» А.Чарвінскага (абедзве 1983), «Саракавыя» паводле твораў ВАстаф’ева, Р.Барадуліна, В.Быкава, М.Кульчыцкага, А.Куляіпова, АТвар-доўскага, І.Чыгрынава, М.Шолахава (1984), «Гамлет» (1988). Паставіў «Рэві-зор» М.Гогаля ў «Максім Горкі Тэатэр» (1980, Берлін). На кінастудыі «Бела-русьфільм» зняў кінастужку «Раскіданае
гняздо» (1982), тэлеспекгаклі «Зацюка-ны апостал» (1984), «Вяртанне ў Ха-тынь» (1985).
«ЛУЧ», газета Мінскай арг-цыі РСДРП і фракцыі сацыял-дэмакратаў-меншаві-коў франтавога к-та Зах. фронту. Выда-валася з 4(17) кастр. да ліст. 1917 у Мінску на рус. мове 6 разоў на тыдзень. Рэдактары: С.Басіст, А.Хаст, А.Штэрн. Змяшчала матэрыялы па надзённых пытаннях тагачаснага жыцця, асаблівую ўвагу аддавала рабочаму, сялянскаму і франгавому жыццю, з 2-й пал. кастр. асвятляла ход падрыхтоўкі выбараў ва Устаноўчы сход. Стаяла на платформе класавай барацьбы, але адмоўна ставі-лася да заклікаў бальшавікоў пра неаб-ходнасць сац. рэвалюцыі і ўсталяванне дыктатуры пралетарыяту, выказвалася супраць перадачы ўсёй улады Саветам. Кастр. рэвалюцыю 1917 кваліфікавала як бальшавіцкі пераварот. Друкавала матэрыялы К-та выратавання рэвалю-цыі Зах. фронту, звесткі пра барацьбу за ўладу ў Мінску і інш. гарадах Беларусі.